Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№25-26 1994 год
Артыкул 27
Уступленне ў сілу
1. Дадзенае Пагадненне належыць ратыфікацыі, і праводзіцца абмен ратыфікацыйнымі граматамі па магчымасці ў больш кароткі тэрмін.
2. Пагадненне ўступае ў сілу праз 30 дзён пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі, і яго палажэнні распаўсюджваюцца на даходы, атрыманыя 1 студзеня або пасля 1 студзеня года, наступнага за годам уступлення ў сілу Пагаднення.
Артыкул 28
Спыненне дзеяння
Дадзенае Пагадненне застаецца ў сіле да той пары, пакуль яго дзеянне не будзе спынена Дагаворнай Дзяржавай. Любая Дагаворная Дзяржава можа спыніць дзеянне Пагаднення па дыпламатычных каналах, шляхам пісьмовага паведамлення аб спыненні дзеяння не менш чым за 6 месяцаў да сканчэння любога каляндарнага года. У такім выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца ў адносінах даходаў, атрыманых 1 студзеня або пасля 1 студзеня года, што ідзе за годам, у якім дадзена паведамленне аб дэнансацыі.
У пасведчанне чаго ніжэйпадпісаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпісалі дадзенае Пагадненне.
Аформлена ў горадзе Мінску 10 сакавіка 1994 года на беларускай, шведскай і англійскай мовах. У выпадку любога разыходжання ў тлумачэнні пераважае англійскі тэкст.
За Урад Рэспублікі Беларусь За Урад Каралеўства Швецыя В. НЕКРАШЭВІЧ. Э. БЕРНЕР.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
485 Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Ратыфікаваць Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння, падпісанае 14 красавіка 1994 года ў горадзе Вільнюсе.
2. Даручыць Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь ажыццявіць неабходныя меры на выкананню дадзенай Пастановы.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М. ГРЫБ.
4 кастрычніка 1994 г., г. Мінск.
№ 3257—XII.
ПАГАДНЕННЕ паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння
Рэспубліка Беларусь і Літоўская Рэспубліка, якія ў далейшым называюцца Дагаворнымі Бакамі, імкнучыся ўрэгуляваць пенсіённае забеспячэнне грамадзян, што перасяляюцца на пастаяннае месца жыхарства з тэрыторыі адной дзяржавы на тэрыторыю другой дзяржавы, дагаварыліся аб ніжэйпададзеным:
Раздзел 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1
Для мэт гэтага Пагаднення:
45
тэрмін «заканадаўства» ўключае законы і іншыя прававыя акты ў галіне пенсіённага забеспячэння;
тэрмін «асоба без грамадзянства» мае тое ж значэнне, што і ў артыкуле I Канвенцыі 28 верасня 1954 года аб статусе апатрыдаў;
тэрмін «пастаяннае пражыванне» абазначае пастаяннае месца жыхарства, якое вызначаецца заканадаўствам Дагаворных Бакоў;
тэрмін «кампетэнтныя органы кіравання» абазначае:
у Літоўскай Рэспубліцы — Міністэрства сацыяльнай аховы;
у Рэспубліцы Беларусь — Міністэрства сацыяльнага забеспячэння;
тэрмін «кампетэнтная ўстанова» абазначае ўстанову, на якую ўскладзена ажыццяўленне пенсіённага забеспячэння.
Артыкул 2
Гэта Пагадненне рэгулюе пенсіённае забеспячэнне грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Літоўскай Рэспублікі, а таксама асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі аднаго Дагаворнага Боку і перасяляюцца на пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 3
Гэта Пагадненне ахоплівае ніжэйпералічаныя віды пенсій: а) пенсіі па інваліднасці;
б) пеней па старасці;
в) пеней за выслугу гадоў;
г) пеней з выпадку страты карміцеля.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакі прадастаўляюць на сваёй тэрыторьй пастаянна пражываючым грамадзянам другога Дагаворнага Боку аднолькавыя правы са сваімі грамадзянамі ў галіне пенсіённага забеспячэння.
Артыкул 5
Гэта Пагадненне не распаўсюджваецца на ваеннаслужачых, работнікаў МУС, дзяржбяспекі і іншых асоб, пенсіённае забеспячэнне якіх не абумоўлена сістэмай дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
46
Раздзел 2 АЖЫЦЦЯЎЛЕННЕ ПЕНСІЁННАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ
Артыкул 6
Пенсіённае забеспячэнне грамадзян і членаў іх сем'яў, акрамя выпадкаў, прадугледжаных у артыкулах 10 і 11 гэтага Пагаднения, ажыццяўляецца кампетэнтнымі ўстановамі па заканадаўству і за кошт сродкаў Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога яны пастаянна пражываюць.
Артыкул 7
Пры назначэнні пенсій поўнасцю залічваецца страхавы (працоўны) стаж, у тым ліку які дае права для назначэння пенсій на льготных умовах, за выслугу гадоў, накоплены згодна з заканадаўствам кожнага Дагаворнага Боку, незалежна, якая частка страхавога (працоўнага) стажу накоплена на тэрыторыі таго або другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 8
У выпадку перасялення пенсіянера з тэрыторыі аднаго Дагаворнага Боку на пастаяннае жыхарства на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку выплата пеней спыняецца з 1 чысла месяца, які ідзе за месяцам, у якім мела месца перасяленне, калі пенсія таго ж віду прадугледжана заканадаўствам Дагаворнага Боку па новым месцы жыхарства.
Артыкул 9
Кампетэнтная ўстанова Дагаворнага Боку, на тэрыторыю якога перасяліўся пенсіянер, прадастаўляе пенсіянеру пасля яго перасялення пенсію ў адпаведнасці з заканадаўствам, якое ім прымяняецца, з дня спынення выплаты пеней па ранейшым месцы жыхарства і нясе расходы па яе выплаце.
Артыкул 10
У выпадку перасялення грамадзяніна, якому на тэрыторьй аднаго Дагаворнага Боку была назначана пенсія па падставах, не прадугледжаных заканадаўствам другога Дагаворнага Боку, выплата пеней робіцца Дагаворным Бокам, які назначыў пенсію.
Артыкул 11
Пеней па інваліднасці і з выпадку страты карміцеля з прычыны працоўнага калецтва назначаюцца і выплачваюцца па
47
заканадаўству і за кошт сродкаў Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога працоўнае калецтва было атрымана.
Пенсіі па інваліднасці і з выпадку страты карміцеля з прычыны прафесійнага захворвання назначаюцца і выплачваюцца па заканадаўству і за кошт сродкаў Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога ажыццяўлялася працоўная дзейнасць, здольная выкдікаць гэта захворванне, незалежна ад таго, што яно ўпершыню было выяўлена на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку.
Калі грамадзянін, які атрымаў прафесійнае захворванне, працаваў на тэрыторыі абодвух Дагаворных Бакоў ва ўмовах і ў галінах дзейнасці, якія здольны выклікаць гэта захворванне, то пенсія назначаецца і выплачваецца па заканадаўству і за кошт сродкаў Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога ў апошні раз выконвалася ўказаная работа.
Артыкул 12
Выплата пенсій, прадугледжаных у артыкулах 10, 11 Пагаднення, ажыццяўляецца ў нацыянальнай валюце Дагаворнага Боку, на тэрыторыі якога пастаянна пражывае атрымальнік пенсіі, у адпаведнасці з афіцыйна ўстаноўленым курсам валют на дзень фарміравання выплатных дакументаў.
Артыкул 13
Парадак выплаты пенсій, прадугледжаных у артыкулах 10, И гэтага Пагаднення, вызначаецца пагадненнем паміж органам! Дагаворных Бакоў, якія фінансуюць выплату пенсій.
Раздзел 3
АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ УЗАЕМАДАПАМОГА
Артыкул 14
Кампетэнтныя органы кіравання Дагаворных Бакоў будуць аказваць адзін аднаму бясплатную прававую дапамогу, прадастаўляць неабходную інфармацыю аб змяненнях у заканадаўстве, аб акалічнасцях, якія маюць вырашальнае значэнне для назначэння пенсій, а таксама прымаць неабходныя меры для ўстанаўлення гэтых акалічнасцей.
Артыкул 15
Неабходныя для пенсіённага забеспячэння дакументы, выдадзеныя на тэрыторыі аднаго Дагаворнага Боку, прымаюцца на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку без легалізацыі.
48
Артыкул 16
Пытанні, звязаныя з прымяненнем палажэнняў гэтага Пагаднення, а таксама любая спрэчка, якая ўзнікае паміж Дагаворнымі Бакамі аб тлумачэнні палажэнняў гэтага Пагаднення, вырашаюцца шляхам прамых перагавораў і кансультацый паміж кампетэнтнымі органамі кіравання.
Раздзел 4
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 17
Унясенне змяненняў і дапаўненняў у гэта Пагадненне праводзіцца Дагаворнымі Бакамі па ўзгадненню паміж сабой.
Артыкул 18
Прыкладаецца Заключны Пратакол, які з'яўляецца састаўной часткай гэтага Пагаднення.
Артыкул 19
Гэта Пагадненне падлягае ратыфікацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Дагаворных Бакоў і ўступае ў сілу з дня абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Артыкул 20
Кожны Дагаворны Бок можа дэнансаваць гэта Пагадненне, аднак не пазней чым за шэсць месяцаў да спынення яго дзеяння паведамляе аб гэтым у пісьмовым выглядзе другому Дагаворнаму Боку.
Правы, набытыя згодна з палажэннямі гэтага Пагаднення, не страчваюць сваёй сілы ў выпадку яго дэнансацыі.
Аформлена ў г. Вільнюсе 14 красавіка 1994 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, літоўскай і рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку рознагалоссяў у тлумачэнні палажэнняў гэтага Пагаднення перавагу мае тэкст на рускай мове.
За Рэспубліку Беларусь За Літоўскую Рэспубліку
В. ДАРГЕЛЬ. М. СТАНКЯВІЧУС.
3—1339
ЗАКЛЮЧНЫ ПРАТАКОЛ
да Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння
Пры падпісанні Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсіённага забеспячэння Упаўнаважаныя Прадстаўнікі заяўляюць, што дасягнута дагаворанасць па наступных пытаннях:
1 .3 1 студзеня 1999 года пры ажыццяўленні пенсіённага забеспячэння грамадзян будуць прымяняцца наступныя прынцыпы:
а) пры ўзнікненні страхавога выпадку і наяўнасці ў грамадзян страхавога (працоўнага) стажу, накопленага на тэрыторыі абодвух Дагаворных Бакоў, назначэнне і выплата пенсій па інваліднасці, старасці, за выслугу гадоў, з выпадку страты карміцеля будзе праводзіцца па заканадаўству і за кошт сродкаў кожнага Дагаворнага Боку прапарцыянальна адносінам працягласці накопленага страхавога (працоўнага) стажу па заканадаўству кожнага Дагаворнага Боку да агульнай працягласці стажу, накопленага па заканадаўству абодвух Дагаворных Бакоў;
б) у выпадку перасялення з 1 студзеня 1999 года пенсіянера з тэрыторыі аднаго Дагаворнага Боку на пастаяннае жыхарства на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку пенсіі па інваліднасці, старасці, за выслугу гадоў, з выпадку страты карміцеля будуць выплачвацца за кошт сродкаў Боку, які назначыў пенсію;