Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
—Што Вам трэба?
—Алесь дома?— спытаў Валянтын.
Мужчына адказаў неяк, якбы спалохана, бо пазнаў Валянтына
.— А хіба ён ня гуляў сягоньня з вамі ў
карты?
Валянтын не адказаў, павярнуўся і пакрочыў па Савецкай. Язэп таксама прамаўчаў, дагнаў Валянтына, а той са злосьцю: «Уцёк» .
Язэп узарваўся:
—Што ты плявузгаеш: «Уцёк». Можа ён у свае нарачонае?.
—Пайшлі, пабачым, ці ён там кантуецца, Ці...
Хрысьціна жыла недалёка ад Лабовічаў. Колькі Валянтын ні грукаў, ніхто не адазваўся. Раззлаваўшыся, Валянтын не разьвітаўся зь Язэпам і пашыбаваў па Савецкай у бок Камароўкі.Чаго яго туды панесла, Язэп дагадваўся: пайшоў заяўляць Смаленскаму СД. Язэп крутнуўся і пакрочыў назад, да Лабовіча, каб папярэдзіць яго пра небясьпеку.якая яму пагражала, як «бацьку» Алеся, калі Валянтын данясе, што Алесь Лабовіч уцёк у партызаны.
Як толькі Андрэй Лабовіч прыадчыніў дзьверы і спытаў: «Хто?»
Язэп адказаў:
—Сябра вашага сына. За пяць хвілін вы мусіце пакінуць дом і ўцякаць, бо вас арыштуюць.
Сказаўшы гэтак, Язэп хуценька пасьпяшыў дамоў. Ані ня было. Ходзікі паказвалі дванаццаць. Спаць Язэпу не жадалася, і ён сеў пісаць «справаздачу» пра пачутае ў Беларускай царкве. У царкву, што знаходзілася недалёка ад Дому ўраду, Язэп адзін раз схадзіў, але, апрача прыгожай пропаведзі айца Лапіцкага Мікалая, малебну, гучнага, але ня вельмі суладнага хору, нічога не пачуў дык і напісаў у другім з чаргі «рапарце» тоеж што і ў першым.
Назаўтра панёс «рапарт» Краўцову. У тэатральным сквэры прысеў на лаўцы, каб перашнураваць бацінак. Калі разагнуўся і прыпадняўся убачыў хлопца, які выйшаў
Працяг. Пачатак у №1(20)10(30)
46
47
ізза куста, і кіраваўся да яго. На ім быў блакітнаваты камбінзон. Ён ішоў неяк нясьмела, часта аглядваўся. Прыблізіўшыся да Язэпа, сказаў: «Добрай раніцы, Юзік!»
Язэп абмацаў яго вачыма, але не пазнаў ды ўсёж працягнуў руку і спытаў:
—Адкуль ты мяне ведаеш?
Той засьмяяўся і адказаў,
—Ведаю даўно. У вёсцы Лясная разам ганялі з узгорку кацёлку.
Язэп усё ніяк ня мог дадумацца, хто гэта. Кацёлку качала шмат хлапцоў падлеткаў, з таго часу мінула шмат гадоў, разьбярыся, хто зь іх стаіць перад табою, высокі, смуглявы.
Бачачы, што Язэп ня можа прыгадаць, хто ён, хлопец назваўся:
—Ды я брат Міхася, мужа твае сястры.
—Яраслаў? А каб табе добра было. Ніколіб не адгадаў. Адкуль ты даведаўся пра мяне?
Віктар сказаў:
—Бачу, што ты сьпяшыш, дык доўга затрымліваць ня буду. Хачу толькі папрасіць у цябе парады: што мне рабіць зь сястрою Маняю? Яна, дурнёха, працавала ў Беларускім тэатры, не артысткаю, а прыбіральшчыцай. Улопалася там у нейкага артыстакамэдыянта, а той пайшоўу партызаны. Ну, і яна за ім пабегла. Пабегла, няхай бяжыць, але вось якая загвоздка. Я працую ў гаражы шафёрам. Часам пасылаюць мяне ў Старасельскую пушчу па дровы. Да мяне партызаны прыводзяць Маню і застаўляюць везьці яе ў Менск. Яна там мусіць нешта разьведаць. Адным словам, і сябе, і мяне падводзіць пад шыбеніцу. Два разы я ўжо яе правозіў. Запіхваў у кабіну сабе пад ногі. Немцы кабіну не абшуквалі. Пакажу праз апушчанае шло ў дзьвярах «аўсвайс», правераць і прапускаюць. А што, калі правераць кабіну? Скажы, парадзь, як мне быць?
Адвесьці яе ў жандармерыю? Сястраж...
Што мог парадзіць Язэп, апрача наступна:
—А ты пагавары зь ею, як брат зь сястрою, каб вярнулася назад, а я пастараюся дастаць ёй дакумензы, і няхай жыве паціху.
Яраслаў зазлаваўся і выпаліў:
—Я ўжо зь ёй нагаварыўся. Пайдзі ты зь ею пагавары.Яна будзе сягоньня ў Віктара. I Яраслаў не разьвітаўшыся, пайшоў у бок Савецкай вуліцы
Язэп не затрымліваў Яраслава, рашыў пасьля працы схадзіць да брата, пабачыца з партызанкай.
У пакоі на другім паверсе былога Дому ЦК КПБ(Б) ўсе працаўнікі сядзелі ўжо на сваіх мясцох, толькі сп. Краўцова ня было. Язэп спытаў у Валянтына, ці прыходзіў Краўцоў, Валянтын адказаў, што прыходзіў, забраў «рапарты» і пайшоў да Шрэтара.
—А што ты напісаў у рапарце пра вайну?
—спытаў Язэп.
Валянтын адказаў пытаньнем:
—Пакажы.што ты напісаў?
Язэп працягнуў яму рапарт. Валянтын прачытаў і аскаліўся:
—Ты што? Хочаш пайсьці ўсьлед за Штайнбергам?
Пасьпешліва вярнуўся Сымон Юр’явіч і працягнуў да Язэпа руку: «Давай хутчэй рапарт». Схапіў і пашыбаваў да Шрэтара. Вярнуўся засмучаны, сказаў: «Наварочалі дроў, цяпер будзем расхлёбвацца Адзін Валянтын дагадзіў, але астатнім гер. Шрэтар загадаў напісаць рэфэраты, у якіх давесьці прыкладам, што Нямеччына прайграе вайну»
Прапагандыстыатрымалі занятакна тыдзень з гакам. Пасьля працы, не заходзячы на кватэру, Язэп пайшоў да Віктара. Таго яшчэ не было дома. Вера, думаючы, што
прыйшоў Віктар, (бо сабака не забрахала) адчыніла дзьверы і, ўбачыўшы Язэпа, спалохалася, заградзіла яму дарогу, паўтараючы: «Не заходзь! He заходзь! Віктара няма яшчэ». Язэп узяў яе за рукі і, гледзячы з дакорам у вочы, прамовіў:«Ня бойся, Верачка. Я ня прыйшоў цябе арыштоўваць. Я ведаю, што Манька ў Вас. Мне сказаў Яраслаў». Цені атрапеласьці спаўзьлі з твару Веры, расхіліліся зьбялелыя вусны: «Тады праходзь. Праходзь».
Язэп прайшоў праз кухню ў невялічкі пакой. Там былосуцьмяна, Язэп агледзеўся навокал, але нікога ня ўбачыў. Думаў, што Вера зойдзе, каб спытаць у яе, куды яна схавала Маню, але Вера не зайшла ў пакой, а засталася на ганку. Язэп уключыў сьвятло і ўбачыў на канапе «некага» пад посьцілкай. Язэп прыпадняў канец посьцілкі і агаліў «нейчыя» ногі. Думаў, перш паказытаць паміж пальцаў, як любіў калісь будзіць сястру, але прыйшоў не жартаваць,а ўгаварываць «блуднуюавечку». Маня не заарэгавала. Яна прыкідвалася, што сьпіць, а ў правай руцэ трымала «наган». Язэп аклікнуў:
—Маня! Маня! Гэта я—Майсечыкаў Юзік.
—0, а я думала! Так выйдзі на хвілінку!
Я прыбяруся
Язэп выйшаў на кухню, чакаў, пакуль ня пачуў: «Можаш заходзіць!»
Язэп зайшоў, працягнуў руку й ашарашыў Маню: «Здарова, партызанка!»
Маня стаяла, але пасьля слоў Язэпа апусьцілася на канапу, выслабадзіла руку і стала аднеквацца:
—Адкуль ты ўзяў, што я партызанка?Я прыехала ў госьці да Віктара.
Язэп засьмяяўся, гледзячы на зьбянтэжаны прыгожы твар Мані.
—Чаго ты сьмяешся? Праўду кажу.
—Калі ты такая «праўдзівая», дык скажы,
чаму ты ня прыехала ў госьці да брата Яраслава, а да дзядзькі Віктара?
—Я была ўжо у брат і..
—Іён цябе прывёз да Віктара. Прывёз із лесу. Прывёз, запхнуўшы сабе пад ногі ў кабіну трохтонкі.
Але ты мяне ня бойся, я цябе ня выдам немцам. Тыж мне крыху радня. Тыж яшчэ толькі пачынаеш жыць, а жыцьцё твае можа абарвацца заўтра, калі будзеш сядзець у брата пад нагамі і немцы цябе ўбачаць. Загубіш сабе й Яраслава. Ці табе ня хочацца жыць? Ці табе твой артыст даражэй за брата?
Маня паднялася, скомкала посьцілку, стала хадзіць па пакойчыку, маўчала.Язэп залюбаваўся сямнаццацігадовай стройнай дзяўчынай. Была яна ў сіняй блузцы і чорнай спадніцы, даўно ня мытых, не адпрасаваных. Яму стала шкада Маню, і ён наблізіўся да яе, узяў за абедзьве рукі і пачуў:
—Што табе трэба ад мяне?
—Нічога мне ад цябе ня трэба, Маня. Аднотолькі,каб тыапомнілася і вярнулася назад у Менск.
—He магу.
—Можаш. Інакш прападзеш за грош.
—Прападу за савецкую ўладу, чаму быць, таго ня мінаваць.
—Дура!
Язэп адпіхнуў ад сябе Маніны рукі, накіраваўся да дзьвярэй. Маня аклікнула: «Пачакай», дастала зпад падушкі ліст паперы і працягнула Язэпу. Ён прачытаў і схаваў у кішэню, гэта быў ліст ад Васіля Васілеўскага.
Маня спытала:
—Будзеш адказаваць?
—He
—Значыць, іскупляць віну прад Родзінай ня думаеш?
—Іскупляй ты за мяне.
48
49
—Добра. Маладзец. Так і скажу Клашы, яна будзе радая.
—НІто ты сказала? Якая Клаша, хто яна?
—Клаша. Мая новая сяброўка.
—А ня ведаеш, як яе прозьвішча?
—Пятрова.
Язэп страпянуўся, нібы на яго шуганулі вядро кіпеню.Схапіў Маню за абе рукі, прыцягнуў да сябе і стаў цалаваць у скроні, у вусны.
—Што з табою?—вырвалася ў Мані —Звар’яцеў?
—Амаль што. Чакай мяне, я зьбегаю дадому, напішу адказ.
—А тут хіба ня можаш напісаць?
—He, тут не магу. Мушу дома.
—Хочаш выдаць мяне немцам?
—He із таго я дзясятка, хто выдае сваіх блізкіх. Чакай.
—Як доўга?
—Пару гадзінаў.
I Язэп хуценька выскачыў за дзверы, памахаў рукою Веры, якая корпалася на агародзе, і пашыбаваў па вул. Люксембурга на Савецкую, а там да Чырвонаармейскай, дзе жыў Сымон Юр’явіч Краўцоў. 3 Краўцовым Язэп думаў парадзіцца наконт пасланьня партызану, бо лічыў яго болей спрактыкаваным у такіх справах.
Краўцоў, прачытаўшы ліст Васіля, выслухаўшы Язэпа, як яму быць: адказваць на ліст ці не, парадзіў адказаць у такі спосаб:
«Дарагі ВасяІ Ліст твой атрымаў. Я даўно зьбіраўся паступіць так, як пасупіў ты, але сямейныя абставіны не дазвалялі. Ды перад тым, як ісьці ў лес, я хацеўбы зьдзейсьніць штосьці паважнае тут, у Менску. Я ўжо нагледзеў аб’екты, мне трэба толькі адпаведны матэр’ял ды зборя, a яшчэ памочнікі. Чакаю на адказ.
Твой сябра Я.Л.»
Краўцоў сказаў Лабачу: «Можа прыдуць
да цябе партызаны, прынясуць «матар’ял, дык пастарайся паведаміць мне». Язэпу ня стукнула тады ў галаву спытаць: «У якіж гэта спосаб я змагу паведаміць? Тэлефонуж няма. Што я скажу партызанам: каб пачакалі, пакуль я недзе зьбегаю?
Ужо ідучы дамоў, крыху адагнаўшы ад сябе думку пра Клашу, здаўмеўся Язэп пра тое, як павядоміць.Адно выйсьце ўсёж знайшоў Язэп—прасіць гаспадыню.Калі Аня ня зьвязна з партызанамі, згодзіцца пабечы, а калі зьвязана? Будзе бачна, тады прыдумаю, нешта. А вось, што рабіць з Клашаю? Яна, бадай, мяне яшчэ не забыла. Кахаць наўрад ці кахае. У такім узросьце ды ў такіх умовах, у якіх яна знаходзіцца, пачуцьці зьмяняюцца з подыхам ветру. Я пакуль што ёй не здрадзіў, бо не спаткаў прыгажэйшай за яе дзяўчыны. А яна? Хіба мала там прыгожых партызанаў? А там, хто яе ведае? Тэрмін нашае кляцьбы, прысягі на вернасьць, яшчэ ня скончыўся. Можа, датрымоўвае слова. Ды першыж я ў яе быў.... Трэба будзе папрасіць Маню, каб сказала Клашы ,што я яе кахаю, хацеўбы пабачыцца і пагутарыць. Паколькі я не Mary пайсьці ў лес, дык няхай яна прыйдзе ў Менск.
3 такімі думкамі Язэп пераступіў парог Віктаравага дому. Яго ўсё яшчэ не было. Маня сядзела на канапе зь Вераю. Убачыўшы Язэпа, Вера паднялася і пайшла на кухню. Язэп даў Мані зламаны трохкутнічкам ліст, сказаў,што Маня можа яго пісьмо прачытаць, ды папрасіў сказаць Клашы, што ён «верны прысязе», а таксама, што ён хоча пабачыць Клашу. Калі зможа, няхай адпросіцца на якуюнебудзь акцыю ў Менск, прыйдзе на Карла Лібкнехта, 4. Маня паабяцала Язэпу зрабіць усё, што зможа. Яны разьвіталіся. Язэп пайшоў на кватэру, a Маня амаль усьлед да ім пайшла ў Беларускі