Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Безумоўна, войны і рэвалюцыі дэманструюць нямала ўзораў адвагі, гераізму, самаахвярнасці ў імя абароны Айчыны ці трыумфу пэўнай ідэі. Заканамерна, што гэтыя ўзоры служаць адной з асноў патрыятычнага выхавання. Але стаўленне да войн і рэвалюцый толькі як да праяў масавага гераізму адсоўвае ў цень тое, што яны заўсёды суправаджаюцца чалавечымі ахвярамі, разбурэннем матэрыяльных набыткаў, культурнай дэградацыяй грамадства. Нельга не пагадзіцца з думкай акадэміка РАН Ю. С. Піваварава, што Першая сусветная вайна, пасутнасці, была калектыўным самазабойствам, суіцыдам усяго Старога Свету [17, с. 5963]. Войны, асабліва сусветныя, якія шэрагам даследчыкаў вызначаюцца як татальныя, дэфармавалі практычна ўсе бакі жыцця тых соцыумаў, што
233
Станіслаў Рудовіч
ў іх удзельнічалі. Вайна ўкідае грамадства ў анамальны стан, калі перастаюць дзейнічаць культурный і маральныя рэгулятары паводзін людзей, і ўвачавідкі выяўляецца прыродная недасканаласць чалавека. Падзеі перыяду Першай сусветнай даюць безліч прыкладаў у пацвярджэнне гэтай думкі.
Ужо ў першыя дні вайны, падчас мабілізацыі ваеннаабавязаных, царскія ўлады сутыкнуліся ў Беларусі з сур’ёзнымі эксцэсамі. Мабілізацыя вырывала са звыклага ўкладу жыцця сотні тысяч насельнікаў краю пераважна сялян, што складалі 3/4 прызыўнікоў. Мабілізаваны селянін пераходзіў як бы ў іншую рэальнасць, станавіўся воінам, які цаной свайго жыцця быў абавязаны адстойваць інтарэсы дзяржавы і ў адказ чакаў ад удзячнай Айчыны спісання ўсіх мінулых і цяперашніх грахоў. Адсюль небывалае пачуццё вольніцы, усёдазволенасці, гатоўнасць да безразважных, зухаватых учынкаў. Такія настроі падаграваліся, як здаўна павялося, нямераным спажываннем спіртнога, якім шчодра залівалі горкую скруху праводзін на вайну новапрызванага “гарматнага мяса”. У выніку па большасці паветаў Беларусі пракацілася хваля пагромаў мабілізаванымі салдатамі і апалчэнцамі памешчыцкіх маёнткаў, харчовых і вінных крам, у многіх месцах адбыліся сутычкі з паліцыяй [6, с. 435436].
Улады, улічваючы сумны вопыт мабілізацыі на рускаяпонскую вайну, калі таксама назіраўся масавы алкагольны псіхоз, выдалі ў ліпені 1914 г. распараджэнне аб спыненні продажу спіртных напояў на час мабілізацыі, а ў жніўні прадоўжылі забарону на перыяд да заканчэння вайны [21, с. 167168]. Аднак гэтая мера толькі падліла алею ў агонь. Выгляд зачыненых на замок “манаполек” яшчэ больш падштурхоўваў прызыўнікоў да анархічнага разгулу. Для ўціхамірвання бясчынстваў уладам давялося прымяняць рэпрэсіі, у тым ліку агнястрэльную зброю. На месцы былі накіраваны карныя атрады, пачалі працаваць ваеннапалявыя суды. Многія ўдзельнікі эксцэсаў былі пакараны бізунамі, самыя апантаныя асуджаны да смяротнага пакарання. Дзясяткі мабілізаваных з беларускіх губерняў трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.
Хоць забарона продажу спіртнога не была поўнай (усімі без выключэння алкагольнымі напоямі маглі гандляваць рэстараны 1га разрада; у гарадах са згоды губернатара дазваляўся таксама вынасны гандаль рускімі вінамі мацункам да 16о), яна мела прыкметныя, але неадназначныя наступствы. Паводле звестак з Магілёўскай губерні (май 1915 г.), частка жыхароў паставілася да гэтай меры спачувальна. У той жа час насельніцтва не
234
Вайна і рэвалюцыя без гераізацыі
ўяўляла правядзення без спіртнога вяселляў, хрэсьбін, іншых урачыстасцяў. Не маглі абыходзіцца без алкаголю хранічныя п’яніцы. Недаступнасць паўнацэнных напояў кампенсавалася рознымі сурагатамі: дэнатурыраваным спіртам, палітурай, лакам, адэкалонам  што прывяло ў некаторых выпадках да смяротных вынікаў; шырокае распаўсюджанне ў гады Першай сусветнай вайны атрымала т. зв. “ханжа”  самаробная нізкаякасная алкагольная сумесь на аснове дэнатурату з рознымі дамешкамі (карэннямі траў, ягадамі, палітурай і г. д.) [19, с. 2125].
Чым далей, тым большы размах атрымлівала самагонаварэнне. Да вайны падпольная вытворчасць самаробнай гарэлкі адзначалася рэдка: у 1913 г. было зафіксавана толькі 600 такіх выпадкаў ва ўсёй Расійскай імперыі. Але ўжо ў 1915 г. улады выявілі ў імперыі амаль 6 тыс. выпадкаў незаконнай вытворчасці алкагольных напояў, у перыяд жа з верасня 1916 памай 1917 г.  9 351 выпадак [12, с. 156]. Паводле назіранняў даследчыкаў, Беларусь разам з Уралам і Сібір’ю адносілася да рэгіёнаў найбольш актыўнага самагонаварэння. Цікава, што пашырэнню тут гэтага промыслу спрыялі тэхнічна адукаваныя бежанцы з Польшчы і Прыбалтыкі. Яны хадзілі па сёлах і варылі для насельніцтва самагон, а за дадатковую плату навучалі гаспадароў карыстацца самагоннымі апаратамі [12, с. 156].
Нягледзячы на ўсе забароны, віно рознымі шляхамі прасочвалася на фронт. Тут калектыўная патрэбнасць у наркатызацыі была звязана з імкненнем пераадолець няўпэўненасць і страх. Асабліва выразна гэта выяўлялася ў асяроддзі пехацінцаў, якіх набіралі, як правіла, з сялянскага асяроддзя. Гаворачы аб паводзінах на вайне расійскага селяніна, маскоўскі гісторык У. П. Булдакоў заўважае, што былыя сяляне не любілі пазіцыйнай вайны, але маглі някепска ваяваць, калі армія наступала, і ім тоесёе перападала з трафеяў. Салдаты ахвотней ішлі ў атаку, даведаўшыся, што ў праціўніка поўныя фляжкі спіртнога. Каб узняць воінскі дух, дастаткова было намякнуць, што наперадзе  вінны склад альбо завод. Шырока вядомымі станавіліся выпадкі, калі пасля захопу спіртных заводаў дзясяткі салдат напіваліся да смерці [1, с. 23].
Пагромы вінных заводаў і складоў сталі своеасаблівым сімвалам таго часу. Яны ўчыняліся як да рэвалюцыі, так і падчас рэвалюцыйных узрушэнняў 19171918 гг, калі набылі асаблівы размах.
Лічыцца, што каталізатарам Лютаўскіх падзей 1917 г. стаў дэфіцыт хлеба і мукі ў Петраградзе, у выніку чаго адбыліся напады на харчовыя скла
235
Станіслаў Рудовіч
ды і крамы, а затым  і сутычкі з паліцыяй і войскамі. Менш вядомы “алкагольны” кампанент Лютаўскай рэвалюцыі. Такімі ж прывабнымі аб’ектамі нападаў, як і булачныя, для “рэвалюцыйных мае” у лютымсакавіку 1917 г. з’яўляліся вінныя крамы, а таксама аптэкі. Спірт, здабыты ў ходзе іх пагромаў, тут жа на месцы выпіваўся, зза чаго, як сведчылі відавочцы, у “рэвалюцыйным натоўпе” была значная колькасць “п’яных і ашалелых элементаў” [2, с. 156]. Штурму Петрапаўлаўскай крэпасці 27 лютага папярэднічаў разгром спіртаачышчальнага завода на Аляксандраўскім праспекце. Жудасныя падзеі 1 сакавіка ў Кранштадце, дзе матросы перабілі некалькі дзясяткаў афіцэраў на чале з двума адміраламі, таксама адбываліся на фоне пагромаў магазінаў і вінных складоў.
Падчас ліпеньскага палітычнага крызісу 1917 г„ калі бальшавікі і анархісты інспіравалі ў Петраградзе шматтысячныя дэманстрацыі супраць Часовага ўрада, натоўп салдат 3 ліпеня захапіў на Неўскім праспекце памяшканне Сельскагаспадарчага клуба, у падвалах якога знайшлі некалькі соцень бутэлек віна і тут жа прыняліся распіваць яго. Не адставала ад сталіцы і правінцыя. 67 ліпеня ў Ліпецку Тамбоўскай губерні салдаты разграмілі лікёрны завод, пры гэтым трое абпіліся спіртам і памерлі. У тыя ж дні суседні горад Ялец Арлоўскай губерні на некаторы час апынуўся ва ўладзе бясчынствуючых салдат. 9 ліпеня 1917 г. у Новачаркаску натоўп разграміў вінны склад і найбліжэйшы каўбасны завод, учыніў павальнае п’янства, у якое ўключыліся і салдаты, пасланыя для спынення оргіі [11, с. 63].
Новая хваля п’яных пагромаў узнялася ў верасні  кастрычніку 1917 г. П’яныя беспарадкі адбыліся тады ў Ржэве, Курску, Таржку, Екацярынбургу, Глазаве, Астрогу, Белгарадзе, Белазерску, Кутаісі, Навазыбкаве, Клімаве, Старадубе, Ціраспалі і іншых мясцовасцях неабсяжнай Расійскай дзяржавы. У Астрагожску Варонежскай губерні падчас разгрому віннага склада, учыненага пры гэтым пажара і ўзброенай сутычкі 22 чалавекі памерлі ад разрыву сэрца, 26 згарэлі, 60 салдат былі параненвы і 9 забіты [11, с. 6364].
У гэтым шэрагу знаходзяцца і рэзанансныя падзеі мая 1917 г. ля сцен Мірскага замка, які ў той час належаў князю Міхаілу Мікалаевічу СвятаполкМірскаму і з восені 1915 г. знаходзіўся ў прыфрантавой паласе. У яго ваколіцах дыслакаваліся вайсковыя часці 2й расійскай арміі.
Зачэпкай для пагрому паслужыла тое, што ў суседнім маёнтку князя Красная горка (каля 10 вёрст ад мяст. Мір) знайшлі 3 тыс. пудоў збожжа
236
Вайна і рэвалюцыя без гераізацыі
і іншых прадуктаў, закапаных у зямлю. Такой колькасці прадуктаў было дастаткова для харчавання цэлага палка на працягу двух тыдняў. Паводле тлумачэння упраўляючага маёнткам, прыпасы былі закапаныя яшчэ ў 1915 г., падчас адступлення расійскай арміі, каб схаваць іх ад немцаў.
Вестка пра знойдзеныя запасы хутка разнеслася сярод размешчаных у наваколлі расійскіх вайскоўцаў. Папаўзлі чуткі, што выяўлены не толькі прадукты, але і вялікая колькасць зброі, нібыта прыхаванай князем для немцаў. Сталі выказваць здагадкі, што яшчэ большыя запасы ружжаў і кулямётаў закапаныя ў палацы ў Міры (відавочна, маецца на ўвазе двухпавярховы палац, узведзены ў канцы XIX ст. непадалёку ад замка князямі СвятаполкМірскімі пасля набыцця імі Мірскага маёнтка). Як звычайна, нарадзіліся інтрыгуючыя расповеды пра тайны падземны ход, што быццам вядзе з Міра ў занятыя немцамі Баранавічы; па гэтым ходзе, маўляў, князь кантактуе з германцам! і дастаўляе ім усё неабходнае.
Салдаты расквартараваных у мястэчку запасных батальёнаў загаварылі аб неабходнасці абшукаць палац, іх адносіны да адміністрацыі маёнтка станавіліся ўсё больш пагрозлівымі. Камендант гарнізона мяст. Мір і Наваградскі павятовы камісар (у сувязі з нямецкай акупацыяй Навагрудка ён размяшчаўся ў Міры) паведамілі пра настроі салдат начальніку штаба 2й арміі генералмаёру А. У. Геруа, просячы прыняць меры. Аднак генерал на гэта ніяк не прарэагаваў.
Адначасова камендант і павятовы камісар звярнуліся да князя СвятаполкМірскага з просьбай перадаць ім размешчаныя ў яго склепах запасы віна, каб вывезці іх з Міра. Князь адказаў, што ніякіх він у яго няма, а ёсць толькі дзве бочкі дэнатурату, якія і можна забраць. У той жа дзень бочкі з дэнатуратам вывезлі ў поле і вылілі.
Чуткі, што з палаца вывозяць спірт, яшчэ больш узбударажылі салдат. 9 мая (ст. ст.) 1917 г. маса вайскоўцаў уварвалася за агароджу палаца і пачала росшукі, выстукваючы сцены, падлогі і г. д. Старанні прынеслі плён: у флігелі палаца быў выяўлены замураваны тайны падвал. Узламалі падлогу, і перад вачыма ашаломленых салдат адкрылася казачная карціна тысячы бутэлек дарагіх він.