Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
У літаратурных колах быў вядомы як крытык і пісьменьнік з 1953 г. Ягоная першая кніга «Шлях да майстэрства» выйшла ў сьвет у 1958 г Творы А.Адамовіча выдаваліся ў Беларусі каля 30 разоў, многія зь іх перакладзены на замежныя мовы. Ягонае імя было вядомае за межамі былога СССР.
Алесь Адамовіч ня быў адмежаваны ад палітыкі. Калі пачаліся першыя зрухі перабудовы, ён стаў за яе. Ён ахрысьціў партый
нае кіраўніцтва ў Беларусі «Вандэяй», якая стаіць супраць перабудовы, супраць адраджэньня нацыянальнай самасьвядомасьці. Ён уключыўся ў палітычнае рэчышча—Беларускі Народны Фронт. У 1988 г. народ выбраў яго дэпутатам у Вярхоўны Савет СССР. Пераехаўшы на часовае жыхарства ў Маскву, ён навязаў блізкія кантакты з уплывовымі журналістамі і выдаўцамі. Ад беларускіх навукоўцаў ён атрымаў зьвесткі аб выніках Чарнобыльскай аварыі, якую урад БССР і СССР трымалі ў сакрэце. Выяўляць чарнобыльскую трагедыю было справай рызыкоўнай. Аднак Алесь Адамовіч прабіў глухую сьцяну маўчаньня. Ва ўсесаюзных выданьнях сталі зьяўляцца ягоныя артыкулы пра Чарнобыль. 1 дзякуючы гэтаму, хаця і спозьнена, адкрылася тайна Чарнобыльскай трагедыі.
Алесь Адамовіч памёр 26 студзеня ад інфаркту сэрца. Два дні ягонае цела знаходзлася ў Маскве ў Інстытуце кінематаграфі і. Тысячы людзей, пачынаючы ад Гарбачова і Ельцына, прыйшлі аддаць апошнюю пашану Алесю Адамовічу. 29 студзеня цела сьв. памяці А. Адамовіча прывезьлі ў Менск.у ягоную кватэру, пазьней перавезьлі у Дом літаратара. У кафэдральным саборы Сьвятога Духа Уладыка Філарет з шматлікім духавенствам адпявалі цела.30 студзеня спэцыяльны картэж машын адправіўся на могліцы ў пасёлак Глуша, дзе і пахавалі сьв. памяці Алеся Адамовіча.
59
58
ж эмдьц
Візыт архірэя
Васіль Шчэцька
Прамова Кастуся Мерляка на трапезе 11 сьнежня 1993 г.
Наш прыход сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гід належыць да Канстантынопальскага патрыярхату. Ня мяючы свайго беларускага япіскапа, мы падпарадкаваныя экзарху Якаву. У суботу 11 сьнежня, у нашай царкве адбылася вялікая ўрачыстасьць, бо завітаў да нас Уладыка Мікалай Амісоскі ды прыехалі да нас архімандрыт Германос (кіраўнік канцэлярыі экзарха), протапрасьвіцеры Сьвятаслаў Коўш і Сьцяпан Шутак, ераманах Джэймс, айцы ярэі Лука Мігаль і Пётр Папроскі, ерадыякан Вільям Сміт, дыякан Міхал Казан ды іпадыяканы Пётр Беніс і Павал Стол.
Уладыку Мікалая сустракалі з крыжам, хлебамсольлюнастаяцель нашага прыходу айцец Грэгоры і старшыня царкоўнага камітэту Кастусь Мерляк. Мы ў гэты дзень ня толькі сьвяткавалі візытацыю Уладыкі Мікалая, але Уладыка Мікалай рукапалажыў Міхаіла Эгерта ў дыяканы, а Алег Амінаў атрымаў сьціхар. Абодва ня ёсьць беларускага паходжаньня. Дыякан Міхал радзіўся ў англасаксонскай сям’і. Алег Амінаў прыехаў з Таджыкістану. Праваслаўныя багаслужэньні спадабаліся ім, і яны пасябравалі з нашым настаяцелем ігуменам Грэгоры. Вось чаму настрой прыхажанаў быў узьнёслы, малітоўны. Мы цешыліся з гэтых урачыстасьцяў, з надзеяй, што знойдзецца адпаведны кандыдат на япіскапа для нас.
Пасьля царкоўных урачыстасьцяў пачалася агульная трапеза ў царкоўнай залі,дзе было даволі гаманліва, бо шмат хто хацеў скласьці пажаданьні рукапаложана
му дыякану. Аднак паступова гамонка сьціхла, калі зьявіўся Уладыка Мікалай, a майстар цырымоніі а. Грэгоры папрасіў Уладыку благаславіць ежу. Усе змоўклі, толькі харысты на чале С. Жамойдам прасьпявалі «Ойча наш», «Іспола еті дэспота». Наш настаяцель Грэгоры прадставіў духавенства, пажадаў усім добрага здароўя, дзякаваў дыякану Міхаілу за здэцыдаванасьць прыняць духоўны сан і перадаў слова Кастусю Мерляку. К. Мерляк ня толькі дзякаваў духавенству і сьвецкім за прыбыцьцё, але коратка расказаў гісторыю нашага прыходу.
К. Мерляк прадставіў кіраўнікоў беларускіх арганізацыяў і установаў: старшыню Галоўнай управы БАЗА—Антона Шукелайца, старшыню БІНіМ Вітаўта Кіпеля, сакратара прыходу сьв. Еўфрасіньні Полацкае з Саўт Рывера—Міхася Сеньку, старшыню фундацыі імя П.Крэчэўскга—Франьцішка Бартуля.
Міхась Сенька зачытаў прывітаньне ад беларускага прыходу ў Саўт Рыверы, a Віталь Кіпель пасьля свайго зычэньня Уладыку Мікалаю ўручыў яму кнігі «Беларуская эміграцыя ў Амэрыцы» (аўтар Вітаўт Кіпель) і «Курапаты» (аўтар Зянон Пазьняк).
Калі афіцыйная частка трапезы закончылася, людзі не сьпяшылі дамоў. Рэдка такія ўрачыстасьці адбываюцца ў нашым эміграцыйным жыцьці, таму людзі хацелі спаўна выкарыстаць гэтую добрую мажлівасьць пабачыцца зь сябрамі, абмеркаваць падзеі ў Беларусі і на эміграцыі.
Ваша Прэасьвяшчэнства Уладыка Мікалай.
Дастойныя айцы й дыяканы, пачэсны дыякан Міхаіл.
Царкоўная ўправа, вернікі прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл, і я асабіста як старшыня царкоўнай управы, віншуем Вас, а. Міхаіл з пасьвячэньнем у дыяканы, каб служыць Богу і людзям, выканаць сваю місыю радасна, з задавальненьнем, каб стацца часткаю Сьвятое Праваслаўнае царквы ў Беларусі або ў Амэрыцы.
Мы маем гонар вітаць Яго Прэасьвяшчэнства япіскапа Мікалая Амісоскага, Першаярарха Амэрыканскай КарпатоРускай Праваслаўнай грэка—каталіцкай япархіі ў Амэрыцы, які сёньня рэпрэзэнтуе Яго Эмінэнцыю архіяпіскапа Якава, экзарха Усяленскага Патрыярха на заходнюю частку сьвету.
Яго Эмінэнцыя архіяпіскап Якаў ёсьць таксама Першым ярархам Беларускае Праваслаўнае япархіі ў Паўночнай Амэрыцы.
Ня гледзечы на тое, што благаславенства Сьвяцейшага Усяленскага Патрыярха Атэнагораса ад 6 травеня 1971 г (Пратакол 42), было дана на прадастаўленьне кандыдата на япіскапа для Беларускае япархіі, нажаль сьвятарства й вернікі не змаглі пагадзіцца й прадставіць беларускага кандыдата па поваду палітычных першкодаў, якія вытвараліся сярод беларускае эміграцыі.
Беларусы апынуліся ў цяжкіх абставінах, але мелі шчасьце,каб духовая і юрысдыкцыйная апека была забясьпечаная Беларускай Праваслаўнай япархіі экзархам.
Ваша Прэасьвяшчэнства, Уладыка Мікалай, мы сёньня вельмі шчасьлівыя і нашы сэрцы напоўненыя радасьцю, што Вы ўша
навалі нас сваёю прысутнасьцю і благаславілі нас ужо трэці раз.
Першы раз Ваша Прэасьвяшчэнства выканалі чын высьвячэньня царквы Сьв.Кірылы Тураўскага Зікастрычніка 1983 году. Другі раз, 31 травеня 1987 г. адслужылі сьв. Літургію сьвяткаваньня 1000годзьдзя хрысьціянства ў Беларусі. Ваша Прэасьвяшчэнства напоўнілі нашыя сэрцы бадзёрасьцю і вераю ў Бога, вераю ў саміх сябе. Вялікае Вам дзякуй, Уладыка.
Мы вітаем высокадастойнага Архімандрыта Гэрманоса, канцлера Грэцаке праваслаўнае архідыяцэзіі на Паўночную і Паўдзённую Амэрыку. Выкарыстоўваючы сёньняшнюю нагоду, я ветліва прашу ад імя прыходу Сьв.Кірылы Тураўскага й іншых нашых прыходаў, а ў асаблівасьці ад адміністратара Беларускай япархіі дастойнага айца Сьвятаслава Каўша, перадаць нашую шчырую падзяку Яго Эмінэнцыі архіяпіскапу Якаву й япіскапату за духовую апеку на працягу многіх гадоў.
Мы таксама вітаем дастойнага адміністратара Беларускай Епархіяльнай рады а. Сьвятаслава Каўша, які быў першым настаяцелем прыходу сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычмонд Гіл. А. Сьвятаслаў першую Богаслубжу служыў 22 лютага 1969 г. ва Украінскай праваслаўнай царкве, таму што наш прыход свае царквы ня меў.
А.Святаслаўпраслужыў насгаяцелем больш за 8 гадоў, стаў настаяцелям прыходу Сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт Рывэры, a пасьля сьмерці протопросьвіцера Мікалая Лапіцкага, а. Сьвятаслаў быў выбраны на Епархіяльным саборы адміністратарам.
Айцец Сьвятаслаў і вечная ёй памяць
60
матушка Вера ніколі не прапусьцілі не аднае слубжы, не зважаючы на сьпякоты, дажджы, сьнежную завейку. Прыязджалі з Саўт Рывэру служыць Богу й людзям. Дзякуючы яго адданасьці і духоваму кіраўніцтву, царква наша была зь вялікім энтузіязмам пабудавана вернікамі з грашовай дапамогай беларусаў Амэрыкі. Першая Богаслужба ў царкве сьв.Кірылы Тураўскага ў Рычамонд Гіл, была адпраўленая з бла
гаславенставам і прысутнасьцю Яго Эмінэнцыі Германоса, мітрапаліта Герапаліскага, 29 кастрычніка 1972 году.
Мы ўсе шчыра дзякуем а. Сьвятаславу за яго вялікі ўклад у наш прыход, за кіраўніцтва Беларускай эпархіяй і за прысутнасьць на нашай урачыстасьці.
Вітаем паважаных гасьцей і прысутных вернікаў. Дзякуем што прыбылі на урачыстасьць, каб падзяліцца з намі штодзённым кавалкам хлеба.
Як сустракалі Новы 1994 год
На здымку: рукапалажэньне Міхаіла Эгерта ў дыяканы. Фота М.Шчэцькі
ў Кліўлендзе
Па традыцыі кліўлендцы сустракалі Новы год ў новай залі грамадзкага цэнтру «Полацак». Аб тым, што папулярнасьць гэтага месца расьце, сьведчыць факт, што ўсе білеты былі распроданы за 2 тыдні да навагодняга вечара. А сёмай гадзіне 31 сьнежня ў залі «Полацка», ўпрыгожанай разнакаляровымі шарамі, сабралося каля 350 чалавек. Беларусы запрасілі сваіх сяброў амэрыканцаў, расейцаў, украінцаў з Кліўленда й ягоных ваколіцаў. Упершыню на гэтым вечары былі госьці з Чыкага: спва Валянтына й Уладзімір Яканюкі.
Добра павячэраўшы, госьці пайшлі танцаваць пад гукі украінскай аркестры. Гучалі мэлёдыі розных гадоў і розных народаў. Беларускую песьню «Васілёчкі» прыгожа выканала Вольга Лукашэвіч.
Перад 12 гадзінай на сталах зьявілася шампанскае і госьці, пачалі ўпрыгожваць сябе бліскучымі каронамі, цыліндрамі, падобнымі на тыя, што носіць Дзядзька Сэм, капялюшамі. А роўна ў 12.00, усе паднялі кілішкі з шампанскім, і пачалі жадаць кожнаму шчасьця, радасьці, посьпехаў і новых сустрэчаў на «Полацку».
У Саўт Рыверы
Надзвычай весела і прыемна было на сустрэчы Новага года ў залі грамадзкага цэнтру ў Саўт Рыверы. Прысутнічала болей як 120 гасьцей. Большасьць іх — парафіяне царквы Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Як і было і зазначана ў запрашэньні грала аркестра ... 2 музыкаў Пятра Скепкі і Зьмітрака Яўтуховіча. Недзе a 9 вечара, каля прыстойная публіка сабралася за сьвяточна прыбранымі сталамі, раздаліся гукі першага вальсу. На акардыёне зайграў Зьміцер, а на сінтэзатары Пятро. I як пачалося! Ажно да 4 гадзіны раніцы ў танцах амаль не было перапынку. Ледзь не забыліся ад захапленьня сустрэць Новы год.
Роўна ў 11.50 былі раздадзены прысутным капялюшы, цыліндры і дудкі і віншавальнае слова прамовіў Міхась Сенька. Пасьля ягонай прамовы і зычэньняў загрымела: «3 новым годам!» Музыкі тым часам падрыхтавалі сюрпрызы. Зьмітрок, якому ўпершыню давялося сустракаць ў Амэрыцы Новы год, запрасіў да мікрафона Ірыну Мозылеву, кіраўніка хору ў царкве Сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Яна адзіная зь беларускіх сьпявачак вучыцца па клясу вакала ў вядомай Джуліярд скул ў Нью Ёрку. I ня дзіва, што пасьля выкананых ею «Купалінкі» і некалькі песьняў Пёршвіна, доўга не змаўкалі воплескі. Пятро не застаўся ў даўгу і запрасіў на сцэну Алесю Кавалішыну з маці Любай ( г.Львоў). Госьці пачулі цудоўныя творы Шапэна і Бетховена, якія выканала юная Алеся. на піяніна. Наагул музычная частка навагодняй імпрэзы была даволі разнастайнай. Як паведаміў Зьміцер, давялося сыграць і ромбу па заказу, і аргентынскае танга, а Пятро прасьпяваў пару песьняў з рэпертуару «Чырвоных гітар». Аднак усе госьці вечарыны адзначылі, што ўпершыню аркестра здолела пратрымаць у найлепшым настроі ўсіх, цалкам абапіраючыся на беларускія мэлёдыі і песьні. Гучалі «Беларусачка» Сімянякі і «Васількі» Куліковіча, «Мой родны кут» Лучанка і «Даставай Язэп гармонік», «Беларускія дзяўчаты» Яўтуховіча, і з тузін беластоцкіх маладзёжных песьняў, прасьпяваных Пятром Скепкам. Хіба былі