Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №25-26 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№25-26 1994 год
47.7 МБ
а)	5 працэнтаў валавой сумы дывідэндаў, калі кампанія (не таварыства) фактычна мае права на дывідэнды і гэтая кампанія з'яўляецца ўладальнікам не менш 30 працэнтаў капіталу кампаніі, якая выплачвае дывідэнды;
б)	10 працэнтаў валавой сумы дывідэндаў ва ўсіх іншых выпадках.
Незалежна ад палажэнняў падпунктаў а) і б) такія дывідэнды абкладаюцца падаткам толькі ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзідэнтам якой з'яўляецца сапраўдны ўладальнік, калі сапраўдным уладальнікам з'яўляецца кампанія (не таварыства), якая валодае 100 працэнтамі капіталу кампаніі, што выплачвае дывідэнды, але толькі ў той меры, у якой прыбытак, з якога выплачваюцца дывідэнды, атрыманы ад прамысловай або вытворчай дзейнасці або ад сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі або турызму (уключаючы рэстараны і гатэлі). Аднак такое вызваленне не прымяняецца, калі прыбытак, з якога выплачваюцца дывідэнды, вызвалены ад падатку ў другой Дагаворнай Дзяржаве.
Дадзены пункт не закранае падаткаабкладанне кампаніі ў адносінах прыбытку, з якога выплачваюцца дывідэнды.
зо
3.	Тэрмін «дывідэнды» пры выкарыстанні ў гэтым артыкуле абазначае даход ад акцый або іншых правоў, якія не з'яўляюцца даўгавымі патрабаваннямі тых, хто ўдзельнічае ў прыбытку, а таксама даход ад іншых карпаратыўных правоў, які належыць такому ж падатковаму рэгуляванню, як даходы ад акцый, у адпаведнасці з заканадаўствам той Дзяржавы, рэзідэнтам якой з’яўляецца кампанія, што размяркоўвае прыбытак.
4.	Палажэнні пунктаў 1 і 2 не прымяняюцца, калі асоба, якая фактычна мае права на дывідэнды, з'яўляючыся рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, рэзідэнтам якой з'яўляецца кампанія, што выплачвае дывідэнды, праз пастаяннае прадстаўніцтва, якое знаходзіцца ў ёй, або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабістыя паслугі з пастаяннай базы, якая знаходзіцца там, і холдынг, у адносінах якога выплачваюцца дывідэнды, сапраўды адносіцца да такога пастаяннага прадстаўніцтва або пастаяннай базы. У такім выпадку прымяняюцца палажэнні артыкула 7 або 14 у залежнасці ад абставін.
5.	Калі кампанія, якая з'яўляецца рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, атрымлівае прыбытак або даходы з другой Дагаворнай Дзяржавы, гэтая другая Дзяржава можа поўнасцю вызваліць ад падатку дывідэнды, якія выплачваюцца кампаніяй, за выключэннем, калі такія дывідэнды выплачваюцца рэзідэнту гэтай другой Дзяржавы або калі ўдзел, у адносінах якога выплачваюцца дывідэнды, сапраўды звязаны з пастаянным прадстаўніцтвам або пастаяннай базай, размешчанай у гэтай другой Дзяржаве, і не падвяргаць неразмеркаваны прыбытак кампаніі падатку на неразмеркаваны прыбытак, таксама калі выплачваемыя дывідэнды або неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю або часткова з прыбытку або даходаў, якія ўзнікаюць у гэтай другой Дзяржаве.
Артыкул И
Працэнты
1.	Працэнты, якія ўзнікаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве і выплачваюцца рэзідэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2.	Аднак такія праценты могуць таксама абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнікаюць і ў адпаведнасці з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калі атрымальнік фактычна мае права на працэнты, спаганяемы такім чынам падатак не перавышае 5 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
3.	Незалежна ад палажэнняў пункта 2 працэнты абкладаюцца падаткам толькі ў той Дагаворнай Дзяржаве, рэзідэнтам якой
31
з'яўляецца атрымальнік працэнтаў, калі выконваецца адна з наступных умоў:
а)	плацельшчыкам або атрымальнікам працэнтаў з'яўляецца сама Дагаворная Дзяржава, заканадаўча створаны орган, палітычнае падраздзяленне або мясцовы орган улады, або Цэнтральны банк Дагаворнай Дзяржавы;
б)	працэнты выплачваюцца ў адносінах пазыкі, якая была зацверджана Урадам той Дагаворнай Дзяржавы, рэзідэнтам якой з'яўляецца плацельшчык працэнтаў;
в)	працэнты выплачваюцца ў адносінах пазыкі, прадастаўленай або гарантаванай дзяржаўнай фінансавай арганізацыяй з мэтай стымулявання экспарту або развіцця, калі крэдыт прадастаўлены і гарантаваны на льготных умовах;
г)	працэнты выплачваюцца ў адносінах пазыкі, прадастаўленай банкам, калі пазыка прадастаўляецца з мэтай стымулявання экспарту або развіцця ў другой Дагаворнай Дзяржаве;
д)	працэнты выплачваюцца ў адносінах запазычанасці, якая ўзнікае па продажу ў крэдыт атрымальнікам любых вырабаў або прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання прадпрыемству другой Дагаворнай Дзяржавы.
4.	Тэрмін «працэнты» пры выкарыстанні ў гэтым артыкуле абазначае даход ад даўгавых патрабаванняў любога віду, без залежнасці ад іпатэчнага забеспячэння і без залежнасці ад валодання правам на ўдзел у прыбытку даўжніка, і, у прыватнасці, даходу ад урадавых каштоўных папер, даходу ад аблігацый або даўгавых абавязацельстваў, уключаючы прэміі і ўзнагаролы па гэтых каштоўных паперах, аблігацыях або даўгавых абавязацельствах. Штрафы за несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў якасці працэнтаў у рамках гэтага артыкула.
5.	Палажэнні пунктаў 1 і 2 не прымяняюцца, калі асоба, якая фактычна мае права на працэнты, з'яўляючыся рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнікаюць працэнты, праз размешчанае ў ей пастаяннае прадстаўніцтва або ажыццяўляе ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабістыя паслугі з пастаяннай базы, якая знаходзіцца там, і даўгавое патрабаванне, на падставе якога выплачваюцца працэнты, сапраўды адносіцца да такога пастаяннага прадстаўніцтва або да пастаяннай базы. У такім выпадку прымяняюцца палажэнні артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасці ад абставін.
6.	Лічыцца, што працэнты ўзнікаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калі плацельшчыкам з'яўляецца сама Дзяржава, яе палітыкаадміністрацыйнае падраздзяленне, мясцовы орган улады або рэзідэнт гэтай Дзяржавы. Калі, аднак, асоба, якая выплачвае працэнты незалежна ад таго, ці з'яўляецца яна рэзідэнтам Дага
32
ворнай Дзяржавы або не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўніцтва або пастаянную базу, у сувязі з якімі ўзнікла запазычанасць, па якой выплачваюцца працэнты, і расходы па выплаце гэтых працэнтаў нясе гэтае пастаяннае прадстаўніцтва або пастаянная база, то лічыцца, што такія працэнты ўзнікаюць у той Дзяржаве, у якой знаходзіцца пастаяннае прадстаўніцтва або пастаянная база.
7.	Калі з прычыны асобных адносін паміж плацельшчыкам і асобай, якая фактычна мае права на працэнты, або паміж імі двума і трэцяй асобай сума працэнтаў, што адносіцца да даўгавога патрабавання, у сувязі з якім яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена паміж плацельшчыкам і асобай, якая фактычна мае на іх права, пры адсутнасці такіх адносін, то палажэнні гэтага артыкула прымяняюцца толькі да апошняй названай сумы. У такім выпадку залішняя частка плацяжоў паранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасці з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з улікам іншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.
Артыкул 12
Роялці
1.	Роялці, якія ўзнікаюць у адной Дагаворнай Дзяржаве і выплачваюцца рэзідэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.
2.	Аднак такія роялці могуць таксама абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой яны ўзнікаюць і ў адпаведнасці з заканадаўствам гэтай Дзяржавы, але калі атрымальнік з'яўляецца сапраўдным уладальнікам роялці, спаганяемы такім чынам падатак не перавышае:
а)	3 працэнтаў валавой сумы роялці, калі роялці атрыманы ў якасці ўзнагароджання за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання любога патэнта, сакрэтнай формулы або працэсу або за інфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту;
б)	5 працэнтаў валавой сумы роялці, калі роялці былі атрыманы ў якасці ўзнагароджання за выкарыстанне або прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання; і
в)	10 працэнтаў валавой сумы роялці ва ўсіх астатніх выпадках.
3.	Тэрмін «роялці» пры выкарыстанні ў гэтым артыкуле абазначае плацяжы любога віду, атрыманыя ў якасці ўзнагароджан
2—1339
33
ня за выкарыстанне або за прадастаўленне права выкарыстання любога аўтарскага права на творы літаратуры, мастацтва або навукі, уключаючы кінафільмы і фільмы або плёнкі, выкарыстоўваемыя для радыёвяшчання або тэлебачання, любога патэнта, таварнага знака, чарцяжа або мадэлі, схемы, сакрэтнай формулы або працэсу, або за выкарыстанне або прадастаўленне права выкарыстання прамысловага, камерцыйнага або навуковага абсталявання або за інфармацыю адносна прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.
4.	Палажэнні пунктаў 1 і 2 не прымяняюццад, калі фактычны ўладальнік роялці, з'яўляючыся рэзідэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнікаюць роялці, праз размешчанае ў ёй пастаяннае прадстаўніцтва або выконвае ў гэтай другой Дзяржаве незалежныя асабістыя паслугі з пастаяннай базы, якая там знаходзіцца, і права або маёмасць, на падставе якіх выплачваюцца роялці, сапраўды звязана з такім пастаянным прадстаўніцтвам або пастаяннай базай. У такім выпадку прымяняюцца палажэнні артыкула 7 або артыкула 14 у залежнасці ад абставін.
5.	Лічыцца, што роялці ўзнікаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калі плацельшчыкам з'яўляецца сама гэтая Дзяржава, яе палітычнае падраздзяленне, мясцовы орган улады або рэзідэнт гэтай Дзяржавы. Калі, аднак, асоба, якая выплачвае роялці незалежна ад таго, з'яўляецца яна рэзідэнтам Дагаворнай Дзяржавы або не, мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўніцтва або пастаянную базу, у сувязі з якімі ўзнікла абавязацельства выплачваць роялці, і такія роялці выплачваюцца гэтым пастаянным прадстаўніцтвам або пастаяннай базай, тады лічыцца, што роялці ўзнікаюць у той Дзяржаве, у якой размешчана пастаяннае прадстаўніцтва або пастаянная база.
6.	Калі з прычыны асаблівых адносін паміж плацельшчыкам і фактычным уладальнікам роялці або паміж імі абодвума і якойнебудзь трэцяй асобай сума роялці, якая адносіцца да выкарыстання, права або інфармацыі, на падставе якіх яны выплачваюцца, перавышае суму, якая была б узгоднена паміж плацельшчыкам і фактычным уладальнікам роялці ў адсутнасці такіх адносін, палажэнні гэтага артыкула прымяняюцца толькі да апошняй названай сумы. У такім выпадку залішняя частка плацяжоў паранейшаму абкладаецца падаткам у адпаведнасці з заканадаўствам кожнай Дагаворнай Дзяржавы з улікам іншых палажэнняў дадзенага Пагаднення.