Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
У сярэдзіне першага парэформеннага дзесяцігоддзя былі ска-саваны і асобыя пастановы другой паловы 30-х — пачатку 50-х гадоў XIX ст., якія аблягчалі пераход часткі яўрэяў да земляроб-ства. Пры пасяленні іх пазбаўлялі раней дадзеных ільгот (надзя-ленне казённымі зямельнымі ўчасткамі, вызваленне на доўгі час ад рэкруцкай і іншых павіннасцей і плацяжоў, складанне нядоі-мак дзяржаўных, земскіх і мясцовых збораў, дапамога грашыма і натурай). Юрыдычнае становішча яўрэяў-земляробаў стала вызначацца агульным заканадаўствам. Ім дазволена было пера-ходзіць у іншыя падатныя саслоўі з растэрміноўкай казённых пла-цяжоў і даўгоў памешчыкам, а таксама вызваленнем ад выканан-ня натуральных павіннасцей „за ранейшы час”50. Пацверджана было ўрадавае распараджэнне канца 40-х гадоў аб пазбаўленні нядбайных пасяленцаў-яўрэяў земляробчага стану праз шэсць га-доў пасля пасялення51. Гэты спосаб пакарання іх практыкаваўся ўладамі ў значных памерах. У 1860 г. з дзяржаўных зямель Гро-дзенскай губсрні „за нядбальства да гаспадаркі” выселілі каля 1 тыс. яўрэяў52. Да таго ж у гэтых сем’ях мужчыны, прыдатныя да ваеннай службы, маглі быць адпраўлены ў папраўчыя арыш-танцкія роты53.
Прыведзеныя законапалажэнні сведчаць аб няўдачы пазямель-най і перасяленчай палітыкі царызму, што праводзілася ў адносі-нах да яўрэйскага насельніцтва „мяжы аселасці”. Такую выснову
4»	ПСЗII, т. XXXIX, н-р 41039.
49	Сборнйк распоряженйй Муравьева, с. 77; НГАБ, ф. 242, воп. 1, с. 2039, л. 4; с. 2040, л. 120.
5°	ПСЗII, т. XL, н-р 41802; т. XLI, н-р 43354; т. XLII, н-р 44148.
51	ПСЗІІ,т. XL, н-р 42154.
52	П. Бобровскнй, Матерйалы для географйй й статйстйкй Россйй, собран-ные офйцерамй Генерального штаба. Гродненская губернйя, Санкт-Петер-бург 1863, ч. II, с. 217.
53	ПСЗII, т. XL, н-р 42154
118
пацвярджаюць статыстычныя даныя аб дынаміцы колькасці яўрэ-яў-пасяленцаў, велічыні іх землеўладання, стане гаспадаркі. У кан-цы 40-х гадоў XIX ст. ад яўрэйскага насельніцтва пяці паўночна-заходніх губерняў паступіла сем тысяч заяў з просьбай аб пасялен-ні на мясцовых казённых землях. У 1858 г. тут жылі толькі 722 сям’і яўрэяў-земляробаў, у якіх мелася 3 727 наяўных душ мужчынскага полу. Да другой паловы 60-х гадоў колькасць гэтых сямей зменшы-лася да 558, колькасць жа названых душ — да 2 826. К канцу 40-х гадоў у адзначаных губернях пад яўрэйскія пасяленні было адве-дзена звыш 26 тыс. дзес. дзяржаўнай зямлі54, а да 1866 г. заселена толькі 11,9 тыс. дзес. (45,8%). 3 гэтай плошчы ў сваю чаргу 2,9 тыс. дзес. (24,4%) пуставала і 3,6 тыс. дзес. (30%) апрацоўвалі суседнія сяляне55. Аб нездавальняючым стане гаспадаркі большасці яўрэяў-земляробаў на казённых землях Беларусі, шырока распаўсюджанай сярод іх здачы зямлі ў арэнднае трыманне гавораць таксама шмат-лікія ілюстрацыйныя даныя56.
Яшчэ горшае было становішча яўрэяў-земляробаў на ўладаль-ніцкіх землях, дзе яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад памеш-чыка. Многія пасяленцы хадайнічалі аб прылічэнні іх зноў да мяш-чан, часта самавольна пакідалі зямлю57. У першай палове 60-х га-доў XIX ст. у Віленскай губерні колькасць яўрэяў-земляробаў на па-мешчыцкіх землях скарацілася ў два з лішкам разы — з 3,2 тыс. да 1,4 тыс. душ абодвух полаў58.
Прычынамі адмовы яўрэяў ад земляробства з’яўляліся перш за ўсё адсутнасць у іх навыкаў земляробчай працы, недахоп зямлі (асабліва сенажацей), рабочай жывёлы і сельскагаспадарчых пры-лад, няўменне карыстацца імі, нізкая якасць глебы (балоты, пяскі) на надзельных участках. Так, у Мінскай губерні ў канцы 50-х гадоў на адну гаспадарку яўрэяў-земляробаў на дзяржаўных землях у ся-рэднім прыпадала толькі 8,2 дзес. зямлі, што апрацоўвалася. У Гро-
54	Плошча казённай зямлі, што адышла пад яўрэйскія паселішчы ў Мінскай губерні, вызначана намі, зыходзячы з агульнай колькасці і сярэдніх паме-раў адведзеных зямельных участкаў (й. Зеленскмй, Матерйалы для геогра-фйй й статйстйкй Poccuu, собранные офйцерамй Генералыюго штаба. Мйн-ская губернйя, Санкт-Петербург 1864, ч. I, с. 615; В. Н. Ннкнтнн, Еврейскйе поселенйя северо- й юго-западных губернйй (1835-1890 гг.), Санкт-Петербург 1894, с. 40).
55	В. Н. Ннкнтнн, Еврейскйе поселенйя северо- й юго-западных губернйй (1835-1890 гг.), с. 18, 141, 175-197.
56	НГАБ, ф. 2189, воп. 1, с. 153, л. 1; ф. 2514, воп. 1, с. 2075, л. 109-113; с. 2224, л. 135-136; с. 2558, л. 1, 9, 111, 119-138 і інш.
57	НГАБ, ф. 2514, воп. 1, с. 2075, л. 96-97; с. 2224, л. 36, 101, 137.
58	Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей: РДГА), ф. 1281, воп. 6, с. 35, л. 69; воп. 7, с. 41, л. 60.
119
дзенскай губерні на пачатку 60-х гадоў палова іх гаспадарак не Mena рабочай жывёлы59.
Абмежавальныя пазямельныя законы сярэдзіны першага парэ-форменнага дзесяцігоддзя садзейнічалі скарачэнню дробнага яўрэй-скага землеўладання. К 1877 г. у параўнанні з 1866 г. плошча зямель яўрэяў-пасяленцаў у былых казённых уладаннях Беларусі паменшы-лася з 9 тыс. да 7,3 тыс. дзес., ці на 19%60. Як і раней, яўрэйскае на-сельніцтва апрацоўвала толькі частку зямельных надзелаў. На па-чатку 80-х гадоў у Магілёўскай губерні з 6 тыс. яўрэяў, якія лічылі-ся земляробамі, сельскай гаспадаркай былі заняты толькі 1,3 тыс. Пакінулі сельскія паселішчы 1 900 чалавек, з пераўступкай зямлі су-седнім сялянам і мяшчанам. Астатнія заставаліся на месцы, але зай-маліся выключна дробным гандлем, фактарствам, рамяством61.
Адначасова ў другой палове 60-х — пачатку 80-х гадоў XIX ст. на Беларусі, нягледзячы на абмежавальныя пазямельныя мерапры-емствы царскага ўрада, буйное яўрэйскае землеўладанне расло. Зям-лю набывала заможнае яўрэйскае насельніцтва з ліку купцоў, гана-ровых патомных грамадзян і часткова мяшчан на імя падстаўных „асоб рускага паходжання”. 3 1864 па 1882 г. у Магілёўскай губер-ні такім спосабам яўрэі купілі 17 маёнткаў велічынёй 17,2 тыс. дзес. На пачатку 80-х гадоў у беларускіх паветах Віцебскай і Гродзен-скай губерняў, па звестках Цэнтральнага статыстычнага камітэта, у зямельных уладаннях памешчыцкага тыпу яўрэям належала 38,4 тыс. дзес. (2,2%)62.
Большасць такіх уладанняў яўрэі здавалі ў арэнду. У другой па-лове 70-х — пачатку 80-х гадоў у Мінскай і Магілёўскай губернях з 13 памешчыкаў яўрэйскай нацыянальнасці (з ліку купцоў, патом-ных ганаровых грамадзян і мяшчан) 9 здавалі ў арэнднае трыман-не ўсе землі памерам 2 979 дзес.63 Яўрэйскае насельніцтва здавала
59	Н. Зеленскнй, Матерйалы для географйй й статйстйкй Россйй... Мйнская губернйя, ч. I, с. 615; П. Бобровскнй. Матерйалы для географйй й статй-стйкй Россйй... Гродненская губернйя, ч. II, с. 218; Санкт-Петербург 1863, ч. II, прнложення, с. 88-89.
60	В. Н. Ннкнтнн, Еврейскйе поселенйя северо- й юго-западных губерішй (1835-1890 гг.), с. 175-197; Статйстйка поземельной собственностй й населенных мест Европейской Россйй, Санкт-Петербург 1882, вып. V, с. 9, 53, 84-85, 114, 148-149.
61	Опыт опйсанйя Могйлевской губернйй (nodped. A. С. Дембовецкого), Могн-лев 1882, кн. 1, с. 776.
62	Спютйстйческйй времешйк Россййской wunepuu, Санкт-Петербург 1884, сер. III, вып. 2, с. 62-67; Опыт опйсанйя Могйлевской губернйй, кн. 1, с. 777.
63	Спйсок землевладельцев Мйнской губернйй за 1876 год, с. 39, 118, 167, 177; Опыт опйсанйя Могйлевской губернйй, кн. 3, с. 78-79, 104-105, 116-121, 156-157, 166-167.
120
ў арэнду і дробныя зямельныя ўчасткі. На пачатку 70-х гадоў XIX ст. такая з’ява назіралася, у прыватнасці, у былым казённым сяле Мі-шуры Віцебскага павета, дзяржаўных маёнтках Вайханы і Вялікі Прудок Гарадоцкага, Селішча Полацкага паветаў Віцебскай губер-ні, дзе 14 яўрэяў-земляробаў здавалі зямлю часткова або поўнасцю ў наймы суседнім сялянам64.
Аднак яўрэйскае насельніцтва яшчэ больш часта само аранда-вала зямельныя ўгоддзі. Як паказвае шэраг крыніц, на Беларусі было шырока распаўсюджана арэнднае трыманне ім памешчыц-кіх зямель. Пазбаўленыя ў 1864 г. права куплі зямлі, арэнды ка-зённых, а таксама прыватнаўласніцкіх зямельных угоддзяў, на-бытых іх уладальнікамі на льготных умовах, яўрэі, валодаючы грашовымі сродкамі, нярэдка арандавлаі цэлыя маёнткі, атрыма-ныя ў спадчыну ці купленыя памешчыкамі на агульных асновах, без ільгот65. У 1882 г. у Магілёўскай губерні ў арэндным карыстан-ні яўрэйскага насельніцтва знаходзілася 286 маёнткаў, або 40,9% арандаваных памешчыцкіх гаспадарак66. У 1881 г. у беларускіх па-ветах Віцебскай і Гродзенскай губерняў яно арандавала 289,1 тыс. (16,6%) дзес. памешчыцкіх зямель. Гэта плошча, паводле афіцый-ных даных, у 2,6 раза перавышала памеры сялянскіх пазанадзель-ных арэнд67. У сярэдзіне 70-х гадоў XIX ст. у Мінскай губерні на-лічвалася 10 716 беззямельных арандатараў-мяшчан, альбо 37,1% агульнай колькасці беззямельных арандатараў68. Значную част-ку іх складалі яўрэі-земляробы.
Нягледзячы на адзначаныя вышэй забаронныя цыркуляры вілен-скай адміністрацыі сярэдзіны 60-х гадоў XIX ст., яўрэі-мяшчане арандавалі і сялянскія надзельныя ўгоддзі, асабліва сядзібную зям-лю, для пабудовы дамоў, корчмаў, кузняў, млыноў, іншых прамыс-ловых прадпрыемстваў. Гэтыя распараджэнні, зробленыя да ўвя-дзення міравых судовых устаноў у заходніх губернях, не ўвайшлі ў звод законаў Расійскай імперыі і часта не выконваліся. У прыват-насці, на пачатку 80-х гадоў у Мінскай губерні (без Бабруйскага
64 НГАБ, ф. 2514, воп. 1,с. 2558,л. 1,31, 111, 188.
65 Доклад высочайше учрежденной комйссйй для йсследованйя нынешнего поло-женйя сельского хозяйтсва й сельской пройзводйтельностй в Россйй, Санкт-Петербург 1873, прнложенне II, отд. 1, с. 5-6; прнложенне VI, с, 34, 175; Ру-капісны аддзел бібліятэкі Вільнюскага універсітэта, ф. 34, с. 10730, л. 1; НГАБ, ф. 242, воп. 1, с. 2040, л. 1; ф. 295, воп. 1, с. 4785, л. 2 і інш.
66 Опыт опйсанйя Могйлевской губернйй, кн. 1, с. 777; кн. 3, таблнцы земель н владеннй, с. 11.
67 Статйстйческйй временнйк Россййской ймперйй, cep. III, вып. 2, с. 62-67; Санкт-Петербург 1884, вып. 4, с. 382-387.
68 НГАБ, ф. 295, воп. 1, с. 2832, л. 1-28.
121
і Навагрудскага паветаў) былі зафіксаваны 1 944 выпадкі арэндна-га трымання сялянскіх надзельных угоддзяў яўрэямі-мяшчанамі, у Віцебскай — 37469. Пры гэтым шырока практыкавалася і бестэр-міновая арэнда сялянскіх надзельных зямель па вусных умовах. На-прыклад, у 1880 г. у адным са станаў Барысаўскага павета Мінскай губерні з 59 арандатараў, яўрэяў-мяшчан, 54 арандавалі надзель-ную зямлю ў сялян па вусных дагаворах, бестэрмінова70. Яны за-ключылі сакрэтныя здзелкі з сялянамі аб арэндзе зямельных угод-дзяў, нярэдка даючы апошнім грашовыя пазыкі71. Сяляне звычай-на вымушаны былі адпрацоўваць за іх на сваіх здадзеных у арэнд-нае карыстанне надзельных землях. Некаторыя сельскія сходы, ва-ласныя праўленні скасоўвалі такія пагадненні аб арэндзе надзель-най зямлі72. У канцы XIX ст. пазямельныя правы яўрэйскага насель-ніцтва „мяжы аселасці”, як і польскага, былі яшчэ больш абмежа-ваны. У адпаведнасці з „часовымі” правіламі ад 3 мая 1882 г. на Бе-ларусі, Украіне і ў Літве яўрэям забаранялася сяліцца па-за гарада-мі і мястэчкамі, выключаючы яўрэйскія земляробчыя паселішчы. Тут яўрэйскае насельніцтва пазбавілі права арандаваць, браць у за-клад і кіраванне нерухомую маёмасць, у тым ліку зямельную, усіх відаў. Як і раней, у сельскай мясцовасці названых рэгіёнаў яно не магло набываць зямлю73. Повадам да выдання гэтага закону па-служылі яўрэйскія пагромы на Украіне, Беларусі і ў Каралеўстве Польскім. У другой палове 80-х гадоў XIX ст., з прымацаваннем яўрэяў „мяжы аселасці” да паселішчаў, у якіх яны жылі, пазямель-ныя правы іх яшчэ больш ушчамляліся74. Адзначаныя абмежаванні яўрэйскага землеўладання і землекарыстання ў поўным аб’ёме за-хоўвалі сваю сілу да першых гадоў XX ст.