Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
<яі№
Выданьне беларускага культурнаасьветніцкага цэнтру Кліўленд ЗША
№1 (31), 1994
Цырымонія сустрэчы Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Менскім аэрапорце Фота Анатоля Белага
Polatsak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, BAOC Cleveland, Ohio, USA.
Editorial board: Svetlana Belaia (EditorinChief), Michael Bielamuk (Secretary), Members  Yanka Chanenka, Olga Dubanevich (McDermott), Jan Solowianiuk
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (Галоўны рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры — Янка Ханенка, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Салавянюк.
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Рыгор Барадулін.Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Георгій Штыхаў, Язэп Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to:
S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. & Fax. (216) 6513451
«Беражыце свабоду!»
Зьмест
Свьятлаана Белая «Беражыце свабоду!».
Наша гісторыя
Анатоль Белы. Прэзыдэнт ЗША у Беларусі.................................... 4
Pressrelease..............................................................7
Міхась Белямук Тапаграфія знаходак	манэт і аздобаў........................23
3 архіваў КДБ
Сьведчаньні Аркадзя Смоліча...............................................29
Пад белчырвонабелым сьцягам Вадзім Круталевіч. Янка Купала і нацыянальнадзяржаўнае адраджэньне...... 34
Роднае слова
Уладзімір Гніламёдаў Слова, аплачанае лёсам.............................. 42
Міхась Кавыль. Із агню ды ў полымя....................................... 46
Валеры Санько. Хрышчэньне................................................ 53
Памяць зямлі
Янка Жамойцін. 3 перажытага...........................................
Згукі з Бацькаўшчыны
Сьвятлана Менская. Змагар супроць Вандэі..............................
3 жыцьця эміграцыі
Васіль Шчэцька. Візыт архірэя.........................................
Прамова Кастуся Мерляка на трапезе 11 сьнежня 1993 г..................
Як сустракалі Новы 1994 год...........................................
На развароце: У час візыту Прэзыдэнта ЗША Б.Клінтана ў Беларусь. Фота А. Белага
На чацьвёртай бачынцы вокладкі: Мікола Купава. Маладая Беларусь
Першы прыезд Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь адбыўся 15 студзеня. Пасьля афіцыйных сустрэчаў, падпісаньня сумесных дакумэнтаў, дагавораў, пагадненьняў, ускладаньня вянку на плошчы Перамогі, пасьля сустрэчы з маладой беларускай інтэлігенцыяй у Акадэміі Навук Беларусі, Біл Клінтан паехаў у Курапаты.
Курапаты. Ціхі шэпт сосен, маўклівых сьведкаў пакутаў тутчвэрці мільёнабеларусаў. Неяркія водбліскі сьвечак у руках дзяцей... Прэзыдэнт амэрыканскай дзяржавы ішоў былой дарогаю сьмерці да Крыжа пакут. Зянон Пазьняк расказываў жудасную па сваёй бесчалавечнасьці і жорсткасьці гісторыю Курапатаў. Клінтан быў узрушаны. Ён запаліў сьвечку. Разам зь беларускай дзяўчынкай падыйшоў да Крыжа і ўстанавіў сьвечку на мэмарыяльнай пліце « Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі на памяць. 15.01.1994» Дзіцячы хор прасьпяваў«Магутны Божа». У Курапатах, у гэтым сьвятым для беларусаў месьце, Біл Клінтан сказаў сваю апошнюю ў Беларусі прамову. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў гаварыў аб каштоўнасьцях свабоды. Ягоныя словы былі зьвернуты менавіта да дзяцей, надзеі і будучыні Беларусі: «Вы нарадзіліся ў свабодзе. Беражыце яе!»
Прэзыдэнт гаварыў аб свабодзе. Свабодзе, за якую 200 гадоў назад змагаўся Кацьюшка, за якую 130 гадоў назад паклаў сваё жыццьё Кастусь Каліноўскі. Свабода і незалежнасьць заўсёды былі асноўнай марай беларусаў. Словы Прэзыдэнта ЗША гучалі як папярэджаньне. Менавіта пытаньне аб свабодзе: эканамічнай, палітычнай,
рэлігійнай—надзвычай востра паўстала сёньня, на 3 годзе незалежнасьці. Імпэрыялістычная палітыка Расеі, эканамічная ліхаманка ад рублёў да «зайчыкаў» і ад «зайчыкаў» да рублёў, узмацьненьне камуністычнага лягеру,—усё гэта ў канчатковым выніку вядзе да падрыву нашай свабоды, a значыць і незалежнасьці.
Ці зможа быць наш народ свабодным пры гэтых умовах? Ці зможам мы застацца незалежнай нацыяй? Ці будуць нашыя дзеці «людзьмі звацца»? Нялегкія гэтыя пытаньні. Але адказваць на іх прыдзецца толькі нам самім, беларусам. Калі мы ня здолеем самі вырашыць іх, нам ніхто не дапаможа, нават Амэрыка.
Мы зможам пераадолець гэтыя праблемы толькі дэмакратычнымі мэтадамі.
Мы захаваем сваю свабоду толькі тады, калі станем змагарамі, як нашыя славутыя продкі.
Мы будзем свабоднымі, калі зможам у сябе, дзень за днём зьнічтажаць сваю бездапаможнасьць, залішнюю цярплівасыдь, унутранае рабства, калі перастанем аглядвацца на суседа і сузіраць, як паступова памірае нацыя.
Нашыя дзеці нараджаюцца пакуль што ў свабодзе. Будземжа берагчы яе. 1 прасіць Усявышняга: «Зрабіць магутнай, зрабіць шчасьлівай, краіну нашу і наш народ»
ZJ^M0^^^4AZ_^
Сьвятлана Белая
3
ХДДЖЛ
Прэзыдэнт ЗША у Беларусі
Анатоль Белы
Першы раз я сустрэўся з Білам.Клінтанам у Кліўлендзе, 21 жніўня 1992 г. у час ягонай кампаніі на пост Прэзыдэнта ЗША. Мне пашчасьціла ня толькі прывітацца з будучым Прэзыдэнтам і паціснуць яму руку, але пагаварыць зь ім і падарыць беларускі сьцяжок. Другая сустрэча адбылася ў час візыту Біла Клінтана ў Беларусь, 15 студзеня 1994 г. Гэтым разам паціснуць руку Прэзыдэнту не прыйшлося, хаця я быў акрэдатаваны ад часопіса «Полацак». Тым ня менш, прыезд Біла Клінтана ў Беларусь застаўся для мяне, як і для многіх беларусаў, памятнай падзеяй.
За тыдзень да прыезду
Падрыхтоўка да сустрэчы Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана пачалася загадзя. У афіцыйных колах дыскутавалася праграма прыняцьця, распрацоўваліся дакумэнты, якія мусілі падпісаць беларускі й амэрыканскі бок. Рыхтаваліся на ўсіх узроўнях. Напрыклад, задоўга да прыезду шаноўных гасьцей пачался генеральная ўборка на вуліцах, па якіх, плянавалася, будзе праязджаць Прэзыдэнт і ягоная жонка. А тратуар і панадворак перад дзіцячым шпіталям №4, які зьбіралася наведаць першая лэдзі Амэрыкі місіс Клінтан, мылі і чысыділі цэлы тыдзень.
14 студзеня
Напярэданіпрыезду Клінтана паміж урадам Рэспублікі Беларусі й урадам Злучаных Штатаў Амэрыкі былі падпісаны дакумэнты. 3 амэрыканскага боку ўсе дакументы падпісаў надзвычайны і паўнамоцны пасёл Давід
Суорц. Зь беларускага боку дакумэнты падпісвалі розныя юрыдычнапраўныя асобы. Так, пагадненьне аб навуковатэхнічным супрацоўніцтве, пагадненьне аб утварэньні сумеснай камісіі па аграбізьнесу і разьвіцьцю сельскай гаспадаркі, паагдненьне аб мытным супрацоўніцтве падпісаў намесьнік міністра замежных справаў РБ Пётр Бяляеў, пагадненьне Міністэрстваў фінансаў і нацыянальнага банку РБ з экспартнаімпартным банкам ЗША падпісалі намесьнік міністра фінансаў РБ Мікалай Лісай, намесьнік старшыні праўленьня нацыянальнага банку РБ Уладзімір Заяц. і г.д.
У гэтыж дзень міліцыя абыходзіла кватэры тых, хто жыве на праспэкце Скарыньі. і «прасіла>,каб 15студзеня жыхары невыходзілі на балконы і праз вокны не высоўваліся. У майстэрню мастака Сяргея Г., вокны якой выходзяць на плошчу Перамогі, прыйшлі два міліцыянеры і «папрасілі», каб мастак не прыходзіў у майстэрню ў дзень прыезду Клінтана. У выпадку, калі ён усётакі прыйдзе, папярэджвалі, каб трымаўся далей ад вокнаў, бо снайперы ня любяць пабочных аб’ектаў. Як высьветлілася пазьней,у час наведваньня Білам Клінтанам плошчы Перамогі, на балконах многіх дамоў стаялі беларускія й амэрыканскія снайперы са зброяй і ахоўвалі Прэзыдэнта ад «нечаканасьцей».
15 студзеня
Раніцай у 7.30 беларускія акрэдатаваныя журналісты двумя аўтобусамі паехалі на
лётнішча. Па ўсёй дарозе, на кожным масту стаяла вайсковая ўзброеная ахова у бронежылетах. Ля лётнішча была ўзмоцненая міліцэйская ахова. Каб прайсьці на здымачную пляцоўку, нас двойчы правяралі службы бясьпекі. Беларуская служба загадала адчыніць сумкі, паказаць апаратуру, зрабіць па аднаму здымку. Амэрыканская служба акрамя гэтага, падвяла да нас сабакаў, якія абнюхвалі кожную сумку, ці няма пораху й узрыўчаткі. Невядома, ці рабілася такая праверка для амэрыканскіх журналістаў, але для іх выдзялілі лепшую пляцоўку для здымкаў.
У 10.30 прыляцеў Прэзыдэнцкі самалёт. Дзьве дзяўчыны ў нацыянальных строях з хлебамсольлю на вышываным рушніку падыйшлі да трапу самалёта і разам з Старшынёй Вярхоўнага Савету Станіславам
Шушкевічам і прэм’ерміністрам Вячаславам Кебічам павіншавалі Прэзыдэнта 3LUA і ягоную жонку з прыездам на беларускую зямлю. Ад самалёта да спэцыяльна зробленай невялікай трыбуны была выслана чырвоная дарожка,уздоўж якой стаялі беларускія вайскоўцы, апранутыя з нагоды прыезду амэрыканскага Прэзыдэнта ў новую форму. Прэзыдэнт ЗША, Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і прэм’ерміністр Вячаслаў Кебіч прайшліся уздоўж ганаровай варты. Прагучалі дзяржаўныя гімны, роўным строем прайшліся вайскоўцы. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў, Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, прэм’ерміністр Вячаслаў Кебіч, прадстаўнікі амэрыканскай і беларускай дэлегацыі пад аховай беларускай міліцыі і вайскоўцаў, накіраваліся ў горад. Мы, журналісты, селі ў аўтобусы і ў агульным патоку ўрадавых машын паехалі ў Менск.
4
Першыя хвіліны Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана на беларускай зямлі
5
FROM EMBASSY OF BELARUS
P. 0 0 I
Па абодва бакі праспэкту Скарыны стаялі людзіівіталі картэж машын. Нарагувуліцы Камсамольскай й праспэкту Скарыны, каля кафэ «Вясна» сабралася невялікая група людзей з чырвонымі сьцягамі і пракамуністычнымі лёзунгамі. Раніцой яны дэманстравалі каля амэрыканскага пасольства, затым, думаючы прарвацца да Прэзыдэнта, прыйшлі на праспэкт Скарыны. Міліцыя, якая пільна сачыла за парадкам, не прапусьціла іх. Прэзыдэнт ЗША без прыгодаў дабраўся да резыдэнцыі, дзе адбыліся ягоныя перамовы і падпісаньне дакумэнтаў з Станіславам Шушкевічам, а пасьля сустрэча зь Вячаславам Кебічам і з прадстаўніком апазыцыі ў Вярхоўным Савеце РБ Зянонам Пазьняком.
Пасьля 2гадзінных перамоваў у рэзыдэнцыі, Прэзыдэнт паехаў на плошчу Перамогі, дзе ўсклаў вянок. Тутжа на плошчы, ён падыйшоў да людзей, якія стаялі каля ўваходу ў метро, каб паціснуць ім рукі. Гэта была зусім незаплянавая, але незабыўная падзея для тых, каму пашчасьціла прывітацца з Прэзыдэнтам ЗША.