Закрычыць ці не, перад дзьвярыма цэркаўкі, на парозе якое паволі адмыкае дзьверы сьвятар? He закрычала. Слава Усявышняму, не закрычала. Жанкі і мужчыны пераступілі парог. Цяпер крычы, мальва, крычы. Мар’я Варламень прыняла пальцы з роціка хросьніцы. He крычыць малая. Радасныя жанкі пераглянуліся. Сонца ўсьмешкаў лучыць твары жанчынаў. У царкве холадна. Строгія твары іконных сьвятых задуменно пазіралі на людзей. —Як назвалі дзіця?—спытаў сьвятар. —Волькаю,—прашаптала Мар’я. Жанчына сур’ёзна хвалявалася за здароўе дзяўчынкі. —Ольга. Хорошо. Благозвучное нмя. Согласны лн вы, рабы божне Пётр н Марня, как зенцу ока берачь н охранять днтя Ольгу? Кум і кума няўзгодна кіўнулі. Сьвятар прамовіў пару абнадзейналаскавых фразаў наказу, размашыста перахрысьціў Пятрака і Мар’ю, а разам і хрэсьніцу з бацькамі. Ён сьпяшаўся. Малое спала доўга і старанна, а тут заварушылася, закрактала.Тужыцца. Запішчала разок, другі. Зноў шавеліцца. Крычыць. Дарослыя не зьвяртаюць увагі. Сьвятар таксама. Калі дзіця крычыць пры хрышчэньні, то будзе яно доўга жыць, а калі дзіцятка пры хрышчэньні лагоднае і ціхае, лёсам меней адведзена часу на жыцьцё. Дрэнна ў жыцьці будзе дзіцяці, якое пры хрышчэньні кашляе, разпоразчмыхае. Зусім кепска давядзецца хрышчэньніку, калі аправіццаўкупальскуюваду. Дрэнна будзе і бацькам. Дзіцянё пасінела, пакуль сьвятар з кумамі прылучалі яго да праваслаўнае веры. Мар’я са страхам і мацярынскай жаласьцю прыслухоўвалася да піску хрэсьніцы. —Добра, што адразу пры ўваходзе ў храм замянілі пялёнкі ў дачулькі, — адзначыла Параска Панцырэвіч. Як ня круцілася ў падагрэтай вадзе дачулька, а не аправілася ў купоўную ваду. Хрышчэньне закончылася. Аляксей Кузьміч. Мадонна На заканчэньне хрышчэньня, сьвятар яшчэ раз шырокім крыжам ахрысьціў прысутных і падбадзёрыў усіх: —Талковая дзяўчынка,—ціха сказаў сьвятар і ад гэтых словаў лягчэй стала ва ўсіх на душы. Калі ўжо выходзілі з царквы, Марчук зірнуў на сіняшэрыя квадраты неба ў вокнах, нерухомыя і нямыя, што лес неўздалёк, аб нечым падумаў і узяў хрысьніцу ад Параскі. —Дай я панясу. Болей надзейна, — дадаў ён на ганку, важка й асьцярожна саступаў з заінелых прыступкаў на зямлю. 54 55 хшашілах 3 перажытага Янка Жамойцін Вера Катковіч: Пасьля сьмерці Славіка, сілы мяне зусім апусьцілі ў пэўным мамэньце й я была блізкай да маральнага зламаньня. Лягерныя ўмовы аднак, хоць вынішчаюць людзей фізычна,ствараюць магчымасьць маральнай сэлекцыі зьняволеных. На шчасьце, мяне акружалі сябры нядолі, беларускія дзяўчаты, стойкія, як псыхічна, так і маральна, дзякуючы ім мне ўдалося вытрымаць і гэтую пробу лёсу. Ян Жамойцін: —Ці ведамы табе іх лёс? В.К. Зь некаторымі зь іх —найбліжэйшымі сябрамі таго часу—падтрымоўваю сувязь. Перапісваемся з Жэняй Шастак з Карэліч, што між іншым напісала верш, прысьвечаны памяці Славіка (Гл. Полацак №5,1993), верай Касмовіч з Гарадзеі, Надзяй Дзімідовіч са Слоніма, нават у 1992 годзе я адведала іх. Былі там маімі сяброўкамі яшчэ Корч Фрося з Баранавіч, Дэрфіль Соня з Маладэчна, Поляк Вольга з Палесься, Воўкава Ірэна зь Вілейкі, Ніна Карлаўна з Воршы. Была там і Жэня Шэфер з Віцебску—жонка ведамага ў СБМ здольнага арганізатара—менскага кіраўніка моладзі Сяргея Бузака.Але яна, хоць была спагадлівая нам, аднак цясней трымалася асяродзьдзя рускіх бытавых вязьнярак з прычыны выконваньня функцыі ў лягернай адміністрацыі. Я.Ж. Ты ўзгадвала пра ведамы ўжо цяпер з гісторыі ГУЛАГа бунт вязьняў у Кінгіры. Раскажы калі ласка, больш падрабязна пра яго. В.К. Жаночы «спецлагер» быў раздзелены гаспадарчым дваром ад мужчынскага лягера з 12 тыс. вязьняў. Зразумела, кожны зь лягерных пунктаў меў сваю 3 метровай вышыні сьцяну з усіх бакоў, над якой яшчэ зьвітак калючага дроту. А ад лягернага боку сьцяны ў адным і другім лягеры былі яшчэ адгароджаныя калючкай «забароненай зоны».Уваход у «хоздвор» быў толькі звонку (але зь лягера).Дзеля функцыянаваньня такіх двух зборышчаў людзей, ды яшчэ жыхароў пасёлка Кінгір,у колькасьці ЗОтыс. душ, «хоз.двор» мусіў быць адпаведна забясьпечаны рознымі прадуктамі харчаваньня. У траўні 1954 года ў мужчынскі лягер прывезьлі групу вязьняў зь іншых лягерных пунктаў. Вязьні тыя расказалі, што ў іншых лягерах пасьля сьмерці Сталіна ўмовы вязьняў паступова палепшыліся ў тым сэньсе,што сталі крыху плаціць за працу, за тыя грошы можна было купіць хлеб, папяросы і т.д. Змабілізаваная група адважнейшых хлопцаў паставіла перад лягернай адміністрацыяй патрабаваньні, галоўна: —Скараціць дзень працы да 8 гадзін. —Выдзеліць у месяцы чатыры вольных ад працы дня. —Плата за працу. —Неабмежаваная перапіска. —Непрасьледаваньне сем’яў зьняволеных —Незачыненьне на нач баракаў. —Правядзеньне супольных культурных імпрэзаў з жанчынамі. —Палепшаньне харчаваньня і г.д. Адмоўная рэакцыя камендатуры выклікала актыўны супраціў і 16 травеня 1954 г.адбылася атака на камендатуру. Быў праведзены вылам у сьцяне гаспадарчага двара, апанаваньне вышкаў з вартаўнікамі і вылам у сьцяне жаночага лягеру. Мужчыны аб’явілі бунт, уварваліся ў жаночы лягер і прызвалі жанчын да аб’яднаньня сіл. Нагаварваць доўга не прыйшлося Рэакцыя на загад лягернай аховы разыйціся стала стварэньне жанчынамі жывой сьцяны—супраціву, што не прапусьціла ў лягер жаўнераў аховы. He памаглі пагрозы, штурханьні ані вадзяныя гарматы. Жанчыны вытрымалі боль сякучай халоднай вады і паднялі страшэнны крык, што выклікаў жудаснае ўражаньне. Той крык тысяч жанчын разьнёсься па стэпе няведама як далёка, але прымусіў ваякаў да адвароту. Асаблівай адвагай і ініцыятывай выказаліся у гэтай акцыі жанчын мая сяброўка Надзя Дзімідовіч са Слоніма. У лягеры стварыўся хутка паўстанчы камітэт пад кіраўніцтвам зьняволенага былога палкоўніка Кузьняцова. Лягер сталі ахоўваць вязьні. Была загадана жорсткая дысьціпліна. Камітэт дзейнічаў спраўна, Да супрацоўніцтва згуртаваў розных спэцыялістаў, вёў бязупынна, але без паспяховасьці перагаворы з прадстаўнікамі КДБ, пачаткова мясцовымі, а пасьля з Масквы. Тым часам вязьні ўладзілі хоць слабенькую, але ўсётакі радыёстанцыю, сталі друкаваць лістоўкі, наладзілі балоны, што напоўнілі лістоўкамі і бутанам, пасьля выпускалі тыя балоны ў паветра. Канты, насычаныя нафтай, даводзілі агонь да балонаў, якія зрываліся, а вецер разносіў лістоўкі па стэпе.Цэлы полк жаўнераў меў заняцьце зьбіраць тыя паперкі, каб не дапусьціць да суседніх лягероў:ДжэзГэзГану. Чэкісты нібыта цягнулі перагаворы, каб мець час на прыход канцэнтрацыйнага войска, якога сьцягнулі 2 палкі. 24 чэрвеня 1954 года, на досьвітку ў лягер уварваліся танкі Т34, прабіваючы сьцены, нішчылі ўсё, што было перад імі, а уцякаючых зь перапугу людзей тапталі танкі, касіла пуляметамі й аўтаматычнай зброяй пяхота, што перлася за танкамі. Пасьля таго агню, людзей, хто застаўся ў жывых, выганялі з баракаў вадою і газамі, гналі на чыгунку й адпраўлялі ў Сібір. Асаблівым садызмам адзначыўся апэратыўнылягерныафіцэр Беляеў, які уласнаручна расстрэльваў кожнага, хто зьявіўся ў полі яго бачаньня, хоць гэтага не вымагала сытуацыя. Так кончылася барацьбалюдзей за мінімальныя чалавечыя правы. Масавыя паховіны памардаваных адбыліся за лягернай зонай у невядомым месцы. Мне аднак неяк удалося перажыць і гэты кашмар. Суд над уцалеўшымі сябрамі арганізацыйнага камітэту адбыўся вясною наступнага 1955 году, зь якім вынікам —ня ведаю. Я.Ж: Ці зьмяніліся пасьля паўстаньня ўмовы жыцьця ў лягеры? В.К. Зьмяніліся, але ня больш чым у іншых лягерох. У радах КДБ таксама наступіла чыстка і некаторыя нашыя каты станавіліся ахвярамі. На месца памардаваных і вывезеных у Сібір ці ў турмы людзей прывезьлі новы кантынгент нявольнікаў. Я.Ж. Як склаўся далей твой лёс? В.К.: Мне стала лягчэй, бо аслабеўшая, страціўшы сілы ад цяжакй фізычнай працы, атрымала заняцьцё ў лягернай швальні. У 1956 годзе дачакалася звальненьня ў выніку перагляду справаў, палітычных вязьняў Вярхоўным Саветам СССР. Пачаткова паехала ў свой родны Буслаў, што ў Беларусі, там спаткалася з вольнай ужо сястрою Аняй і братам, што вярнуліся з Варкуты, a пасьля прыехала да мужа у Вроцлаў, дзе жыву і цяпер. Я.Ж. Твая нястомная праца ў СБМ, на курсах для юначак у Драздах, дапамога Заканчэньне. Пачатак у №9(29)10(30) 5g 57 пасяленцам з усходняй часткі краіныбылі добра ведамы беларускаму асяродзьдзю таго часу. Мне асабіста ведама твая апека ў працоўным лягеры ў Дэссаў, што ў Нямеччыне, над беларускімі дзеткамі, завезенымі туды на працу. Варожая расправа аказалася нечалавеча лютаю,у адносінах да цябе. Я перакананы.што кожны з нас у той час лічыўся з магчымасьцю папасьці ў капцюры уладаў, варожых беларускаму адраджэнскаму руху. Аднак ты змушаная была заплаціць найвышэйшую цану—жыцьцё дзіцяці, апрача асабістных мукаў зьняволеньня. Мінула аднак палова стагодзьдза ад часу паўстаньня СБМ. Як ты цяпер ставішся да гэтай праблемы.гледзячы з пэрспэктывы часу,маючы на ўвазе бяспрыкладны ў гісторыі беларускага народу масавы інтузіязм маладога пакаленьня таго часу? На здымку: магіла Славіка Катковіча, Кінгір, 1951 г. Незалежна ад панесеных ахвярах дзеячамі СБМ у тым ліку і ахвярах жыцьця, рух той заслужыў на ўвагу, аб’ектыўную ацэнку гісторыі. Шкада, што адыходзіў ён у забыцьцё, а дзенідзе абгавораны хлусьлівай варожай прапагандай лакалізаваўся ў скрыўленым люстры гісторыі. В.К.Дзякую за зразуменьне майго асабістага болю, але ён аднак не памяншае сэнсу таго змаганьня, якое прыпала нам весьці ў мала ^^Ы досьці Абсалютна згаджаюся з тваім поглядам на гэтую тэму і веру аднак, што гісторыя яшчэ не сказала апошняга слова. Я.Ж. Аптымістычным зьяўляецца факт, што сёньняшняя беларуская моладзь цікавіцца падзеямі мінулага, сама стала дабівацца той гістарычнай праўды. I трэба верыць, што моладзь знойдзе яе, данясе цэламу сьвету. Дзякую за размову. »і Ба#шчыны Змагар супроць Вандэі Сьвятлана Менская Алесь Адамівч нарадзіўся 3 верасьня 1927 г. у вёсцы Канюкі, Капыльскага рна. Перад вайной скончыў 7 клясаў у п Глуша, Бабруйскага рна. У 1950 г. ён закончыў БДУ і паступіў у аспірантуру. У 1953 г. абараніў дысертацыю з навуковай ступеню кандыдата філёлягічных навук ды пачаў сваю навуковую і літаратаруную кар’еру. У 1962 г.атрымаўтытул доктара, у 1971 г.— званьне прафэсара, у 1980 г. стаў членамкарэспандэтам Акадэміі Навук БССР.