Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
тэатр. Ужо вечарэла, нямецкіх патрулёў яшчэ не было на Савецкай вуліцы, ды нідзе яшчэ іхня было. У Мані быў непрасрочаны «аўсвайс», а таму яна ішла сьмела.
У тэатры сьвятло не прабівалася праз адтуліны чорнай паперы, якою былі пазавешваны вокны, а гэта значыла, што ў тэатры нікога няма. Маня мела ўсе ключы ад дзьвярэй тэатру, калі працавала там, але надумаўшыся ісьці ў партызаны, пакінула зьвязку ў франтавых дзьвярох, толькі ад «чоронага ходу» ключ выпадкова застаўся у кішэні. Гэтым ключом Маня й адчыніла дзьверы чорнага ходу, увайшла ў непраглядную цемру высокага падмурку. Маня ня раз лазіла там паміж тоўстымі слупамі, якія трымалі бэлькі, добра арыентавалася, дзе знаходзіцца склад дэкарацыў, дзе ложа. Яна хутка дабрался да ложы, крыху асвойтаўшыся зь цемрай. Пераканалася, што міну пакласьці можна, толькі столь, значыць, падлога ложы высока ад зямлі, міна наўрад ці ўзарве ложу. Пра гэта яна вырашыла сказаць Новіку, як вернецца ў лес.
Язэп ў гэты час меў гутарку з гаспадыняй Аняй. Яна чамусьці была дома, корпалася на кухні. Павітаўшыся, Язэп спытаў:
—Што новага?
—А нічога асаблівага. Вось атрымала на працы два білеты на спэктакль. Калі хочаш, магу адзін даць табе, пойдзем разам.
Язэпа такая лагоднасьць Ані абрадавала, абяцала памысны вынік яго просьбе аб дапамозе. Ён падзякаваў Ані за білет, тутжа прамовіў:
—Я,' спадарыня Аня, маю да Вас вялікую просьбу. Ці не магліб Вы дапамагчы мне ў адной далікатнай, а лепш сказаць, у небясьпечнай справе?
Аня маўчала, глядзела запытальна на Язэпа, а пасьля адказала:
—Ня ведаю, што казаць. Баюся лезыді ў небясьпечныя справы.
Язэп пашкадаваў, што ляпнуў пра небясьпечную справу, і паправіўся:
—Яна гэтая справа, не такая небясьпечная. Восьжа, да мяне маюцца прыйсьці партызаны. Я мушу паведаміць аб гэтым свайго начальніка. Я, вядомая рэч, сам адлучыцца ад дому не змагу. Магліб Вы зрабіць гэта: схадзіць да майго начальніка? Ён жыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Адрас я Вам дам пазьней.
Аня адказала:
—Калі партызаны прыйдуць удзень, змагу, а ўночы баюся ісьці, бо немцы могуць мяне прыстрэліць. Яны часам падвыпіўшыя, ня пытаюць аўсвайс, а сталяюць, бо іх партызаны так напалохалі, што яны баяцца свайго ценю.
Аргумэнты Ані былі слушныя, але Язэп стараўся прыўменшыць страхі, ўгаварваў Аню, але дарэмна.
Мінула пару дзён, Аня, як толькі Язэп прыйшоў, ашарашыла навінай:
—Прыходзіў якісь хлопец. Пытаў цябе. Я спытала, што яму трэба, дык адказаў: «Хачу папрасіць у Язэпа адну песьню. Яе перадавалі па радыё. Называеццца яна «Васілёчкі». Я яму сказала пачакаць, але ён адмовіўся, сказаў, зойдзе другім разам. Праз вакно ўбачыла: да яго падыйшоў гэты твой сябра, што часта начуе ў Марыі. Якжа яго?
—Валянтын ?—спытаў Язэп.
—Валянтын. Ага, дык Валянтын нешта схапіўяго за руку і павалок.
Язэп падумаў: «Няўжо партызаны так хутка зарэагавалі на яго ліст? Штосьці ня верыцца. Нешта тут іншае. Але што? «Васілёчкі» некаму патрэбны былі, а, мажліва, мая галава?»
У Аніж спытаў, ці не сказаў ён, як яго
50
51
зваць? Аня пакруціла галавою.
Назаўтра Язэпа выклікалі з працы ў СД. У кабінэце начальніка стаяў нізкарослы, пакамечаны, спалоханы Сьцяпан Макарэвіч. Язэп пазнаў яго. Яны разам пакутвалі ў палоне, але ён не зрабіў«тры крокі наперад», калі прыяжджалі беларусы вызваляць братоў із палону. Як ён апынуўся на волі, Язэп адразу, як убачыў спытаў:
—А ты, Сьцяпан, як вырваўся із лягеру?
Той не адказаў на пытаньне, а папрасіў закурыць. Начальнік працягнуў Сьцяпану цыгарэту. Той зацягнуўся і, давячыся, дымам, прамовіў:
—Я ўцёк із палону. Цэлы месяц ішоў у Менск. Каля Белпэдтэхнікуму разгаварыўся з Арочкам Мікалаем. Ён мой аднавясковец .Я папрасіў яго прытуліць мяне на пару дзён, але ён адмовіўся, і, калі я ўпамянуў пра цябе, Язэп, ён даў мне твой адрас. A далейшае ты ведаеш.
—Дык вы,як бачу, даўно знаёмыя. А скажы,—зьвярнуўся начальнік да Макарэвіча,—чаму ты не згадзіўся ісьці ў школу прапагандыстаў разам з Лабачом і іншымі беларусамі?
—Таму,—адказаў Макарэвіч, — што ня маюсярэдняй адукацыі. Такіх як я, невукаў, ня бралі.
—Праўду ён кажа? —зьвярнуўся начальнік да Язэпа.
—Праўду.
—Ты, сп. Лабач, можаш быць свабодны, —сказаў начальнік.
Язэп атрымаў пропуск і пакрочыў па вуліцы Астроўскага. Ідучы думаў: «У травені гэтага,1943 году, будзе год, як мы трапілі ў мяшок, а праз пару дзён у палон. Ня верыцца мне, што Макарэвіч цэлы год дабіраўся да Менску пасьля ўцёку із лягеру. Хаця, можа уцёк ня так даўно, тады другая справа. А верагодней усяго —партызан.
Толькі, чаго да мяне прыходзіў? He «Васілёчкі» яму патрэбны былі. Анупрэйчык выцягне із яго прызнаньне. Каб толькі не заблытаў мяне з сваімі «Васілёчкамі». Ану прэйчыку ня прызнаўся наконт «Васілёчкаў» кватэра яму патрэбна была. Выкручваецца чалавек. I я ня лепшы быўбы. A можа, яшчэ давядзецца і мне выкручвацца.
3 гэтымі думкамі Язэп вярнуўся на працу. На калідоры спаткаўся з Краўцовым. Расказаў яму, чаго яго выклікалі ў СД, пра гутарку з гаспадыняй наконт таго, каб пабегла паведаміць яму, Краўцову, калі прыйдуць партызаны. Калі Язэп сказаў, што Аня згадзілася бегчы толькі ў дзень, а ў ночы баіцца. Краўцоў падумаўшы адказаў:
«Ладна, дзейнічай сам, без мяне, раз такая сытуацыя.А цяпер вось што: 22 чэрвеня Сэлех будзе ставіць п’есу Тодара Лебяды «Загубленае жыцьцё». Ты мусіш перад пачаткам прэм’еры выступіць з прамовай, крыху агітнуць. Ня выключана, што сярод гледачоў будуць і падпольшчыкі. Так што, сказані, каб і яны падумалі добра, за якое жыцьцё змагаюцца.
(Працяг будзе)
Хрышчэньне
Валеры
(Урывак з аповесьці «Воўка ты знойдзеш на сваю шыю»)
Нарэшце зборы кончыліся .У хаце сьпешна перакусвалі. Перакус ня доўжыся, бо пасьля прыезду ўсялюдна будуць сьвяткавацца нарадзіны. У хату прыйдзе шмат народу, ня толькі сваякі, але і суседзі, прыяцелі, знаёмцы.
—Ну, кум з кумою,—падаў голас Зьмітрок,—Каб дарогаю не засклелі, прымем чарку. За дачку нашу.
—За дачку.
Пятрок выпіў чарку, не адмовіўся ад наступнай. Мар’я, як не запрашалі Панцырэвіч і Марчук, выпіць адмовілася. Весела сыпала жартамі:
—Гарэлка ў дарозе, што пень на парозе, ні ў хаце прыбытку, ні на вуліцы ўбытку. Трэба даехаць. Дзе чара, там і свара — Стральнула вачыма на ахмялелага Марчука, Жанчына не любіла выпітых.
—Досыуць тарыбары разводзіць,—перапыніў яе Пятрок. Дарога няблізкая.
Панцырэвічы ўсталі. Накормленае, добра ўхутанае дзіця на руках бацькі. Зьмітрок ступіў да хросных:
—Ну, бацькі, з Богам едзьце. Зычце дачцэ і нам шчасьця.
—He затрымаемся,—зьвярнуўся да яго Марчук і працягнуў рукі да пакунка, які беражна трымаў бацька. Кума зірканула на кума, і сама забрала Волячку:
—Мужыкі заўсёды камандзіры. Хоць раз баба прымя нахрэшчанца.
Усьцешаная сабою і рэакцыяй бацькоў на яе смеласьць, Мар’я падала гаспадыні кусочак хлеба. Матка аддасьць хлеб назад, калі кума прывязе з царквы дачку бацькам. Аддасьць хлеб куме з прыплатаю
Заканчэньне. Пачатак у N! 10(30)
Санько
Перад выхадам з хаты кумы прыселі на лаву, наўкасы ад дзьвераў. Кума зь дзіцем на руках перасядае на спэцыяльна засланую вытканай сурвэткай табурэтку. Пад сурвэткаю на табурэце, ведаюць усе, ляжаць грошы, сшытак, ніткі, іголка. Каліб на руках кумоў быў хлопчык, кума ягоб не трымала. Малы ляжаўбы на руках кума. Ён сеўбы не на табурэтку, а на калодку ці тачыльны камень, спэцыяльна ўнесеныя ў хату, каб хлопчык быў дужы.
—Хопіць сядзець. Спозьнімся,—праз секундаў колькі падняўся гаспадар.
Язычніцкія забабоны не закончыліся. Ніхто не заўважыў, як апынуліся ля парога нож, сшытак, грошы, іголка з ніткаю.
Кумы не заўважаюць пакладзенага ля парога рыштунку, ступаюць на парог. Рэчы, праз якія пераступілі кумы пры ад’езьдзе ў царкву, будуць перахоўвацца, каб ахрышчанка адмыслова валодала імі.
На вуліцы кума памерала вокам дарогу да саняў і толькі пасьля гэтага села ў развалкі. Пяцігадовы жарабец Бягун біў капытамі па сьнезе, радаваўся шчасьліваму заканчэньню паняволі ў стойле. Па прыкмеце, панурыконь перад выездам ў царкву азначаў, што хрышчэнца, у жыцьці будуць чакаць няўзгоды. Вясёлы, жвавы конь, наадварот, сьведчыў, што ў малога ўсё будзе толкам.
—3 Богам! —прасьлязілася расчуленая Параска. Цёмны румянец на абветраных скулах жанчыны выступіў яшчэ больш. Яна з мужам і дзіцем ехала на асобных санках усьлед за кумамі.
Прыехалі на першае перакрыжаваньне.
53
52
Кума і кум выкінулі трохі загадзя ўзятае гліны і солі, дізця ня будзе пужацца дарогаў у яго не будзе спалохаў ад чужаніцтва.
—Перакусім,—закамандаваў Пятрок Марчук.
Сымбалічным перакусам распараджаліся жонкі.Блізка ці далёка царква, кумы ў дарозе павінны прыпыніцца, падзакусіць. Дзіцяці чаго ў рот пакласьці, каб яго не абыходзілі падарункі ў жыцьці.
Калі сьвятар блізка, у сваёй вёсцы ці гарадку .хрышчальнікі супыняліся на паўдарозе. Перакусвалі, абменьваліся падарункамі. У царкву трэба ехаць паволі, каб растрасліся грахі—дарослых і дзіцяці, якія яно атрымала ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў.
Ля царквы, старога даўно нефарбаванага будынку зь цяжкім меднымі крыжамі на шпілю цыбуліныкупала, было пустэльна, ціха. Толькі адзінокая старэнька бабулька стаяла пры ўваходзе, замольвала адной ёй вядомыя грахі.
Марчук зьлез з саняў, пачакаў другія сані, перакінуўся словам з Панцырэвічам і пакіраваў да невялікай пабудовы поруч царквы—там жыў сьвятар.Калі сьвятар Хвядос Сарока, моцны дзядок з раскошнаю барадою і спакойнаудумлівымі вачыма пачаў быў спасылацца на працу цяжкую, людзкую марнасьць, Марчук з гатоўнасьцю ў голасе шчодра паабяцаў ахвяраваць на храм, Ён пачаў тлумачыць, што разумее, што яны вінаватыя, бо прыехалі, позна, не ў час, але дарога ў іх была доўгая, зборы вяскоўцаў павольныя.
Сьвятар адчыняе весьніцы надвор’я:
—Дык заходзьце. Дзе астатнія? Дзе малое?
На ступеньках перад уваходам ў царкву Мар’я Варламень старанна мыляе губкамі, жуе часнок і абкурвае ім Волечку, каб зда
ровая была. Мужчыны ідуць за ёй усьлед. Жанкі на ступеньках моцна засьпяшаліся. Нельга, каб дзіця закрычала, як хросьнікі ўваходзяць у храм. Можа хутка памерці. Немаўля спакойна пасапвала. Раптам роцік адкрыўся. Мар’я Варламень, як па каманьдзе, быццам што тарганула за руку, уклала ў малюсенькі прыгожанькі роцік соску, зь беражлівай хуткасьцю закрыла рот рукою. Поўнасьцю. Паверх соскі.