Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
62
63
б у змозе музыкі зь якойнебудзь менскай ці беластоцкай рэстарацыі іграць на працягу 6 гадзін выключна розныя беларускія песьні і мэлёдыі? Ды і наогул, ці прыпынецца навала расейскай музыкі на беларускім радыё, асабліва пасьля адстаўкі С. Шушкевіча?
У Чыкага
Прыхажане царквы сьв. Юрыя ў Чыкага традыцыйна сустракалі Новы год па старому стылю, 14 студзеня. У царкоўнай залі сабралося нямала беларусаў. Прыемным сюрпрызам для сабраўшыхся было пабачыць Валю Пархоменка, Алеся Казака й іх дачку Вольгу. Сьпевакі прыехалі з Кліўленду і зрабілі музычнатанцавальную праграму вечара вясёлай і разнастайнай. Гучалі прыгожыя беларускія песьні і мэлёдыі. Вялікай папулярнасьцю карысталіся палескія песьні. Таксама цікавую праграму сваіх, а таксама амэрыканскіх і іспанскіх песьняў выканала Вольга Казак. Сьпевы і танцы працягваліся да 3 гадзіны раніцы.
Куцьця
Куцьця, марозна, хмурнавата.
Сьняжок падкідвае заўзята: Сьнег на Куцьцю—грыбы на лета, Такая матчына прымета. А сьцежкі чорны —ягад многа, Ну й за гэта хваліць Бога.
Ужо тры гады ў Кліўлендзе былі зялёныя Каляды, а ў гэтым годзе пашчасьціла... Нарэшце, выпаў белы пушысты сьнег і мароз узяўся.
На самую Куцьцю, 6 сьнежня сьнег сыпаў з ранку: лёгкі, негусты, к вечару сьнегапад крышку узмацьніўся. Ня гледзячы на тое, што складаліся цяжкасьці з транспартацыяй, царква Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўленьдзе была поўная людзей. Пасьля вячэрні, якую адслужыў а.Міхась Страпко, усе спусьціліся ў падцаркоўную залю, каб сумесна зьесьці Куцьцю. А. Міхась Страпко павіншаваў усіх зь сьвятамі і благаславіў Куцьцю й ежу, якую падрыхтавалі Тацьцяна і Вольга Дубаневічы, Тацьцяна Кананчук, Андрэй Стрэчань, Марыя Шавэйка. Валянтына Ягоўдзік, Эва Яраховіч, Валянтына Яцэвіч. Як і належала па традыцыі, на стале стаяла 12 страваў: квас, галубцы посныя, селядцы з цыбулькай, бліны з макам, грыбкі марынаваныя, рыба смажаная, розныя гатункі печыва, кампот з сухіх фруктаў і Куцьця. Пасьля Куцыді прыхажане пасьпявалі беларускія і амэрыканскія калядкі і задаволеныя разыйшліся па хатах.
Ялінка
Што не кажы, а Каляды ёсьць самае даўгачаканае сьвята ў дзяцей. Колькі падарункаў, колькі сюрпрызаў атрымовае дзетвара, што і падлічыць цяжка. Навагодняя ялінка ў гэтым годзе ў кліўлендцкай царкве Жыровіцкай Божай Маці адбылася 2 студзеня. Пад зялёную прыгажуню бацькі дзяцей, іх бабулі зь дзядулямі загадзя паклалі падарункі. Праўда, каб дастаць іх прыйшлося пачакаць Дзеда Мароза, ролю якога выканаў Язэп Радзюк. Аб тым, як спадабаліся дзецям падарункі лепш за ўсё адлюстроўваюць здымкі (Гл. 3 бачынку вокладкі).
64
Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі!...