Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №25-26 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№25-26 1994 год
47.7 МБ
7.	Калі ў любым Пагадненні аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, заключаным паміж Рэспублікай Беларусь і трэцяй Дзяржавай, якая з'яўлялася членам Арганізацыі па эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю (АЭСР) на 1 ліпеня 1993 года, Рэспубліка Беларусь дасць згоду вызваліць роялці, аб якіх гаво
34
рыцца ў падпункце а) пункта 2, што ўзнікаюць у Рэспубліцы Беларусь, ад падатку Рэспублікі Беларусь на роялці або абмежаваць стаўку падатку, прадугледжаную ў гэтым падпункце, такое вызваленне або больш нізкая стаўка прымяняюцца аўтаматычна, як калі б гэта было агаворана ў падпункце а) пункта 2 гэтага артыкула.
Артыкул 13
Прырост вартасці ад адчужэння маёмасці
1.	Даходы, якія атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння нерухомай маёмасці, аб якой ідзе гаворка ў артыкуле 6, размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаюцца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2.	Даходы ад адчужэння рухомай маёмасці, што складае частку маёмасці пастаяннага прадстаўніцтва, якую прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве, або рухомай маёмасці, якая адносіцца да пастаяннай базы, што ёсць у распараджэнні рэзідэнта адной Дагаворнай Дзяржавы ў другой Дагаворнай Дзяржаве для прадастаўлення незалежных асабістых паслуг, уключаючы даходы ад адчужэння такога пастаяннага прадстаўніцтва (асобна або ў сукупнасці з цэлым прадпрыемствам) або такой пастаяннай базы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
3.	Даходы, якія атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ад адчужэння марскіх або паветраных суднаў, што выкарыстоўваюцца ў міжнародных перавозках, або рухомай маёмасці, звязанай з эксплуатацыяй такіх марскіх або паветраных суднаў, абкладаюцца падаткам толькі ў гэтай Дзяржаве.
У адносінах даходаў, якія атрымлівае ШведскаДацкаНарвежскі авіятранспартны кансорцыум (САС), палажэнні гэтага пункта прымяняюцца толькі да той часткі даходаў, якая адпавядае ўдзелу ў кансорцыуме АБ авіятранспарту (АБА), Шведскага партнёра САС.
4.	Даходы ад адчужэння любой маёмасці, акрамя пералічанай у пунктах 1, 2, 3, абкладаЮцца падаткам толькі ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзідэнтам якой з'яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.
5.	Нягледзячы на палажэнні пункта 4, даходы ад адчужэння акцый або іншых карпаратыўных правоў кампаніі, якая з'яўляецца рэзідэнтам адной з Дагаворных Дзяржаў, якія атрымлівае фізічная асоба, якая была рэзідэнтам гэтай Дзяржавы і якая стала рэзідэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у першай названай Дзяржаве, калі адчужэнне такой маёмасці адбываецца ў любы час на працягу 10 гадоў з
35
даты, з якой фізічная асоба перастала быць рэзідэнтам першай названай Дзяржавы.
Артыкул 14
Незалежныя асабістыя паслугі
1.	Даход, які атрымлівае фізічная асоба, якая з'яўляецца рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, за прафесіянальныя паслугі або іншую дзейнасць незалежнага характару, абкладаецца падаткам толькі ў гэтай Дзяржаве, за выключэннем выпадкаў, калі яна мае пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве для ажыццяўлення гэтай дзейнасці. Калі яна мае такую базу, даход можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але толькі па даходу, які адносіцца да гэтай пастаяннай базы.
2.	Тэрмін «прафесіянальныя паслугі» ўключае, у прыватнасці, незалежную навуковую, літаратурную, артыстычную, адукацыйную або выкладчыцкую дзейнасць, гэтак жа, як і незалежную дзейнасць урачоў, адвакатаў, інжынераў, архітэктараў, зубных урачоў і бухгалтараў.
Артыкул 15
Залежныя асабістыя паслугі
1.	3 улікам палажэнняў артыкулаў 16, 18 і 19 жалаванне, заработная плата і іншыя падобныя ўзнагароджанні, якія атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў адносінах работы па найму, абкладаюцца падаткам толькі ў гэтай Дзяржаве, калі толькі работа па найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве. Калі работа па найму ажыццяўляецца такім чынам, атрыманыя ў сувязі з гэтым узнагароджанні могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2.	Нягледзячы на палажэнні пункта 1, узнагароджанні, якія атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў адносінах работы па найму, ажыццяўляемай у другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаюцца падаткам толькі ў першай названай Дзяржаве, калі:
а)	атрымальнік знаходзіцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду або перыядаў, якія не перавышаюць увогуле 183 дзён за любы перыяд, што складае 12 месяцаў, і
б)	узнагароджанні выплачваюцца наймальнікам або ад імя наймальніка, які не з'яўляецца рэзідэнтам другой Дзяржавы, і
в)	расходы па выплаце ўзнагароджанняў не нясе пастаяннае прадстаўніцтва або пастаянная база, якія наймальнік мае ў другой Дзяржаве.
3.	Нягледзячы на папярэднія палажэнні гэтага артыкула,
36
узнагароджанні, што атрымліваюцца ў адносінах работы па найму, ажыццяўляемай на борце марскога або паветранага судна, выкарыстоўваемага ў міжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве. Калі рэзідэнт Швецыі атрымлівае ўзнагароджанне ў адносінах работы па найму, ажыццяўляемай на борце паветранага судна, што выкарыстоўваецца ў міжнародных перавозках САС, такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькі ў Швецыі.
Артыкул 16
Ганарары дырэктараў
Ганарары дырэктараў і іншыя падобныя выплаты, якія атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасці члена Савета дырэктараў кампаніі, якая з'яўляецца рэзідэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул 17
Работнікі мастацтва і спартсмены
1.	Нягледзячы на палажэнні артыкулаў 14 і 15, даход, які атрымлівае рэзідэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасці работніка мастацтваў, такога, як артыст тэатра, кіно, радыё або тэлебачання, або музыканта, або ў якасці спартсмена, ад яго асабістай дзейнасці як такой, ажыццяўляемай у другой Дагаворнай Дзяржаве, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2.	Калі даход ад асабістай дзейнасці, ажыццяўляемай работнікам мастацтваў або спартсменам у такой яго якасці, налічваецца не самому работніку мастацтваў або спартсмену, а іншай асобе, гэты даход, нягледзячы на палажэнні артыкулаў 7, 14 і 15, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой ажыццяўляецца дзейнасць работніка мастацтваў або спартсмена.
Артыкул 18
Пенсіі, рэнта і аналагічныя плацяжы
1.	3 улікам палажэнняў пункта 2 артыкула 19 пеней і іншыя падобныя ўзнагароджанні, выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам па сацыяльнаму забеспячэнню і рэнта, якія ўзнікаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве і выплачваюцца рэзідэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у першай названай Дагаворнай Дзяржаве.
2.	Тэрмін «рэнта» абазначае пэўную суму, перыядычна выплачваемую праз пэўны час на працягу жыцця або на працягу
37
пэўнага або ўстанаўліваемага перыяду часу ў сувязі з абавязацельствам праводзіць плацяжы за адпаведную і поўную кампенсацыю ў грашовай форме або грашовым эквіваленце.
Артыкул 19
Дзяржаўная служба
1.	а) Узнагароджанне, іншае, чым пенсія, выплачваемае Дагаворнай Дзяржавай, або яе палітыкаадміністрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады фізічнай асобе ў адносінах паслуг, якія аказваюцца гэтай Дзяржаве, або яе падраздзяленню, або органу ўлады, абкладаецца падаткам толькі ў гэтай Дзяржаве;
б) аднак такое ўзнагароджанне абкладаецца падаткам толькі ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калі паслуга ажыццяўляецца ў гэтай другой Дзяржаве і фізічная асоба з'яўляецца рэзідэнтам гэтай Дзяржавы, якая:
— з’яўляецца грамадзянінам гэтай Дзяржавы, або
— не стала рэзідэнтам гэтай Дзяржавы толькі з мэтай аказання паслуг.
2.	а) Любая пенсія, выплачваемая Дагаворнай Дзяржавай, або палітыкаадміністрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады, або з фондаў, створаных імі, фізічнай асобе ў адносінах паслуг, аказаных гэтай Дзяржаве, яе падраздзяленню або органу ўлады, абкладаецца падаткам толькі ў гэтай Дагаворнай Дзяржаве;
б) аднак такая пенсія (за выключэннем пеней, якая выплачваецца па заканадаўству сацыяльнага забеспячэння) абкладаецца падаткам толькі ў другой Дагаворнай Дзяржаве, калі фізічная асоба з’яўляецца рэзідэнтам і грамадзянінам гэтай Дзяржавы.
3.	Палажэнні артыкулаў 15, 16 і 18 прымяняюцца да ўзнагароджанняў і пенсій у адносінах паслуг, што аказваюцца ў сувязі з правядзеннем камерцыйнай дзейнасці, ажыццяўляемай Дагаворнай Дзяржавай, або яе палітыкаадміністрацыйным падраздзяленнем, або мясцовым органам улады.
Артыкул 20
Студэнты
Плацяжы, якія атрымлівае студэнт або практыкант, які з'яўляецца або з'яўляўся непаерэдна да прыезду ў адну Дагаворную Дзяржаву рэзідэнтам другой Дагаворнай Дзяржавы і які знаходзіцца ў першай названай Дзяржаве толькі для мэт атрыман
38
ня адукацыі або праходжання практыкі, вызваляюцца ад падаткаў у гэтай Дзяржаве ў адносінах плацяжоў, атрыманых з крыніц за межамі гэтай Дзяржавы для мэт яго ўтрымання, адукацыі або практыкі.
Артыкул 21
Іншыя даходы
1.	Віды даходаў рэзідэнта адной Дагаворнай Дзяржавы, незалежна ад месца іх узнікнення, не агавораныя ў папярэдніх артыкулах дадзенага Пагаднення, абкладаюцца падаткам толькі ў гэтай Дзяржаве.
2.	Палажэнні пункта 1 не прымяняюцца да даходаў, іншых, чым даход ад нерухомай маёмасці, вызначанай у пункце 2 артыкула 6, калі атрымальнік такіх даходаў, з'яўляючыся рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўніцтва або прадастаўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабістыя паслугі праз пастаянную базу, якая там знаходзіцца, і права або маёмасць, у сувязі з якімі выплачваецца даход, сапраўды звязана з такім пастаянным прадстаўніцтвам або пастаяннай базай. У такім выпадку прымяняюцца палажэнні артыкула 7 або 14 у залежнасці ад абставін.
Артыкул 22
Устараненне двайнога падаткаабкладання
1.	У выпадку Рэспублікі Беларусь двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным чынам:
Калі рэзідэнт Рэспублікі Беларусь атрымлівае даход, які ў адпаведнасці з палажэннямі дадзенага Пагаднення можа абкладацца падаткам у Швецыі, тады Рэспубліка Беларусь дазваляе ў якасці выліку з падатку на даход гэтага рэзідэнта суму, роўную падаходнаму падатку, выплачанаму ў Швецыі.