Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Мещане радзивилловских городов пользовались различными льготами и привелегиями, бывало, что в поисках лучшей жизни в города убегали крестьяне окрестных поместий. Среди мещан были не только христиане, но и евреи. Уже после смерти Сиротки, в 1627 г., в Несвиже проживали 32 иудейские семьи. В своём привилее от 1 марта 1589 г. князь объяснял, что наслаждаться свободой могут не только христиане, но и люди другого вероисповедания, имея в виду именно евреев. Однако последние не участвовали в выборах войта из мещан.
Самой многочисленной категорией населения были крестьяне. Автор подчёркивает, что они были вполне довольны своим положением. По крайней мере, нет очевидных доказательств того, что радзивилловские подданные активно поддержали восстание Наливайко.
Во второй части раздела М. Секерский рассматривает административную организацию в имениях Радзивилла. Отмечается, что каждое главное поместье управлялось старостой, который получал за добросовестную и верную службу надел для себя и своих детей. Все их действия регулирова
285
Хроніка і інфармацыя
лись специальными правилами. Информации о чиновниках более низкого ранга  подстаростах, писарях  сохранилось недостаточно.
Третья часть посвящена экономической деятельности в имениях: крестьянским хозяйствам, ремеслам, товарному производству. Важной экономической единицей были фольварки: Лахва, Свержень, Чернавчицы, Белая. На фольварковых землях производили большое количество зерна, которое продавали на экспорт, а также выращивали крупный рогатый скот. Кроме того, в фольварках занимались разведением лошадей, для чего князь приглашал селекционеров из Италии и Голландии. Как свидетельствуют различные документы, у князя Николая Христофора были свои торговые агенты, которые занимались поставкой товаров на экспорт. В балтийских портах к 1628 г. было 13 складов, принадлежащих Радзивиллу, которые, в свою очередь, арендовались купцами для хранения товаров. Автор работы отмечает, что Несвиж конца XVI  начала XVII века играл немаловажную роль в транзите товаров.
Третий раздел «Доходы и расходы князя Николая Христофора» посвящён анализу денежных поступлений и трат Несвижского ордината. В первой его части автор приводит сравнительную характеристику доходов князя за 1587 и за 1616 гг. Из неё следует, что большая часть доходов шла на поддержание княжеских хозяйств и выплату жалованья чиновникам. Также нужно было покрывать расходы на покупку земель, затраты на культурную и религиозную сферу. Изза нехватки средств приходилось даже закладывать имения. Общий долг к марту 1616 г. составлял 89 090 злотых. Самые большие траты пришлись на свадьбу дочери, путешествия за границу и обучение детей, а также на оплату долгов и финансовых обязательств перед Бенедиктинским монастырем в Несвиже (около 20 000 злотых). Сюда же входят еще расходы на личные нужды и затраты на содержание имений, жалованье чиновникам и обслуживающему персоналу.
Работа Матея Секерского почти полностью основана на рукописных материалах Радзивилловского архива, которые хранятся в Главном архиве древних актов (AGAD) в Варшаве. Из всех фамильных фондов представителей знати Великого Княжества Литовского, Радзивилловский сохранился наилучшим образом. Его материалы имеют большое значение для изучения социальноэкономической и политической истории белорусских земель, и закономерно вызывают интерес исследователей. Кроме фамильных документов, в этом фонде хранятся и важные общегосударственные акты.
286
Хроніка і інфармацыя
Значение работы для белорусских историков трудно переоценить, так как обстоятельных исследований экономической деятельности Николая Христофора Радзивилла Сиротки в нашей стране не было. И, следовательно, диссертация Матея Секерского является одной из наиболее информативных работ по данному вопросу.
Е. Г. Михедова
Агляд выдання: “Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dqbrowa (XIVXXI wiek)” / pod red. Andrzeja Rachuby.  Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2013.  612 s.
У 2013 г. у выдавецтве DiG, добра вядомым у Польшы i за яе межамі, дзякуючы найперш асобе галоўнага рэдактара і гісторыка Славаміра Гужынскага, пабачыла свет грунтоўнае генеалагічнае даследванне польскіх беларускіх і рускіх гісторыкаў ‘Тісторыя роду Цеханавецкіх герба Дамброва (XIVXXI стст.)”. Першая праца, пад тытулам “Ciechanowieccy herbu D^browa” (“Цеханавецкія герба Дамброва”), выйшла яшчэ ў 1997 г. і налічвала 224 старонкі. Але калектыў аўтараў першага даследавання ў складзе Станіслава Думіна, Анджэя Рахубы і Таланты СікорскайКулешы не прыпыняў працы, у выніку чаго праз шаснаццаць год з’явілася значна больш ёмістая кніга памерам больш за 600 старонак. Да аўтараў першага выдання далучыліся таксама Генрык Люлевіч, Анджэй Гаратым, Андрей Мацук і Агнешка Поспішыл. Аўтары пад навуковай рэдакцыяй Анджэя Рахубы напісалі не проста даследванне па генеалогіі рода Цеханавецкіх, а сапраўдны энцыклапедычны даведнік з разгорнутым навуковым апаратам. Дадзеная кніга прысвечана навуковаму рэдактару першага выдання Стэфану К.Кучынскаму.
Бузумоўна, галоўным рухавіком і натхняльнікам, пэўна, аўтарам і фундатарам з’яўляецца апошні прадстаўнік роду князей Мсціслаўскіх і Заслаўскіх Анджэй Станіслаў Цеханавецкі. Асоба, добра вядомая ў Польшчы, Беларусі, ды і ўвогуле ў Еўропе. Варта прыгадаць яшчэ некалькі тытулаў гэтага неардынарнага чалавека, якому сёлета споўнілася 90 год: ганаровы старшыня беларускапольскай камісіі па супольнай культурнай спадчыне, ганаровы сябра ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. А яшчэ  ён аўтар кніг пра культурнае жыццё Нясвіжа і Слоніма.
287
Хроніка і інфармацыя
Знакаміты род Цеханавецкіх, які да пач. XX ст. валодаў шматлікімі маёнткамі на Беларусі, самым вядомым з якіх з’яўляецца Бачэйкава на Віцебшчыне, зрабіў шмат карыснага для эканамічнага і культурнага развіцця Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Варта адзначыць, што прафесар Анджэй падараваў беларускім музеям і бібліятэкам шэраг кніг і каштоўных экспанатаў, у тым ліку слуцкі пояс, прыклаў шмат намаганняў па аднаўленні Нясвіжскага палаца. 3 гэтым помнікам продкаў Цеханавецкага звязвае род уладальнікаў Нясвіжа ў XVXVI стст.  Кішкаў. Сястра Пятра Кішкі, які стаў адным з заснавальнікаў рода Цеханавецкіх, выйшла замуж за Яна Радзівіла Барадатага і прынесла апошняму ў якасці пасагу Нясвіж.
Гісторыя роду Цеханавецкіх цікавая тым, што дае магчымасць зазірнуць у вытокі літоўскарускай арыстакратыі ды ўвогуле з’яўляецца ўзорным даследваннем па генеалогіі асобнага роду. У кнізе апісаны 231 прадстаўнік 16 пакаленняў роду, а таксама так званая мсціслаўская лінія Цеханавецкіх з 19 асоб у васьмі пакаленнях.
Як і першае выданне, другое арыентавана не толькі на вузкага спецыяліста, але будзе цікава ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Змешчаныя ў кнізе дадзеныя могуць быць выкарыстаны для вывучэння генеалогіі славутых фамілій Вялікага Княства Літоўскага. Выданне складаецца з прадмовы, уступу, апісання герба Цеханавецкіх і яго гісторыі, пакаленнага роспісу і генеалагічных табліц. Акрамя гэтага, у кнізе змешчана энцыклапедычная інфармацыя пра вялікую колькасць асоб, а таксама асабовы і геаграфічны паказальнікі.
Праца грунтуецца на вялікай колькасці дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Польшчы, Англіі, Аўстрыі, Беларусі, Францыі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Італіі і з’яўляецца адной з лепшых прац па генеалогіі, выдадзеных у апошнія гады. На жаль, адсутнічае агульны спіс літаратуры і крыніц, які дазволіў бы чытачу не перачытваючы цалкам тэкст ацаніць маштабнасць даследвання. Шкада, што на Беларусі ёсць толькі некалькі асобнікаў і яны не патрапяць да больш шырокага кола зацікаўленых чытачоў.
3. Л. Яцкевіч
288
Хроніка і інфармацыя
Агляд выдання: Каталог Радзівілаўскіх медалёў: са збораў Нацыянальнага гісторыкакультурнага музеязапаведніка “Нясвіж” / уклад. Г.Д. Быль.  Мінск, 2014.  63 с.
У лістападзе 2014 г. Нацыянальным гісторыкакультурным музеемзапаведнікам “Нясвіж” выдадзены каталог Радзівілаўскіх медалёў, які быў прадстаўлены на Другіх Навуковых Чытаннях памяці прафесара Валянціна Навумавіча Рабцэвіча 28 лістапада 2014 г. Каталог Радзівілаўскіх медалёў пад рэдакцыяй С.М. Клімава, І.Н. Колабавай і З.Л. Яцкевіча распачынае серыю музеязапаведніка пад назвай “Studia Nesvisiensia”. Рэцэнзентамі выступілі кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.І. Шаланда, якому належыць грунтоўны геральдычны аналіз, і доктар філалагічных навук Ж.В. НекрашэвічКароткая, якая зрабіла ўнёсак у дакладны пераклад лацінскіх легенд.
Невялікае па аб’ёме выданне складаецца з некалькіх частак: кароткага нарыса гісторыі нясвіжскіх медальнаманетных калекцый, уласна каталога і навуковадаведачнага апарата. Укладальнік Г.Д. Быль апісала гісторыю Радзівілаўскага нумізматычнафалерыстычнага збору, дзякуючы чаму быў прасочаны лёс медальнаманетных калекцый, якія захоўваліся ў Нясвіжскім замку, пачынаючы з канца XVI ст. і да пачатку XX ст.
На 63 старонках размешчаныя выявы і вопіс 22 медалёў, звязаных з гісторыяй роду Радзівілаў. Большасць прадстаўленых медалёў з’яўляюцца копіямі, якія зрабіў польскі медальер Ю. Панасюк па замове Мацея Радзівіла. У апісанні знаходзяцца звесткі пра матэрыял, з якога зроблены кожны медаль. У квадратных дужках у легендах на лацінскай мове прыведзены скарочаныя часткі слоў. Аўтарам каталога быў зроблены пераклад легенд на беларускую мову і іх тлумачэнне. Апісанне гербаў пададзена ў геральдычнай традыцыі. Усе медалі падзелены па тэматычных і храналагічных адзнаках. Выкарыстоўваецца храналагічны прынцып размяшчэння медалёў, характарыстыка якіх утрымлівае нумар з кнігі паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, аўтарскую назву медаля і назву манетнага двара. Дадзеныя помнікі фалерыстыкі па тэматычнай адзнацы падзяляюцца на: медаліперсаналіі; медалі, звязаныя з жыццёвымі падзеямі прадстаўнікоў сям’і (шлюб, смерць, дзень народзін); медалі, прысвечаныя значным або юбілейным датам, якія датычыліся княжацкага роду. Змешчаны тэрміналагічны слоўнік і паказальнік асабовы.
289
Хроніка і інфармацыя
Пры стварэнні каталога быў выкарыстаны шэраг крыніц з Галоўнага архіва старажытных актаў (Варшава), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і прааналізаваны вялікі аб’ём як беларускіх, так і замежных даследаванняў. Праца характарызуецца абдуманасцю, паслядоўнасцю выкладання матэрыялу. Даследаванне грунтуецца на добрым факталагічным падмурку, пры гэтым тэма раскрыта рознабакова. Каталог Радзівілаўскіх медалёў са збораў Нацыянальнага гісторыкакультурнага музеязапаведніка “Нясвіж” стаў адной з першых з навуковых і метадалагічнагрунтоўных работ Нясвіжскага музеязапаведніка.