Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№25-26 1994 год
16. Аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь».
17. Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з прыняццем Закона «Аб прававым становішчы грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
18. Аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты ў сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб праве ўласнасці на зямлю».
19. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
19
20. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях сям'і, мацярынства і дзяцінства.
21. Аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс і іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь».
22. Аб праекце Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства аб працы ў сувязі з прыняццем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».
23. Аб унясенні дапаўнення ў Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходніцтвы».
24. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку аднаўлення правоў грамадзян, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 20—80я гады, зацверджанае Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1990 года.
25. Аб унясенні змянення ў Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб увядзенні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь».
26. Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў у сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя».
27. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь».
28. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні».
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
482 Аб змяненнях у складзе Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Выбраць у склад Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву Шаладонава Васіля Івана
20
віча — народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь ад Церахоўскай выбарчай акругі № 206 Гомельскай вобласці.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
28 верасня 1994 г., г. Мінск.
№ 3247—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
483 Аб Праграме неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу
Разгледзеўшы Праграму неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу, прадстаўленую Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Адобрыць прадстаўленую Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Праграму неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу.
2. Рэкамендаваць Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь улічыць заўвагі і прапановы, выказаныя дэпутатамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
3. Даручыць камісіям Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у неадкладным парадку разгледзець і ўнесці на разгляд Вярхоўнага Савета прапановы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па змяненню і дапаўненню законаў, якія рэгулююць эканамічную дзейнасць.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
30 верасня 1994 г., г. Мінск.
№ 3249—XII.
21
ПАСТАНОВА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
484 Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Швецыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Швецыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы, падпісанае 10 сакавіка 1994 года ў горадзе Мінску.
2. Даручыць Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццявіць неабходныя меры па выкананню дадзенай Пастановы.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
4 кастрычніка 1994 г., г. Мінск.
№ 3256—XII.
ПАГАДНЕННЕ паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Швецыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Каралеўства Швецыя, імкнучыся заключыць Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы, дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
Асобы, да якіх прымяняецца Пагадненне
Дадзенае Пагадненне прымяняецца да ас об, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.
22
Артыкул 2
Падаткі, на якія распаўсюджваецца Пагадненне
1. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца на наступныя падаткі:
а) у Рэспубліцы Беларусь:
— падатак на даходы і прыбытак юрыдычных асоб;
— падаходны падатак з грамадзян;
— падатак на нерухомасць (які далей называецца «падатак Рэспублікі Беларусь»);
б) у Швецыі:
— дзяржаўны падаходны падатак, які ўключае марскі падатак і купонны падатак;
— спецыяльны падаходны падатак для нерэзідэнтаў;
— спецыяльны падаходны падатак для нерэзідэнтаў — артыстаў і спартсменаў;
— камунальны падаходны падатак (які далей называецца «Шведскі падатак»),
2. Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца таксама на любыя ідэнтычныя або ў значнай ступені падобныя падаткі, якія ўводзяцца пасля даты падпісання дадзенага Пагаднення ў дапаўненне да падаткаў, названых у пункце 1, або замест іх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзін аднаму аб любых значных змяненнях, што мелі месца ў іх адпаведных падатковых заканадаўствах.
3. Для мэт дадзенага Пагаднення штрафы, спаганяемыя з падаткаплацельшчыка ў выпадку падатковага ашуканства або іншага ўхілення ад выплаты падаткаў, або працэнты, спаганяемыя ў сувязі з пратэрміноўкай плацяжу, не разглядаюцца ў якасці падаткаў.
4. Для мэт артыкулаў 7 і 14 падатак Рэспублікі Беларусь на нерухомасць, аб якім ідзе гаворка ў пункце la) дадзенага артыкула, разглядаецца ў залежнасці ад кантэксту як падатак на даходы або падатак на прыбытак.
Артыкул 3
Агульныя азначэнні
1. У дадзеным Пагадненні, калі з кантэксту не вынікае іншае:
а) тэрмін «Рэспубліка Беларусь» абазначае тэрыторыю, якая ўтварае дзяржаўную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з нормам! міжнароднага права, на якой дзейнічае падатковае заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
23
б) тэрмін «Швецыя» абазначае Каралеўства Швецыя і ў геаграфічным сэнсе ўключае нацыянальную тэрыторыю, тэрытарыяльнае мора Швецыі, а таксама іншыя марскія зоны, у адносінах да якіх Швецыя ажыццяўляе свае суверэнныя правы або юрысдыкцыю ў адпаведнасці з міжнародным правам;
в) тэрміны «адна Дагаворная Дзяржава» і «другая Дагаворная Дзяржава» абазначаюць у залежнасці ад кантэксту Рэспубліку Беларусь або Швецыю;
г) тэрмін «асоба» абазначае фізічную асобу, кампанію і іншае аб'я^нанне асоб;
д) тэрмін «кампанія» абазначае любую карпарацыю або іншую юрыдычную асобу з неабмежаванай або абмежаванай адказнасцю або іншую карпаратыўную арганізацыю, якая разглядаецца як некаторая асоба для мэт падаткаабкладання даходаў;
е) тэрміны «прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы» і «прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы» абазначаюць адпаведна прадпрыемства, кіруемае рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, і прадпрыемства, кіруемае рэзітэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы;
ж) тэрмін «міжнародная перавозка» абазначае любую перавозку морам або па паветры, ажыццяўляемую прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калі перавозкі марскім або паветраным транспартам ажыццяўляюцца выключна паміж пунктамі, размешчанымі ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
з) тэрмін «грамадзянін» абазначае:
— любую фізічную асобу, якая мае грамадзянства адной Дагаворнай Дзяржавы;
— любую юрыдычную асобу, таварыства і асацыяцыю, якія атрымалі свой статус як такі, па заканадаўству, дзеючаму ў адной Дагаворнай Дзяржаве;
і) тэрмін «кампетэнтны орган» абазначае:
— у дачыненні да Рэспублікі Беларусь — Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўніка;
— у дачыненні да Швецыі — Міністра фінансаў, яго паўнамоцнага прадстаўніка або орган, прызначаны ў якасці кампетэнтнага органа, для мэт дадзенага Пагаднення.
2. Што датычыцца прымянення дадзенага Пагаднення Дагаворнай Дзяржавай, то любы тэрмін, не вызначаны ў ім, мае, калі з кантэксту не вынікае іншае, тое значэнне, якое ён мае па заканадаўству гэтай Дагаворнай Дзяржавы, у дачыненні да падаткаў, на якія распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.
24
Артыкул 4
Рэзідэнт
1. Пры прымяненні дадзенага Пагаднення тэрмін «рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы» абазначае любую асобу, якая па заканадаўству гэтай Дзяржавы належыць падаткаабкладанню ў ёй на падставе месца жыхарства, месца рэгістрацыі, рэзідэнцыі, месца кіравання або любога іншага аналагічнага крытэрыя, пры ўмове, аднак, што:
а) гэты тэрмін не ўключае любую асобу, якая належыць паАаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькі ў адносінах даходаў з крыніц у гэтай Дзяржаве, і
б) гэты тэрмін прымяняецца да таварыства або стану толькі ў той ступені, у якой даход, атрымліваемы такім таварыствам або станам, належыць падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве як даход рэзідэнта асабіста або яго партнёраў.
2. Калі ў адпаведнасці з палажэннямі пункта 1 фізічная асоба з'яўляецца рэзідэнтам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў, яе стан вызначаецца наступным чынам:
а) яна лічыцца рэзідэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае пастаяннае жыллё; калі яна мае пастаяннае жыллё ў абедзвюх Дзяржавах, яна лічыцца рэзідэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш цесныя асабістыя і эканамічныя сувязі (цэнтр жыццёвых інтарэсаў);
б) калі Дзяржава, у якой знаходзіцца цэнтр яе жыццёвых інтарэсаў, не можа быць вызначана або калі яна не мае пастаяннага жылля ні ў адной з Дзяржаў, яна лічыцца рэзідэнтам той Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;
в) калі яна звычайна пражывае ў абедзвюх Дзяржавах або калі яна звычайна не пражывае ні ў адной з іх, яна лічыцца рэзідэнтам той Дзяржавы, грамадзянінам якой яна з'яўляецца;