Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№29 1994 год
ISSN 0868—8621
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 29
1994 год
ВЫДАННЕ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБАІКІ БЕЛАРУСЬ
МІНСК
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА
САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 кастрычніка № 29(139) Выдаюцца
1994 г. з 1990 г.
3 М Е С Т
Законы і пастановы, прынятыя на шаснаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання
501. Закон Рэспублікі Беларусь аб племянной справе ў жывёлагадоўлі.
502. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі”.
503. Закон Рэспублікі Беларусь аб грамадскіх аб’яднаннях.
504. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб увядзенні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб грамадскіх аб’яднаннях”.
505. Закон Рэспублікі Беларусь аб сувязі.
506. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб сувязі”.
507. Закон Рэспублікі Беларусь аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь.
508. Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь”.
2
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
501 Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі
Тэты Закон вызначае прававыя і эканамічныя асновы ажыццяўлення племянной справы ў жывёлагадоўлі, узаемаадносіны дзяржавы і ўладальнікаў племянной жывёлы і племянной прадукцыі. Ён накіраваны на дзяржаўнае стымуляванне і рэгуляванне дзейнасці па ўдасканаленню існуючых і стварэнню новых парод, захаванню генафонду, размнажэнню сельскагаспадарчай жывёлы (буйной рагатай жывёлы, свіней, коней, авечак, коз), пушных звяроў, птушкі, рыбы і пчол.
Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на фізічных і юрыдычных асоб незалежна ад форм уласнасці, якія ўтрымлі-ваюць племянную жывёлу, выкарыстоўваюць племянную прадукцыю, займаюцца ўзнаўленнем жывёлы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама на органы, што ажыццяўляюць дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўны кантроль у галіне племянной справы ў Рэспубліцы Беларусь.
Артыкул 1. Вызначэнне паняццяў
У гэтым Законе прымяняюцца наступныя паняцці і іх азначэнні:
племянная справа — комплекс мерапрыемстваў у жывёлагадоўлі, накіраваных на захаванне, паляпшэнне і рацыянальнае выкарыстанне карысных спадчынных якасцей жывёлы;
3
племянная жывёла — тыповая для пэўнай пароды (кросу, лініі) жывёла з дакладна вядомым паходжаннем, якая прызначана для ўзнаўлення гэтай пароды, яе асобных якасцей ці прадукцыі і павінна мець індывідуальны (гнездавы) нумар;
парода жывёлы — дастаткова шматлікая трупа жывёлы аднаго віду, якая валодае пэўнымі гаспадарча-карыснымі якасцямі і экстэр’ернымі прыметамі, масцю, стойка перадае гзтыя прыметы патомству і мае ў сваёй структуры неабходную колькасць ліній (кросаў), што дазваляе пазбегнуць бессістэмнага роднаснага развядзення ў пародзе;
племянная прадукцыя (прадукцыя племянной жывёлы) — маладняк, сперма, эмбрыёны, яйцо, ікра, лічынкі, малькі, пчаламаткі, пчолапакеты, якія атрыманы ад племянных жывёл;
племянная кніга — кніга, прызначаная для ўліку асабліва высокапрадукцыйнай племянной жывёлы, яе паходжання і племянной каштоўнасці патомства;
племянное пасведчанне — дакумент устаноўленага ўзору, што выдаецца племянной гаспадаркай на кожную жывёлу, партыю (трупу) жывёлы або яе прадукцыю пры адчужэнні на племя, у якім указваецца парода, пароднасць, прадукцыйнасць і паходжанне да трох пакаленняў продкаў;
генетычны пашпарт — дакумент устаноўленага ўзору, што выдаецца на племянную жывёлу лабараторыяй генетычнай экспертызы для пацвярджэння яе паходжання.
Артыкул 2. Задачы племянной справы
Задачамі племянной справы з’яўляюцца:
развядзенне, гадоўля, рацыянальнае выкарыстанне і абарона племянной жывёлы, захаванне яе здароўя і высокай пладавітасці;
накіраванае паляпшэнне прадукцыйнасці і іншых якасцей жывёды;
удасканаленне сродкаў і метадаў ажыццяўлення племянной справы;
стварэнне новых парод (кросаў, ліній) племянной жывёлы;
паступовае павелічэнне прадукцыйных і генетычных патрабаванняў, якім павінна адпавядаць племянная жывёла;
атрыманне прадукцыі племянной жывёлы;
захаванне генафонду, стварэнне генетычнай і генеалагічнай структуры парод і тыпаў жывёлы.
4
Артыкул 3. Заканадаўства аб племянной справе
Адносіны ў галіне племянной справы рэгулююцца гэтым Законам і выдадзенымі ў адпаведнасці з ім іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, накіраванымі на развіццё племянной справы ў Рэспубліцы Беларусь.
Артыкул 4. Дзяржаўнае кіраванне племянной справай і дзяржаўны кантроль за племянной справай
Дзяржаўнае кіраванне племянной справай і дзяржаўны кантроль за племянной справай ажыццяўляюцца племянной службай рэспубліканскага органа выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважанага Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі племяннымі службамі абласцей і раёнаў.
Племянныя службы ўсіх узроўняў:
арганізуюць распрацоўку і рэалізацыю рэспубліканскіх праграм па племянной справе;
удзельнічаюць у распрацоўцы вучэбных праграм па падрых-тоўцы спецыялістаў у галіне племянной справы;
забяспечваюць распрацоўку і ўстанаўліваюць (зацвяр-джаюць) правілы вядзення племянной справы;
рэгулююць узаемадзеянне асоб, якія ажыццяўляюць племянную справу;
ажыццяўляюць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне племянной справы;
ажыццяўляюць іншую дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Палажэнне аб дзяржаўнай племянной службе зацвярджаец-ца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 5. Дзяржаўныя інспектары па племянной справе
Кіраўнікі племянных службаў рэспубліканскага органа выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважанага Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, абласцей і раёнаў, а таксама іх намеснікі з’яўляюцца па пасадзе дзяржаўнымі інспектарамі па племянной справе.
Дзяржаўны інспектар па племянной справе нясе адказнасць за арганізацыю племянной справы ў адпаведным рэгіёне.
Дзяржаўны інспектар па племянной справе ажыццяўляе кантроль за выкананнем службовымі асобамі і грамадзянамі мерапрыемстваў па племянной справе, надежным і своечасовым выкананнем супрацоўнікамі адпаведнай племянной службы сваіх абавязкаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5
Дзяржаўныя інспектары па племянной справе пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці незалежныя ў межах сваёй кампетэнцыі і кіруюцца гэтым Законам і нарматыўнымі актамі, прынятымі ў адпаведнасці з ім.
Дзяржаўным інспектарам па племянной справе прадастаўляюцца паўнамоцтвы па ажыццяўленню кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб племянной справе органам! дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, якія ажыццяўляюць племянную справу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дзяржаўныя інспектары па племянной справе ў межах сваёй кампетэнцыі маюць права:
бесперашкодна наведваць фізічных і юрыдычных асоб, якія займаюцца племянной справай, і атрымліваць ад іх бязвыплатна інфармацыю, неабходную для ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб племянной справе;
даваць гэтым асобам прадпісанні аб устараненні выяўленых парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб племянной справе і ажыццяўляць кантроль за выкананнем гэтых прадпісанняў;
прыпыняць рэалізацыю племянной жывёлы і племянной прадукцыі пры выяўленні парушэнняў парадку племяннога ўліку і тэхналогіі вытворчасці;
ажыццяўляць нагляд за прымяненнем новых тэхналогій, інструментаў, абсталявання, матэрыялаў, біятэхнічных метадаў у селекцыі і ўзнаўленні жывёлы;
не дапускаць выкарыстання жывёлы і прадукцыі ў якасці племянных, калі яны не адпавядаюць устаноўленым патрабаванням;
ставіць пытанне перад адпаведнай племянной службай аб пазбаўленні гаспадаркі статусу племянной;
прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці асоб, вінаватых у парушэннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб племянной справе;
заяўляць іскі і ўдзельнічаць у судаводстве ад імя племянной службы.
Артыкул 6. Племянныя кнігі
Племянныя кнігі вядуцца ў Рэспубліцы Беларусь па пародах племянной жывёлы на падставе ўліковых даных, што прадстаўляюцца племянной службе рэспубліканскага органа выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважанага Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, якія займаюцца племянной справай. 6
Парадак вядзення племянных кніг вызначаецца рэспубліканскім органам выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважаным Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артикул 7. Навуковае і метадычнае забеспячэнне племян-ной справы
Навуковае і метадычнае забеспячэнне племянной справы, у тым ліку ўдасканалення тэхналогій, стварэння інструментаў, абсталявання і біяпрэпаратаў, што выкарыстоўваюцца ў племянной справе, ажыццяўляе Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Артикул 8. Крыніцы фінансавання племянной справы
Фінансаванне рэспубліканскіх праграм па племянной справе, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы племянных гаспадарак рэспубліканскай уласнасці, захаванне генафонду рэдкіх парод жывёлы, выданне спецыяльнай літаратуры па племянной справе ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублі-канскага бюджэту.
Па рашэнню мясцовых Саветаў дэпутатаў фінансаванне работ па штучнаму асемяненню жывёлы, вызначэнню яе прадукцыйнасці, ацэнцы вытворнікаў племянной жывёлы па якасці патомства, правядзенню выставак і конкурсаў па племянной справе, умацаванню і рэканструяванню матэ-рыяльна-тэхнічнай базы племянных гаспадарак камунальнай уласнасці ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.
Утрыманне дзяржаўнай племянной службы фінансуецца за кошт сродкаў адпаведнага бюджэту.
Артыкул 9. Права на ажыццяўленне племянной справы
Племянной справай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь могуць займацца фізічныя і юрыдычныя асобы незалежна ад форм уласнасці пры ўмове вядзення ўліку паходжання і прадукцыйнасці племянной жывёлы, якую яны разводзяць.
Службовыя асобы і спецыялісты дзяржаўнай племянной службы, а таксама спецыялісты па племянной справе племянных гаспадарак (за выключэннем сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак) павінны мець зоатэхнічную ці ветэрынарную адукацыю.