Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Міжнародны навуковапрактычны семінар "Адраджэнне садовапаркавых традыцый"
1718 чэрвеня 2014 г. у ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” прайшоў міжнародны навуковапрактычны семінар “Адраджэнне садовапаркавых традыцый”. Неабходнасць у правядзенні такога мерапрыемства відавочная, асабліва калі ўлічыць, што галоўныя турыстычныя аб’екты нашай краіны  Нясвіжскі і Мірскі палацавазамкавыя комплексы  размешчаны ў атачэнні старадаўніх паркаў. Пра адраджэнне гэтых ландшафтаў, пра тое, як з максімальнай эфектыўнасцю ўключыць іх у турыстычныя маршруты, пра традыцыі садовапаркавага мастацтва айчынных сядзібаў ішла гаворка падчас семінара.
У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел як супрацоўнікі музеязапаведніка, так і спецыялісты з Беларусі і замежжа: гісторыкі, дызайнеры, музеязнаўцы, даследчыкі беларускай сядзібы. У якасці ганаровых гасцей семінар наведалі прадстаўнікі роду Радзівілаў, якія цяпер пражываюць у Італіі: унучка апошняга ўладальніка Нясвіжа Леона Радзівіла Марыя Дзіяна Радзівіл з мужам і сынам. Госці былі ўражаны атмасферай фамільнага палаца, з цікавасцю знаёміліся з экспазіцыяй замкавага комплекса і ратушы. Іх прыемна здзівіла веданне англійскай мовы экскурсаводамі і супрацоўнікамі музеязапаведніка.
253
Хроніка і інфармацыя
За два дні работы было заслухана і абмеркавана дзесяць паведамленняў. Асаблівую цікавасць прысутных выклікалі выступленні Міры Дасталавай (Чэшская Рэспубліка)  інструктара па кветкаводстве і дэкаратыўным садаводстве, суддзі міжнароднага класа па ацэнцы гатункаў руж, якая падзялілася вопытам стварэння кветнікаў і садовапаркавых кампазіцый. Прафесар, доктар біялагічных навук БДПУ імя Максіма Танка Анатоль Тарасавіч Федарук распавёў пра кампазіцыйныя і стылёвыя асаблівасці нясвіжскіх паркаў. Айчынныя дызайнеры Елізавета Кручкоўская і Алена Лапіцкая прааналізавалі еўрапейскія тэндэнцыі ў галіне захавання і выкарыстання гістарычных садоў і паркаў. Ландшафтны архітэктар Наталля Манаенкава расказала, як на працягу стагоддзяў мянялася традыцыйнае ўладкаванне беларускіх сядзібаў. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч звярнуў увагу на тое, як сродкамі ландшафтнага дызайну можна абазначыць помнікі мінуўшчыны. Малодшы навуковы супрацоўнік ДУ “НГКМЗ “Нясвіж’’ Уладзімір Караленак падрыхтаваў грунтоўны даклад аб гісторыі радзівілаўскай рэзідэнцыі Альба ў XIXXX стст. Акрамя таго адбыліся экскурсіі па нясвіжскіх парках і паездка ў Альбу.
А.У. Блінец
Семінар Via Regia
78 верасня 2014 г. у Нясвіжскім замку адбыўся міжнародны семінар Via Regia. Значную ролю ў арганізацыі семінара адыгралі калегі з Музея “Замкавы комплекс “Мір”. Польскі бок рэпрэзентавалі Гжэгаж Заянчкоўскі, Наталля Кертчак і Кінга Блашке. Галоўным мэсіджам семінара стала неабходнасць працягу культурнага шляху каралеўскай дарогі на тэрыторыі Беларусі. Тэты шлях можа стаць турыстычным маршрутам па беларускіх барочных храмах. На семінары была прадстаўлена брашура “Беларускі шлях барока: паўночнаўсходняя Беларусь на Via Regia”.
Падчас яго беларускія і польскія гісторыкі і мастацтвазнаўцы абмеркавалі брашуру, пагадзіліся, што выданні такой навуковапапулярнай серыі будуць цікавы шырокаму колу чытачоў. Барочная спадчына Беларусі  гэта скарб, які нам дастаўся ад продкаў. Яго шлях пачаўся ў Нясвіжы
254
Хроніка і інфармацыя
з пабудовы тут у 1593 г. першага барочнага касцёла на Беларусі і згасае на памежжы Беларусі і Смаленскай вобласці, дзе храмы ў стылі барока будавалі яшчэ ў першай палове XIX ст. Каля трох стагоддзяў тэты архітэктурны стыль быў распаўсюджаным на тэрыторыі Беларусі. У стылі барока былі пабудаваны перліны беларускай архітэктуры: касцёл у Глыбокім, Будславе, адбудаваны Сафійскі сабор у Полацку.
Новы імпульс барока атрымала на ўсходнебеларускіх землях. 3 дакладам “Помнікі барока на Беларусі: ад касцёла Божага Цела ў Нясвіжы да Магілёўскай школы дойлідства” выступіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гісторыкакультурнага музеязапаведніка “Нясвіж” З.Л. Яцкевіч.
XVII стагоддзе зрабіла Магілёў барочным горадам. На жаль, не ўсе з пабудаваных касцёлаў і цэркваў дайшлі да нашых часоў, але гасцей Магілёва дагэтуль уражваюць фрэскі касцёла святога Станіслава і фрэскавыя роспісы царквы Мікалаеўскага кляштара.
Пытанне захавання шэдэўраў Віленскага барока стаіць асабліва востра для ўсходнебеларускіх земляў, і праект Via Regia прыцягвае супрацоўнікаў рэгіянальных музеяў і навуковых устаноў Беларусі да яго вырашэння. Дзеля захавання беларускай барочнай спадчыны неабходна распрацоўка лакальных і агульнаеўрапейскіх турыстычных маршрутаў.
Турыстычная дзейнасць можа даць сродкі на адбудову і захаванне ў надежным стане помнікаў архітэктуры. Яскравым прыкладам з’яўляецца першы барочны касцёл у Беларусі  касцёл Божага Цела ў Нясвіжы. Дзякуючы статусу помніка Юнэска, ён прыцягальны для турыстаў і кожны год яго роспісамі любуецца некалькі сотняў тысяч чалавек. Выключэннем не сталі і нашы польскія калегі, уражаныя захаванасцю ў касцёле 52 фрэсак XVIII стагоддзя. Аб неабходнасці выкарыстоўвання новых тэхналогій для папулярызацыі турыстычных маршрутаў распавядаў Гжэгаж Заянчкоўскі. Прыклады выкарыстання 3D мадэляваляння ў музейнай дзейнасці зацікавілі ўдзельнікаў семінара. Такім чынам, дзякуючы новым тэхналогіям, можна вырашыць праблему папулярызацыі малой радзімы ў глабальным сусвеце і прыцягнуць увагу турыстаў. 3 напрацоўкамі фарміравання турыстычнага маршрута “Перліны сакральнай архітэктуры” падзяліўся Андрэй Янушкевіч.
Агульнай мэтай праекта з'яўляецца супрацоўніцтва польскіх і беларускіх музейных і навуковых устаноў для прасоўвання і захавання культур
255
Хроніка і інфармацыя
най спадчыны шляхам выкарыстання аб'ядноўваючай ролі Еўрапейскага культурнага маршрута Via Regia.
У.У. Караленак
Круглы стол “Першая сусветная вайна. Нясвіжчына. Радзівілы”
3 кастрычніка 2014 г. у ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” прайшоў круглы стол “Першая сусветная вайна. Нясвіжчына. Радзівілы”, у рабоце якога прынялі ўдзел даследчыкіархівісты Беларусі і Расіі, супрацоўнікі музеязапаведніка. У якасці гасцей прысутнічалі сябры ваеннагістарычнага клуба “Рубеж”, якія займаюцца вывучэннем і рэканструкцыяй падзей Першай сусветнай.
Круглы стол распачаў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100годдзю ад пачатку Вялікай еўрапейскай вайны. У тэты ж дзень у нясвіжскім палацы адкрылася выстава “Вялікая і забытая”, на якой прадстаўлены элементы рыштунку, узбраенне, фотаздымкі, дакументы часоў Першай сусветнай. На чарзе правядзенне навуковапрактычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў, музейныя заняткі і лекцыі і, канешне ж, экскурсіі.
Намеснік па навуковай рабоце дырэктара ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” З.Л. Яцкевіч, выступаючы з прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала, падкрэсліў важнасць вывучэння падзей стогадовай даўніны, якія непасрэдна закранулі Беларусь.
Галоўны архівіст Расійскага дзяржаўнага ваеннагістарычнага архіва І.С. Карпееў, сумесна з З.Л. Яцкевічам, падрыхтаваў агляд “Архіўныя крыніцы па гісторыі Нясвіжчыны ў гады Першай сусветнай вайны ў фондах РДВГА і НГАБ”. Быў агучаны шэраг дакументаў, якія датычацца малавядомых старонак гісторыі: паслужны фармуляр афіцэра кавалерыі князя Станіслава Радзівіла; вытрымкі з “Журнала баявых дзеянняў” 4га грэнадзёрскага Нясвіжскага палка, які ваяваў недалёка ад аднайменнага горада; загады аб арганізацыі супрацьпаветранай абароны Нясвіжа і чыгуначных станцый у 1916 г.
Малодшы навуковы супрацоўнік музеязапаведніка А.У Блінец у сваім выступленні распавёў аб жыцці Нясвіжчыны ў 19151918 гг. Астатнія паведамленні таксама былі прысвечаны гораду і яго ваколіцам. Трэба адзначыць, што яны грунтаваліся на раней невядомых архіўных крыніцах
256
Хроніка і інфармацыя
і выклікалі вялікую цікавасць у прысутных. Так, галоўны архівіст НГАБ Ю.М. Снапкоўскі распавёў пра дабрачыннасць у Нясвіжскай ардынацыі у гады вайны. Вядучы навуковы супрацоўнік НГАБ М.А. Крывіцкі падрабязна расказаў пра наступствы нямецкіх авіяналётаў у Слуцкім павеце. Сур’ёзную і малавывучаную тэму закрануў вядучы навуковы супрацоўнік НГАБ С.М. Рындзін. Дзякуючы прыведзеным у яго дакладзе статыстычным звесткам і разбору канкрэтных спраў германскіх і аўстравенгерскіх падданых, дэпартаваных з Нясвіжа, паўстала карціна няпростых лёсаў людзей, якія ўсё жыццё пражылі ў Беларусі, але не пазбеглі высылкі, як нядобранадзейныя элементы. Напрыканцы быў зачытаны даклад старшага навуковага супрацоўніка БелНДІДАС С.С. Рудовіча, у якім распавядалася пра пагром, учынены ў Міры салдатамі рускай арміі ў 1917 г. і яго наступствы.
Кожнае паведамленне суправаджалася абменам меркаваннямі, пытаниям! да дакладчыкаў. Па выніках работы была зроблена выснова, што мерапрыемства дазволіла часткова ліквідаваць некаторыя “белыя плямы” ў вывучэнні падзей стогадовай даўніны, аднак, каб Першая сусветная вайна для нас перастала быць “забытай”, даследчыкам  архівістам, гісторыкам, краязнаўцам  яшчэ трэба нямала працаваць.
А.У. Блінец
Міжнародны навуковапрактычны семінар краін СНД і Балтыі ‘Тнтэграцыйны падыход да кіравання аб’ектамі Сусветнай спадчыны”
Міжнародны навуковапрактычны семінар краін СНД і Балтыі ‘Тнтэграцыйны падыход да кіравання аб’ектамі Сусветнай спадчыны” быў праведзены 2931 кастрычніка 2014 г. фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” (Беларусь) сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА пры падтрымцы бюро ЮНЕСКА ў Маскве, ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”. У семінары ўдзельнічалі эксперты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Украіны і краін Балтыі.
Мерапрыемства адбылося пры актыўным удзеле беларускага аб'екта Сусветнай спадчыны: архітэктурнакультурнага комплексу «Рэзідэнцыя
257
Хроніка і інфармацыя
Радзівілаў у Нясвіжы», дзе ў Тэатральнай зале палаца адбыліся пасяджэнні двух сесій: “Планы па кіраванні аб’ектамі спадчыны і іх эфектыўнасць. Канцэпцыі, падыходы, праблемы” і “Лепшыя практыкі па кіраванні аб’ектамі сусветнай спадчыны”.