“Віват маладым!” Тэатралізаваная цырымонія віншавання маладых”. 3 ліпеня 2012 г. у ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” рэалізуецца праект “Віват маладым!” тэатралізаванае ўрачыстае заключэнне шлюбу ў палацы князёў Радзівілаў або гарадской ратушы. Артыкул распавядае аб зараджэнні і мэтах дадзенага праекта. Падкрэсліваецца, што такая паслуга робіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай. У Нясвіж для ўступлення ў шлюб прыязджаюць не толькі жыхары Беларусі, але і грамадзяне ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і іншых краін. Рудовіч Станіслаў Станіслававіч, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі БелНДІДАС. “Вайна і рэвалюцыя без гераізацыі (п’яны пагром Мірскага палаца ў 1917 г. як тыповы эпізод ваеннарэвалюцыйнай рэчаіснасці). На падставе публікацый мінскага перыядычнага друку 1917 г. падрабязна апісваецца тыповы эпізод тагачаснай франтавой анархіі пагром салдатамі запасных батальёнаў Мірскага палаца ў пошуках спіртнога і п’яная вакханалія, якая некалькі дзён доўжылася ў мястэчку. Адзначаецца, што падобнага кшталту выпадкі сталі своеасаблівым сімвалам рэвалюцыйнага часу, у доказ чаго прыведзена 297 Рэзюме інфармацыя аб шэрагу п’яных пагромаў у Беларусі і за яе межамі ў рэвалюцыйныя дні 1917 г. Рындзін Сяргей Мікалаевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пуб лікацый дакументаў НГАБ. “Дэпартацыя германскіх і аўстравенгерскіх падданых з Нясвіжа ў гады Першай сусветнай вайны”. Аўтар працягвае тэму, якую пачаў у шэрагу сваіх папярэдніх публікацый аб становішчы падданых дзяржаў, варожых Расійскай імперыі ў гады Першай сусветнай вайны. На падставе дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва апісаны працэс высялення германскіх і аўстравенгерскіх падданых з Нясвіжа, які пачаўся ў ліпені 1914 г. Прасочаны лёс некаторых дэпартаваных асоб. Падкрэсліваецца, што дыскрымінацыі падвергліся ўсе падданыя Германіі і АўстраВенгрыі, нават тыя, якія гадамі жылі ў Расіі і не мелі ніякіх сувязяў з замежжам. Самкоў Ігар Анатольевич, інжынер, цікавіцца гісторыяй Беларусі перыяду сярэднявечча і ранняга новага часу. “Дакументы Нясвіжскай ардынацыі”. Друкуецца сем дакументаў 15411732 гг. з фондаў НГАБ і прыватнай калекцыі, якія тычацца радзівілаўскіх уладанняў, гісторыі роду. Дакументы (разбор зямельнай спрэчкі, дарчы і падцвярджальны лісты, каралеўскі прывілей, гетманскі ўніверсал) адлюстроўваюць розныя бакі сацыяльнаэканамічнай і ваеннай гісторыі ВКЛ. Сініла Анатоль Мікалаевіч, настаўнік Багушэвіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага равна Мінскай вобласці. “Іканаграфічная атрыбутацыя партрэта невядомага са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”. Аўтар праводзіць аналіз партрэта невядомага са збораў HMM. Супаставіўшы дэталі партрэта з фактамі біяграфіі восьмага нясвіжскага ардыната Караля Станіслава Радзівіла і правёўшы яго іканаграфічнае параўнанне з партрэтамі работы Л. Тарасевіча, Г. Ляйбовіча і невядомага мастака XVIII ст., даследчык прыходзіць да высновы, што партрэт можна атрыбутаваць як выяву Караля I Станіслава Радзівіла (16691719). 298 Summary Сумесна з Карпавай В. Ю. “Партрэт Дамініка V Гераніма Радзівіла. Атрыбутацыя і гісторыя бытавання”. Гл. вышэй. Скварцова Ірына Мікалаеўна, кандидат мастацтвазнаўства, старты навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. “Кунтушовыя паясы з Юравічаў у зборах Нацыянальнага гісторыкакультурнага музеязапаведніка “Нясвіж”: гісторыя набыцця і атрыбутацыя”. Выкладаецца кароткая гісторыя знаходкі і асноўныя этапы навуковай атрыбутацыі двух фрагментаў кунтушовых паясоў са збораў ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”. Фрагменты былі выяўлены ў 2007 г. у шляхецкіх пахаваннях каля касцёла Нараджэння Дзевы Марыі ў в. Юравічы Гомельскай вобласці. У ходзе вывучэння і атрыбутацыі помнікаў, праведзеных аўтарам у 2008 г., было ўстаноўлена, што паясы выткалі на Слуцкай і Гродзенскай мануфактурах у 1770х гадах. 3 2009 г., пасля рэстаўрацыі, фрагменты паясоў знаходзяцца ў фондах музеязапаведніка “Нясвіж”. Снапкоўскі Юрый Мікалаевіч, галоўны архівіст аддзела публікацый дакументаў НГАБ. “Дабрачыннасць у Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў у гады Першай сусветнай вайны”. Артыкул распавядае аб узнікненні і дзейнасці ў Нясвіжы ў 1914 г. шэрагу арганізацый, якія займаліся дапамогай хворым, параненым, бедным: лазарэта князёў Радзівілаў, “Нясвіжскага камітэта грамадскай дапамогі хрысціянскім сем’ям і асобам, якія маюць патрэбу зза наступстваў вайны”, мясцовага камітэта Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У рабоце гэтых і некаторых іншых арганізацый прымалі актыўны ўдзел прадстаўнікі радзівілаўскай фаміліі, да таго ж яны карысталіся шырокай падтрымкай з боку мясцовага насельніцтва. Аўтар робіць выснову, што Нясвіж заштатны горад Слуцкага павета за непрацяглы час ператварыўся ў значны асяродак дабрачыннасці. 299 Рэзюме Урублеўскі Вадзім Валер’евіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацыі дакументаў НГАБ, Халюкоў Аляксандр Вячаслававіч, філолаг. “Дэкрэт ад 1 ліпеня 1758 г., выдадзены ваяводам віленскім і гетманам вялікім Міхалам Казімірам Радзівілам магістрату і кагалу горада Нясвіж па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі”. Упершыню друкуецца дакумент з Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве, якім зацвярджаўся комплекс мер па паляпшэнні парадка і арганізацыі супрацьпажарнай бяспекі. Дакумент вызначае захады па папярэджанні і раннім выяўленні пажараў, рэгулюе правілы набыцця і захоўвання супрацьпажарнага інвентару, вызначае правілы пажаратушэння. Асобныя палажэнні датычаць упарадкавання працы гарадскіх органаў улады, захавання і выкарыстання дакументаў, рамонту гарадскога вала і пакарання вінаватых у парушэнні правіл бяспекі. Ціхінская Вольга Аляксандраўна, мастакрэстаўратар 2й катэгорыі, загадчык рэстаўрацыйнага аддзела ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”. Сумесна з Караленкам У. У. “Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі XVXVIII стст. гакаўніц Нясвіжскага замка”. Гл. вышэй. Чарняўскі Фёдар Віктаравіч, гісторык. “Удальрык Крыштап Радзівіл стараста судовы менскі (27.09.1738 09.02.1746)”. Разгледжана грамадскапалітычная дзейнасць Удальрыка Крыштапа Радзівіла, які ў розныя часы займаў шэраг адміністрацыйных пасад у Вялікім Княстве Літоўскім і неаднаразова абіраўся паслом вальных соймаў Рэчы Паспалітай. Асобна распавядаецца пра яго дзейнасць у галіне культуры і мастацтва і адносіны са свалкам!, якія былі дастаткова напружанымі. Чысцякоў Сяргей Уладзіміравіч, вядучы спецыяліст па экскурсійнай рабоце сектара “Палацавы ансамбль” ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”. 300 Summary “Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжскім фарным касцёле: гісторыя, праблематыка даціроўкі і ідэнтэфікацыі пахаванняў, выкарыстанне аб’екта ў сферы турызму і аховы помніка”. Распавядаецца гісторыя ўзнікнення Нясвіжскай фамільнай усыпальніцы князёў Радзівілаў, заснаванай па ініцыятыве М. К. Радзівіла Сіроткі. Гэты ўнікальны помнік не мае аналагаў на беларускіх землях. Апісаны пахаванні і гісторыя іх вывучэння. Падкрэслена, што ігнараванне элементарных мераў засцярогі прывяло да незваротнай страты некаторых унікальных элементаў. На сённяшні момант, для захавання крыпты неабходна прыцягненне высокакласных спецыялістаў. Ярашэвіч Аляксандр Адамавіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея. “Надмагілле Канстанцыі Чудоўскай (алтар св. Антонія) у Нясвіжскім фарным касцёле”. Прааналізаваны архітэктурнамастацкія асаблівасці надмагілля Канстанцыі Чудоўскай, малодшай дачкі клецкага ардыната Мікалая Юзафа Радзівіла, у Нясвіжскім касцёле Божага цела. Алтар у стылі класіцызму, які ўражвае сваёй веліччу і прыгажосцю, быў створаны ў час, калі нават у Вільні рэдка сустракаліся сціплыя скульптурныя надмагіллі. Выказана меркаванне, што аўтарам гэтай работы мог быць прафесар Віленскага ўніверсітэта, скульптар Казімір Ельскі. Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч, намеснік па навуковай рабоце дырэктара ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”. Агляд выдання: “Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu D^browa (XIVXXI wiek)”. Разглядаецца грунтоўнае генеалагічнае даследванне працы аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам А. Рахубы, прысвечанае генеалогіі княжацкага роду Цеханавецкіх. Адзначаецца высокі ўзровень выдання і яго значэнне для айчынных гісторыкаў. 301 Рэзюме РЕЗЮМЕ Антонович Зинаида Васильевна, кандидат исторических наук, доцент кафедры источниковедения исторического факультета БГУ. «Персональный состав Несвижского мужского доминиканского монастыря согласно формулярным спискам римскокатолического духовенства Минской диоцезии за 1867 г.». На основании документов Минской римскокатолической диоцезии впервые приведены биографические данные монахов различных католических орденов, которые проживали в Несвижском доминиканском монастыре. Значительная их часть была переведена сюда из монастырей, закрытых после восстания 18631864 гг. Проанализированы пути формирования персонального состава обитателей монастыря, их социальное происхождение, род занятий. Барвенова Анна Александровна, кандидат искусствоведения, доцент, старший научный сотрудник ГНУ «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси». «Костюм времен «свободы, равенства и братства» на портрете княгини Теофилии Радзивилл». Статья посвящена анализу наряда княгини Теофилии Радзивилл на портрете работы Юзефа Пешки. Основой поэтизации Теофилии является миф про древнегреческую Гебу богиню молодости и красоты. Костюм и прическа княгини Радзивилл демонстрируют приверженность идеям Великой французской революции, прославление ума, выдержки, красоты человека, равного богам. Параллельно с анализом костюма приводятся некоторые моменты жизни Теофилии, ее любви к Доминику Радзивиллу. Блинец Андрей Владимирович, младший научный сотрудник экспозиционновыставочного отдела ГУ «Национальный историкокультурный музейзаповедник “Несвиж”». «Клецкая битва и ее место в кампании 1706 г. на белорусских землях».