Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
262
Хроніка і інфармацыя
	“Жыгімонт Караль Радзівіл. Камандор Мальтыйскага ордэна”;
	“Альбрыхт Уладзіслаў Радзівіл. Рыцар без страху і папроку”;
	“Караль Станіслаў Радзівіл. Беларускі Барон Мюхгаўзен”;
	“Дамінік Геранім Радзівіл. Адважны рамантык”.
Пры правядзенні лекцый выкарыстоўваюцца фота і відэаматэрыялы з калекцыі ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
Цыкл музейных заняткаў “I ажываюць рэчы”
Для дзяцей вельмі важна, што падчас занятку можна дакрануцца да музейнага прадмета сваімі рукамі. А тым больш, калі яны змогуць сваімі ж рукамі стварыць аналагічны таму, які знаходзіцца ў вітрыне і... забраць яго з сабой. ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” прапануе цікавыя, займальныя музейныя заняткі, распрацаваныя з улікам пастаяннай экспазіцыі. Усе заняткі ўключаюць у сябе элементы гульні і суправаджаюцца мультымедыйнымі прэзентацыямі.
Цыкл складаецца з трох музейных заняткаў:
	“Захавальнікі часу” (з гісторыі гадзіннікаў);
	“Застылае імгненне” (з гісторыі фатаграфіі);
	“Падарожжа манеткі” (з гісторыі грошай).
Пры правядзенні музейных заняткаў выкарыстоўваюцца экспанаты, фота і відэаматэрыялы з калекцыі ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
Клубныя і гуртковыя праекты
Клубныя і гуртковыя праекты па некаторых крытэрыях нагадваюць курсы: іх аб’ядноўваюць узаемасувязь і значная працягласць заняткаў, наведванне іх адной і той жа групай удзельнікаў. Аднак існуюць і прынцыповыя адрозненні. Папершае, заняткі ў рамках клубных і гуртковых праектаў праходзяць у прасторы музея і прадугледжваюць агляд архітэктурных помнікаў на гістарычных тэрыторыях, наведванне экспазіцый і выстаў. Падругое, мэты дадзеных праектаў больш канкрэтныя: не проста пазнаёміць удзельнікаў з той ці іншай дысцыплінай, а спрыяць набыццю даследчых навыкаў, вопыту публічнага выступу і фармаванню беражлівых адносін да гісторыкакультурнай спадчыны.
263
Хроніка і інфармацыя
У цяперашні час мною рэалізуюцца два праекты ў гэтым напрамку: клуб аматараў гісторыі і культуры “Кліо” і гурток “Юны экскурсавод”. Асноўным аб’ектам для правядзення заняткаў па ўсіх праектах з’яўляецца сектар па навуковай і экскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбаль”, аднак асобныя заняткі могуць праходзіць і на іншых тэрыторыях музеязапаведніка.
Клуб аматараў гісторыі і культуры “Кліо”
Праект паспяхова рэалізуецца на працягу некалькі год, спрыяе фарміраванню ў школьнікаў і студэнтаў навыкаў прафесійных гісторыкаў умению весці даследчую работу і аналізаваць інфармацыю. Падчас рэгулярных заняткаў члены клуба займаюцца:
•	распрацоўкай метадычных матэрыялаў і рэкамендацый па выкладанні гісторыі Беларусі ў школах;
•	правядзеннем віктарын, інтэлектуальных гульняў, алімпіяд, конкурса^ маладзёжных экспедыцый;
•	пошукавай і даследчай работай;
•	публікацыяй матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі ў сродках масавай інфармацыі;
•	знаёмствам з гістарычным матэрыялам, помнікамі архітэктуры і прадстаўленымі ў экспазіцыях прадметамі з музейных фондаў, затым увесь атрыманы матэрыял абмяркоўваецца, пасля чаго ўдзельнікі праекта выконваюць творчыя заданні.
Менавіта апошняе дазваляе членам клуба адчуць сябе даследчыкамі і дапамагае самастойна распрацаваць навуковы праект.
Разлічаны праект на адзін навучальны год і складаецца з 36 заняткаў сярэдняй працягласцю 1,5 гадзіны.
Сябра клуба Ганна Аўдзей, пасля заканчэння ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа” паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на спецыяльнасць “гісторыя”.
Гурток “Юны экскурсавод”
Праект праводзіцца штогод вясной. Яго мэта  актывізацыя краязнаўчай і даследчай дзейнасці гурткоўцаў, набыццё імі навыку публічных выступаў. Разлічаны праект на навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў агульнаадукацыйных устаноў. У аснову заняткаў гуртка пакладзены кан
264
Хроніка і інфармацыя
На занятках гуртка “Юны экскурсовод”.
трольныя тэксты экскурсій па экспазіцыі сектараў “Ратуша” і “Палацавы ансамбль”.
Школьнікі знаёмяцца з гістарычнай інфармацыяй і атрымліваюць метадычныя рэкамендацыі, неабходныя для самастойнага вядзення экскурсій.
На завяршэнне праекта, 18 мая ў Міжнародны дзень музеяў, яго ўдзельнікі праводзяць экскурсіі па Ратушы і Палацавым ансамблі для арганізаваных і зборных труп наведвальнікаў.
Разлічаны праект на 6 месяцаў і складаецца з 18 заняткаў сярэдняй працягласцю 1,5 гадзіны і індывідуальных кансультацый.
Сустрэчы з цікавымі людзьмі
Падчас пасяджэнняў клуба аматараў гісторыі і культуры “Кліо” і работы гуртка “Юны экскурсавод” праводзяцца рэгулярна сустрэчы з вядомымі навукоўцамі, даследчыкамі і грамадскімі дзеячамі. Госці расказваюць пра сябе, дзеляцца прафесійным вопытам і знаёмяць са сваёй творчасцю. У атмасферы музея падобныя сустрэчы набываюць асаблівую эстэтычную значнасць і эмацыянальную насычанасць.
Асноўнай пляцоўкай для гэтых мерапрыемстваў з’яўляецца сектар па навуковаэкскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль”, аднак перыядычна падобныя сустрэчы праходзяць і на іншых аб’ектах музеязапаведніка.
У нас у гасцях ужо пабывалі доктар гістарычных навук, прафесар Міхаіл Фёдаравіч Гурын, загадчык аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай
265
Хроніка і інфармацыя
спадчыны ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Андрэй Вячаслававіч Вайцэховіч, начальнік Нясвіжскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Іванавіч Грынкевіч, начальнік аддзела па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Вольга Аляксандраўна Сільвановіч, першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Ксенія Генадзьеўна Харашылава, намеснік дырэктара па вучэбнавыхаваўчай рабоце УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” Таццяна Анатольеўна Цвірка, загадчык рэстаўрацыйнага адзела ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” Вольга Аляксандраўна Ціхінская, настаўнік гісторыі ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа” Валянціна Станіславаўна Хілько, спецыяліст па арганізацыйным развіцці і анлайнсэрвісам РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” Юлія Генадзьеўна Сяргеева, памочнік ляснічага “Клецкі лясгас” Браніслаў Тадэвушавіч Карчэўскі.
Тэатральныя праекты
Важная роля ў духоўным станаўленні асобы належыць тэатральнаму мастацтву, якое, задавальняючы эстэтычныя патрэбы, валодае здольнасцю фарміраваць свядомасць чалавека, пашыраць яго жыццёвы вопыт і ўзбагачаць пачуццёваэмацыянальную сферу. Тэатральная дзейнасць, арганізаваная на базе сектара “Палацавы ансамбль”, дазваляе вырашаць многія педагагічныя задачы, якія датычацца інтэлектуальнага развіцця і мастацкаэстэтычнага выхавання. Прыйшоўшы на тэатральную пастаноўку ў музейзапаведнік, дзеці становяцца сведкамі розных падзей, у якіх удзельнічаюць людзі, жывёлы, расліны, што дае ім магчымасць глыбей спазнаць навакольны свет. Адначасова тэатралізаваныя пастаноўкі прывіваюць дзецям устойлівую цікавасць да гісторыі, культуры і літаратуры роднага краю.
Артпраект “Тэатр ценяў у замку Радзівілаў”
Пачынаючы з 2012 г., кожны панядзелак і аўторак, на працягу лютага сакавіка  месяцаў, калі назіраецца найменшая інтэнсіўнасць наведвання турыстамі музеязапаведніка, ажыццяўляецца артпраект “Тэатр ценяў у замку Радзівілаў”. Асаблівасць тэатра ценяў у тым, што яго сюжэт раскрываецца пры дапамозе дынамічных кадраўкарцін, спраецыраваных на экране плоскімі фігуркамі (з кардону, скуры або каляровых плёнак), якімі
266
Хроніка і інфармацыя
артысты кіруюць з дапамогай палачак ці нітак. Лялькі асвятляюцца з адваротнага боку, і на экране з’яўляецца чорнабелая ці каляровая выява.
Першы сезон тэатра ценяў прайшоў на базе сектара па навуковаэкскурсійнай рабоце “Ратуша”. Дзецям была паказана аўтарская п’еса Генадзя Аўласенкі “Снегавік і вясна”. Тэатральная пастаноўка прыйшлася даспадобы юным гледачам, якія час ад часу суправаджалі рэплікі герояў дружным смехам. У 20132014 гг. артпраект пачаў работу на базе сектара па навуковаэкскурсійнай рабоце “Палацавы ансамбль” з паказам некалькіх пастановак, ненадобных паміж сабой структурна і кампазіцыйна. Дзецям былі наказаны аўтарская п’еса Грыгорыя Осцера “Шматкі па закавулачкам” і п’есаурок, напісаная па матывах казкі Алесі Емельянавай “Лёгкі хлеб”. У пачатку красавіка 2013 г. тэатральны праект упершыню здзейсніў “гастролі”. Па запрашэнні ДУА “Яслісад № 4 г. Нясвіжа”, супрацоўнікі музеязапаведніка ажыццявілі чатыры тэатральныя паказы для дзяцей. 10 мая 2013 г. падчас акцыі “Ноч музеяў” у рамках прадстаўлення “Таямніцы Нясвіжскага замка” была паказана гасцям аўтарская п’еса Алеся Дударава “Чорная панна Нясвіжа”. П’еса вельмі спадабалася гледачам, таму яе вырашана было адаптаваць і паказаць маленькім тэатралам у 2014 г.
За першыя тры сезоны ажыццяўлення артпраекта “Тэатр ценяў у замку Радзівілаў” адбылося 96 паказаў, якія наведала больш чым 3000 чалавек. У будучыні плануецца значна пашырыць рэпертуар тэатра ценяў, што павінна прыцягнуць новых гледачоў.
Работа з адоранай моладзю
Адораныя дзеці валодаюць выдатнымі здольнасцямі, могуць дабівацца высокіх вынікаў у вучобе і навуковай рабоце. Яны маюць шырокае кола інтарэсаў і захапленняў, шмат чытаюць, маюць цікавыя хобі (напрыклад, калекцыянаванне). Па меры сталення дзіцяці яго адоранасць выяўляецца ўсё ярчэй, становіцца ўсё больш відавочнай для бацькоў і педагогаў. Згодна з культурнаадукацыйнай праграмай “Свет музея” ў рабоце з адоранымі дзецьмі выкарыстоўваюцца такія формы работы, як інтэлектуальная гульня, навуковапрактычная канферэнцыя і алімпіяда.
Інтэлектуальная гульня “Кубак Старого замка”
3 мэтай прадастаўлення найбольш здольным і адораным дзецям аптымальных магчымасцей для рознабаковага развіцця і фарміравання
267
Хроніка і інфармацыя
Каманда "Ветразъ" ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа” пераможца інтэлектуапьнай гульні, 19 лютага 2014 г.
інтэлектуальнага патэнцыялу на базе сектара “Палацавы ансамбль” праводзяцца інтэлектуальныя спаборніцтвы “Кубак Старога замка”.
Дыяпазон такіх гульняў незвычайна шырокі, але сутнасць іх адна: пры вырашэнні пастаўленых задач адбываецца акт развіцця і творчасці, патрабуюцца асаблівыя якасці розуму, такія, як назіральнасць, умение супастаўляць і аналізаваць, камбінаваць, знаходзіць сувязі і заканамернасці. Інтэлектуальная гульня вучыць прымаць складаныя, часта нестандартныя рашэнні, дапамагае разабрацца ў задачах калектыву, фарміруе прафесійныя навыкі, хуткасць асабістай і калектыўнай рэакцыі.