Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
У. У. Караленак
290
РЭЗЮМЕ. РЕЗЮМЕ. SUMMARY
РЭЗЮМЕ
Антановіч Зінаіда Васільеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ.
“Асабісты склад Нясвіжскага мужчынскага дамініканскага кляштара паводле фармулярных спісаў рымскакаталіцкага духавенства Мінскай дыяцэзіі за 1867 г.”
На падставе дакументаў Мінскай рымскакаталіцкай дыяцэзіі ўпершыню прыведзены біяграфічныя звесткі манахаў розных каталіцкіх законаў, якія пражывалі ў Нясвіжскім дамініканскім кляштары. Значная іх частка была пераведзена сюды з манастыроў, зачыненых пасля паўстання 18631864 гг. Прааналізаваны шляхі фарміравання асабістага складу насельнікаў кляштара, іх сацыяльнае паходжанне, род заняткаў.
Барвенава Ганна Аляксандраўна, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў 6еларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
“Строй часоў “свабоды, роўнасці, братэрства” на партрэце княгіні Тэафіліі Радзівіл”.
Артыкул прысвечаны аналізу касцюма княгіні Тэафіліі Радзівіл на партрэце мастака Юзафа Пешкі. Асновай паэтызацыі Тэафіліі з’яўляецца міф пра старажытнагрэчаскую Гебу  багіню маладосці і прыгажосці. Касцюм і фрызура княгіні Радзівіл дэманструюць адданасць ідэям Вялікай французскай рэвалюцыі, праслаўленне розуму, вытрымкі, прыгажосці чалавека, роўнага багам. Паралельна з аналізам касцюма падаюцца некаторыя моманты жыцця Тэафіліі, яе кахання да Дамініка Радзівіла.
Блінец Андрэй Уладзіміравіч, малодшы навуковы супрацоўнік экспазіцыйнавыставачнага аддзела ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
292
Summary
“Клецкая бітва і яе месца ў кампаніі 1706 г. на беларускіх землях”.
Разглядаецца малавядомы эпізод Паўночнай вайны  бой паміж шведскім і рускаўкраінскім атрадам пад Клецкам 19 красавіка 1706 г. Гэта падзея доўгі час заставалася незаўважанай гісторыкамі і дагэтуль не была аб’ектам асобнага даследавання. Шляхам аналізу і супастаўлення дакументаў варагуючых бакоў зроблена спроба рэканструіраваць ход бітвы, вызначыць колькасны склад яе удзельнікаў і страты праціўнікаў. Паказаны ўплыў бітвы на ход летняй кампаніі 1706 г.
Яго ж
“Прыфрантавая Нясвіжчына (19151918 гг.)”.
На падставе разнастайных крыніц  успамінаў, дакументаў, даследаванняў, краязнаўчых матэрыялаў  зроблены агляд жыцця Нясвіжа і ваколіц ў гады Першай сусветнай вайны. Разгледжаны ход баявых дзеянняў, бежанскі рух, жыццё тылу, стварэнне нясвіжскага шпіталя князёў Радзівілаў. Асобна паказаны перамены, якія адбыліся ў прыфрантавых раёнах пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
Быль Віталь Анатольевіч, малодшы навуковы супрацоўнік сектара “Палацавы ансамбль” ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
„Mala warszawka”: польскі нацыянальны рух у Нясвіжы”.
Артыкул прысвечаны дзейнасці польскіх культурнаасветніцкіх арганізацый і палітычных партый у Нясвіжы ў перыяд з 1906 да 1921 гг. Падкрэсліваецца, што хаця этнічныя палякі і рымакаталікі не складалі большасці сярод мясцовага насельніцтва, іх актыўнасць забяспечыла паспяховы рост польскай свядомасці нясвіжан, а сам горад у перадваенныя часы называл! нават “малой Варшаўкай”.
Гарбачова Вольга Васільеўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факулътэта БДУ.
“Сістэма кіравання Радзівілаўскай масай у 2030я гг. XIX ст”
Прааналізаваны склад і змены ў органах, якія ажыццяўлялі кіраванне ўладаннямі, што засталіся пасля Дамініка Гераніма Радзівілаў 18141839 гг.  Радзівілаўскай камісіі і Пракураторыі Радзівілаўскай масы. Вызначаны склад і функцыі аддзелаў, эфектыўнасць іх дзейнасці. У якасці дадатку друкуецца “Штатны расклад
293
Рэзюме
служачых Пракураторыі і адміністрацыі Радзівілаўскай масы” на 1828 г., з фондаў Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва.
Доўнар Аляксандр Барысавіч, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
“Дакумент 1758 г. аб мерах супрацьпажарнай бяспекі Нясвіжа”.
Разгледжаны перадумовы з’яўлення дэкрэта віленскага ваяводы, гетмана ВКЛ, нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі ад 1 ліпеня 1758 г., якім зацвярджаўся цэлы комплекс мер па паляпшэнні парадку і арганізацыі супрацьпажарнай бяспекі. Прааналізаваны змест дакумента, вызначаны меры па папярэджанні і раннім выяўленні ўзгаранняў; набыцці і захаванні супрацьпажарнага інвентару; правілы тушэння пажараў. Разам з тым, аўтар канстатуе, што пытанне “якім чынам рэалізоўваліся палажэнні дадзенага дэкрэта” застаецца нявырашаным і патрабуе асобнага даследавання.
Караленак Уладзімір Уладзіміравіч, малодшы навуковы супрацоўнік сектара “Палацавы ансамбль” ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
“Трансфармацыя паркавага комплекса Альба ў ХІХХХІ стст.”.
У артыкуле, з прыцягненнем значнай колькасці архіўных і друкаваных крыніц, разгледжана паступовая трансфармацыя радзівілаўскай Альбы ад магнацкай рэзідэнцыі  аднаго з найпрыгажэйшых куткоў Нясвіжчыны  да фальварка з млыном і спіртзаводам і яе канчатковы заняпад у сярэдзіне  другой палове XX ст.
Сумесна з Ціхінскай В. А.
“Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі XVXVIII стст.  гакаўніц Нясвіжскага замка”.
На падставе вопыту работы разгледжаны працэс кансервацыі зброі, у якім спалучыліся спосабы механічнай і хімічнай ачысткі. Прааналізавана эфектыўнасць выкарыстання разнастайных сродкаў і спосабаў. Утрымліваюцца практычныя парады для рэстаўратараў і спецыялістаў па кансервацыі музейных прадметаў.
294
Summary
Карпава Вікторыя Юр’еўна, старшы навуковы спрацоўнік Наўгародскага дзяржаўнага аб’яднанага музеязапаведніка.
Сумесна з Сініла A. М. 
“Партрэт Дамініка V Гераніма Радзівіла. Атрыбутацыя і гісторыя бытавання”.
Праведзена атрыбутацыя партрэта адзінаццатага нясвіжскага ардыната, які доўгі час захоўваўся ў зборах Наўгародскага музеязапаведніка, як партрэт нявызначанага князя Радзівіла. Аўтары робяць выснову аб паходжанні карціны з партрэтнай галерэі Нясвіжскага палаца і выказваюць меркаванне аб тым, што аўтарам работы мог быць вядомы мастак Ян Дамель. Таксама прыводзяцца біяграфічныя звесткі Дамініка Гераніма Радзівіла  афіцэра гвардыі Напалеона.
Карпееў Ігар Святаслававіч, старшы навуковы супрацоўнік Расійскага дзяржаўнага ваеннагістарычнага архіва.
“3 дакументаў Расійскага дзяржаўнага ваеннагістарычнага архіва”.
Упершыню друкуюцца вытрымкі з “Журнала баявых дзеянняў” палка аб сутыкненнях з праціўнікам у чэрвені, ліпені, верасні 1915 г. і сакавіку 1916 г., якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Прадстаўлена падборка з дзевяці дакументаў з фонду 2118 Расійскага дзяржаўнага ваеннагістарычнага архіва аб падзеях на ўчастку 4й арміі. Сярод матэрыялаў  вытрымкі з дырэктыў камандавання, рапарты аб ходзе баявых дзеянняў і выніках авіяналётаў, загады аб арганізацыі супрацьпаветранай абароны. Дакументы публікуюцца ўпершыню.
Клімаў Сяргей Міхайлавіч, кандыдат гістарычных навук, дырэктар ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”, Ph.D.
“Маёнтак Завушша. Да пытання аб паслярадзівілаўскіх адміністрацыйнагаспадарчых комплексах”.
Разглядаецца структура і эканамічнае становішча маёнтка Завушша  адміністрацыйнагаспадарчага комплексу Радзівілаў, якім пасля валодалі Мараўскія, Вітгенштэйны, Гартынгі. Прасочваюцца змены, якія адбыліся ў знешнім выглядзе маёнтка  помніка сядзібнапаркавай культуры Беларусі XIX ст.
295
Рэзюме
Крывіцкі Міхаіл Аляксандравіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый дакументаў НГАБ.
“Наступствы нямецкіх авіяналётаў у Слуцкім павеце Мінскай губерні ў 1916 г.”.
На падставе рапартаў паліцэйскіх чыноўнікаў аб наступствах нямецкіх бамбардзіровак, якія захоўваюцца ў фондзе 295 НГАБ (“Канцылярыя мінскага цывільнага губернатара”) прыводзяцца звесткі аб авіяналётах на прыфрантавую частку Слуцкага павета за перыяд з кастрычніка 1915 г. да верасня 1916 г. Распавядаецца пра вынікі 13 авіяналётаў на Нясвіж, Ганцавічы і Сіняўку. Аўтар робіць выснову, што хаця бамбардзіроўкі не наносілі значных страт, яны стваралі пастаянную паветраную пагрозу, якая стала неад’емнай часткай ваеннай штодзённасці.
Мазалеўскі Вячаслаў Іванавіч, старшы навуковы супрацоўнік сектора “Палацавы ансамбль” ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
“Культурнаадукацыйная работа з мэтавай аўдыторыяй ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
На падставе ўласнага вопыту работы расказваецца аб рэалізацыі на базе сектара “Палацавы ансамбль” ДУ “НГКМЗ “Нясвіж” шэрагу культурнаадукацыйных праектаў: “Тэатра ценяўу замку Радзівілау’, інтэлектуальнай гульні “Кубак старога замка”, правядзенні творчых конкурсаў, алімпіяд, навуковапрактычных канферэнцый школьнікаў і студэнтаў.
Яго ж
“Работа ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж” па ахове гісторыкакультурнай спадчыны шляхам археалагічных назіранняў на тэрыторыі гістарычнай часткі Нясвіжа ў 20122013 гг”.
Артыкул падсумоўвае вынікі археалагічных назіранняў, праведзеных аўтарам падчас земляных работ у гістарычнай частцы Нясвіжа: на вул. імя В. Чкалава, А. Міцкевіча, Ленінскай, Беларускай. Прыводзіцца характарыстыка даследаваных участкаў, інфармацыя аб знаходках, агульная колькасць якіх складае 552 адзінкі.
296
Summary
Міхедава Кацярына Генадзьеўна, малодшы навуковы супрацоўнік сектара “Ратуша” ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.
Агляд выдання: Maciej Mikolaj Siekierski. Landed Wealth in the Grand Duchy of Lithuania: The Economic Affairs of Prince Nickolas Christopher Radziwill (15491616).
Разглядаецца дысертацыя польскага даследчыка Мацея Сякерскага, абароненая ў 1984 г„ прысвечаная аналізу гаспадарчай дзейнасці першага нясвіжскага ардыната Мікалая Крыштапа Радзівіла Сіроткі. Падрабязна раскрываецца структура дысертацыі, акцэнтуеца ўвага на яе станоўчых баках. 3 улікам таго, што ў нашай краіне дагэтуль не было падобных даследаванняў, работа М. Сякерскага застаецца адной з найбольш інфарматыўных прац адносна эканамічнай дзейнасці М. К. Радзівіла Сіроткі.
Рудлеўская Кацярына Уладзіміраўна, загадчык сектара па культурнай дзейнасці і маркетынгу ДУ “Нацыянальны гісторыкакультурны музейзапаведнік “Нясвіж”.