Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
Балюча мне — за ўсё мае няўдачы, за ўсе мае грахі, што адплаціў не я.
(Сястра)
М.Сяднёў умее пісаць так (і ў гэтым праяўляецца высакароднасьць яго натуры), што нагадвае пра свой боль толькі сёмай часткай айсбергу,—астатняе схавана ў глыбіні душы.
Паэзія, як ні кажыце, гэта лёс, не іначай. Таго, на каго выпадае яе прамянёвы выбар, —паэта—«сына міра», па вызначэньню Янкі Купалы,—яна ўжо не адпусьціць і праз ўсё жыцьцё, дзеб ён не знаходзіўся, і якіяб нягоды і цяжкасьці не дасталіся на яго долю.
Пераканальны доказ—зборнік «Туга па Радзіме»,які ўлючаетворы пятнаццаці паэтаў розных па свайму жыцьцёваму вопыту, светаўспрыманьню, індывідуальнамастакоўскім асаблівасьцям, і дазваляе, хацяб прыблізна (першая справа), уявіцьмастацкаэстэтычныя параметры і духоўныя маштабы той дагэтуль амаль невядомай нам зьявы, якая мае сваю назву: беларуская паэзія на эміграцыі, ацаніць яе ўнутраную цэласнасьць і шматстайнасьць.
Я шчодра цытую яе прадстаўнікоў, каб чытач адчуў водар і смак гэтай паэзіі.
Парознаму складваўся іхлёс. Няўтульна адчуў сябе на чужыне Р.Крушына—сын і паэтбеларускай вёскі, які пачаўдрукавацца яшчэ ў канцы 20х гадоў у БССР.
Рыгор Крушына
42
43
У эміграцыі талент Крушыны дасягнуў сталасьці, хоць ўмовы не спрыялі.
Халодным жвірам
Нікне думак жменя.
Пясок і цэлага.
Шум і мітусня.
Жыцьцё камечыцца
Паміж таго каменьня,
Фабрычным дымам
Копціцца штодня
На голым урбанізме
Лірыка ня можа
Прыгожа,
Пышна
Краскаю цьвісьці...
На гэты конт можна былоб паспрачацца, але нельга паспрачацца з характарам Паэта: Р.Крушына пісаў проста, нават наіўна (зрэшты паэзія часам гэта і любіць), але праўдзіва і паэтычна.
Добрую ўсьмешку выклікае верш «Хатні сыр», у якім аўтар хоча, хацяб у думках аднавіць для сябе той сьвет, які застаўся на Радзіме.
Край малочны, дабрыня!
Еў сыры я ў Амстэрдаме.
Хатні сыр ім не раўня,
А яго хацеўбы я.
Мы даўней рабілі самі.
Творчасьць Р. Крушыны ўвабрала ў сябе вобразы роднага краю—зіму і прадвесьне, смак слуцкай бэры і пах язьміну, пацалунак першага каханьня і блакітнае неба Бацькаўшчыны...
Вобраз роднай вёскі, па якой пракаціўся вогнены вал вайны, паўстае ў вершах У. Дудзіцкага «Я не ведаю, дзе ты...»
Вецер прысак гумна раздзімае
і попел цярушыць
панад сьценем маім
ля апошняга ў вёсцы зруба...
Прад вачыма
на месіве глеістым вуліцаў грузкіх,— мерцьвякі..
Пазіраюць у неба начэй арбіты.
Эміграцыя пачалася для У. Дудзіцкага, як і для многіх іншых, у 1944 г. Яны павінны былі нанава знайсьці сябе ў сьвеце, навучыцца жыць у асяродзьдзі іншых народаў, не ахвяруючы ўласнай чалавечай існасьцю. Гэта, вядома, ня лёгка. Кранае прасякнуты глыбокай настальгіяй верш У.Дудзіцкага «Чорная карта», які мае прысьвячэньне «Самому сабе». Пра што ён? Пра вяртаньне дадому, у Беларусь.
Як той колас у полі адзін, Пастаўляючы сонцу грудзі, гавару сам сабе я ідзі, куды сэрца вядзе,—не заблудзіш. Пратаптаўжа ці мала ўжо і дарогаў, і розных сьцежак...
I хоць твар паблажэўі пажоўк, алеж дышам паветрам сьвежым ..
Гэты тэмпераментны верш—пра вяртаньне на радзіму—напісаны ў Венесуэле 18 лютага 1955 г., калі, відаць, аўтар асабліва пакутаваў ад настальгіі. У ім гучыць дыялёг паэта з самім сабой.
He цурайся. У маршы узваж таямніцы і маршаў сакрэты...
1 як кінуць у вочы: «Не наш» значыць, след твой ля сьветлай мэты. Кажуць, У.Дудзіцкі паехаў у СССР, нягледзячы на гэтае жорсткае« He наш». Сьлед яго губляецца недзе ў дарозе....
Ня ўсё зь перажытага паэтаміэмігрантамі ўвайшло ў вершы, не заўсёды да канца ператварылася ў новую эстэтычную рэальнасьць. Часам можна натрапіць на выдаткі залішняй фактаграфічнасьці, бытавізм, банальнасьць, што адмоўна адбіваецца на мастацкім асэнсаваньні перажытага. He хапала, вядома, літаратурнага асяродзьдзя.
1 ўсёж такі праўда жыцьця, праўда чалавечай споведзі — у паэзіі рэч дарагая і незаметная. Яе знаходзім у лепшых вершах Хв. Ільяшэвіча пэрыяду эміграцыі.
Ніхто рукі не сьцісне, не скажа слова пацехі.
Ці згіну дзе ў дарозе— ці змерзну як сабака, завыўшы ў зорнасьць неба? ...Пуста і холадна, Дождж і вецер.
Ці чуеце вы мой голас?
Ціха. Ноч. Паўночны шторм.
(Сябрам)
Гаворачы пра скрутныя абставіны эміграцыі, паэт паказвае таксама стан чалавечай адзіноты ўвогуле, якую можна напаткаць ня толькі на чужыне.
Рысы спавядальнасьці бачны у У. Клішэвіча. Душэўны стан паэта, уласьцівы яму ўнутраны драматызм, адчай праўдзіва перададзены ў вершах, створаных на Калыме і ў іншых месцах заключэньня.Толькі бура начамі завые.
I заплачуць ад болю сьцягі—
Устаюць мерцьвякі, як жывыя, Каб перарваць на сабе ланцугі.
(ліст зь Сібіры)
Тут ёсьць пераклічка зь вядомым вершам Я. Купалы «У ночным царстве»: «У ёрмах, скованы, скацінай// Ідуць нябожчыкі жывыя».
Пераклічка супрацьлеглага: у Купалы —выкрыцьцё і асуджэньне тых, хто здрадзіў адраджэньню і прыстасаваўся да рэжыму рэакцыі пасьля паражэньня рэвалюцыі 19051907 гг., у Клішэвіча—сцьверджаньне маральнай праваты вязьняў таталітарызму.
У другім яго вершы «Адказ» малюецца шматпакутная постасьць роднай маці, у якой ГПУ забрала дваіх сыноў «і выслала Бог ведае куды».
У. Клішэвіч быў адным зь першых, чый глас данёсься сюды, у БССР, праз жалезную заслону. У бібліятэчцы «Голасу Радзімы» выйшла яго кніжачка «Сняцца сны мне залатыя» (1973). Мяркуючы па яго лірыцы, ня быў вельмі даверлівы, але чутны да ўціску, прыніжэньня чалавечай годнасьці. Пра гэта можна меркаваць па радках, напісаных у Германіі. Паметка:«Морнген.22. IX. 1944 г.». «Тыўва чох гаспадара —Жывёла // He чала век, а толькі унтэрмэнш». Тэма выгнаньня, ці, як цяпер гавораць, бежанства займае вялікае месца ў яго паэтычнай творчасьці..
He пытай аб лёсе
I дзе што не збылося, Чытай па твару рысах, Як я душою высах.
Паэзія,літаратура,мастацтва дапамагалі нашым землякам выстаяць на суровых ветравеях часу, не растварыцца ў масе сучаснага заходняга грамадзства. Гэта добра відаць па вершах Я. Золака, М.Кавыля, Я. Юхнаўца, С. Ясеня, А. Бярозкі, А. Салаўя.
Уладзімер Клішэвіч
44
45
Із агню ды ў полымя

Міхась Кавыль
Быліца пятнаццатая
Язэп Лабач жыў у доме Ані Бабкевіч у маленькім пакойчыку. Яна была «салдатка». Сужэнец яе, лейтанант артылерыі, дзесьці ваяваў, а можа, ляжаў дзесьці ў брацкай магіле —вестак Аня ня мела. Чорнавалосая смуглянка, тонкая, вышэй сярэдняга росту, жвавая ў рухах, маўклівая, сказаць, што прыгожая, будзе няпраўдай, але і няпрыгожай не назавеш. Зь першага дня, як Язэп у яе пасяліўся, на працягу якіх чатырох месяцаў, Аня да яго амаль не абзывалася. Язэпа халодныя адносіны гаспадыні не хвалявалі, бо інакш, думаў Язэп, жонка савецкага лейтананта да яго, нямецкага супрацоўніка, далікатна кажучы, адносіцца не магла, хаця і сама была «грэшная». Праўда, працавала яна прыбіральшчыцай у Доме Беларускіх прафсаюзаў праз вуліцу ад свайго дому, алеж працавала, не супрацоўнічала. Мала гэтага, «супрацоўнічала» з жалезнадарожным ахоўнікам нейкім Якобам. Наведваўся Якоб да Ані часта, але яна ня ішла зь ім у ложак, бо, напэўне, саромелася Язэпа, а можа, па другой прычыне, але ўцякала да братоў на Сярэбранку. Якоб заставаўся ў пакойчыку Ані, чакаў яе, а не дачакаўшыся неяк адзін раз, зьвярнуўся з просьбай да Язэпа: «Біттэ, Езеп, ніхт лібе Аня...» Язэп махаў рукамі, адказваўся: »Іх ніхт лібе Аня.» Ці верыў Якоб Язэпу, ці не, але часам прыносіў шакалад, даваў цыгарэты. Кожную нядзелю да Язэпа сталі прыходзіць «убіваць час» хлопцы: Косьця Фарнэль, Валянтын Арлоў і Алесь Лабовіч, зь якім Язэпа пазнаёміў Косьця. Яны абодва працавалі ў Беларускіх прафсаюзах, баранілі беларусаў ад нямецкай «эксплёата
цыі».Так характарызаваў Косьця Алеся Лабовіча, знакомячы зь Язэпам. Неверагодна, але існасьць: Косьця быў «фольксдойч», a Алесь Лабовіч жыд. Бацькоў Алеся забралі ў душагубку, а маладога Ізю схавалі ў час аблавы беларусы Лабовічы, а бацюшка Мікалай Лапіцкі даў «мэтрычную выпіску» із ніколі няіснуючай царкоўнай кнігі, на імя Алеся Андрэявіча Лабовіча. Такім чынам, Ізя Борухавіч Крамер стаў Алесем Андрэявічам Лабовічам. На беларуса ён ня быў падобны: чорнагаловы, гарбаносы, спатыкаўся на літары «р». Каб паказаць сваю несяміцкасьць, Алесь часта ў час гульні ў карты апавядаў такія антысэміцкія анэкдоты, за якія сам Гэбельс, каб пачуў, сказаўбы: «Такія анэкдоты можа ведаць толькі жыд». Косьця Фарнэль быў ня Гэбельс, ведаў Ізю даўно, яшчэ да вайны, але ў душагубку не адаслаў. Немец Якоб часам прысядаў за стол, але гуляць у дурня ня любіў, дык навучыў гуляць у «Шварц Бёзэ—Чорную ведзьму». Слухаючы Алесевы анэкдоты, загадкава ўсьміхаўся, але Лабовіча ня выдаў. А Валянтын Арлоў, стукач СД, хмура маучаў, не сьмяяўся разам з усімі. Аднойчы на працы падсеў да Язэпа і ні з таго, ні з чаго паціху сказаў на вуха:
—Я думаю, Алесь Лабовіч—жыд.
Язэп, ведаючы, што за «птушачка» Валянтын адказаў:
—А я ня думаю, а ведаю, што ён беларус.
Валянтын адыйшоўся, а пасьля вярнуўся ізноў, спытаў:
—Будзем заўтра гуляць у «Шварц Бёзэ?
—Прыходзь, калі зьбяруцца хлопцы, пагуляем.
Пасьля працы Язэп не пайшоў дамоў, a да Алеся. Той жыў недалёка ад Лабача, Алесь быў дома. Язэп, як толькі павіталіся, адразу сказаў:
—Вось што, Алесь. Хто ты па нацыянальнасьці, не мая справа, але ўсётакі раджу табе із Менску выехаць, таму што адна асоба можа цябе ўгробіць.
Алесь пабялеў у твары, моцна паціснуў Язэпу руку, кажучы:
—Я дагадваюся,хто гэтая «адна асоба». Дзякую, браце, за папярэджаньне. I да пабачаньня. Заразжа зьбіраюся ў дарогу.
Як і раней, у нядзелю прыйшлі да Язэпа гуляць у «Ведзьму» Валянтын, Косьця і немец Якоб. Валянтын прыйшоў з гітарай, сьпяваў і надыгрываў «Кацюшу» і «Арабіну». He было толькі Алеся Лабовіча. Вырашылі пачынаць безь яго.
Гулялі ў карты доўга. Калі закончылі гульню і сталі расходзіцца, Валянтын затрымаўся і сказаў Язэпу: «Пайшлі пройдземся да Алеся. Штосьці мне не падабаецца ягоная адсутнасьць на «Ведзьме».Язэп ня стаў адмаўляцца, і яны пайшлі. Ужо было па дзясятай, бяз пропуску хадзіць па Менску забаранялася пасьля дзясятай гадзіны. Пропускі яны мелі, але часам фрыцы ня пыталі аўсвайс, а палохалі із аўтаматаў. Алесь Лабовіч жыў на суседняй ад Язэпа вуліцы, немцы там рэдка калі праходзілі, і Валянтын зь Язэпам бяз прыгодаў дайшлі да невялічкага доміку. Сьвятло ў вокнах праз чорную маскіроўку не прабівалася. Валянтын моцна пагрукаў. Праз якія пару хвілін заскрыпелі дзьверы, пачуўся грубы мужчынскі голас: