Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №25-26 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№25-26 1994 год
47.7 МБ
ISSN 0868—8621
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 25—26
1994 год
ВЫДАННЕ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБАІКІ БЕЛАРУСЬ
М1НСК
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня № 25—26	Выдаюцца
1994 г.	(135—136) з 1990 г.
ЗМЕСТ
Пастановы, прынятыя на шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання
467.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб сакратарыяце шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.
468.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб дэпутацкай камісіі для кантролю сістэмы галасавання на шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.
469.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб парадку асвятлення сродкамі масавай інфармацыі работы шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.
470.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Сініцына Л. Г. ад пасады намесніка старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёвакамунальнай гаспадаркі сяла і горада і аб датэрміновым спыненні яго дэпутацкіх паўнамоцтваў.
471.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Шэймана В. У. ад пасады сакратара Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю і аб датэрміновым спыненні яго дэпутацкіх паўнамоцтваў.
472.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Лукашова А. В. ад пасады сакратара падкамісіі па паслугах насельніцтву Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву і аб датэрміновым спыненні яго дэпутацкіх паўнамоцтваў.
473.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Саснова А. В. ад пасады старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароненасці насельніцтва і аб датэрміновым спыненні яго дэпутацкіх паўнамоцтваў.
474.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Кучынскага В. Ф. ад пасады сакратара падкамісіі па справах моладзі Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па справах сям'і і моладзі.
475.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Сечкі Л. Н. ад пасады намесніка старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
476.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Драбышэўскай I. М.
477.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Лявонава В. С.
478.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Ціцянкова I. I.
479.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Марыніча М. А.
480.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Руцкага Д. Д.
481.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб пераліку пытанняў, якія падлягаюць разгляду на шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання.
482.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб змяненнях у складзе Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву.
483.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб Праграме неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу.
484.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам
2
Каралеўства Швецыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы.
485.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай
Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння.
486.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб гандлёваэканамічным супрацоўніцтве.
487.	Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэсггублікі Беларусь аб узнагароджанні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
488.	Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні групы работнікаў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
489.	Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні Анісенка Т. М. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
3
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
467 Аб сакратарыяце шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Утварыць сакратарыят шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання ў колькасці дзесяці дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
2.	У склад сакратарыята выбраць наступных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:
КІРАЎНІК САКРАТАРЫЯТА
Штокін Аляксандр Мікалаевіч — дырэктар Обальскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
НАМЕСНІК КІРАЎНІКА САКРАТАРЫЯТА
Любавіцкі Вячаслаў Віктаравіч — пракурор Брэсцкай вобласці ЧЛЕНЫ САКРАТАРЫЯТА
Бойка Мікалай Іванавіч — старшыня прафсаюзнага камітэта Мінскага мотавелазавода
Галубовіч Вольга Мікалаеўна — намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па справах сям і і моладзі
Зарэцкі Сцяпан Рыгоравіч — старшыня Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў
Казючыц Міхаіл Адамавіч — намеснік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву
Крупнік Зоя Уладзіміраўна — старшыня Гродзенскага абласнога праўлення Беларускага таварыства. сляпых
Крыжаноўскі Мікалай Кірылавіч — загадчык аддзела Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь.
Уласенка Віктар Сямёнавіч — член Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях працы, цэн, занятасці і сацыяльнай абароненасці насельніцтва
Уранюк Уладзімір Яўгенавіч — начальнік упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкома.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
27 верасня 1994 г., г. Мінск.
№ 3225—XII.
4
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
468 Аб дэпутацкай камісіі для кантролю сістэмы галасавання на шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Утварыць дэпутацкую камісію для кантролю сістэмы галасавання на шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання ў колькасці трох дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
2.	У склад дэпутацкай камісіі выбраць наступных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:
СТАРШЫНЯ КАМІСІІ
Ломаць Зянон Кузьміч — член Планавай і бюджэтнафінансавай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
ЧЛЕНЫ КАМ IC II
Ерамалаеў Валерый Сямёнавіч — прыёмшчык лакаматываў Аршанскага лакаматыўнага дэпо
Шакаў Міхаіл Логвінавіч — намеснік начальніка Магілёўскага факультэта Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
27 верасня 1994 г., г. Мінск.
№ 3226—XII.
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
459 Аб парадку асвятлення сродкамі масавай інфармацыі работы шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
5
1.	Утварыць Рэдакцыйную камісію шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання ў колькасці адзінаццаці дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:
Гушаль Мікалай Рыгоравіч — старшыня камісіі
Аксаміт Мікалай Уладзіміравіч
Анісенка Таццяна Міхайлаўна
Бярдаўцаў Сяргей Вадзімавіч
Борыс Васіль Іванавіч
Навумчык Сяргей Іосіфавіч
Шачак Васіль Міхайлавіч
Шукшын Валеры й Сцяпанавіч
Шыдлавец Аляксандр Мікалаевіч
Якабсон Аляксандр Серафімавіч
Янец Анатоль Анатольевіч.
2.	Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі арганізаваць прамую тэле і радыётрансляцыю адкрыцця сесіі, выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэм'ерміністра Рэспублікі Беларусь па пытанню выхаду рэспублікі з эканамічнага крызісу і іх абмеркаванне. Работу пленарных пасяджэнняў сесіі асвятляць у інфармацыйных тэле і радыёвыпусках, а таксами ў спецыяльных тэле і радыёрэпартажах працягласцю да адной гадзіны кожны, пачынаючы трансляцыю не пазней 22 гадзін. Пры гэтым выступленні ў раздзеле «Рознае» перадаюцца без скарачэнняў.
Устанавіць, што парадак асвятлення работы сесіі па прапанове Рэдакцыйнай камісіі ў асобных выпадках можа быць зменены рашэннем Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
3.	«Народнай газеце», газеце «Звязда» аператыўна асвятляць ход работы сесіі.
Афіцыйныя паведамленні аб рабоце сесіі для сродкаў масавай інфармацыі рыхтаваць Белінфарму сумесна з Рэдакцыйнай камісіяй сесіі.
4.	На пасяджэнні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дапускаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, акрэдытаваныя пры Аддзеле інфармацыі Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, і журналісты, якія маюць разавыя запрашэнні, выдадзеныя прэсцэнтрам.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
27 верасня 1994 г., г. Мінск.
№ 3227—XII.
6
ПАСТАНОВA
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
470 Аб вызваленні Сініцына Л. Г. ад пасады намесніка старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і жыллёвакамунальнай гаспадаркі сяла і горада і аб датэрміновым спыненні яго дэпутацкіх паўнамоцтваў
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе: