Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Асноўнай мэтай археалагічных назіранняў стала выяўленне яшчэ невядомых навуцы археалагічных помнікаў, а таксама праверка звестак аб ужо адкрытых [1, с. 53].
ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” узяў на сябе адказнасць за захаванасць даследуемых археалагічных аб’ектаў, здабытых археалагічных матэрыялаў, а таксама якасць выканання і своечасовасць прадстаўлення справаздачы аб выкананых палявых работах.
Юрыдычным абгрунтаваннем атрымання дазволу на археалагічныя абследванні і разведкі стаў “Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. “Аб ахове гісторыкакультурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195); “Палажэнне аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ” (Пастанова СМ РБ ад 22 мая 2002 г. № 651).
Земляныя і будаўнічыя работы, якія праводзіліся ў Нясвіжы ў 20122013 гг. у асноўным ажыццяўляліся на тэрыторыі старога горада.
Пры вывучэнні траншэй і катлаванаў, пракапаных будаўнікамі на аб’ектах, якія даследваліся, была прасочана наступная стратыграфія:
274
Хроніка і інфармацыя
Схематычны план месца і аб’екта археалагічнага назірання дваровая тэрыторыя дамоў №№ 35 на вул. імя В. Чкалова.
1)	дзірван/асфальт (магутнасць да 0,10  0,20 м); 2) будаўнічае смецце (рэшткі цэглы, каменні, гравій, вапна) (магутнасцю да 0,20  0,30 м); 3) светлашэры культурны слой з дабаўленнем карычневага пяску і будаўнічага смецця (магутнасцю 0,20  0,40 м.); 4) цёмнашэры культурны слой з дабаўленнем будаўнічага смецця (магутнасцю 0,20  0,40 м); 5) чорны культурны слой у шэрагу месц з дабаўленнем будаўнічага смецця (магутнасцю 0,10  0,20 м).
3 11 па 14 красавіка 2012 г. былі праведзены археалагічныя назіранні падчас будаўнічых работ па пракладцы інжынерных камунікацый па вул. імя В. Чкалава, 3. Месца збору артэфактаў размяшчалася ў 100 м на захад ад воз. Дзявочага.
Калекцыя індывідуальных знаходак склала 30 адзінак. Сярод іх былі прадстаўлены вырабы з гліны: посуд (фрагменты венчыкаў і донцаў гаршкоў, талерак, місак), кафля (манахромная), пляскатая дахоўка; вырабы
275
Хроніка і інфармацыя
Схематычны план месца і аб’екта археалагічнага назірання дом № 1 па вул. імя А. Міцкевіча (будынак плябаніі).
са шкла (фрагменты чаркі, чарнільніцы, горла і донца бутэлькі); жалеза (цвікі, клямка, сапёрная рыдлёўка).
3 10 ліпеня па 3 кастрычніка 2012 г. быў праведзены збор пад’ёмнага матэрыялу падчас будаўніцтва фантана ў скверы па вул. Ленінскай. Месца збору артэфактаў размяшчалася ў 100 м на паўднёвы захад ад воз. Замкавага.
Калекцыя індывідуальных знаходак склала 96 адзінак. Сярод іх былі прадстаўлены вырабы з гліны: посуд (фрагменты венчыкаў і донцаў гаршкоў, талерак, місак), кафля (паліваная ўякой спалучаецца раслінны і геаметрычны арнамент), хвалістая дахоўка; выраб са шкла (фрагмент бутэлькі).
3 15 верасня па 23 лістапада 2012 г. былі праведзены археалагічныя назіранні за будаўнічымі работам! па ўмацаванні падмурка будынка плябаніі XVIII ст. па вул. імя А. Міцкевіча, 1. Месца збору артэфактаў размяшчалася ў 100 м на паўднёвы захад ад воз. Бернардзінскага.
276
Хроніка і інфармацыя
Схематичны план месца і аб’екта археалагічнага назірання сквер па вул. Ленінскай.
Калекцыя індывідуальных знаходак склала 64 адзінкі. Сярод іх былі прадстаўлены вырабы з гліны: посуд (фрагменты венчыкаў і донцаў гаршкоў, талерак), кафля (распадаецца на тры храналагічныя трупы: XVIIXVIII стст.; XIX ст.; канец XIX  пачатак XX ст.), люлька для палення; вырабы са шкла (фрагменты аконнага шкла, горла штофа і бутэлькі, аптэчная бутэлька); металу (манета).
3 29 кастрычніка па 3 лістапада 2012 г. праводзіўся археалагічны нагляд падчас будаўнічых работ у памяшканні дома культуры “Камунальнік” па вул. Ленінскай, 16а. Падчас палявых работ былі заўважаны чалавечыя касцяныя рэшткі: фрагменты чэрапа, костак шкілета. Але культурны слой на аб’екце адсутнічаў, а чалавечыя астанкі сюды трапілі ў 70х гг. XX ст. разам з глебай, узятай для падсыпкі, са склепа касцёла Святой Кацярыны.
3 20 па 26 чэрвеня 2013 г. быў праведзены збор пад’ёмнага матэрыялу падчас будаўнічых работ па пракладцы інжынерных камунікацый па
277
Хроніка і інфармацыя
вул. Беларускай, 7. Месца збору артэфактаў размяшчалася ў 150 м на захад ад воз. Дзявочага. Для зручнасці апісання культурнага слоя і знаходак, зробленых у адвале і траншэі, месца земляных работ па пракладцы труб вадаправода было “разбіта” на асобныя участкі, згодна з асаблівасцямі культурнага слоя і знаходак.
Участак “А”  працягласцю 15 м пачынаўся ад будынка гасцініцы (вул. Беларуская, 7) і ішоў у бок Ратушнай плошчы. Траншэю на ўчастку “А” на момант майго прыбыцця на археалагічны аб’ект рабочыя ўжо пракапалі, а глебу змясцілі ў адвалы побач.
Участак “В”  працягласцю 13 м пачынаўся ад будынка гасцініцы (вул. Беларуская, 7) і ішоў у бок Ратушнай плошчы, у 2  4 м на ўсход, паралельна ўчастку “А”. Участак “В” на момант майго прыбыцця на археалагічны аб’ект рабочыя ўжо пракапалі, а глебу змясцілі ў адвал побач.
Калекцыя індывідуальных знаходак склала 250 адзінак. Сярод іх былі прадстаўлены вырабы з гліны: посуд (фрагменты венчыкаў і донцаў гаршкоў, талерак, місак), кафля (паліхромная і манахромная); вырабы са шкла (фрагменты чаркі і бутэлькі); жалеза (цвік, лыжка, набойка).
3 15 па 19 ліпеня 2013 г. быў праведзены археалагічны нагляд за земляным! работам! падчас пракладкі траншэй для каналізацыі і вадаправода па вул. Ленінскай, 7. Месца збору артэфактаў размяшчалася прыблізна на адлегласці 30  40 м ад фарнага касцёла Найсвяцейшага Божага цела (1593 г.) і 100 м на паўднёвы захад ад воз. Замкавага.
Калекцыя індывідуальных знаходак склала 76 адзінак. Сярод іх былі прадстаўлены вырабы з гліны: посуд (фрагменты венчыкаў і донцаў гаршкоў, талерак), кафля (распадаецца на тры храналагічныя групы: XVII  XVIII стст.; XIX ст.; канец XIX  пачатак XX ст.); вырабы са шкла.
3 23 па 27 верасня 2013 г. былі праведзены археалагічныя назіранні за будаўнічымі работам! падчас пракладкі інжынерных камунікацый па вул. Беларускай, 7. Месца збору артэфактаў размяшчалася ў 150 м на захад ад воз. Дзявочага. Для зручнасці апісання культурнага слоя і знаходак, зробленых у адвале і траншэі, месца земляных работ па пракладцы труб вадаправода было “разбіта” на асобныя участкі, згодна з асаблівасцямі культурнага слоя і знаходак.
Участак “С”  працягласцю 8 м праходзіў з поўначы на поўдзень, ад будынка гасцініцы (вул. Беларуская, 7) у бок Ратушнай плошчы. Траншэю на
278
Хроніка і інфармацыя
участку “С” на момант майго прыбыцця на археалагічны аб’ект рабочыя ўжо пракапалі, а глебу змясцілі ў адвалы побач.
Участак “D”  працягласцю 25 м праходзіў з поўначы на поўдзень, паралельна ўчастку “С” (2,5 м на захад), і знаходзіўся паміж будынкамі гасцініцы (вул. Беларуская, 7) і кінатэатра “Салют” (вул. Беларуская, 5). Траншэю на ўчастку “D” на момант майго прыбыцця на археалагічны аб’ект рабочыя ўжо пракапалі, а глебу змясцілі ў адвалы побач.
Участак “G” уяўляў сабою катлаван працягласцю 12  8 м. Участак размяшчаўся ў 3 м на захад ад участка “D” і знаходзіўся паміж будынкамі гасцініцы (вул. Беларуская, 7) і кінатэатра “Салют” (вул. Беларуская, 5). Катлаван на ўчастку “G” на момант майго прыбыцця на археалагічны аб’ект рабочыя ўжо пракапалі, глебу змясцілі ў адвалы побач, а ў самім катлаване складзіравалі будаўнічы матэрыял.
Участак “К” працягласцю 24 м праходзіў з усходу на захад і знаходзіўся паміж будынкамі гасцініцы (вул. Беларуская, 7) і кінатэатра “Салют” (вул. Беларуская, 5). Траншэю на ўчастку “К” на момант майго прыбыцця на археалагічны аб’ект рабочыя ўжо пракапалі, а глебу змясцілі ў адвалы побач.
Калекцыя індывідуальных знаходак склада 36 адзінак. Сярод іх былі прадстаўлены вырабы з гліны: посуд (фрагменты венчыкаў і донцаў гаршкоў, талерак), кафля (непаліваная, паліваная з раслінным і геаметрычным арнаментам); вырабы са шкла.
Кожны прадмет знойдзены падчас археалагічнага нагляду немагчыма разглядаць паза кантэкстам, у адрыве ад месца, абстаноўкі, глыбіні залягання і прадметаў, знойдзеных па суседстве [2, с. 117]. Для вызначэння часу стварэння знойдзенных прадметаў прымяняліся стратыграфічны і параўнальнатыпалагічны метады [3, с. 36].
У адпаведнасці з устаноўленымі правіламі, матэрыялы, выяўленыя падчас археалагічных даследванняў 20122013 гг. (552 адзінкі), былі перададзены ў фонды ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” для дальнейшай апрацоўкі і інтэрпрэтацыі, якая дазволіць больш поўна і яскрава ахарактарызаваць асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Нясвіжа гэтага перыяду. Самыя цікавыя знаходкі пасля рэстаўрацыі будуць прадстаўлены ў новых экспазіцыях музеязапаведніка.
279
Хроніка і інфармацыя
Па выніках археалагічных даследванняў можна зрабіць вывад, што на тэрыторыі, якая даследвалася, засяленне адбывалася ў XVI ст. Самыя раннія са знаходак па вул. Ленінскай, Беларускай, імя А. Міцкевіча і В. Чкалава суадносіцца з перабудовай горада  канцом XVI ст„ але асноўная частка матэрыяла прыпадае на XVIIXVIII стст.  на час росквіту Нясвіжа.
Крыніцы і літаратура
1.	Авдусин Д. А. Археологические разведки и раскопки. М., 1959.
2.	Мартынов А. И. Археология. М., 2005.
3.	Мартынов А. И., Шер Я. А. Методы археологических исследований. М., 2002.
В. I. Мазалеўскі
«Віват маладым!»
Театрализованная церемония поздравления молодоженов
Вопросы сохранения и использования объектов историкокультурного наследия не теряют актуальности в наши дни, т.к. на примере сохранившихся памятников материальной и духовной культуры развивается национальное самосознание, гражданственность нации, поддерживается положительный имидж государства в мире.
В 2005 г. архитектурный, жилой и культурный комплекс бывшей резиденции князей Радзивиллов в Несвиже был включен в список Всемирного наследия ЮНЕСКО. 20 июля 2012 г. состоялась торжественная церемония открытия Дворцового ансамбля XVI  XIX вв. в г. Несвиже после реставрации. В том же 2012 г. проводилась республиканская акция «Несвиж культурная столица Беларуси».
Именно тогда ГУ «Национальный историкокультурный музейзаповедник «Несвиж» и стал самым посещаемым музеем Республики Беларусь. В 2013 г. интерес к нему не угас  объекты музеязаповедника посетило почти 400 тысяч человек.