Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№25-26 1994 год
в) падпункт «а» гэтага пункта не будзе распаўсюджвацца на пеней, назначаныя да 1 студзеня 1999 года.
2 . У сувязі з наступным прымяненнем прынцыпаў, выкладзеных у пункце 1 гэтага Пратакола, да 1 кастрычніка 1998 года будзе заключана Пагадненне новай рэдакцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян бакоў у галіне пенсіённага забеспячэння.
За Рэспубліку Беларусь В. ДАРГЕЛЬ.
За Літоўскую Рэспубліку М. СТАНКЯВІЧУС.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
486 Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб гандлёваэканамічным супрацоўніцтве
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Ратыфікаваць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб гандлёваэканамічным супрацоўніцтве, падпісанае 19 сакавіка 1992 года ў горадзе Ханоі.
2. Даручыць Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццявіць неабходныя меры па выкананню дадзенай Пастановы.
Старшывя Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
4 кастрычніка 1994 г., г. Мінск.
№ 3258—XII.
ПАГАДНЕННЕ
паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб гандлёваэканамічным супрацоўніцтве
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, якія называюцца ў далейшым — Дагаворныя Бакі, у мэтах умацавання і развіцця гандлёваэканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам, кіруючыся пры ажыццяўленні ўзаемных гандлёваэканамічных сувязей прынцыпамі раўнапраўя, узаемнай выгады і нормамі міжнароднага права, дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
51
Артыкул 1
Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць пашырэнню гандлёваэканамічных сувязей, якія склаліся паміж абедзвюма краінамі.
Дагаворныя Бакі забяспечаць стабільнае і доўгатэрміновае развіццё гандлёваэканамічных адносін паміж дзвюма краінамі і створаць для гэтага рэжым найбольшага спрыяння.
Артыкул 2
Дагаворныя Бакі будуць ствараць неабходныя прававыя, эканамічныя, фінансавыя і іншыя ўмовы для захоўвання і развіцця розных формаў гандлёваэканамічных сувязей, уключаючы прамыя сувязі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў, спецыялізацыю і кааперацыю ў вытворчасці з улікам тавараабменных аперацый (бартэр).
Артыкул 3
Пастаўкі тавараў і аказанне паслуг у гандлёваэканамічных сувязях паміж абедзвюма краінамі будуць ажыццяўляцца на аснове кантрактаў, што заключаюцца паміж фізічнымі і юрыдычнымі асобамі абедзвюх краін, якія маюць права на ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці (у далейшым названыя «эканамічныя суб'екты»).
У мэтах захоўвання складзеных і неабходных для Дагаворных Бакоў гандлёваэканамічных сувязей кожны год Бакі могуць узгадняць спісы, якія змяшчаюць аб’ёмы і наменклатуру тавараў і паслуг, што маюць значэнне дзяржаўнай важнасці. Пастаўкі тавараў і аказанне паслуг звыш наменклатуры і аб'ёму, якія прадугледжаны спісамі, могуць таксама ажыццяўляцца эканамічнымі суб'ектамі на падставе адпаведных дагаворанасцей у адпаведнасці з заканадаўствам краін Дагаворных Бакоў.
Артыкул 4
Цэны на тавары і паслугі ў гандлёваэканамічных сувязях паміж абедзвюма краінамі будуць узгоднены ў кантрактах эканамічнымі суб'ектамі на аснове бягучых сусветных цэн.
Артыкул 5
Тавары, якія пастаўляюцца ў адпаведнасці з сапраўдным Пагадненнем, могуць быць рээкспартаваны ў трэція краіны толькі з папярэдняй пісьмовай згоды экспарцёра.
52
Артыкул 6
Разлікі і плацяжы за тавары і паслугі ў гандлёваэканамічных сувязях паміж эканамічнымі суб'ектамі абедзвюх краін будуць ажыццяўляцца ў свабодна канверсаванай валюце праз упаўнаважаныя імі банкі краін Дагаворных Бакоў.
Упаўнаважаныя банкі Дагаворных Бакоў узгадняюць у месячны тэрмін з даты ўваходжання ў сілу дадзенага Пагаднення неабходны тэхнічны парадак разлікаў і плацяжоў згодна з гэтым Пагадненнем.
Артыкул 7
Дагаворныя Бакі створаць Сумесную камісію з прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам для разгляду ходу выканання дадзенага Пагаднення і падрыхтоўкі рэкамендацый аб мерах на развіццю гандлёваэканамічнага супрацоўніцтва.
Пасяджэнні Сумёснай камісіі будуць праходзіць па ўзаемнай дамоўленасці па чарзе ў г. Мінску і ў г. Ханоі.
Артыкул 8
Па ўзгадненню Дагаворных Бакоў у дадзенае Пагадненне могуць быць унесены змены і дапаўненні, якія будуць афармляцца адпаведным пратаколам.
Артыкул 9
Дадзенае Пагадненне ўвойдзе ў сілу з моманту абмену Дагаворных Бакоў дакументамі, якія пацвярджаюць факт ратыфікацыі гэтага Пагаднення ў краінах Дагаворных Бакоў, у адпаведнасці з заканадаўствам кожнай з краін і будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль адзін з Дагаворных Бакоў не пазней чым за 6 месяцаў паведаміць іншы Дагаворны Бок аб сваіх намерах спыніць дзеянне Пагаднення.
Пасля спынення дзеяння дадзенага Пагаднення яго палажэнні будуць прымяняцца да ўсіх кантрактаў, якія выкананы не поўнасцю.
Здзейснена ў г. Ханоі 19 сакавіка 1992 года ў двух аўтэнтычных экземплярах, кожны на беларускай, в'етнамскай і рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.
За Урад Рэспублікі Беларусь
У. РАДКЕВІЧ.
53
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
487 Аб узнагароджанні Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
За поспехі ў справе сацыяльнай засцярогі, забеспячэння актыўнай жыццядзейнасці інвалідаў па зроку і ў сувязі з 70годдзем з дня заснавання узнагародзіць Беларускае таварыства інвалідаў па зроку Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
4 кастрычніка 1994 г., г. Мінск.
№ 3251—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
488 Аб узнагароджанні трупы работнікаў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
За значны асабісты ўклад у справу забеспячэння жыццядзейнасці, сацыяльнай актыўнасці інвалідаў па зроку, высокае прафесійнае майстэрства ўзнагародзіць Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:
Антоненку Мікалая Ільіча — дырэктара Бабруйскага навучальнавытворчага прадпрыемства
Нятылькіна Анатолія Іванавіча — старшыню Цэнтральнага праўлення
Пятрова Мікалая Аляксеевіча — ліцейшчыка пластмас Віцебскага навучальнавытворчага прадпрыемства
Сотнікава Аляксандра Васільевіча — слесара механазборачных работ Мінскага навучальнавытворчага аб'яднання
54
Сцяпурку Уладзіміра Барысавіча — завальцоўшчыка Гомельскага навучальнавытворчага прадпрыемства.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
4 кастрычніка 1994 г., г. Мінск.
№ 3252—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОУНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
489 Аб узнагароджанні Анісенка Т. М. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
За шматгадовую плённую работу, важкі асабісты ўклад у распрацоўку заканадаўчых актаў узнагародзіць сакратара пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па праблемах чарнобыльскай катастрофы Анісенка Таццяну Міхайлаўну Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
10 кастрычніка 1994 г., г. Мінск. № 3280—XII.
ВЕДОМОСТИ
ВЕРХОВНОГО
СОВЕТА
РЕСПУБЛИКИ
БЕЛАРУСЬ
15 сентября № 25—26 Издаются
1994 г. (135—136) с 1990 г.
СОДЕРЖАНИЕ
Постановления, принятые на шестнадцатой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва
467. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о секретариате шестнадцатой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва.
468. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о депутатской комиссии для контроля системы голосования на шестнадцатой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва.
469. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о порядке освещения средствами массовой информации работы шестнадцатой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва.
57
470. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь об освобождении Синицына Л. Г. от должности заместителя председателя Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по вопросам архитектуры, строительства, производства строительных материалов и жилищнокоммунального хозяйства села и города и о досрочном прекращении его депутатских полномочий.
471. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь об освобождении Шеймана В. В. от должности секретаря Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по вопросам национальной безопасности, обороны и борьбы с преступностью и о досрочном прекращении его депутатских полномочий.
472. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь об освобождении Лукашева А. В. от должности секретаря подкомиссии по услугам населению Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по промышленности и услугам населению и о досрочном прекращении его депутатских полномочий.
473. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь об освобождении Соснова А. В. от должности председателя Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по вопросам труда, цен, занятости и социальной защищенности населения и о досрочном прекращении его депутатских полномочий.
474. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь об освобождении Кучинского В. Ф. от должности секретаря подкомиссии по делам молодежи Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по делам семьи и молодежи.
475. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь об освобождении Сечко Л. Н. от должности заместителя председателя Комиссии Верховного Совета Республики Беларусь по вопросам экологии и рационального использования природных ресурсов.
476. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Дробышевской И. М.
477. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Леонова В. С.
478. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Титенкова И. И.