Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Источники и литература
1.	Лор, Э. Русский национализм и Российская империя: Кампания против «вражеских подданных» в годы Первой мировой войны; перевод с английского В. Макарова. М., 2012. 304 с.
2.	Национальный исторический архив Беларуси (далее  НИАБ). Ф. 295. On. 1. Д. 7282.Списки иностранных подданных проживающих по Минской губернии (19021903 гг.).
3.	НИАБ. Ф. 295. On. 1. Д. 8627. Высылка иностранных подданных из Слуцкого уезда Минской губернии.
4.	Рындин, С.Н. Мероприятия гражданских властей белорусских губерний по выселению иностранных подданных в 19141915 гг. // Архіварыус: Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Вып. 11/ рэд.: Ю.М. Бохан [і інш.]. Мінск, 2013. С. 150159.
5.	Рындин, С.Н. Политика российского правительства в отношении иностранных подданных на территории Беларуси накануне и в годы Первой мировой войны // Веснік Бел. дзярж. унта. Сер. 3. Гісторыя. 2013. № 1. С. 1316.
247
XPOHIKA I ІНФАРМАЦЫЯ
Міжнародны валанцёрскі экалагічны летнік “Спадчына Радзівілаў”
У 2013 і 2014 гг. Нацыянальным гісторыкакультурным музеемзапаведнікам “Нясвіж”, сумесна з “Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА” былі праведзены два Міжнародныя валанцёрскія экалагічныя летнікі. Мэтай гэтых праектаў стала добраўпарадкаванне нясвіжскіх паркаў і выхаванне моладзі ў духу адказнасці за навакольнае асяроддзе.
Штогод у рабоце летнікаў прымалі ўдзел 16 добраахвотнікаў  людзі розных нацыянальнасцей, прадстаўнікі розных, часам ненадобных паміж сабой, культур. Для пашырэння міжкультурных кантактаў з адной краіны запрашаліся максімум два чалавекі. За два гады ў рабоце летніка прыняла ўдзел моладзь з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Фінляндыі, Нідэрландаў, Сербіі, Арменіі, Узбекістана і Кітая. Пяць дзён на тыдзень, па 45 гадзін, разам са спецыялістамі “Нясвіжскага зеленбуда” і “Клецкага лясгаса” маладыя людзі былі занятыя працай у нясвіжскіх парках. Яны збіралі смецце, высякалі хмызняк, займаліся стварэннем архітэктурных і скульптурных кампазіцый, пракладваннем паркавых сцежак, пасадкай маладых дрэў. Валанцёрамі таксама былі падрыхтаваны і развешаны ў парках шыльды з дасціпнымі вершамі, якія нагадваюць турыстам аб неабходнасці прыбіраць за сабой смецце: “Парку нравится быть чистым  будь порядочным туристом”, “Мусор собрала волонтёров семья всем респект от муравья”.
Другая палова дня была цалкам аддадзена культурным і адукацыйным праграмам, трэнінгам і камандным гульням. Арганізатары прадугледзелі правядзенне адмысловых Дзён культуры краінудзельніц, калі кожны валанцёр мог прадставіць сваю краіну, яе адметнасці і традыцыі. Супрацоўнікі музеязапаведніка правялі для ўдзельнікаў летніка экскурсіі па радзівілаўскім палацы, гарадской ратушы, фарным касцёле. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама прапанаваў маладым людзям наведаць майстарклас па
249
Хроніка і інфармацыя
камп’ютарным дызайне і пэйпарце, прыняць удзел у рабоце вакальнага і танцавальнага гурткоў.
Вынікам двух Міжнародных валанцёрскіх экалагічных летнікаў стала знаёмства айчынных валанцёраў і іх замежных калег з Нясвіжам і радзівілаўскай спадчынай. Для іншаземцаў Беларусь адкрылася як самабытная краіна з багатай гісторыяй і культурай. Спадзяёмся, што ў далейшым геаграфія ўдзельнікаў валанцёрскіх летнікаў будзе пашырацца, а прэстыж нашай краіны сярод іх  расці.
В.І. Мазалеўскі
Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя “Прыватнаўласніцкія гарады ВКЛ: лёс праз стагоддзі”
ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” становіцца не толькі папулярным турыстычным комплексам, але і адным з навуковых цэнтраў. Сама арганізацыя і развіццё музеязапаведніка патрабуе актывізацыі даследаванняў у самых розных абласцях: ад традыцыйнай гісторыі да тэорыі горадабудаўніцтва. Менавіта таму Нясвіж становіцца месцам правядзення навуковапрактычных канферэнцый.
Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя “Прыватнаўласніцкія гарады Вялікага Княства Літоўскага: лёс праз стагоддзі” адбылася 2324 красавіка 2014 г. Яе правядзенне выклікалі актуальный пытанні, што паўсталі перад беларускай навуковай і музейнай супольнасцю. Заклапочанасць выклікае супярэчлівае і незбалансаванае стаўленне да аховы гарадскога асяроддзя старадаўняга Нясвіжа: у той час, як асноўным гістарычным помнікам горада нададзена з боку дзяржавы неабходная ўвага, сам гарадскі ландшафт яшчэ патрабуе асаблівага вывучэння і клопату. 3 гэтай праблемай пераклікаецца і адна з надзённых задач музеязапаведніка: абнаўленне экспазіцыі Нясвіжскай ратушы, прывядзенне яе ў адпаведнасць з сучаснымі музейнымі падыходамі і адлюстраванне важных старонак з мінулага горада. Вырашэнне гэтых задач немагчыма без сур’ёзных даследаванняў і апоры на навуковыя напрацоўкі.
Канферэнцыя сабрала разам спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны. Тут былі прадстаўлены гісторыкі, даследчыкі спецыяль
250
Хроніка і інфармацыя
ных гістарычных дысцыплін, музеязнаўцы, адмыслоўцы ў галіне аховы гістарычнай спадчыны. Большасць дакладаў былі непасрэдна звязаныя з Нясвіжам, але выклікаў цікавасць і досвед вывучэння гісторыі іншых прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак Рэчы Паспалітай, што прагучала ў выступах Гжэгажа Курпэты (Польшча), Ігара Сёмачкіна (Украіна), Таццяны Недварэнэ (Літва), Германа Брэгера (Беларусь). Нясвіжская тэматыка была прадстаўлена вельмі шырока. Цэлая секцыя “Прыватнаўласніцкі Нясвіж: права, улада, людзі” была прысвечана розным аспектам гарадскога жыцця: самакіраванне, судовая дзейнасць, пытанні абароны горада. Не апынуўся паза ўвагай і Нясвіжскі палац з яго гаспадарамі. Хоць неўзабаве пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Нясвіж перастае фармальна належаць Радзівілам, аднак князі яшчэ доўга ўплывалі на яго жыццё і развіццё. Таму асобную секцыю склалі даклады, што разглядалі Нясвіж у падзеях XX стагоддзя.
Паколькі арганізатары ставілі перад сабою і практычныя задачы: абмен досведам у сферы аховы і музеефікацыі гарадской прасторы, то вялікую цікавасць выклікалі паведамленні практыкаў: Ганны Чухманавай з ДУ “Гісторыкакультурны музейзапаведнік “Заслаўе” і старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.
Удзельнікам канферэнцыі была прадстаўлена канцэпцыя абнаўлення экспазіцыі Нясвіжскай ратушы, адбылося плённае і рознабаковае абмеркаванне, парады спецыялістаў былі прыняты да ведама супрацоўнікамі НГКМЗ “Нясвіж”.
Матэрыялы канферэнцыі выдадзены асобным зборнікам.
В.А. Быль
Круглы стол “Архіў Радзівілаў”
24 красавіка 2014 г. Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” прымаў гасцейнавукоўцаў з вядучых архіўных установаў краіны. У тэты дзень у канферэнцзале палацавага комплексу адбыўся круглы стол “Архіў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў: праблемы апрацоўкі і выкарыстання”. Няма сэнсу казаць, наколькі гэта тэма актуальная для Нясвіжа. Вывучэнне спадчыны Радзівілаў, навуковая
251
Хроніка і інфармацыя
дзейнасць супрацоўнікаў музеязапаведніка, распрацоўка новых цікавых турыстычных маршрутаў і музейных экспазіцый наўрад ці магчымы без карпатлівай працы з дакументамі.
У свой час архіўныя зборы Радзівілаў былі багацейшымі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ужо з сяр. XVI ст., з часоў Мікалая Радзівіла Чорнага у Нясвіж накіроўваліся копіі ўсіх дакументаў Метрыкі ВКЛ. Пазней у Нясвіжскім архіве захоўваліся прыватныя дакументы князёў, ліставанне першых асобаў Еўропы, шматлікія інвентары і вопісы маёнткаў і безліч іншых крыніц па нашай гісторыі. На жаль, радзівілаўскія зборы напаткаў незайдросны лёс. У выніку шматлікіх войнаў і бурлівых падзей мінулага стагоддзя яны былі раскіданы па розных дзяржаўных і прыватных калекцыях. Значная частка дакументаў трапіла за мяжу і іх вяртанне ў Беларусь наўрад ці магчыма. Але гэта ніяк не азначае, што згаданыя крыніцы нельга ўвесці ў навуковы абарот.
Пра асноўныя накірункі працы па выяўленні, апрацоўцы і выкарыстанні радзівілаўскіх дакументаў ішла зацікаўленая размова падчас круглага стала. 3 прывітальным словам да яго ўдзельнікаў звярнуўся дырэктар музеязапаведніка С.М. Клімаў. Ён падкрэсліў запатрабаванасць архіва ў навуковым асяроддзі, як базы для далейшых даследванняў. Загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук А.Б. Доўнар прапанаваў зірнуць на радзівілаўскія зборы не толькі як на крыніцу ведаў па гісторыі магнацкай фаміліі, але і як на месца захоўвання ўнікальных дакументаў XVI  XVIII стст. аб становішчы людзей простата стану. Навуковец прывёў шэраг цікавых фактаў, якія дазваляюць лепш зразумець паўсядзённае жыццё шараговага чалавека той пары. Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта В.В. Гарбачова распавяла пра штатны склад “Радзівілаўскай масы”  людзей, адказных за захаванне і апрацоўку архіва ў 20я гг. XIX ст„ правёўшы некаторыя паралелі з сучаснасцю. У дыскусіі наконт метадаў навуковатэхнічнай апрацоўкі архіва прынялі ўдзел вядучы палеограф Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Г.М. Брэгер, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага навуковадаследчага інстытута дакументазнаўства, архіўнай справы і справаводства С.У. Жумар, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры А.У Астаповіч, супрацоўнікі музеязапаведніка. Доктар мастацтвазнаўства, вядомая даследчыца гісторыі і
252
Хроніка і інфармацыя
культуры радзівілаўскага Нясвіжа В.Д. Бажэнава звярнула ўвагу прысутных на тое, што архіў павінен аднаўляцца як цэльны інфарматыўны комплекс, што немагчыма без удзелу усіх зацікаўленых гісторыкаў не толькі Беларусі, але і замежных краін. Вельмі важным, на думку ўдзельнікаў, з’яўляецца стварэнне навуковадаведачнага апарата, які дазволіць лепш арыентавацца сярод першакрыніц.
Намеснік дырэктара па навуковай дзейнасці ДУ НГКМЗ “Нясвіж” З.Л. Яцкевіч паведаміў, што ў музеізапаведніку ўжо створаны электронны архіў дакументаў па гісторыі роду Радзівілаў і Нясвіжа, які рэгулярна папаўняецца. Падсумоўваючы вынікі работы, мадэратар круглага стала З.Л. Яцкевіч выказаў падзяку яго ўдзельнікам, адзначыўшы, што агучаныя прапановы трэба імкнуцца як мага хутчэй увасобіць у жыццё.
А.У. Блінец