Беларускі Гістарычны Зборнік
11
Асноўная маса гэтых зямель перайшла да адносна невялікай пра-слойкі пакупнікоў і ўяўляла сабой зямельныя ўладанні памешчыц-кага тыпу. Напрыклад, у беларускіх паветах Віленскай і Гродзен-скай губерняў з 1863 па 1893 г. 2 308 пакупнікоў набылі 2 312 маён-ткаў агульным памерам звыш мільёна дзесяцін34.
Многія маёнткі былых польскіх уладальнікаў адышлі да інша-земцаў, пераважна немцаў, якім пасля адмены прыгону было даз-волена купляць зямлю ў Расіі. На захадзе краіны чужаземнае зем-леўладанне стала ствараць сур’ёзную канкурэнцыю рускаму. У су-
31 Па беларускіх паветах Віленскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў і Мін-скай губерні — звесткі за 1893 г., па Магілёўскай губерні — за 1894 г.
32 Па беларускіх паветах Віцебскай губерні колькасць польскіх прыватных зямельных уладальнікаў і плошча зямлі, якая належала ім, на 1864 год пад-лічаны намі, зыходзячы з наяўных пагубернскіх паказчыкаў на гэты год і суадносіны тых жа паказчыкаў беларускіх паветаў губерні з пагубернскі-мі на 1868 год, шляхам перанясення гэтай суадносіны на разгледжаны, 1864 год. Колькасць зямлі, што мелася ў польскіх землеўладальнікаў пяці бела-рускіх паветаў Віцебскай губерні на 1893 год, падлічана намі, зыходзячы з наяўных звестак аб плошчы зямлі па ўсёй губерні на гэты год і суданосі-ны колькасці польскіх зямельных уладальнікаў па беларускіх паветах і гу-берні ў цэлым, шляхам перанясення гэтай суадносіны на суадносіну плош-чы зямлі па названых тэрыторыях.
33 ДА Літвы, ф. 378, АА, 1893 г„ с. 250, ч. I, л. 92—93; ч. III, л. 58-59; НГАБ, ф. 2502, воп. 1, с. 140, л. 541-546; „Внленскнй вестннк”, 1870, 27 янв.; Обзор Вйтебской губернйй за 1893 год, Внтебск, 1894, с. 149-150; Обзор Мйнской губернйй за 1893 год, Мннск 1894, с. 50; Обзор Могйлевской губернйй за 1894 год, Могнлев 1895, с. 49.
34 ДА Літвы, ф. 378, АА, 1893 г„ с. 250, ч. I, л. 92-93; ч. III, л. 58-59
114
вязі з гэтым у 1887 г. царскі ўрад забараніў замежным падданым набываць зямельныя ўгоддзі ў сельскай мясцовасці Беларусі (за вы-ключэннем Магілёўскай губерні), Літвы, Правабярэжнай Украіны, Малдавіі і Каралеўства Польскага35.
На рубяжы ХІХ-ХХ ст.ст., галоўным чынам пад уплывам рэва-люцыйнага руху ў краіне, царызм быў вымушаны змякчыць абме-жавальнае пазямельнае заканадаўства ў заходніх губернях. Тут у канцы 90-х гадоў дробная шляхта і мяшчане каталіцкага веравы-знання, непасрэдна занятыя ў земляробстве, атрымалі дазвол па-шырыць зямельныя ўчасткі да 60 дзес. на двор36. Хаця палітычная надзейнасць пакупнікоў зямлі падлягала ўважлівай праверцы і для набыцця яе кожны раз патрабавалася санкцыя губернатара37, уступ-ка з боку царскіх улад была несумненная.
Затым згодна з урадавым указам ад 1 мая 1905 г. у межах поль-скага землеўладання ўсё польскае насельніцтва Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны атрымала права на агульных асновах, без абмежавання ў памерах і тэрмінах, купляць, прымаць у заклад і пажыццёвае ўладанне, арандаваць зямельную маёмасць усіх відаў. Поруч з гэтым „асобам польскага паходжання” па-за гарадамі і мя-стэчкамі названага рэгіёна са згоды генерал-губернатараў і губер-натараў у агульнаўстаноўленым парадку дазволілі абменьваць зя-мельныя ўчасткі альбо набываць іх у асоб іншых нацыянальнасцей з мэтай ліквідацыі цераспалосіцы і акруглення зямельных уладан-няў, а таксама заснавання прамысловых прадпрыемстваў. У апош-нім выпадку колькасць купленай зямлі не магла перавышаць 60 дзес. Былі адменены абмежаванні на куплю зямлі сялянамі-католікамі38.
Астатнія абмежаванні польскага землеўладання і землекарыстан-ня ў Заходнім краі (пазбаўленне палякаў права шырокага і свабод-нага набыцця, уладання, арэнды, закладнога трымання зямельнай маёмасці асоб іншых нацыянальнасцей) працягвалі захоўвацца да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пазямельная палітыка царызму на Беларусі адбілася на іпатэчным крэдыце, які, як вядома, іграў важную ролю ў развіцці сельскагаспа-дарчай вытворчасці. „Асобам польскага паходжання” такі крэдыт не даваўся. Ужо закон ад 5 сакавіка 1864 г. забараніў ім у заходніх губернях карыстацца дзяржаўнай пазыкай пры кушіі зямлі39. Адмоўна
35 ПСЗIII, т. VII, н-р 4286
36 Обзор Внтебской губернйй за 1902 год, Внтебск 1903, с. 5 3.
37 НГАБ, ф. 2001 воп. 1,с. 1798, л. 10.
38 „Собранне узаконеннй н распоряженнй правнтельства”, 1905 год, н-р 71.
39 Сборнйк правйтельственныхраспоряженйй no водворенйю русскйх земпевла-дельцев в Северо-Западном крае, Внльна 1870, с. 12-13.
115
ставілася да крэдытавання гаспадаркі польскіх памешчыкаў Тава-рыства ўзаемнага пазямельнага крэдыту. Праўда, яго статут не пра-дугледжваў абмежаванняў у выдачы пазык у залежнасці ад асобы ці паходжання залогадавальніка. Аднак, як сказана ў адной з па-станоў праўлення Таварыства, пры выдачы грашовых сум пад за-клад маёнткаў яно кіравалася відамі вышэйшай адміністрацыі За-ходняга краю. Для атрымання грашовай пазыкі „асобай польскага паходжання” неабходна была згода генерал-губернатара40, што звы-чайна выключалася.
У канцы XIX ст. такія адносіны ўлад да фінансавых цяжкасцей польскіх дваран былі замацаваны ў заканадаўчым парадку. У 1885 г., хутка пасля адкрыцця Дваранскага зямельнага банка, урад выдаў распараджэнне, згодна з якім пры хадайніцтве пазыкі ў ім асобай, што жыла ў заходніх губернях, патрабавалася падаць пасведчанне мясцовых улад на набыццё маёнтка41. Паколькі паля-кі тут не мелі права набываць нерухомую маёмасць, іх пазбаўлялі магчымасці атрымаць крэдыт у Дваранскім банку. Гэтае абмежа-ванне для гаспадаркі польскіх памешчыкаў з’яўлялася даволі ад-чувальным, паколькі крэдыт яго быў больш ільготны, чым іншых зямельных банкаў.
Абмежавальныя законы па польскім землеўладанні і землекары-станні вялі да адноснага зніжэння цэннасці зямлі, перашкаджалі яе свабоднай мабілізацыі і тым самым з’яўляліся сур’ёзным тормазам у працэсе фармірвання бессаслоўнага, буржуазнага землеўладання ў Заходнім краі. Яны былі адной з асноўных прычын адноснай устойлівасці дваранскага землеўладання гэтага рэгіёна, якая ў сваю чаргу выклікала запавольванне тэмпаў мабілізацыі зямлі42.
За сорак гадоў (1862-1902) у пяці паўночна-заходніх губернях два-ранскае пазямельнае ўладанне скарацілася на 21%, а ў сярэднім па 47 губернях Еўрапейскай Расіі на 39%, г.зн. у 1,9 раза больш43.3 пры-чыны абмежавання паступлення дваранаскай зямлі ў свабодны про-даж мабілізацыя яе тут праходзіла ў меншых памерах. У названае 40-годдзе ў пяці паўночна-заходніх губернях штогод паступала на свабодны рынак у сярэднім 2,8% прыватнаўласніцкай зямлі. У боль-шасці іншых рэгіёнаў і ў цэлым па еўрапейскай частцы краіны гэ-ты паказчык быў вышэйшы. У прыватнасці, у Цэнтральнапрамыс-
40 Тамжа,с. 181-182.
4> ПСЗ///, т. V, н-р 3206.
42 К. Н. Шабуня, Аграрный вопрос й крестьянское двйженйе в Белоруссйй в ре-волюцйй 1905-1907 гг., Мннск 1962, с. 32.
43 Матерйалы no статйстйке двйженпя землевладенйя в Россйй, Петроград 1915, вып. XXIV, с. 66-67.
116
ловым рэгіёне ён складаў 3,4%, У Паўднёвым стэпавым і Усходнім заволжскім — 3,3%, на поўначы Украіны — 3,1%44.
Такім чынам, скарачэнне польскага памешчыцкага землеўладан-ня, як мы бачылі, суправаджалася адпаведным пашырэннем зямель-нага ўладання памешчыкаў рускага (і на яго правах) паходжання. Саслоўна-сярэдневяковая сутнасць памешчыцкага землеўладання не мянялася. Адначасова дыскрымінацыйныя пазямельныя зако-ны прымушалі польскіх памешчыкаў мацней трымацца за бацькоў-скую спадчыну. У выніку памешчыцкае землеўладанне станавілася яшчэ больш кансерватыўным і, як і паўсюдна ў Расійскай імперыі, з’яўлялася наймацнейшым тормазам у развіцці капіталізму ў сель-скай гаспадарцы Беларусі. Скасаванне яго было немагчымае без рэвалюцыйнай ломкі існаваўшых сацыяльна-эканамічных адносін, без звяржэння самадзяржаўна-дваранскага ладу ў Расіі.
Пазямельныя абмежаванні тычыліся таксама яўрэйскага насель-ніцтва. Пасля адмены прыгону, у 1862 г. у заканадаўчым парадку пацверджана было права яўрэяў „мяжы аселасці” набываць зямлю ў маёнтках, дзе былі спынены абавязковыя адносіны сялян да памеш-чыкаў45. Аднак хутка царскі ўрад, асцерагаючыся канкурэнцыі яў-рэйскага землеўладання рускаму і палітычнай ненадзнейнасці яўрэй-скага насельніцтва, зрабіў дыскрымінацыйныя захады. 5 сакавіка 1864 г. ён забараніў яўрэям Заходняга краю, падобна палякам, куп-ляць казённыя маёнткі, як і памешчыцкія зямельныя ўладанні, якія прадавалі за дзяржаўныя і прыватныя даўгі. Яўрэйскае насельніцтва не мела права карыстацца пазыкамі і льготамі пры куплі прыват-наўласніцкай зямлі, што прадавалася на агульных асновах. Як і па-лякам, яўрэям не дазвалялі набываць, браць у заклад ці кіраванне, арандаваць казённыя, а таксама прыватнаўласніцкія землі, купленыя іх уладальнікамі на льготных умовах. Тут яны маглі быць толькі бро-варшчыкамі і арандатарамі піцейных дамоў46. Праўда, праз няпоў-ныя чатыры гады ў сувязі з вялікім недахопам тэхнічных спецыялі-стаў і абаротнага капіталу ў маёнтках заходніх губерняў, набытых рускімі ўладальнікамі на льготных умовах, урад дазволіў яўрэям быць арэнднымі кіраўнікамі млыноў і заводаў, што знаходзіліся ў іх47.
Затым адпаведна закону ад 10 ліпеня 1864 г. яўрэйскае насельні-цтва адзначанага рэгіёна ўвогуле было пазбаўлена права набыцця
44 В. В. Святловскнй, Мобйлйзацйя земельной собственйостй в Россйй (1861-1908 гг.), с. 8 5; табл. II; Статйстйка землевладенйя 1905 г., Санкт-Петер-бург 1906, вып. XI, XIII, XIX, XX, XXVII, XXXIV, с. 10.
45 ПСЗ II, т. XXXVII, н-р 38214.
46 ПСЗII, т. XXXIX, н-р 41039; т. XLII, дополненне к т. XL, н-р 42328a; Сбор-нйк правйтельственныхраспоряженйй..., с. 16-17.
47 ПСЗII, т. XLII, н-р 45257.
117
зямлі48. Нарэшце, 19 кастрычніка гэтага ж года віленскі генерал-губернатар М. М. Мураўёў выдаў цыркуляр аб забароне арэнды сялянскай надзельнай зямлі яўрэямі Беларусі і Літвы. Ён быў па-цверджаны цыркулярнымі распараджэннямі віленскай адміністра-цыі ў 1866 і 1867 гг.49
У выніку ў сярэдзіне 60-х гадоў XIX ст. у сельскай мясцовасці За-ходняга краю яўрэйскас насельніцтва, як і польскае, пазбавілі пра-ва куплі зямель усіх відаў. Ім дазвалялі толькі арандаваць, пры-маць у заклад і кіраванне прыватнаўласніцкую зямлю, атрыманую ў спадчыну яе ўладальнікамі альбо набытую імі ў агульнаўстаноў-леным парадку.