Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
Многія „асобы рускага паходжання” (і прыраўнаваныя да іх у па-зямельных правах выхадцы з Прыбалтыкі пратэстанцкага веравы-знання) на Беларусі сталі ўладальнікамі магнацкіх маёнткаў, вяліз-ных латыфундый. Так, у Мінскай губерні тайны саветнік барон К. К. Унгерн-Штэрнберг набыў у Рэчыцкім павеце эканомію Бела-Сарока велічынёй 24 293 дзес., калежскі сакратар A. С. Разанскі ў Мазырскім павеце — маёнтак Ляхавічы (14 646 дзес.). Упамяну-тыя вышэй гіганцкія памешчыцкія латыфундыі таксама былі куп-лены „асобамі рускага паходжання” і пратэстанцкага веравызнан-ня: Рудабелка (Бабруйскі павст) — генерал-маёрам А. Ф. Ліліен-фельдам, Халапенічы (Барысаўскі павет) — сапраўдным стацкім саветнікам Р. В. Вількіным, Людзеневічы і Лучыцы (Мазырскі па-вет) — жонкай падпалкоўніка, памешчыцай Н. П. Уваравай і ка-лежскім сакратаром А. Л. Шахавым, Калодна, Рухчы і Цмень (Пін-скі павет) — тайным саветнікам М. М. Гарцінгам. Князь П. Л. Віт-генштэйн набыў дзесяць секвестраваных у Вілейскім і Ашмянскім паветах Віленскай, а таксама Барысаўскім і Слуцкім паветах Мін-скай губерняў маёнткаў агульным памерам 11 905 дзес. Адзнача-ныя раней вялізныя секвестраваныя эканоміі прададзены: Валожын (Ашмянскі павет) — памешчыку X. Вернаму, Рудая Брэсцкага па-
12 W. Schmidt, Geneza prywatnej rosyjskiej wlasnosci ziemskiej w guberniach Wilen-skiej, Grodzienskiej i Minskiej (1793-1875), Warszawa 1923, s. 48,50-51; B. B. Свят-ловскнй, Мобйлйзацйя земелыюй собственностй в Poccuu (1861-1908 гг.), Санкт-Петербург 1911, табл. IV.
13 „Внленскнй вестннк”, 1870, 27 янв.
110
вета Гродзенскай губерні — памешчыку А. Бруевічу, Антопаль Коб-рынскага павста той жа губерні — памешчыку Б. Калешыну, Азё-ры Гродзенскага павета — графу Левашову14.
Значная плошча зямлі перайшла да рускіх пакупнікоў у Магілёў-скай губерні. У 1866-1873 гг. яны купілі тут 228,7 тыс. дзес.15 На-дворны саветнік С. А. Мясаедаў набыў магнацкую латыфундыю Бя-лынічы ў Магілёўскім павеце плошчай 22 092 дзес., паручык В. М. Азанчэўскі — чатыры маёнткі ў Чэрыкаўскім павеце агуль-най велічынёй 13 439 дзес., сапраўдны стацкі саветнік А. Ф. Барта-ламей — маёнтак Бобр і Ярашаўка ў Сенненскім павсцс (11 411 дзес.), стацкі саветнік М. А. Цярэшчанка — маёнтак Панькі ў Клі-мавіцкім павеце (9 783 дзес.) калежскі саветнік М. С. Дурнаво — маёнтак Мошкі і Сцяфанава ў Быхаўскім павеце (7 991 дзес.), гене-рал-лейтэнант М. М. Пузанаў — тры маёнткі ў Чавускім павеце плошчай 6 972 дзес.16
Адначасова ў 60-я — пачатку 70-х гадоў XIX ст. на Беларусі і ў Літве праводзілася палітыка каланізацыі казённых, канфіскава-ных і секвестраваных зямель. Пасяленцы-каланісты, большасць якіх складалі мяшчане, прыязджалі з унутраных рэгіёнаў Расіі. Пасялен-не праводзілі без згоды сельскай грамады, да якой іх прыпісвалі, і без пасведчанняў аб звальненні з грамады, дзе яны жылі раней. Віленскі генерал-губернатар Мураўёў галоўную ўвагу ўдзяляў пе-расяленню сялян праваслаўнага веравызнання і старавераў. У на-званы перыяд у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губсрнях 11 168 праваслаўных сялян-каланістаў атрымалі 46,9 тыс. дзес. зямлі17.
Пасля адзначаных вышэй уступак польскаму дваранству заход-ніх губерняў у 70-я гады ў далейшым пазямельная палітыка царыз-му ў гэтым рэгіёне стала больш кансерватыўнай. У 80-я — пачатку 90-х гадоў XIX ст., ва ўмовах дваранскай рэакцыі і ўзмацнення на-цыянальнага прыгнёту, былі не толькі пацверджаны пазямельныя абмежаванні 60-х гадоў, але і з’явіліся новыя ўзаконенні, якія яшчэ больш ушчамлялі пазямельныя правы „асоб польскага паходжан-ня” ў Заходнім краі.
27 снежня 1884 г. Аляксандр III зацвердзіў новыя правілы, згод-на з якімі польскаму насельніцтву Беларусі, Літвы і Правабярэж-най Украіны поруч з ранейшымі забароннымі захадамі не дазваля-
14	Спйсок землевладельцев Мйнской губерпйй па 1876 год, с. 26, 37, 87, 141, 164, 175; W. Schmidt, Geneza prywatnej rosyjskiej wlasnosci ziemskiej... s. 67, 75-81.
15	Опыт опйсапйя Могйлевской губернйй (подред. A. С. Дембовецкого), Могн-лев 1884, кн. 3, с. 46-257.
16	Опыт опйсанйя Могйлевской губерпйй, кн. 3, с. 48-49, 98-99, 116-117, 194-195,230-231,234-235.
17	W. Schmidt, Genezaprywatnej rosyjskiej wlasnosci ziemskiej... s. 12, 16.
Ill
лі браць у заклад маёнткі і розныя зямельныя ўгоддзі, што ўвахо-дзілі ў іх склад. Праўда, закладныя на імя палякаў, аформленыя да гэтага, захоўвалі сваю сілу да сканчэння вызначанага ў іх тэрміну, але не больш за дзесяць гадоў з часу абнародавання гэтых правіл18.
У сельскай мясцовасці Заходняга рэгіёна „асобам польскага па-ходжання” забаранілі таксама арандаваць зямельныя і іншыя ўгод-дзі, прадпрыемствы, промыслы. Палякі ж, якія заключылі арэнд-ныя пазямельныя кантракты раней, былі пазбаўлены агульнаўста-ноўленага права іх прадаўжэння на тэрмін ад 12 да 36 гадоў. Вы-ключэнне складалі толькі арандатары польскага паходжання, што заснавалі ў маёнтках фабрычна-заводскія прадпрыемствы. Ім даз-валялі заключыць арэндны дагавор ці прадоўжыць тэрмін яго дзе-яння да 30 гадоў19. На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у сельскай мясцо-васці Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны была забаронена перадача зямлі ў пажыццёвае ўладанне палякам20. Да канца 80-х гадоў польскую шляхту і мяшчан-католікаў заходніх губерняў не дапускалі таксама да трымання казённых аброчных артыкулаў. За-тым такую арэнду дазволілі, аднак толькі згодна з пасведчаннямі губернатараў. Пасведчанне мог атрымаць толькі той, хто „сапраў-ды займаўся земляробствам”21.
Узмацніліся таксама абмежаванні сялянскага землеўладання. 3 ся-рэдзіны 80-х гадоў па распараджэнні віленскага генерал-губерна-тара I. С. Каханава сялянам каталіцкага веравызнання на Беларусі і ў Літве дазвалялася мець на двор не больш за 60 дзес., уключаю-чы надзельную зямлю. Для набыцця зямлі такім сялянам кожны раз патрэбны быў дазвол адміністрацыі Паўночна-Заходняга краю22. 27 студзеня 1901 г, гэтае абмежаванне было пацверджана законам23. 3 другой паловы 80-х гадоў купля зямель сялянскім на-сельніцтвам ускладнялася і ў сувязі з забаронай таварыствам набы-ваць зямельныя ўчасткі велічынёй звыш 200 дзес.24
Разам з тым у 80-я — пачатку 90-х гадоў XIX ст., як і раней, поль-скае насельніцтва набывала зямлю (праўда, у абмежаванай коль-
18 Полное собранйе законов Россййской ймперіій. Собранйе третье (далей: ПСЗ III), т. IV, н-р 2633.
19 ПСЗIII, т. IV, н-р 2633; Свод законов Россййской ймперші, Санкт-Петербург 1899, т. IX, прнложенне к ст. 88, пп. 7-9; т. X, Санкт-Петербург 1900, ч. 1, ст. 1693; прнложенне к ст. 698, п. 5.
20 ПСЗIII, т. XI, н-р 7422.
21 ПСЗIII, т. V, н-р 3173; т. VII, н-р 4814.
22 Сборнйк правйтельственйыхраспоряженйй no водвореншо русскйх землевла-дельцев в Северо-Западном крае. 2-е нзд., Внльна 1886, с. 279.
23 ПСЗIII, т. XXI, н-р 19618.
24 ПСЗIII, т. IV, н-р 2633.
112
касці), абыходзячы абмежавальныя законы па землеўладанні і зем-лекарыстанні. У прыватнасці, у 1884 г. у Мінскай губерні „асобы польскага паходжання”, у выключэнне з-пад дзеяння закону ад 10 снежня 1865 г., купілі 15,4 тыс. дзес. зямлі25. У 1885 г. у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні католік 1.1. Яхімовіч набыў зямельны ўчастак плошчай 63 дзес., у 1887 і 1892 гг. у тым жа павсце католік A. А. Жвірыблеўскі — маёнтак Журавіна (308 дзес.). У 1894 г. у Клі-мавіцкім павеце дваранін каталіцкага веравызнання I. А. Самуске-віч купіў з публічных таргоў маёнтак Сямёнаўка (460 дзес.)26.
Польскае насельніцтва набывала зямлю і праз падстаўных асоб. У сувязі з гэтым пастановай Кабінета міністраў ад 1 лістапада 1886 г. страцілі сваю сілу ўсе пасведчанні, выдадзеныя на куплю маёнткаў у заходніх губернях да названага абмежавальнага закону ад 27 снеж-ня 1884 г. Новыя пасведчанні павінны былі выдаваць генерал-гу-бернатары і губернатары толькі „асобам рускага паходжання”27. Але набыццё зямельных угоддзяў праз падстаўных асоб працягва-лася. Яшчэ часцей парушаліся законы аб забароне арэнды, кіра-вання і закладу зямлі. Так, паводле афіцыйных звестак, у канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Віцебскай губерні адзначана больш за 160 выпадкаў незаконнай аддачы зямель у арэнднае карыстан-не, кіраванне і заклад, а таксама продажу іх польскаму і яўрэйска-му насельніцтву. Найбольш практыкавалася аддача маёнткаў у арэнду і кіраванне палякам і яўрэям28. К сярэдзіне 80-х гадоў у Ві-цебскай губерні зафіксавана 98 выпадкаў такіх парушэнняў абме-жавальнага пазямельнага заканадаўства. 3 гэтых пагадненняў толь-кі 14 былі скасаваны ўсудовым парадку згодна з патрабаваннем мясцовых улад29. Нягледзячы на ўсе намаганні царскага ўрада, ва ўмовах капіталізму і выкліканага ім хуткага росту мабілізацыі зям-лі, ён не ў стане быў укласці пазямельныя адносіны ў Заходнім краі ў пракрустава ложа абмежавальных законапалажэнняў.
У той жа час, пры пэўных магчымасцях абысці абмежавальныя пазямельныя законы, вынікам дзеяння іх з’яўлялася значнае скара-
25 Обзор Мйнской губернйй за 1884 год, Мннск 1885, с. 29.
26 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей: НГАБ), ф. 2001, воп. 1, с. 1388, л. 57, 60,211-212.
27 ПСЗIII, т. VI, н-р 3985.
28 Обзор Вйтебской губерййй за 1887год, Внтебск 1888, с. 92-93;... за 1889 год, Внтебск 1890, с. 99-101;... за 1890год, Внтебск 1891, с. 79-80;... за 1891 год, Внтебск 1892, с. 140-141.
29 Обзор Вйтебской губернйй за 1885 год, Внтебск 1886, с. 40.
30 Па беларускіх паветах Віленскай і Гродзенскай губерняў—звесткі за 1863 г., па беларускіх паветах Віцебскай, а таксама па Мінскай і Магілёўскай гу-бернях — за 1864 г.
113
чэнне польскага землеўладання. Па прыблізных падліках, з 1863-1864 гг.30 па 1893-1894 гг.31 на Беларусі колькасць землеўладальні-каў-палякаў зменшылася з 13,4 тыс. да 9,6 тыс., ці на 28,4%, а плошча зямлі, якой яны валодалі — з 7,5 млн. да 4,1 млн. дзес. (у 1,8 раза). Удзельная вага польскіх землеўладальнікаў у агульнай масе пры-ватных зямельных уладальнікаў панізілася з 65 да 44,4%, а доля іх зямлі ў прыватным землеўладанні — 78,1 да 47,1%. Абсалютная большасць страчаных зямель раней належала польскім памешчы-кам. Як сказана вышэй, зямельныя ўладанні „асоб польскага пахо-джання”, а таксама казённыя землі пераходзілі большай часткай да рускіх памешчыкаў з ліку чыноўнікаў, афіцэраў. За адзначаны 30-гадовы перыяд на Беларусі колькасць рускіх (і прыраўнаваных да іх) землеўладальнікаў павялічылася з 6,6 тыс. да 12 тыс. (у 1,8 ра-за), а зямельная плошча, што знаходзілася ў іх уладанні, узрасла з 2,1 млн. на 4,6 млн. дзес. (у 2,2 раза), Удзельная вага гэтых землеў-ладальнікаў паднялася з 35 да 55,6%, а рускага (і на яго правах) зем-леўладання32 — з 21,9 да 52,9%33.