Полацак №1, 1994

Полацак №1, 1994

36.3 МБ
У пачатку ліпеня 1920 г. разьбітае польскае войска пачало адыход на захад. Але наўрад ці прадбачыў Купала такі пералом у савецкапольскай вайне.
... У канчатковым выніку ў 1920 г. была
адноўлена беларуская савецкая дзяржаўнасьць у межах, якія ,аднак, не перавышалі, бадай, і шостай часткі прасторы, якую лідэры беларускага адраджэньня аб’яўлялі этнічна беларускай.
«Далі шэсьць паветаў...
Ну, дзякуй, за гэта»—рэагаваў на сітуацыю Купала.
Аўтары «100 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі» недакладныя, сцьвярджаючы, што ў ліпені 1920 г. БССР была абвешчана другі раз, але толькі ў межах 6 паветаў былой Менскай губэрні агульнай плошчай 52,4 тыс. кв. км» 57. Абвешчанаж была ССРБ у межах дзьвюх губэрняў —Менскай і Горадзенскай, а гэта 15 паветаў. Але справа ў тым, што ў ходзе вайны Польшчы ўдалося страціць Заходнюю Беларусь і дабіцца затым замацаваньня сваіх ваенных намаганьняў у Рыжскім мірным дагаворы. Гэтыя факты адзін зь сьведчаньняў таго, якім выключна складанымі шляхамі праходзіла фарміраваньне тэрыторыі беларускай дзяржаўнасьці. Зразумелая ўспышка грамадзкай цікавасьці да гэтага пытаньня ў апошнія гады—г.зн. на новым этапе нацыянальнадзяржаўнага самавызначэньня, беларускага народу. У вершыНілаГілевіча «Перад картай Радзімы» ёсьць такія радкі:
Я прашу вас. па апошні ўздых,
Аж пакуль не прыме дол сьмяротны— Праклінайце! Праклінайце тых, Хто абрэзаў колісь край наш родны57. На жаль, ні гісторыкі, ні дзяржавазнаўцы не стварылі дабротнай, заснаванай на фактах навуковай працы ,якаяб давала аб’ектыўнае ўяўленьне аб тэрытарыяльным асьпекце самавызначэньня беларускага народу, праўдзіва раскрывалаб складанейшыя перыпетыі гэтага працэсу.
Вера ў народ і адданасьць яму дапамаглі Купалу адразуж пасьля заканчэньня гра
38
39
мадзянскай вайны актыўна ўключыцца ў работу на ніве культурнага будаўніцтва. Абнадзейвала і палітыка, што праводзілася савецкімі ўладамі ў нацыянальнай сферы, адбыўшаяся лібералізацыя палітычнага рэжыму. Меры ў галіне народнай адукацыі, у выдавецкай справе, адкрыцьцё нацыянальнага ўніверсытэта, заснаваньне Інстытута беларускай культуры, вяртаньне ў склад БССР Віцебска, Магілёва, Гомеля, нарэшце, рэабілітацыя актыўных дзеячаў і ўдзельнікаў нацыянальнаадраджэнцкага руху— усё гэта сьведчыла аб тым, што пачаўся новы этап у жыцьці народа.
У тым, што ў рэшце рэшт усёж была створана беларуская дзяржаўнасьць, Купала бачыў і свае намаганьні. Прысваеньне Купалу ганаровага званьня народнага паэта ў 1925 г. было прызнаньнем яго творчага подзьвіга. Але паэт ставіў пытаньне шырэй, бачачы ў гэтым перамогу «беларускай нацыянальнай ідэі», « трыумф вызваленай пра цоўнайБеларусі»™. Зусім шчыра, нам здаецца, гучалі ў юбілейныя дні заключныя радкі яго пісьма рэдакцыі «Савецкай Беларусі» ад23чэрвеня 1925 г.: «Няхай жыве незалежная Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка ўсваіх этнаграфічных межах!»59
У 30я гады ахвярай беззаконьня і зьдзекаў стаў і Купала. Яму прыпомнілі публікацыі 19191920 г. ,прымусілі зрабіць акт публічнага пакаяньня, асудзіць самога сябе за тое, што будучы носьбітам «нацыяналдэмакратычнай заразы» яшчэ з часоў «Нашай нівы» «прыняў самы блізкі ўдзел у контррэвалюцыйнай рабоце віднейшых беларускіх нацыялдэмакратаў» і г.д., адным словам, як заўважыў Васіль Быкаў, выступіць «з надзвычайным па сваёй бязглузьдзіцы сама выкрыцьцём»60 Насаджаемы Сталіным і яго прыхільнікамі злачынны палітычны рэжым «адпрацоўваў» і свае іманентна ўласьцівыя
яму мэтады расправы зь няўгоднымі. 61
У зародку беларускі нацыянальнавызваленчы рух аб’яўляўся антынародным рэакцыйным. I нібыта «нацдэмы» вялі барацьбу супраць Савецкай улады яшчэ задоўга, калі яшчэ яе не было.
Зазірнуўшы ў мінулыя вякі, ваяўнічае цемрашальства аб’явіла Францыска Скарыну «рэакцыйным сярэднявяковым манахам». Падобнаму шальмаваньню падвяргаліся выдатныя беларускія асьветнікі і гуманісты Будны, Цяпінскі й інш.Дзесяцігодзьдзі атручвалі грамадзкую сьвядомасьць выдумкі пільных выкрывальнікаў дэфармавалі навуковую думку, трымалі дасьледчыкаў у страху. Публіцыстыка Купалы 19191920 гг. як і многія яго паэтычныя творы былі схаваны ў«спэцхраны», дасьледчыкі жыцьця і творчасьці паэта павінны былі «падстрайвацца» пад «жалезныя» афіцыйныя ўстаноўкі. He пазбеглі гэтай долі і складальнікі энцыкляпэдычнага даведніка «Янка Купала».
Аўтар гэтага нарыса разумее ступень свай адказнасьць перад чытачом. Магчыма, тыя ці іншыя яго меркаваньні спрэчныя. Шлях да ісьціны цярністы,настае час агульнымі намаганьнямі літаратуразнаўцаў, гісторыкаў і грамадазнаўцаў ўзнавіць праўду аб жыцьці і дзейнасьці вялікага нацыянальнага паэта ў адзін са складаных этапаў гісторыі беларускага народу.
Бібліяграфія
31	Янка Купала. Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год// Спадчына, 1989, №2, с.23
32	Янка Купала.Беларуская войска// Спадчына, 1990, № 17.
33	. Тамжа
34	Беларускі сцягуваскрэс.//Беларусь, 1919, 30 кастрычніка.
35	Янка Купала. Справа беларускага нацыянальнага гімна// Спадчына,1990, №1, с.19
36	Янка Купала. Беларуская войска // Беларус. 1919. 30 кастрычніка
37	Янка Купала.Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год// Спадчына, 1989, №1, с. 24
38 Тамжа ,с.25
39	Янка Купала. Моладзь ідзе// Спадчына. 1990, №1, с. 17
40	Янка Купала. Больш самачыннасьці // Спадчына. 1990, №1, с. 17.
41	Янка Купала. Зямельная спекуляцыя // Спадчына. 1990, №1, с. 17
42	. Тамжа. С. 18
43	. Тамжа. с.17
44	. Тамжа с. 17
45 Тамжа с. 18
46.	Тамжа
47.	Янка Купала. Вершы розных гадоў. /Полымя, 1988, №10, с.4
48.	Тамжа. с.7
49.	Тамжа
50.	Неман, 1989, №11, с. 7
Мікола Купава. Вязынка
51.	Полымя, 1988, №10, с.4.
52.	Документы н матерналы по нсторнн советскопольскнх отношеннй. т.ПІ, М. 1966, с.610
53	Беляцкнй. Купала н революцня // Неман, 1989, №11, с.165.
54.	Янка Купала. Збор твораў, т.4.Мн., 1972, с.7677. Верш надрукаван у 1933 г. у часопсе «Полымя рэвалюцык>
55.	Янка Купала. Думка за думкай // Спадчына, 1990, №2, с. 15.
56	Сачанка Б.Янка Купала ў першыя гады Савецкай улады, ЛіМ. 1993, 23 красавіка
57 Народная газета. 1993, 18 чэрв.
58.	Янка Купала. Збор твораў, т.7. Мн., 1974, с. 225.
59.	Тамжа
60.	Быкаў Васіль. На крыжы, Мн., 1992, с. 39
бІ.Польскі тэрор мог прымусіць, напрыклад.З. Жылуновіча адрачыся сваіх шырока вядомых поглядаў на гісторыю рэвалюцыі і нацыянальнага руху ў Беларусі і ўзьвесьці на сябе і сваіх калег нечуваную хулу. Нацыяналдэмакраты за «працай» (19201928). Маладняк ,1930,№12,Спадчына, 1994, №4,5.
40
41
» №6 слоеа 4
Слова, аплачанае лёсам
Уладзімір Гніламёдаў
Выданьне зборніка вершаў і паэм «Туга па Радзіме»—зьява неардынарная ў нашым культурным жыцьці і даўно чакаемая. Ня лёгка асэнсаваць сваеасаблівасьць і значнасьць самога фенамену паэтычнай творчасьці нашых выгнаньнікаў у яе анталягічнай шматграннасьці і аб’ёме, але гэта не так проста. 3 чаго яна вырасла? Што сабой уяўляе? У чым яе каштоўнасьць? Дзівіць глыбіня, шчырасьць, раскаванасьць—тое, чым і цікавая сапраўдная паэзія, сапраўдная мастацкая творчасьць, у якой адлюстраваліся ня толькі час і абставіны, але й асаблівасьці нацыянальнага менталітэту, бо на эміграцыі характар беларуса праявіўся ў нечым больш выразна, чым дома.
Праўда жыцьця,якую тут знаходзім, тычыцца ўсяго лёсу беларускага. Вабіць пачуцьцё духоўнай незалежнасьці і чалавечай годнасьці, нязмушанасьць радка, уменьне гаварыць сваімі словамі. Прыемна ад думкі, што ёсьць людзі.якія не зракліся свайго (як многія з нас), ад чалавечай прыстойнасьці, на душы становіцца цяплей.
Асабіста я, упершыню большменш падрабязную вестку пра існаваньне беларускай эміграцыйнай літаратуры пачуў, здаецца, ці не ў 1969 г. ад Я. Ліманоўскага, які—сам эмігрант—прыехаў як турыст у Беларусь са Злучаных Штатаў. Ён называў такія імёны, як Н.Арсеньнева, Ю.Віцьбіч, Р. Крушына (Р.Казак), А. Салавей, М.Сяднёў, Я. Золак і інш. Але паглыбіць знаёмства—пачытаць штонебудзь зь іх твораў, не было мачымасьці. Потым асобныя кнігі, зборнікі, газэты пачалі рознымі шляхамі даходзіць і да нас.
Аснаватворная і вельмі каштоўная, на мой погляд, асаблівасьць гэтай паэзіі ў тым, што яна абапіраецца на хрысьціянскія каштоўнасьці,цэласнае спасьціжэньне сьвету, беручы яго ва ўсёй уласьцівай яму паўнаце чалавечых адносін і зьяваў. Тут няма нічога падзабароннага: роўнымі ў сваіх эстэтычных правах у праявах аказваюцца «вячорная містэрыя» зьмены дня і ночы, і з другога боку, «зялёны малачай» паміж халодных муроў разбітага дома (Н.Арсеньнева), «няўпэўненая постаць інваліда» на гарадзкой вуліцы і, у другім выпадку, «блуканьне сонца агнявога» (М.Сяднёў), «плач жабрачай леры» і «нашчадкаў сьцягі ў далях пурпуровых » (А. Салавей).
Б.Сачанка меў рацыю назваць зборнік «Туга па Радзіме» (хоць гэта тамусяму, і не без падставаў, здаецца вузкватым). Некалі Адам Міцкевіч сказаў: «Паэзія—гэта айчына!» Так магліб сказаць і многія беларускія паэтыэмігранты, паўтарыўшы пры гэтым словы Н.Арсеньневай: «Я не палітык і ніколі імнебыла...», бо любоў да Бацькаўшчыны не палітыка. За любоў да Бацькаўшчыны, здаецца, каралі толькі бальшавікі. I я не магу ня верыць вадроўніку па прымусу А. ЗмагаруЯцэвічу—слуцкаму паўстанцу, які ў лаканічным вершы з чатырох радкоў прызнаецца:
Кудыбы цябе лёс не закінуў,
Якімбы ні джаліў асьцём, Сваю дарагую Краіну
Любіць мусіш больш за жыцьцё.
Вядома, тут знойдзем ня толькі настальгічныя матывы. Зборнік «Туга па Радзіме»
шырока раскрывае духоўны сьвет беларусаэмігранта, выпакутваную ім сыстэму жыцьцёвых каштоўнасьцей, маральны вопыт.
Кранаюць простыя па складу радкі А. Смаленца, зьвернутыя да жонкі:
Вайной разбурана любоў,
Вайною зьнішчана каханьне.
Ціж дачакаю цябе зноў
Хоць на апошняе спатаканьне?
Мо, родная, там без мяне
У чужым краі закрыеш вочы?
Ціж чуеш ты адтуль, ці не,
Як сэрца стыне, вые ўночы?
(Жонцы)
Так не напішаш, не паспытаўшы ўсяго гэтага. За радком чалавечая трагедыя, плач душы...
У паэзіі нашых эмігрантаў можна знайсьці самы шырокі спэктар думак і пачуцьцяў— і споведзь, і скаргу, і крыўду, і замілаваньне, і задзірыстасьць, і абвінавачваньне, і пратэст.
Надзвычай асабіста, з прыхаваным нязбыўным болем гучыць зварот М. Сяднёва да сястры:
Сястра мая, даўно цябе ня бачыў— ад самага крывавага жніўя.