Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Традыцыйна, у сярэдзіне лютага, нясвіжскі замак расчыняе свае дзверы перад таленавітай моладдзю рэспублікі. Дарэчы, правілы спаборніцтваў ні разу не мяняліся. Гульня складаецца з трох тураў: інтэлектбуквара, 5x5 і крыжаванкі, па выніках якіх у суме вызначаецца пераможца.
Упершыню эрудыты спаборнічалі на “Кубку Старога замка” у 2012 г. у рамках акцыі “Нясвіж  культурная сталіца Беларусі”. Гульня была прымеркавана да выставы “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 16001800 гг.”> якая праходзіла ў сценах музеязапаведніка. Экспанаты для выставы былі прадастаўлены лонданскім музеем Вікторыі і Альберта, таму тэмай гульні стала Англія.
268
Хроніка і інфармацыя
“Кубак Старога замка 2013” уваходзіўу лік мерапрыемстваў, якія музейзапаведнік праводзіў сумесна з адзелам адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама. На тэты раз тэмай інтэлектуальных баталій стала Вялікае Княства Літоўскае, а сама гульня прайшла на беларускай мове.
У 2014 г. “Кубак Старога замка” быў праведзены выхаванцамі клуба аматараў гісторыі і культуры “Кліо” з ліку навучэнцаў УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”. Тэм гульні, упершыню, было дзве “Беларусь” і “Першая сусветная вайна”.
Значэнне інтэлектуальнай гульні “Кубак Старога замка” цяжка пераацаніць, таму што яна дапамагае дзецям паслядоўна вырашаць задачу паляпшэння сваіх здольнасцей, павышэння веры ва ўласную кампетэнтнасць і надае аптымізму ў дачыненні да сваіх інтэлектуальных магчымасцей. I сёння ўжо не падлягае сумненню, што такая гульня як сацыяльнакультурны феномен па сіле ўздзеяння з’яўляецца адным з самых магутных сродкаў, якія фарміруюць і ўдасканальваюць не толькі разумовае развіццё, але і камунікатыўныя ўменні і навыкі, сацыяльныя, сацыяльнапсіхалагічныя, асабістыя якасці чалавека.
Рэспубліканская навуковапрактычная канферэнцыя школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж  гістарычная і культурная скарбніца Беларусі”
Адным са спосабаў выхавання моладзі з’яўляецца адукацыя, якая адбываецца ў тым ліку і ў музеі. 3 мэтай навучыць і “падарыць” веды музеемзапаведнікам праводзіцца навуковапрактычная канферэнцыя “Нясвіж  гістарычная і культурная скарбніца Беларусі”, у якой прымаюць удзел школьнікі, студэнты і магістранты з усёй рэспублікі.
Навуковапрактычная канферэнцыя з’яўляецца не толькі адным з напрамкаў работы з адоранай моладдзю са штогадовым аглядам яе дасягненняў, але і асабліва каштоўным метадам самастойнай навуковай дзейнасці, у якой падрастаючае пакаленне мае магчымасць сябе рэалізаваць.
Мэтай канферэнцыі з’яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця ў моладзі крэатыўнасці, самастойнасці мыслення, навыкаў валодання прадметам даследавання, пашырэння кругагляду. Яе ўдзельнікі маюць магчымасць не толькі праявіць сябе, але і даведацца аб нечым новым.
Колькасць удзельнікаў навуковапрактычнай канферэнцыі “Нясвіж гістарычная і культурная скарбніца Беларусі” з году ў год складае не менш дваццаці чалавек, а колькасць секцый  не менш трох.
269
Хроніка і інфармацыя
Пасяджэнне навуковапрактычнай канферэнцыі.
На канферэнцыі за тры гады яе існавання са сваімі работамі выступіла вялікая колькасць “маладых даследчыкаў”. Сярод іх  Кацярына Будчан “Сучаснае прачытанне літаратурнай класікі Заслужаным аматарскім калектывам Рэспублікі Беларусь тэатрам імя Уршулі Радзівіл”, Яўгенія Гірко “Вытокі педагагічнай адукацыі ў Нясвіжы: з гісторыі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі”, Кацярына Гладкая “Нясвіжскі кляштар бенедыктынак як унікальны помнік беларускай архітэктуры”, Наталля Гурынчук “Мастацкая прастора палацавазамкавага комплексу горада Нясвіжа як аб’ект для пастаноўкі сцэнічнага дзеяння”, Марыя Данчанка “Праваслаўная царква г. Нясвіжа”, Вольга Дылеўская “Мастакі Нясвіжскай зямлі  нашы сучаснікі”, Ма Жуй і Сю Хуэй “Знаёмства студэнтаў з КНР з беларускай культурай (на прыкладзе г. Нясвіжа)” Ксенія Жураўская “Тэатральнае мастацтва Беларусі XVIII ст.” Крысціна Козел “Нясвіжская зямля ў творчасці паэтаземляка Міхася Сазончыка”, Уладзіслава Лазінская “Маладзёжныя ўрбанонімы горада Нясвіжа: вопыт сінхраніі і дыяхраніі”, Надзея Мядвецкая “Нясвіжскі езуіцкі калегіум”, Марыя Оруп “Паланез” М. Радзівіла: асаблівасці ўспрымання сучаснымі школьнікамі і студэнтамі”, Павел Парэйка “Паштоўка  сведка гісторыі г. Нясвіжа” Кацярына Роксач “Маркетынг тэрыторыі як тэхналогія развіцця гарадской інфраструктуры: на прыкладзе фарміравання сучаснага вобраза г. Нясвіжа”, Валерыя Русак і Ксенія Парэйка “Уладзіслаў Сыракомля і Нясвіж”, Лян Сяавэнь і Лю Хуэй “Роля міжпрадметных сувязей у выхаванні культуры слухання ў малодшых школьнікаў (на прыкладзе цыклаў “Музыка для горада Нясвіжа”
270
Хроніка і інфармацыя
Д. Лыбіна)”, Настасся Бягун “Нясвіжскі архіў Радзівілаў: што расказачь школьнікам”, Вікторыя Камасіна “Архіў Радзівілаў у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь”, Кацярына Казлова “Паланэчка як цэнтр грамадскага і палітычнага жыцця краю”, Дар’я Мароз “Магдалена Радзівіл  “беларуская шляхцянка”.
Усе ўдзельнікі навуковапрактычнай канферэнцыі школьнікаў і студэнтаў “Нясвіж  гістарычная і культурная скарбніца Беларусі” ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой город  мая любоў”
Алімпіядны pyx  гэта частка вялікай і сур’ёзнай работы па развіцці інтэлекту, адоранасці і талентаў. Алімпіяда “Мой горад  мая любоў” дапамагае выявіць адораных вучняў і падтрымаць іх.
3 2014 г. ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” сумесна з адзелам адукацыі, спорта і турызма Нясвіжскага райвыканкама праводзіць сярод школьнікаў Нясвіжскага раёна алімпіяду па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой горад  мая любоў”.
Алімпіяда праходзіла ў два этапы. Заданні першага этапа (студзень 2014 г.) удзельнікі алімпіяды атрымалі па электроннай пошце, а затым яны павінны былі адаслаць адказы на электронны адрас музеязапаведніка. Падчас іх рашэння неабходна было праявіць веды па гісторыі і культуры Нясвіжа. Для ўдзелу ў другім этапе алімпіяды (красавік 2014 г.) былі адабраны 18 юнакоў і дзяўчат, якія набралі найбольшую колькасць балаў падчас правядзення папярэдняга этапа інтэлектуальных спаборніцтваў.
Прызёрамі першай алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа сталі Аляксандра Навоша з ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа” (дыплом I ступені); Ксенія Парэйка з ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа”, Марта Ляцко з ДУА “Ланская сярэдняя школа”, Алеся Валявач з ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа” (дыпломы II ступені); Мікіта Камлач з ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Нясвіжа”, Дар’я Цыуля з ДУА ‘Трыцкевіцкая сярэдняя школа”, Вольга Бабко з ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”,
Вячаслаў Лявіцкі з ДУА “Карцэвіцкая сярэдняя школа” (дыпломы III ступені).
Усе ўдзельнікі алімпіяды па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой горад мая любоў” былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятным! падарункамі.
271
Хроніка і інфармацыя
Алімпіяда па гісторыі і культуры Нясвіжа “Мой город  мая любоў”.
Творчыя конкурсы
Музейзапаведнік рэгулярна праводзіць мерапрыемствы, у якіх наведвальнікам прапануецца праявіць творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у розных тэматычных конкурсах: малюнкаў, фотаздымкаў, літаратурных твораў. Як правіла, конкурсы, што праводзяцца на базе сектара “Палацавы ансамбль”, прымеркаваны да значных падзеяў у жыцці музея і важных юбілеяў.
Галоўная мэта такой дзейнасці  даць удзельнікам магчымасць для творчага самавыяўлення.
Конкурс дзіцячага малюнка “Свет вачыма дзіцяці”
Конкурс быў праведзены з мэтай папулярызацыі выставы “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў XXI ст.” якая праходзіла ў музеізапаведніку ў сакавіку  красавіку 2014 г.
272
Хроніка і інфармацыя
На конкурсе былі прадстаўлены работы, у якіх выкарыстоўваліся самый разнастайныя тэхнікі і матэрыялы: малюнак, калажы са шкла, нітак, пацерак і кардону і інш.
Падвядзенне вынікаў конкурсу ператварылася ў сапраўднае свята: была праведзена ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, на якую ў якасці гасцей былі запрошаны прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
Конкурс фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”
Галоўнай умовай конкурсу была наяўнасць выявы аднаго з нясвіжскіх паркаў: Замкавага, Старога, Новага, Англійскага і Японскага. За мэту арганізатары конкурса ўзялі актывізацыю краязнаўчай дзейнасці і выхаванне ў падрастаючага пакалення любові да прыроды роднага краю.
Конкурс праводзіўся ў трох намінацыях:
Панарама  ландшафтныя панарамныя здымкі з некалькіх кадраў;
Пейзаж  здымкі ландшафтаў прыроды адным кадрам;
Эцюд  здымкі невялікіх участкаў парку  паляны, дрэва, каменя, скульптуры, возера, жывёлы, расліны, насякомых і г.д.
Ацэньваліся арыгінальнасць задумы, складанасць выканання і выразнасць здымка. Цырымоніяўзнагароджання суправаджалася відэафільмам, цалкам заснаваным на работах удзельнікаў конкурсу.
Навуковыя супрацоўнікі музеязапаведніка фарміруюць архіўтворчых работ і фатаздымкаў. Са згоды удзельнікаў лепшыя работы публікуюцца ў буклетах, змяшчаюцца на сайце музея, а таксама ўключаюцца ў праграмы святаў і выкарыстоўваюцца для афармлення памяшканняў.
I ўсё тэта  толькі частка вялікай, культурнаадукацыйнай, навуковай і выхаваўчай работы. Работы дзякуючы якой у музейзапаведнік прыходзіць усё больш людзей, аматараў гісторыі і культуры.
В. I. Мазалеўскі
273
Хроніка і інфармацыя
Работа
ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” па ахове гісторыкакультурнай спадчыны шляхам археалагічных назіранняў на тэрыторыі гістарычнай часткі Нясвіжа ў 20122013 гг.
Археалагічныя даследаванні ў гістарычнай частцы г. Нясвіжа ажыццяўляліся старшым навуковым супрацоўнікам Вячаславам Іванавічам Мазалеўскім у палявых сезонах 20122013 гг. згодна з афіцыйным дазволам (Адкрыты ліст) па форме № 3, выдадзеным ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі” па просьбе адміністрацыі ДУ “Нацыянальныгісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
Неабходнасць правядзення археалагічных даследванняў музеемзапаведнікам тлумачылася наступнымі прычынамі:
•	своечасовае выяўленне новых археалагічных аб’ектаў на тэрыторыі
г. Нясвіжа Мінскай вобл.;
• ажыццяўленне кантролю за будаўнічымі і землянымі работамі, якія праводзіліся ў цэнтральнай гістарычнай частцы г. Нясвіжа.