Міжнародны навуковапрактычны семінар быў праведзены ў адпаведнасці са стратэгічнымі мэтамі ЮНЕСКА па ахове і захаванні прыроднай і культурнай спадчыны праз імплементацыю канвенцый 1972 і 2003 гг., згодна з асноўнымі палажэннямі рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН ад 20.12.2013 г. “Культура і ўстойлівае развіццё”, іншымі асноватворнымі дакументамі ЮНЕСКА і ААН. Праект заснаваны на разуменні спадчыны як галоўнага вектара пастаяннага развіцця, які прыцягвае ў сваю сферу розныя пласты грамадства праз устойлівы турызм, адукацыйны дыялог і сумесную дзейнасць. Семінар быў накіраваны на вырашэнне практычных пытанняў развіцця патэнцыялу эфектыўнага кіравання аб'ектамі Сусветнай спадчыны на аснове сучасных тэндэнцый і лепшых практык шляхам укаранення інтэграцыйнага падыходу і пашырэння ўзаемадзеяння з мясцовымі супольнасцямі, спрыяння развіццю ўстойлівага турызму і пашырэнню адукацыйных і маладзёжных ініцыятыў з улікам эфектыўнай імплементацыі канвенцый ЮНЕСКА ў сферы культуры. Задача семінара была ў тым, каб стварыць перспектыўную платформу для рэгулярнага супрацоўніцтва ўнутры экспертнай супольнасці краін СНД, якое мела б агульныя сацыяльнаэканамічныя і палітычныя ўмовы, дзе няма моўнага бар'ера, што вельмі важна, і дзе ўжо існуюць наладжаныя сувязі на глабальным узроўні. Не менш важнай з’яўляецца дзейнасць па пашырэнні дадзенага супрацоўніцтва не толькі ўнутры СНД, але і ў еўрапейскім і больш шырокім міжнародным кантэксце. Дзейнасць семінара была прысвечана сучаснаму інтэграцыйнаму падыходу ў кіраванні аб'ектамі Сусветнай спадчыны, які паспяхова праявіў сябе ва многіх краінах свету, але не атрымаў належнага асэнсавання і ўкаранення ў краінах СНД. У працэсе правядзення семінара разглядаліся наступныя аспекты: • захаванне спадчыны як вызначальны фактар устойлівага развіцця; • новая парадыгма інтэрпрэтацыі зон аховы аб'ектаў спадчыны ў кантэксце інтэграцыйнага падыходу; 258 Хроніка і інфармацыя • эфектыўнасць кіравання аб'ектамі Сусветнай спадчыны. Вынікі і вывады другога цыкла Перыядычнай справаздачы аб імплементацыі Канвенцыі 1972 г. для краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі; • вызначэнне, ацэнка і ўдасканаленне сістэмы кіравання спадчынай з улікам інтэграцыйнага падыходу; • ключавыя аспекты маніторынгу аб'ектаў спадчыны; • кіраванне спадчынай: як зрабіць усіх удзельнікаў бачнымі і актыўнымі; • роля моладзі і мясцовых супольнасцей у захаванні і выкарыстанні аб’ектаў спадчыны; • устойлівы турызм: новыя ролі аб'ектаў спадчыны. Найбольш важным і цікавым вынікам для ўдзельнікаў і гасцей семінара было азнаямленне з методыкай складання планаў кіравання аб’ектамі сусветнай спадчыны, практыкі і лепшыя прыклады ў гэтым накірунку. Л.У. Івахніна II Навуковыя чытанні памяці прафесара В. Рабцэвіча Імя Валянціна Навумавіча Рабцэвіча (19342008) добра вядома не толькі айчынным нумізматам, але і далёка за межамі нашай краіны. Менавіта ён у свой час унёс найбольшы ўклад у вывучэнне грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. На аснове ягонай уласнай калекцыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце быў створаны нумізматычны кабінет, які дзейнічае і сёння. Навуковапапулярная кніга В. Рабцэвіча «О чём рассказывают монеты» доўгі час была найбольш даступнай і надзейнай крыніцай звестак для ўсіх, хто далучаўся да збірання манет. У памяць аб таленавітым выкладчыку, навукоўцу, скарбашукальніку, у добрым сэнсе гэтага слова, на гістарычным факультэце БДУ сёлета былі арганізаваны II Навуковыя чытанні, на якія прыехала звыш 50 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі і Літвы. Сярод іх не толькі выкладчыкі ВНУ, навукоўцы і супрацоўнікі музеяў, але і калекцыянерынумізматы. 2627лістапада чытанні праходзілі непасрэднаў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў Мінску, а 28 лістапада іх удзельнікаў прынялі ў ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”. Даследчыкі музейнай справы ведаюць, што менавіта ў Нясвіжскім палацы князёў 259 Хроніка і інфармацыя Радзівілаў у XVI ст. пачала фарміравацца адна з першых у Беларусі калекцый манет і медалёў. 3 цягам часу яна стала яшчэ і найбуйнейшай. Сёння супрацоўнікі музеязапаведніка працягваюць традыцыі збіральніцтва і вывучэння помнікаў нумізматыкі і фалерыстыкі. Натуральна, нясвіжскія музейшчыкі зацікаўлены ў тым, каб больш ведаць пра гісторыю грашовага абарачэння, абменьвацца карыснай інфармацыяй і новымі звесткамі. Таму сёлета дырэктар музеязапаведніка Сяргей Міхайлавіч Клімаў, яго намеснік па навуковай частцы Зміцер Лявонцьевіч Яцкевіч і галоўны захавальнік фондаў Марына Анатольеўна Вайтовіч увайшлі ў склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чытанняў, а пасяджэнне адной з секцый адбылося ў Тэатральнай зале радзівілаўскага палаца. Для візіта ў Нясвіж была і яшчэ адна нагода. Якраз напярэдадні II Навуковых чытанняў убачыў свет “Каталог радзівілаўскіх медалёў са збораў Нацыянальнага гісторыкакультурнага музеязапаведніка “Нясвіж”, падрыхтаваны малодшым навуковым супрацоўнікам фондавага аддзела Ганнай Быль. Прэзентацыя выдання адбылася перад пачаткам работы секцыі, а ўсе ўдзельнікі чытанняў атрымалі яго ў падарунак. Ганна Быль распавяла пра працу над каталогам, лёс радзівілаўскіх збораў, адказала на пытанні прысутных. Тут жа прагучалі і першыя ацэнкі выдання. Спецыялісты адзначылі яго ўзровень, актуальнасць і выказалі спадзяванне, што каталог стане першай прыступкай у вывучэнні калекцыйнай спадчыны радзівілаўскага дому. У прыватнасці, прагучалі пажаданні зрабіць нешта падобнае датычна манет. У сваю чаргу падарунак ад прысутных атрымаўі музейзапаведнік. Сябра праўлення Беларускага нумізматычнага таварыства Ілля Шталенкоў уручыў дырэктару зборнік “Radziwillowie” машынапіс невядомага аўтара сярэдзіны XX ст., у якім сабраны звесткі пра прадстаўнікоў роду ад легендарных часоў да канца XVIII ст. С.М. Клімаў падзякаваў дарыцелю і запэўніў яго, што “кніга” будзе старанна вывучана навуковымі супрацоўнікамі. На самім жа пасяджэнні быў агучаны шэраг дакладаў прысвечаных нумізматычным і фалерыстычным помнікам у зборах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. На заканчэнне ўдзельнікі падзякавалі гаспадарам за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і за цікавую экскурсію па экспазіцыі палацавага ансамбля. 260 Хроніка і інфармацыя Можна спадзявацца, што ў далейшым у Нясвіжы яшчэ неаднойчы збяруцца калекцыянеры, і кожная такая сустрэча будзе праходзіць з узаемнай карысцю. А.У. Блінец Культурнаадукацыйная работа з мэтавай аўдыторыяй ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” Адной з асноўных задач музея з’яўляецца папулярызацыя гісторыі і культуры, садзейнічанне актыўнаму вывучэнню і фарміраванню ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да спадчыны. 3 гэтай мэтай старшым навуковым супрацоўнікам В.І. Мазалеўскім быў распрацаваны і праведзены шэраг праектаў па розных гісторыкакультурных тэмах, якія накіраваны на развіццё даследчай і творчай актыўнасці наведвальнікаў музея у першую чаргу школьнікаў і студэнтаў. Падчас рэалізацыі культурнаадукацыйных праектаў вызначыліся наступныя напрамкі дзейнасці: музейныя лекцыі і заняткі, тэатральныя, клубныя і гуртковыя праекты, работа з адоранай моладдзю і творчыя конкурсы. Аднак на гэтым нельга спыняцца. У далейшым магчыма як трансфармацыя ўжо існуючых напрамкаў работы, так і фарміраванне новых. На цяперашні момант выпрацаваны наступныя асноўныя прынцыпы дзейнасці: 1. Узаемасувязь паміж гісторыяй тэрыторыі, на якой ажыццяўляюцца праекты, з іх тэматыкай. Уся тэрыторыя музеязапаведніка ўключае не толькі музейную прастору з традыцыйнымі фондавымі калекцыямі, экспазіцыямі і выставамі, але і прыродныя ландшафты, на якіх размешчаны аб’екты гісторыкакультурнай спадчыны. На сваіх мерапрыемствах я імкнуся найбольш глыбока раскрыць для наведвальнікаў тэты кантэкст. 2. Баланс паміж інфарматыўным і творчым складнікамі праекта, які рэалізуецца. 3. Падыход да наведвальнікаў як да раўнапраўных удзельнікаў дыялога (творчага працэсу). 4. Пабудова партнёрскіх адносін з наведвальнікамі. Многія навучальныя ўстановы, творчыя калектывы і сямейныя трупы сталі пастаяннымі ўдзельнікамі праектаў. 261 Хроніка і інфармацыя Праекты, якія ажыццяўляюцца ў музеізапаведніку, наведваюць розныя катэгорыі насельніцтва, таму кожны напрамак дзейнасці разлічаны на пэўныя мэтавыя аўдыторыі: музейныя лекцыі арыентаваны на школьнікаў, студэнтаў і сямейныя трупы; тэатральныя у першую чарту на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў; у рабоце з адоранай моладзю, клубных і гуртковых праектах задзейнічаны вучні старэйшых класаў і студэнты; у творчых конкурсах у большасці выпадкаў прымаюць удзел наведвальнікі рознага ўзросту. Музейныя лекцыі і заняткі Музейная лекцыя тэта вуснае сістэматычнае і паслядоўнае выкладанне матэрыялу па якойнебудзь гістарычнай ці культурнай праблеме або тэме. Лекцыя павінна быць цэласнай, сістэматычнай і мець план, які можна паведаміць у пачатку мерапрыемства слухачам. Лекцыя з’яўляецца формай навучання, якой недастаткова для таго, каб засвоіць пэўны аб’ём матэрыялу, таму пажадана рабіць яе разнастайнай пры дапамозе іншых форм навучання, такіх, як: пастаноўка рытарычных пытанняў (якія не патрабуюць адказу); уключэнне элементаў гутаркі; разбіўка аўдыторыі на мікрагрупы для абмеркавання; выкарыстанне раздатачнага матэрыялу (апорных канспектаў або канспектаў лекцый), мультымідыйная прэзентацыя і іншая нагляднасць. Цыкл лекцый “Радзівілы некаранаваныя каралі Вялікага Княства Літоўскага” Цыкл лекцый “Радзівілы некаранаваныя каралі Вялікага Княства Літоўскага” разлічаны на сямейныя трупы, дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, студэнтаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Цыкл лекцыі дае цэласнае ўяўленне і знаёміць як з вядомымі, так і малавядомымі старонкамі жыцця прадстаўнікоў магнацкага роду Радзівілаў. Цыкл складаецца з дзевяці лекцый: “Юры Радзівіл Літоўскі Геркулес. Пераможца татар і крыжакоў”; “Ян Радзівіл Барадаты. Сябар караля Аляксандра”; “Мікалай Радзівіл Чорны. Атлант кальвінізму”; “Барбара Радзівіл. Каханне стагоддзя’’; “Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка. Падарожнік і пілігрым”;