Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
>78 LEV, 1885, nr21, s. 209; 1886, nr 43, s. 427; 1887, nr 44, s. 390; WPAKP, 1978, nr 1-2, s. 58.
179 LEV, 1885, nr 18-19, s. 187.
iso WPAKP, 1989, nr 1, s. 65; BZH, 1997, nr 7, s. 134.
181 „Przeghd Prawoslawny”, 1993, nr 2, s. 27.
182 WPAKP, 1981,nr3, s. 85.
183 „Czasopis”, 1996, nr 11, s. 36.
105
dziew.), Lopuchowka (szk. gram.; 7 chi. i 9 dziew.), Lubniki (szk. gram.; 13 chi. i 3 dziew.), Michalowo (szk. ccrk.-paraf.; 39 chi. i 17 dziew.), Mio-dusy-Dworaki (szk. gram.; 9 chi. i 5 dziew.), Miodusy-Junochy (szk. gram.; 7 chi. i 3 dziew.), Moczydty-Dubiny (szk. gram.; 7 chi. i 4 dziew.), Nalogi (szk. gram.; 15 chi. i 5 dziew.), Niezbudka (szk. cerk.-paraf.; 39 chi. i 16 dziew.), Nowosiolki (szk. cerk.-paraf.; 18 chi. i 11 dziew.), Ogrodniki k. Bialegostoku (szk. gram.; 17 chi. i 14 dziew.), Olszanka (szk. gram.; 15 chi. i 4 dziew.), Osnowka (szk. gram.; 10 chi. i 5 dziew.), Oziably (szk. gram.; 24 chi. i 4 dziew.), Pasynki (szk. gram.; 11 chi. i 3 dziew.), Pelch (szk. gram.; 12 chi. i 5 dziew.), Perlejewo (szk. gram. 10 chi. i 3 dziew.), Pieszczaniki (szk. cerk.-paraf.; 19 chi. i 8 dziew.), Porosly (szk. cerk.-paraf.; 27 chi. i 6 dziew.), Radziszewo-Krole (szk. gram.; 15 chi. i 6 dziew.), Radziszewo-Sienczuch (szk. gram.; 10 chi. i 5 dziew.), Ruszczany (szk. cerk.-paraf.; 12 chi. i 8 dziew.), Sanniki (szk. gram.; 11 chi. i5 dziew.), Sieski (szk. gram.; 11 chi. i 3 dziew.), Sluczanka (szk. cerk.-paraf; 17 chi. i 2 dziew.), Sobolewo (szk. gram.; 9 chi. i 8 dziew,), Starosielce (szk. cerk.-paraf; 16 chi. i 5 dziew.), Suprasl (szk. cerk.-paraf; 137 chi. i 115 dziew.), Sycze (szk. gram.; 11 chi. i 3 dziew.), Szuszalewo (szk. gram.; 6 chi. i 4 dziew.), Trzaski (szk. gram.; 8 chi. i 4 dziew.), Twarogi Lackie (szk. gram.; 12 chi. i 6 dziew.), Tworkowice (szk. gram.; 10 chi.), Walki (szk. gram.; 7 chi. i 3 dziew.), Wojtkowice Stare (szk. gram.; 10 chi. i 5 dziew.), Zablocie (szk. gram.; 11 chi. i 3 dziew.), Zaczerlany (szk. cerk.-paraf; 25 chi. i 14 dziew.), Zaluki (szk. cerk.-paraf; 22 chi. i 3 dziew.), Zwierki (szk. cerk.-paraf; 21 chi. i 10 dziew.), Zale (szk. gram.; 10 chi. i 4 dziew.), Zoltki (szk. cerk.-paraf; 15 chi. i 9 dziew.), Zuki (szk. cerk.-paraf; 11 chi. i 6 dziew.)184.
Proces tworzenia nowych szkol praktycznie trwal niemal do wybuchu I wojny swiatowej. W tym samym czasie wiele z juz dzialaj^cych upadalo b^dz byly zamieniane na szkoly ludowe.
Змест
Царкоўнае школьніцтва на рускіх землях мела багатую традыцыю. Служыла яно перш за ўсё беднаму насельніцтву. Яго развіццё спынілася ў выніку пашырэн-ня прыгоннай сістэмы. Толькі пасля адмены прыгонніцтва наступіла аднаўленне гэтага тыпу школьніцтва. На Беласточчыне у II палове XIX ст. ўзнікла надта шчыльная сетка царкоўных школ. Пачынальнікамі ў галіне арганізацыі асветы для народу на гэтай тэрыторыі былі свяшчэннікі Пухлаўскага прыхода Рыгор і Флор Сасноўскія.
184 BZH, 1996, nr 6, s. 110, 112, 117-120, 124-125, 127-128; 1997, nr 7, s. 133, 135-
136, 143-146, 148-149, 152-155.
106
артыкулы
Вячаслаў Панюціч
(Мінск)
Нацыянальны аспект пазямельнай палітыкі царызму на Беларусі эпохі капіталізму (1861-1917 гг.)
(Частка II)
„Асобы рускага паходжання” ў заходніх губернях набывалі дзяр-жаўную і прыватную зямлю на льготных умовах. Згодна з праві-ламі ад 5 сакавіка 1864 г. і дадаткам да іх яны атрымалі права пе-раводу на куплены маёнтак казённых і прыватных даўгоў, якія лі-чыліся на ім, маглі аплачваць іх пяціпрацэнтнымі выкупнымі па-сведчаннямі і 5,5-працэнтнай рэнтай па мінімальнай вартасці. Па-купніку маёнтка, не абцяжаранага даўгамі, ацэначнай вартасцю ад 15 да 30 тыс. руб., а з запазычанасцю — вартасцю 30 тыс. руб. і больш давалі права вінакурства. Пры куплі такіх маёнткаў рус-кім купцам абедзвюх гільдый прысвойвалі званне патомных гана-ровых грамадзян1.
„Асобы рускага паходжання” атрымалі права прасіць на куплю казённых і прыватных маёнткаў дзяржаўную грашовую пазыку з асобага фонду. Гэты фонд павінен быў паступова скласціся з гра-шовых сродкаў, выручаных ад продажу дзяржаўных маёнткаў, а таксама атрыманых за кошт казённых аброчных даходаў у Заход-нім краі2. Паводле сцвярджэння міністра дзяржаўных маёмасцей, дзеля ўмацавання „рускага пачатку” ў заходніх губернях урад пра-
1	Сборнйк правйтельственных распоряжеішй no водвореішю русскйх землевла-дельцев в Северо-Западном крае, с. 12-17, 25.
2	Там жа.
107
даў там каля 500 тыс. дзес. зямлі, што каштавалі 20 млн. руб., толь-кі за 7 млн. руб.3
Хутка „асобы рускага паходжання” атрымалі новыя льготы пры куплі казённых зямель у заходніх губернях. Урадавай інструкцыяй Міністэрству дзяржаўных маёмасцей ад 23 ліпеня 1865 г. рускім чы-ноўнікам, служыўшым тут з 1863 г. і надзейным у палітычных ад-носінах, па хадайніцтву начальства ва ўзнагароду „за выдатную службу” давалі права купляць казённыя і канфіскаваныя маёнткі без таргоў і ўнясення задаткавых сум, з вызваленнем ад пакупных пошлін і дзяржаўных пазямельных збораў у першыя два гады. Дзяр-жава давала ім грашовую пазыку для аплаты кошту зямельных участкаў, з правам пагашэння яе роўнымі долямі без працэнтаў, на працягу 20 гадоў4. Усяго ў пяці паўночна-заходніх губернях 574 чы-ноўнікі ва ўзнагароду за службу набылі на асоба льготных умовах па названай інструкцыі 259,3 тыс. дзес. зямлі — у сярэднім 450 дзес. на пакупніка5. Чыноўнікі, не ўмеючы, ды і не жадаючы весці гаспа-дарку, відаць, большасць гэтых маёнткаў здавалі ў арэнду. Напры-клад, у Мінскай губерні ў сярэдзіне 70-х гадоў XIX ст. з 114 маёнт-каў, набытых па інструкцыі ад 23 ліпеня 1865 г., 84 (74%) знаходзі-ліся ў руках арандатараў, 7 (6%) — аканомаў і толькі ў 23 (20%) ма-ёнтках гаспадарылі самі ўладальнікі6.
„Асобы рускага паходжання”, якія куплялі казённыя і канфіска-ваныя маёнткі па ўласным хадайніцтве, абавязаны былі ўнесці на-яўнымі грашыма не менш за 1/5 ацэначнай сумы, з 10-працэнтнай надбаўкай. Астатнія грошы яны выплачвалі па правілах 37-гадо-вых пазык, уносячы кожны год па 6% з поўнай сумы, што застава-лася ў даўгу7.
Адпаведна інструкцыі ад 23 ліпеня 1865 г. зямельныя ўчасткі для льготнага продажу вырашана было сфарміраваць памерам 300-600 і 600-1000 дзес., а „па асобай павазе” — і вышэй за гэты памер. Лі-чылася, што толькі ўчасткі плошчай не менш за 300 дзес. давалі права голасу на будучых земскіх сходах. Аднак у сявязі з выдачай вялікай колькасці пасведчанняў на куплю маёнткаў і недахопам дзяржаўнай зямлі хутка было дазволена прадаваць „асобам руска-га паходжання” зямельныя ўчасткі велічынёй 50-300 дзес. і 20-50
3	С. М. Самбук, Полйтйка царйзма в Белоруссйй во второй половйне XIX eeKa, с. 209.
4	Полное собранйе законов Россййской ймперіш. Собранйе второе (далей: ПСЗ ІГ), т. XLII, дополненне к т. XL, н-р 42328a.
5	С. М. Самбук, Полйтйка царйзма в Белоруссйй ео второй половйне XIXве-ка, с. 48.
6	Спйсок землевладельцев Мйнской губернйй за 1876 год, с. 4-185.
7	ПСЗII, т. XLII, дополненне к т. XL, н-р 42328a.
108
дзес. Апошнія давалі настаўнікам сельскіх школ і валасным піса-рам рускага паходжання8. Памеры зямельных участкаў, што вы-дзяляліся, залежалі ад наяўнасці казённага зямельнага фонду на мес-цах і не ў меншай ступені — ад прыхільнасці Міністэрства дзяржаў-ных маёмасцей і мясцовай адміністрацыі.
Льготны продаж казённых і канфіскаваных зямель на Беларусі і ў Літве працягваўся з сярэдзіны 60-х гадоў па 1874 г.
Царскі ўрад узмоцнена шукаў крыніцы крэдытавання „асоб рус-кага паходжання”, купляўшых маёнткі ў Заходнім краі. Памеры адз-начанага вышэй асобага крэдытнага фонду, насуперак чаканню ўлад аказаліся недастатковымі. У сувязі з гэтым на разгледжаную аперацыю дазволена было пазычыць мільён рублёў з прадуктова-га капіталу. На тыя ж патрэбы Міністэрства фінансаў адпусціла пяць мільёнаў рублёў банкавымі білетамі. Паколькі і гэтай сумы было далёка недастакова для крэдытавання пакупнікоў зямель, яе пераўтварылі ў асноўны капітал утворанага ў 1866 г. Таварыства пакупнікоў маёнткаў у заходніх губернях9.
Таварыства пад забеспячэнне названага капіталу і закладзеных маёнткаў магло выдаць пазыку на суму да 50 млн. руб. Але менш чым праз год яно спыніла дзейнасць, і крэдытаванне памешчыцкіх маёнткаў перайшло да Таварыства ўзаемнага пазямельнагпа крэ-дыту. Апошняе з-за неабходнасці пагашэння доўгу прадуктоваму капіталу і дзяржаўнаму казначэйству не ў стане было забяспечыць пакупнікоў — у прыватнасці, рускіх памешчыкаў Беларусі і Літвы — грашовымі крэдытамі10. Пазней, з другой паловы 80-х гадоў XIX ст., грашовыя пазыкі ім тут выдаваліся галоўным чынам Дваран-скім пазямельным банкам пад заклад маёнткаў.
Па льготнай ацэнцы, паводле інструкцыі ад 23 ліпеня 1865 г., у бе-ларускіх паветах Віленскай, Гродзенскай і ў Мінскай губернях у 1866-1873 гг. 300 рускіх пакупнікоў набылі 329 казённых і канфіскаваных маёнткаў агульнай велічынёй 146,3 тыс. дзес. Пераважную колькасць гэтай зямлі дзяржава прадала ім па хадайніцтву начальства ва ўзна-гароду „за выдатную службу”, г.зн. на асоба льготных умовах. На-прыклад, у Мінскай губерні к 1871 г. такім спосабам чыноўнікі роз-ных ведамстваў набылі 60 тыс. дзес., што складала больш за 4/5 зя-мельнай плошчы, купленай імі па адзначанай інструкцыі11.
Адной з найважнейшых ільгот пры куплі зямлі „асобамі рускага паходжання”, як адзначана вышэй, з’яўлялася і паніжаная ацэнка
8	ПСЗII, т. XLII, дополненне к т. XL, н-р 42328a, 44388a.
9	Дзяржаўны архіў Літвы (далей: ДА Літвы), ф. 378, воп. 121, с. 651, л. 81-82.
10	Там жа.
11	ДА Літвы, ф. 378, воп. 121, с. 625, л. 50.
109
зямельных угоддзяў. У беларускіх паветах Віленскай, Гродзенскай і ў Мінскай губернях названыя 329 казённых і канфіскаваных, а так-сама 68 секвестраваных маёнткаў у 1866-1873 гг. прададзены дзяр-жавай за агульную суму 1 640,8 тыс. руб. 3 улікам жа сярэднегада-вых мясцовых рыначных цэн на зямлю ў гэты перыяд агульны кошт іх павінен быў скласці прыкладна 2 100 тыс. руб.12 У выніку 416 новаспечаных рускіх памешчыкаў, купіўшых гэту зямлю, атрыма-лі ад царскага ўрада своеасаблівы падарунак на суму каля паўмі-льёна рублёў.
Характэрна і тое, што з 880 зямельных уладанняў, набытых „асо-бамі рускага паходжання” з 5 сакавіка 1864 г. па верасень 1869 г. у Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, толькі 399 (45,8%) куплена ў былых уладальнікаў на добраахвотных пачатках, па рыначных цэнах. Плошча іх складала 327,6 тыс. (36,8%) дзес. Астатнія 481 (54,7%) прададзены маёнтак і асобны зямельны ўча-стак памерам 562,9 тыс. (63,2%) дзес. перайшлі да новых уладальні-каў на тых ці іншых ільготных умовах13.