Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №29 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№29 1994 год
46.44 МБ
Для захоўвання гэтых дакументаў і вядзення работ з імі ствараюцца ведамасныя архівы, якія забяспечваюцца спецыяльнымі памяшканнямі, абсталяваннем, спецыялістамі і неабходнай вучэбна-метадычнай літаратурай.
Устанаўліваюцца наступныя гранічныя тэрміны захоўвання дакументаў у ведамасных архівах:
для дакументаў вышэйшых дзяржаўных органаў, Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, кіруючых органаў грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, што знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, — 15 гадоў;
для дакументаў органаў замежных спраў, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, абароны Рэспублікі Беларусь — 30 гадоў;
для дакументаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый абласнога падпарадкавання — 10 гадоў, гарадскога і раённага падпарадкавання — 5 гадоў;
для навукова-тэхнічнай дакументацыі — калі міне патрэба, але не больш 25 гадоў;
для запісаў актаў грамадзянскага стану і натарыяльных дзеянняў, дакументаў па асабоваму складу — 75 гадоў;
40
для кінафільмаў, кіначасопісаў, фотаздымкаў, фона- і відэазапісаў, машыначытаемых дакументаў — 3 гады.
Кінастужкі мастацкіх кінафільмаў перадаюцца на захоўванне па сканчэнні вытворчасці (у перыяд тыражавання).
Рэспубліканскія органы па архівах і справаводству могуць прадаўжаць тэрміны захоўвання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь міністэрствам, ведамствам і іншым арганізацыям шляхам выданы ліцэнзій у парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Тэрміны абмежавання доступу да дакументаў прыватных архіваў, што паступілі ў дзяржаўныя архівы, могуць быць абумоўлены грамадзянамі, якія перадалі іх, але не павінны перавышаць 75 гадоў з моманту перадачы.
Артыкул 19. Перадача дакументаў Нацыянальнага архіў-нага фонду Рэспублікі Беларусь на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне
Па сканчэнні ўстаноўленых артыкулам 18 гэтага Закона тэрмінаў захоўвання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у міністэрствах, дзяржаўных камітэтах, ведамствах, на дзяржаўных прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях гэтыя дакументы перадаюцца імі ва ўстаноўленым' камплекце і ўпарадкаваным стане з адпаведным навукова-даведачным апаратам на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы.
Парадак перадачы дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы вызначаецца гэтым Законам.
Дакументы міжнародных арганізацый, сумесных прадпрыемстваў, створаных з удзелам дзяржаўных структур Рэспублікі Беларусь, перадаюцца на захоўванне ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы, калі іншае не прадугледжана міжнародным пагадненнем.
Грамадзяне, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, вядуць сялянскую (фермерскую) гаспадарку, могуць перадаваць на захоўванне ў дзяржаўныя архівы па пагадненню бакоў дакументы аб вытворчай і іншай дзейнасці з мэтай захавання гэтай інфармацыі для гісторыі. Дакументы па асабоваму складу падлягаюць перадачы імі на захоўванне ў дзяржаўныя архіўныя ўстановы ў абавязковым парадку ва ўстаноўленыя артыкулам 18 гэтага Закона для ўказанай катэгорыі дакументаў тэрміны.
41
Артыкул 20. Сетка дзяржаўных архіваў, якія ажыццяў-ляюць пастаяннае захоўванне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Сетка дзяржаўных архіваў, якія ажыццяўляюць пастаяннае захоўванне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, складаецца з рэспубліканскіх, абласных і занальных дзяржаўных архіваў.
Дзяржаўныя архівы ствараюцца па рашэнню Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскія дзяржаўныя архівы з’яўляюцца рэспубліканскімі навукова-метадычнымі і навукова-даследчымі цэнтрамі па рабоце з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, абласныя — арганізацыйна-метадычнымі цэнтрамі.
Артыкул 21. Права ўласнасці на архіўныя дакументы пры рэарганізацыі ці ліквідацыі юрыдычных асоб і страце ўласніка
Пры рэарганізацыі ці ліквідацыі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый дзяржаўных форм уласнасці або ў выпадку незабеспячэння фондатрымальнікам захавадасці дакументаў іх дакументальныя фонды перадаюцца на захоўванне ў дзяржаўныя архівы. У склад камісій, якія ствараюцца для перадачы дакументаў і маёмасці, уключаюцца прадстаўнікі Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь і спецыялісты іншых юрыдычных асоб.
Пры ліквідацыі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый недзяржаўных форм уласнасці, якія не маюць права-пераемніка, органы, што зарэгістравалі іх, абавязаны прыняць меры па захаванасці дакументаў гэтых юрыдычных асоб і сумесна з архіўнымі ўстановамі вызначыць парадак іх далейшага захоўвання. Пры згодзе органаў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь дакументы названых юрыдычных асоб, што маюць навукова-гістарычную каштоў-насць, могуць перадавацца на дзяржаўнае захоўванне.
Архіўныя дакументы, што страцілі ўласніка ці ўласнік якіх ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку пазбаўлены права ўласнасці на гэтыя дакументы, перадаюцца ў Дзяржаўны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь праз установы Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь.
42
Глава V. ДЗЯРЖАЎНЫ ЎЛІК I ЗАБЕСІІЯЧЭННЕ ЗАХАВАНАСЦІ ДАКУМЕНТАЎ НАЦЫЯ-НАЛЬНАГА АРХІЎНАГА ФОНДУ РЭСІІУБ-ЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 22. Арганізацыя дзяржаўнага ўліку дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэснублікі Беларусь
Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца іх захоўвання падлягаюць цэнтралізаванаму дзяржаўнаму ўліку па фондах (калекцыях) і адзінках захоўвання. Парадак дзяржаўнага ўліку дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаў-ліваецца рэспубліканскімі органамі па архівах і справаводству.
Артыкул 23. Забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўныя органы, установы Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, прадпрыемствы, установы, аргані-зацыі, грамадскія аб’яднанні і грамадзяне, якія з’яўляюцца ўласнікамі (стваральнікамі) архіўных дакументаў, абавязаны забяспечыць захаванасць гэтых дакументаў, трымаць у належ-ным парадку будынкі і памяшканні архіваў, арганізоўваць іх ахову, падтрымліваць неабходны тэхналагічны рэжым для захоўвання архіўных дакументаў, ствараць страхавыя копіі дакументаў і фонды карыстання.
Артыкул 24. Захаванасць дакументальных номнікаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян
Фізічныя асобы, якія маюць у прыватнай уласнасці дакументы, што адносяцца да дакументальных помнікаў, забяспечваюць іх захаванасць і прадастаўляюць іх архіўным установам для зняцця страхавых копій. У выпадку адчужэння гэтых дакументаў уласнік паведамляе аб гэтым у дзяржаўныя архіўныя ўстановы, якія маюць пераважнае права на іх набыццё.
Калі ўласнік названых дакументаў не выконвае прадпісанне Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь па стварэнню ўмоў іх захоўвання, а таксама ў выпадку іх адчужэння з парушэннем пераважнага права дзяржаўных архіўных устаноў на набыццё гэтых дакументаў, установы Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь маюць права звярнуцца ў суд для вырашэння пытання аб перадачы гэтых дакументаў на дзяржаўнае захоўванне.
43
Артыкул 25. Парадак знішчэння і утылізацыі архіўяых дакументаў
Парадак знішчэння і утылізацыі архіўных дакументаў, якія не маюць гістарычнай каштоўнасці і страцілі практычнае значэнне, устанаўліваецца Камітэтам па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь. Для вызначэння гістарыч-най каштоўнасці гэтай катэгорыі дакументаў на прадпрыем-ствах, ва ўстановах і ў арганізацыях ствараюцца экспертный камісіі з прадстаўнікоў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, навуковых устаноў і іншых зацікаўленых арганізацый.
Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія з’яўляюцца крыніцамі фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, не маюць права знішчаць архіўныя дакументы без дазволу органаў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь.
Глава VI. АРГАНІЗАЦЫЯ I ВЯДЗЕННЕ СПРАВА-ВОДСТВА НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ, ВА ЎСТАНОВАХ I Ў АРГАНІЗАЦЫЯХ
Артыкул 26. Парадак вядзення справаводства
У адпаведнасці з устаноўленым у рэспубліцы парадкам вядзення справаводства распрацоўка нарматыўна-метадычных дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю і вядзенне справаводства ў дзяржаўных органах, на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях незалежна ад форм уласнасці, ускладаецца на рэспубліканскія органы па архівах і справаводству.
Прадпрыемствы, установы і арганізацыі незалежна ад форм уласнасці абавязаны выконваць нормы і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да парадку работы з дакументамі, іх апрацоўкі, руху і захоўвання.
Глава VII. ВЫКАРЫСТАННЕ ДАКУМЕНТАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІЎНАГА ФОНДУ РЭСПУБ-ЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 27. Асноўныя напрамкі дзейнасці архіўных уста-ноў па выкарыстанню дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Выкарыстанне інфармацыі, якая змяшчаецца ў дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, у мэтах задавальнення патрэб грамадства, дзяржавы і грамадзян архіўныя ўстановы рэспублікі ажыццяўляюць шляхам:
44
інфармавання аб дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія могуць быць выкарыстаны пры вырашэнні дзяржаўных, гаспадарчых, палітычных, наву-ковых і культурных задач;
выдачы даведак, копій і выпісак з дакументаў;
публікацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у сродках масавай інфармацыі;
выдання дакументальных зборнікаў;
выдання дакументаў для вывучэння і выкарыстання;
арганізацыі выставак дакументаў;
выдання даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 28. Парадак карыстання дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь даступныя для карыстання з часу паступлення іх на захоўванне ў дзяржаўныя архівы, у тым ліку ведамасныя.
Любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь мае права доступу да архіўных дакументаў для атрымання поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі і нясе адказнасць за іх захаванасць, праду-гледжаную гэтым Законам.