«Беларусчына апынулась у стане забароненага»38,—сьведчыць Купала. —Закрываліся беларускія школы і гімназіі. У цяжкім становішчы аказалася прэса. Польскі ўрад раздражнялі нават нясьмелыя акцыі Беларускай Найвышэйшай рады, зьвязаныя з праграмай рэваюцыі. Пілсуцкі не збіраўся выконваць свае абяцаньні ў адносінах Беларусі. У публіцыстычных артыкулах і вершах Купала закранаў пытаньне аб сацыяльных сілах.якія падтрымлівалі нацыянальнаадраджэнскі рух.аб асобнайролі яголідэраў і ідэалёгаў. Яго асабліва радавала абуджэньне нацыянальнай самасьвядомасьці моладзі, што ў гарадах, мястэчках і вёсках ствараюцца беларускія камітэты, таварыс твы культурнага характару39. Расправа акупацыйных уладаў з малейшымі праявамі незадавалёнасьці насельніцтва іх палітыкай, дзікі шавінізм абвастралі нацыянальныя пачуцьці беларускага насельніцтва. Абарона нацыянальнай мовы, культуры, нацыянальнай самабытнасьці і нацыянальнай годнасьці былі праяўленьнем нацыянальнавызваленчай барацьбы, паказальнікам узрастаючага народнага супраціўленьня заваёўнікам Купала заклікаў народ змагацца за незалежнасьць Беларусі рознымі сродкамі, праяўляць «больш самачыннасьці, больш сьмеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця»ю. Разглядаючы погляды Купалы на дзяржаўны лад Беларусі, нельга прайсці міма яго пазыцыі ў аграрным пытаньні, з вырашэньнем якога ён зьвязываў трываласьць нацыянальнай дзяржаўнасьці і дабрабыт народу. У гэтым пляне вялікі інтарэс меў яго артыкул «Зямельнаяспекуляцыя», апублікаваны ў газэце «Беларусь» 24 кастрычніка 1919 г. Купалу былі блізкія і зразумелыя інтарэсы і памкненьні сялян. Яго творчасьць сваімі каранямі глыбока ўваходзіла ў жыцьцё вёскі. Купала на баку сялян і перш за ўсё бяднейшай, абяздоленай часткі, якая жорстка эксплуатуецца і прыгнятаецца. Ён не ўтойвае із эмацыянальнай падкрэсьленасьцю выказвае свае адносіны к «панам абшарнікам»:сацыяльныя пазіцыі аўтара артыкула тут пэўныя: «зямля і воля працоўнаму народу»41. Купала спрабуе ўскрыць прычыну «ваканаліі» з купляйпродажам зямлі, настроі памешчыкаў. «Яныне чакаюць, янысьпяшаюць. Яны чуюць сваім абшарніцкім пачуцьцём, —гаворыцца ў артыкуле, —што раней ці позней і тым ці іншым спосабам. але ўся земля пяройдзе да тых, хто яе свамі рукамі арэ і засявае» 42. Памешчыкі бачылі нетрываласьць акупацыйнага рэжыму, усё больш мацьнейшыя антаганізмы ў вёсцы. Купала напамінае памешчыкам і польскім уладам аб той ролі, якую адыгралі «беззямельныя і малазямельныя сялянскія грамады» ў 1917 г. у ажыцьцяўленьні расейскай сацыяльнай рэвалюцыі43. Зямлю памешчыкаў прыхоплівалі розныя спекулянты, каб затым перапрадаць яе яшчэ даражэй, багатыя арандатары, разбагацеўшыя гараджане, заможнія сяляне. Як адзначае Купала зямлю куплялі «ўсе тыя, каму зямля патрэбна для эксплуатацыі яе чужой працай» ,усіх гэтых спекулянтаў, перакупшчыкаў, марадзёраў Купала называе пазбаўленымі гонару і сумленьня «цёмнымі людзьмі».\х прынцып: «Дзяры з каго можаш і сколькі можаш, душы слабейшага пакуль яму зьвязаны рукі і ногі»44. Ня толькі карэннае паляпшэньне жыцьцёвых умоў сялян, але і стварэньне сацыяльнаэканамічных асноў незалежнай беларускай нацыянальнай дзяржавы Купала зьвязваў са справядлівым, дэмакратычным вырашэньнем зямельнага пытаньня. Ён верыць, што зямельнае пытаньне, як і ўсе іншыя «балючыя пытаньні» будуць вырашаны ў выніку стварэньня беларускай дзяржавы. У Беларусі дастаткова зямлі для таго, каб задаволіць патрэбы беззямельных і малазямельных, абы толькі падзяліць як па справядлівасьці, як прыстала на добры лад і парадак у дзяржаве»45. Перасяленьне, а таксама эміграцыя, на думку Купалы, не вырашэньне праблемы. Неабходна карэннае пераўтварэньне зямельных адносін шляхам перадачы памешчыцкай зямлі тым, хто яе апрацоўвае. Таму ня трэба сьпяшацца, ускладняць і без таго заблытаныя зямельныя адносіны ,а дачакацца таго часу, калі ў краі ўсталююцца нармальныя ўмовы грамадзкапалітычнага жыцьця. А пакуль трэба пакласьці канец «ваканаліі зьзямлёй», спыніць гэтае злачынства. Купала меркаваў, што ўсебеларускі Устаноўчы сейм на дэмакратычнай аснове вырашыць зямельнае пытаньне ў інтарэсах народу 46. ...Надыйшоў 1920 г. Яго пачатак быў самым драматычным этапам у жыцьці народнага песьняра. Аптымізм зьмяніў адчай. У якім напрамку павінны ажыцьцяўляцца пошукі шляхоў дасягненьня запаветнай мэты— дзяржаўнай самастойнасьці Беларусі? Асуджаючы палітыку Польшчы, Антанты, Купала ў тойжа час не чакае нічога добрага ў дасягненьні нацыянальнапалітычнага ідэала і ад савецкай Расеі. Зьнешнія сілы, лічыць Купала, будуць дзяліць і прыгнятаць беларускі народ пакуль ён сам ня скажа апошняга слова. У паэтычнай форме гэтыя думкі і горкія пачуцьці знайшлі адлюстраваньне ў вершы «Новы год» (30.12.1919 г). Злучаючы гісторыю і сучаснасьць, Купала канстатуе: Беларусь —гэта такі край, «дзе сотні летаўхто толькі хоча гаспадарыць», край, «які бязбожна жыўцом парэзалі на часьці, а брат проц брата стаў варожа і памагае край расскрасьці» 47 Крызісны стан духа, пачуцьцё безвыходнасьці, песімізму нясе ў сабе «рэдкае па свайму трагічнаму напалу» (А. Беляцкі) верш зь незвычайнай назвай— «25.ПІ. 1918— 25.111.1920 /Гадаўшчына—памінкі/» 48. Яркімі паэтычнымі сродкамі Купала выказаў сваё ўспрыняцьцё ўзьнікшай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі. Даты ў назве верша даволі пэўна акрэсьліваюць прадмет роздуму. Гэта беларуская дзяржаўнасьць і лёс Беларусі.Здаваласяб, у Купалы няма пярэчаньняў супраць ідэі незалежнасьці Беларусі, выказаных у граматах БНР. Але 36 37 зьвяртае на сябе ўвагу адна дэталь: слова «незалежнасьць» узята ў двукосьсе: «Не «незалежнасьць» праз час гэты Сваё разводзіла сьвятло, А паднявольле без прасьветы, А рабства Беларусь гняло» '3 Як разумець двукосьсе? Магчымы розныя тлумачэньні. Перакладчык на рускую мову Навум Кіслік сэнс двукосься зразумеў наступным чынам: «Вся «незавйснмость» вот это На самом деле—ложь н гнусь, Разбой і рабство без просвета, Что душат нашу Беларусь» 50 Уяўляецца, што такое ўспрыняцьцё арыгінала «згушчае фарбы». Хутчэй двукосьсе выказвае саркастычныя адносіны да намаганьняў Рады БНР.Найвышэйшай Рады, якія не далі палітычных вынікаў. Барыс Сачанка мае іншую думку, якая, уяўляецца, бліжэй да ісьціны: «I не гадаўшчыне БНР прысьвечаў паэт свой верш «25.III. 1918—25. III. 1920»,а менавіта памінкам, бо БНР дыскрэдытавала сябе, нічога не дала беларускаму народу, хоць і шматабяцала»5/ Абвешчаная 25 сакавіка 1918 г. незалежнасьць Беларусі засталася нерэалізаванай. Другая гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці, робіць вывад Купала, не сьветлае сьвята новага жыцьця, а «трызна па айчынемаці». А гэта ўжо меркаваньне паэта пра трагічны лёс Беларусі навогул. У вершы гаворыцца аб нябачных пакутах, разбурэньні й аграбленьні народу, аб вайне, якая працягваецца і забірае новыя жыцьці, аб разадраным на часткі родным краі й інш. Час напісаньня верша супаў з падпісаньнем 24 сакавіка 1920г.у Менску прадстаўнікамі Польскага ўрада, з аднаго боку, і Найвышэйшай Рады, з другога, пагадненьня, па якому «польскі бокбраўна сябе абавязацельствы дабіцца ад сваіх цывільных і ваенных уладаў выкананьня і некаторых тэрміновых беларускіх патрабаваньняў у адміністрацыйнай, школьнай і эканамічнай галінах»52. У стварэньні беларускай дзяржаўнасьці ў той ці іншай форме было рашуча адмоўлена. Можна думаць, што Купала быў у курсе сакрэтных перамоваў і ведаў аб іх выніках. У час працяглай хваробы ў пачатку 1920 г. Купала знаходзіўся пад апекай ксяндза Абрантовіча,рэктара Менскай духоўнай сэмінарыі.які быў адным з членаў беларускай дэлегацыі на перамовах з польскімі прадстаўнікамі53. Выяўленыя пакуль гісторыкамі і менш поўнае ўяўленьне аб адносінах Купалы да Рады БНР і яе акцыяў. Тым ня менш, наўрад ці ёсьць падставы сумневацца ў тым, што Купала быў у курсе падзеяў, зьвязаных зь Беларускім зьездам ў 1917 г., з абвяшчэньнем БНР у 1918 г., быў знаёмы са зьместам статутных грамат, з палітыкай Нямеччыны ў адосінах да Беларусі. Але ў памяненых артыкулах за 1918 г., як і ў іншых матэрыялах за гэты час, мы не знаходзім выказваньня адносін паэта да гэтых момантаў беларускай гісторыі. Няма напамінку ні пра Раду, ні пра ўрад БНР. Паколькі няма дакументаў застаецца толькі гадаць. Можна думаць, што Купала, прытрымліваючыся ідэі стварэньня самастойнай беларускай дзяржавы, ня верыў у магчымасьць яе рэалізацыі з дапамогай Нямеччыны, што стаяла на мяжы ваеннага паражэньня. Уяўленьні Купалы аб сувэрэннасьці Беларусі, аб сацыяльных асновах нацыянальнай дзяржавы блізкія да ідэяў статутовых грамат БНР.Разыходжаньні зь лідэрамі БНР маглі быць і ў разуменьні шляхоў, сродкаў і метадаў дасягненьня незалежнасьці. Нейкае сьвятло на адносіны Купалы да БНР і яе структуры пралівае верш «Пяць сенатараў», напісаны ў красавіку 1920 г. 54 Паэт не станоўча аднёсься да факту расколу Рады БНР у сьнежні 1919 г. і стварэньню алтэрнатыўнай, прапольскай Найвышэйшай Рады ў складзе пяці палітычных дзеячаў. Польскім уладам патрэбен быў палітычны орган, якіб дапамагаў ім узьдзейнічаць у патрэбным напрамку на беларускі рух, праводзіць у жыцьцё свае планы ў беларускім пытаньні. Купала абураны беспрынцыпнасьцю «сенатараў», гатовых «хоць у чорта ўзяць грошы».Некалькі месяцаў, што прайшлі з часу сьнежаньскай сэсіі Рады БНР, далі Купалу факты, каб меркаваць аб выніках расколу Рады і паводзінах «сенатараў». Было ясна, што раскол у кіруючым палітычным цэнтры аслабляў магчымасьці дасягненьня мэтаў беларускага адраджэнцкага руху. Але час ідзе, мяняецца сітуацыя і песімізм зноў зьмяншаецца надзеяй. Купалу не пакідаюць вера ў непазьбежнасьць дзеяньня гістарычнай тэндэнцыі, якая сьведчыць пра тое, што прыгнечаныя народы ўрэшце рэшт дабіваюцца дзяржаўнай самастойнасьці: «Беларускі народ—гэткі вялікі і гаспадарны» заслужыў таго, каб і на яго радзіму прыйшлі шчасьце, «вясна народаў» 55. Поўная артызму яго прамова, сказаная з нагоды сьвяткаваньня ў чэрвені 1920 года ў акупаваным Менску яго 15гадовай творчай дзейнасьці. Ён верыць, што «настане сьветлы радасныдзень змучанага і аграбленага народу», дзеля чаго трэба працягваць барацьбу, упэўнена ісьці наперад «пад сьветлым сьцягам вольнай Беларусі». 56