Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №29 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№29 1994 год
46.44 МБ
Фізічныя і юрыдычныя асобы, якія займаюцца племянной справай, маюць права:
самастойна выбіраць формы ажыццяўлення дзейнасці ў галіне племянной справы;
7
адчужаць і набываць племянную жывёлу і племянную прадукцыю пры наяўнасці на іх племянных пасведчанняў;
уступаць у асацыяцыі, таварыствы і іншыя аб’яднанні па развядзенню жывёлы, ажыццяўленню племянной справы, па рэалізацыі і набыццю племянной жывёлы і яе прадукцыі;
прымаць удзел у ажыццяўленні рэспубліканскіх праграм па племянной справе;
прымаць удзел у выстаўках, аўкцыёнах племянной жывёлы і племянной прадукцыі;
ажыццяўляць іншыя дзеянні, якія не супярэчаць гэтаму Закону.
Артыкул 10. Выкарыстанне і рэалізацыя племянной жывёлы і племянной прадукцыі
Усе юрыдычныя і фізічныя асобы, што выкарыстоўваюць племянную жывёлу і племянную прадукцыю, павінны ажыццяўляць мерапрыемствы па племянной справе ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Рэалізацыя племянной жывёлы і яе прадукцыі на племя ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці племяннога пасведчання, якое выдаецца ўладальнікам племянной жывёлы або племянной прадукцыі.
Племянная жывёла і племянная прадукцыя рэалізуюцца за межы Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці на гэта дазволу рэспубліканскага органа выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважанага Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, або ўпаўнаважаных ім органаў.
Артыкул 11. Племянныя гаспадаркі
У залежнасці ад якасці і колькасці племянной жывёлы і яе парод, узроўню прадукцыйнасці гэтай жывёлы племянныя гаспадаркі падраздзяляюцца на племянныя заводы, селек-цыйна-гібрыдныя цэнтры, племптушкарэпрадуктары, племянныя саўгасы (калгасы). Дазваляецца стварэнне племянной сялянскай (фермерскай) гаспадаркі.
Аднясенне гаспадарак да адпаведнай племянной катэгорыі, а таксама наданне сялянскай (фермерскай) гаспадарцы статусу племянной праводзіцца шляхам атэстацыі. Пры гэтым улічваюцца пагалоўе і якасць племянной жывёлы, вопыт работы і адпаведная кваліфікацыя персаналу, тэхнічная аснашчанасць і тэхналогія вытворчасці, адпаведнасць вытворчасці ветэрынарна-санітарным нормам. Па выніках атэстацыі гаспадарцы выдаецца пашпарт племянной гаспадаркі.
8
Палажэнне аб парадку і ўмовах правядзення атэстацыі племянных гаспадарак і ўзор пашпарта племянной гаспадаркі зацвярджаюцца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Племянную справу ажыццяўляюць таксама племянныя прадпрыемствы (станцыі), якія з’яўляюцца спецыялізаванымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі (спецыялізаванымі па-драздзяленнямі такіх прадпрыемстваў), што выкарыстоўваюць племянных вытворнікаў, адбіраюць іх прадукцыю для штучнага асемянення, і выпрабавальныя станцыі, якія з’яўляюцца сельскагаспадарчымі спецыялізаванымі падраз-дзяленнямі юрыдычных асоб і праводзяць выпрабаванні спадчынных якасцей племянной жывёлы.
Дзяржаўныя племянныя заводы, селекцыйна-гібрыдныя цэнтры, выпрабавальныя станцыі, племянныя доследныя і племянныя эксперыментальныя гаспадаркі, племптушкарэ-прадуктары знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці.
Артыкул 12. Гарантыі племянным гаспадаркам
Племянныя гаспадаркі знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Умяшанне ў дзейнасць племянных гаспадарак у выпадках, не прадугледжаных заканадаўствам, забараняецца.
Пагалоўе племянной жывёлы племянной гаспздаркі і яе маёмасць могуць падзяляцца толькі з дазводу рэспубліканскага органа выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважанага Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Адабранне зямель сельскагаспадарчага прызначэння ў племянных гаспадарак дазваляецца толькі пры ўмове прадастаўлення ім адначасова іншых зямельных участкаў і пакрыцця страт у адпаведнасці з зямельным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 13. Кармленне і ўтрыманне племянной жывёлы
Кармленне і ўтрыманне племянной жывёлы ажыццяў-ляюцца ў адпаведнасці з рэспубліканскімі стандартам!, зацверджанымі органам!, упаўнаважанымі Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 14. Удасканаленне існуючых і стварэнне новых парод жывёлы
Удасканаленне існуючых і стварэнне новых парод (кросаў, ліній) жывёлы вядуцца па рэспубліканскіх селекцыйных праграмах, якія зацвярджае Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
9
Артикул 15. Узнаўленне жывёлы
Узнаўленне жывёлы ў дзяржаўных, калектыўных і прыватных гаспадарках вядзецца шляхам штучнага асемянення і непасрэднага выкарыстання племянных вытвор-нікаў, якія маюць племянныя пасведчанні.
Парадак выкарыстання племянных вытворнікаў або іх спермы вызначаецца рэспубліканскімі селекцыйнымі праграмамі.
Для ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы і свіней прымяняецца сперма ад племянных вытворнікаў, атрыманая на дзяржаўных прадпрыемствах па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчай жывёлы і на станцыях па штучнаму асемяненню. Племянныя вытворнікі, якія выкарыстоўваюцца на ўказаных прадпрыемствах і станцыях, павінны мець генетычны пашпарт.
Артыкул 16. Вызначэнне прадукцыйнасці племянной жывёлы
Прадукцыйнасць племянной жывёлы вызначаецца іх уладальнікамі або на дагаворнай аснове — спецыялістамі лабараторый, кантрольна-выпрабавальных станцый і іншых спецыялізаваных арганізацый па племянной справе на падставе ўліковых узважванняў, вымярэнняў і вызначэнняў якасных паказчыкаў жывёлы і яе прадукцыі.
Парадак вызначэння прадукцыйнасці племянной жывёлы ўстанаўліваецца рэспубліканскім органам выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважаным Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 17. Вызначэнне племянной каштоўнасці жывёлы
Племянная каштоўнасць жывёлы вызначаецца на падставе ўліковых даных аб паходжанні жывёлы, яе ўласнай прадукцыйнасці, прадукцыйнасці патомства і іншых даных.
Парадак і ўмовы вызначэння племянной каштоўнасці жывёлы зацвярджаюцца рэспубліканскім органам выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважаным Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 18. Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб племянной справе
Фізічныя асобы, вінаватыя ў занясенні ў племянныя пасведчанні недакладных даных аб племянной жывёле, у выкарыстанні для асемянення вытворнікаў і іх прадукцыі без племянных пасведчанняў або недабраякаснай племянной прадукцыі, а на дзяржаўных прадпрыемствах па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчай жывёлы і
10
станцыях па штучнаму асемяненню — і без генетычнага пашпарта, у рэалізацыі племянной жывёлы і яе прадукцыі на племя без племяннога пасведчання, а за межы. Рэспублікі Беларусь — без дазволу рэспубліканскага органа выканаўчай улады ў галіне сельскай гаспадаркі, упаўнаважанага Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, або ўпаўнаважаных ім органаў, а таксама ў парушэнні патрабаванняў па правядзенню ўліку і нумарацыі племянной жывёлы і вызначэнню яе каштоўнасці і прадукцыйнасці, нясуць адміністрацыйную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У выпадку рэалізацыі племянной жывёлы і племянной прадукцыі без племянных пасведчанняў ці з дакументамі, якія ўтрымліваюць ілжывыя звесткі аб жывёле і прадукцыі, на юрыдычную асобу, якая дапусціла гэтыя парушэнні, дзяржаўны інспектар па племянной справе накладае штраф у суме ад аднакратнага да трохкратнага памеру выручкі ад рэалізацыі такім чынам жывёлы і прадукцыі.
Штрафы, якія накладаюцца ў адпаведнасці з гэтым Законам, накіроўваюцца ў пазабюджэтныя фонды мясцовых Саветаў дэпутатаў і выкарыстоўваюцца для падтрымання племянной справы.
Органы дзяржаўнай племянной службы павінны кампенсаваць страты, нанесеныя юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў выніку незаконных дзеянняў супрацоўнікаў гэтых органаў.
Гаспадарка можа быць пазбаўлена пашпарта племянной гаспадаркі за неаднаразовыя на працягу года парушэнні ці грубае парушэнне заканадаўства аб племянной справе.
Артыкул 19. Вырашэнне спрэчак
Спрэчкі, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні племянной справы, вырашаюцца судом у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 20. Міжнародныя дагаворы
Калі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія змяшчаюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнародных дагавораў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАІПЭНКА.
28 верасня 1994 г., г.Мінск.
№ 3244—XII.
11
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
502 Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі”
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Да прывядзення заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з дадзеным Законам акты дзеючага заканадаў-ства Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць у той частцы, у якой яны не супярэчаць дадзенаму Закону.
2.	Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
да 1 студзеня 1995 года ўнесці ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з нормамі Закона Рэспуб-лікі Беларусь ”Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі”;
да 1 снежня 1994 года прыняць нарматыўныя акты, праду-гледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі”, і прывесці ў адпаведнасць з ім раней прынятыя рашэнні Урада.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М.ГРЫБ.
28 верасня 1994 г.,г.Мінск.
№ 3245—XII.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
503 Аб грамадскіх аб’яднаннях
Тэты Закон рэгулюе грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з рэалізацыяй права грамадзян на аб’яднанне, і вызна-чае прынцыпы ўтварэння, рэгістрацыі і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў.
12
РАЗД ЗЕЛ I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Паняцце грамадскага аб’яднання
Грамадскім аб’яднаннем з’яўляецца добраахвотнае фарміраванне грамадзян, якое яны ўтварылі на аснове агульнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў.
Дзеянне гэтага Закона не распаўсюджваецца на палітычныя партыі, прафесійныя саюзы і рэлігійныя арганізацыі, арганізацыі, створаныя органамі дзяржаўнага кіравання, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, іншыя грамадскія фарміраванні, парадак стварэння і дзейнасці якіх вызначаецца асобнымі заканадаўчымі актамі.
Артыкул 2. Права грамадзян на аб’яднанне
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права па сваёй ініцыятыве ствараць грамадскія аб’яднанні і ўступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні.