Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№29 1994 год
Транспартныя сродкі, што належаць дзяржаўным прадпрыемствам сувязі і выкарыстоўваюцца для тэхналагічных патрэб, не могуць быць выкарыстаны іншымі прадпрыемствам!, установамі і арганізацыямі для правядзення работ, якія не адносяцца да дзейнасці прадпрыемстваў сувязі.
Артыкул 15. Выданне знакаў паштовай аплаты
Выключнае права на выданне знакаў паштовай аплаты належыць органу кіравання сувяззю.
Органам кіравання сувяззю ўстанаўліваюцца ўзоры знакаў паштовай аплаты, іх наміналы і тыражы, арганізуецца выданне і распаўсюджванне гэтых знакаў.
29
Артикул 16. Права карыстання сувяззю
Любой фізічнай і юрыдычнай асобе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь гарантуецца права карыстання дзяржаўнымі сеткамі сувязі агульнага прызначэння пры ўмове выканання правілаў карыстання сродкамі сувязі, якія ўстанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Паведамленні, якія датычацца бяспекі чалавечага жыцця на моры, зямлі, у паветры і касмічнай прасторы, уключаючы эпідэміялагічныя паведамленні, павінны перадавацца ў прыярытэтным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь пры стыхійных бедствах, эпідэміях, эпізаотыях і інпіых надзвычайных абставінах мае права прыпынення дзейнасці любых сетак і сродкаў сувязі, а таксама прыярытэтнага выкарыстання любых сетак і сродкаў сувязі незалежна ад іх прыналежнасці.
Артыкул 17. Адказнасць пры аказанні паслуг сувязі
Суб’екты гаспадарання, якія прадаставілі паслугі сувязі, нясуць матэрыяльную адказнасць перад кліентам за іх невыкананне або неналежнае выкананне, акрамя выпадкаў, прадугледжаных артыкулам 18 гэтага Закона або міжнароднымі канвенцыямі, пагадненнямі і іх выканаўчымі рэгламентамі.
Артыкул 18. Вызваленне ад адказнасці
Прадпрыемствы, якія прадастаўляюць паслугі сувязі, вызваляюцца ад адказнасці:
за ўрон, нанесены з прычыны неадольнай сілы*;
калі пашкоджанне або знішчэнне паштовага адпраўлення адбылося па віне адпраўшчыка;
калі пашкоджанне або знішчэнне паштовага адпраўлення адбылося з прычыны яго асаблівых уласцівасцей;
калі паштовае адпраўленне атрымана кліентам ва ўстаноўленым парадку;
калі паштовае, дакументальнае адпраўленне знішчана, канфіскавана на падставах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
* Пад неадольнай сілай у гэтым Законе разумеюцца ўзнікшыя незалежна ад волі прадпрыемства, што прадаставіла паслугі сувязі, тэхнічныя перашкоды або перабоі ў аказанні паслуг сувязі ў выніку стыхійнага бедства, катастрофы або іншых надзвычайных здарэнняў, якіх той, хто прадаставіў паслугі сувязі, не мог прадбачыць або прадухіліць.
30
Артыкул 19. Парадак выдачы інфармацыі аб паштовых адпраўленнях і передаваемых паведамленнях
Інфармацыя аб паштовых адпраўленнях або паведамленнях, якая перадаецца па сетцы электрасувязі, можа выдавацца прадпрыемствам, якое прадастаўляе паслугі сувязі, толькі адпраўшчыку, адрасату або іх прадстаўнікам, а таксама адпаведным дзяржаўным органам у прадугледжаных законам выпадках.
Артыкул 20. Абмежаванні ў перасылцы паштовых адпраў-ленняў
Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь мае права ўстанаўліваць часовыя абмежаванні на прыём паштовых адпраўленняў.
У выпадках, калі ўзнікаюць падазрэнні аб наяўнасці ў паштовым адпраўленні забароненых да перасылкі рэчываў або прадметаў, работнікі прадпрыемства сувязі маюць права патрабаваць ад адпраўшчыка прад’яўлення паштовай пасылкі або бандэролі ў раскрытым выглядзе. У выпадку нязгоды адпраўшчыка работнік прадпрыемства сувязі мае права адмовіць у прыёме адпраўлення.
Артыкул 21. Мытпы кантроль паштовых адпраўленняў
Міжнародныя паштовыя адпраўленні ў час перамяшчэння праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь прадпрыемствамі сувязі павінны прад’яўляцца для кантролю мытным органам.
Парадак перамяшчэння рэчаў праз мытную мяжу ў міжнародных паштовых адпраўленнях вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 22. Улікова-справаздачны час, які ўжываецца ў сувязі
У тэхнічных працэсах перадачы паведамленняў і інфармацыі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ужываецца адзіны ўлікова-справаздачны час — беларускі.
У міжнароднай сувязі ўлікова-справаздачны час вызначаецца міжнароднымі дагаворамі.
Артыкул 23. Міжнароднае супрацоўніцтва
Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне сувязі рэгулюецца міжнароднымі дагаворамі.
Калі міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія змяшчаюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правілы міжнародных дагавораў.
31
Артикул 24. Адказнасць за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб еувязі
Асобы, якія парушаюць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сувязі, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.
5 кастрычніка 1994 г., г.Мінск.
№ 3273—ХП.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САБЕТА РЭСПУВЛІКІ БЕЛАРУСЬ
506 Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб сувязі”
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Увесці ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб сувязі” з 1 студзеня 1995 года.
2. Устанавіць, што да прывядзення заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з указаным Законам акты дзеючага заканадаўства прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць дадзенаму Закону.
3. Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 красавіка 1995 года:
прадставіць у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы аб прывядзенні дзеючых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з дадзеным Законам;
устанавіць парадак ліцэнзавання дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб у галіне сувязі, а таксама выкарыстання радыёчастотнага рэсурсу;
распрацаваць парадак рэгістрацыі радыёэлектронных сродкаў сувязі, якія з’яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання;
вызначыць і зацвердзіць парадак аховы сродкаў, збудаванняў сувязі і частотнага рэсурсу;
32
устанавіць парадак кантролю за станам усіх сетак электрасувязі, якія маюць выхад на агульнаграмадскія сеткі электрычнай сувязі;
прыняць іншыя неабходныя рашэнні, якія забяспечваюць рэалізацыю дадзенага Закона;
прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з дадзеным Законам;
забяспечыць перагляд і адмену міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь нарматыўных актаў, якія супярэчаць дадзенаму Закону.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М.ГРЫБ.
5 кастрычніка 1994 г., г.Мінск.
№ 3274—ХП.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
507 Аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь
Тэты Закон, зыходзячы з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, рэгулюе грамадскія адносіны па ўстанаўленню арганізацыйна-прававых і эканамічных асноў накаплення, уліку, захоўвання і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Глава I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб Нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь складаецца з гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
2—1487
33
Артыкул 2. Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь — гэта сукупнасць дакументаў, якія створаны ў Беларусі ў працэсе дзяржаўнай, эканамічнай, грамадска-палітычнай, сацыяльна-культурнай дзейнасці на розных этапах развіцця дзяржавы. Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца гістарычнай і культурнай спадчынай, здабыткам народа Беларусі, яго дакументальнай памяццю і служаць задавальненню патрэб грамадства і дзяржавы, рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь захоўваюцца ў дзяржаўных архівах, у тым ліку ведамасных, архівах недзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і прыватных архівах фізічных асоб.
Артыкул 3. Архівы ў Рэспубліцы Беларусь
Асноўнымі відамі архіваў Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца дзяржаўныя, ведамасныя архівы, архівы недзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і прыватныя архівы фізічных асоб.
Пад дзяржаўным архівам разумеецца дзяржаўная архіўная ўстанова, якая ажыццяўляе прыём і пастаяннае захоўванне архіўных дакументаў у інтарэсах карыстальнікаў.
Пад ведамасным архівам разумеецца дзяржаўная архіўная ўстанова або структурнае падраздзяленне, якія захоўваюць дакументы на працягу вызначанага тэрміну на сваім прадпрыемстве, ва ўстанове і ў арганізацыі.
Пад архівам недзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў разумеецца архіўная ўстанова, якая ажыццяўляе прыём і пастаяннае захоўванне архіўных дакументаў, за вы-ключэннем дакументаў па асабоваму складу, зарэгістраваная ва ўстаноўленым законам парадку.
Пад прыватным архівам разумеецца комплекс архіўных дакументаў, якія створаны асобай, сям’ёй, родам ці набыты ім (імі) на законных падставах, знаходзяцца ў яго (іх) валоданні і зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку Дзяржаўнай архіўнай службай Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 4. Абавязкі юрыдычных і фізічных асоб у фарміраванні Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі незалежна ад форм уласнасці, грамадскія аб’яднанні, а таксама фізічныя асобы абавязаны забяспечваць накапленне, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных
34
дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі ў гэтым Законе і іншых актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Глава П. НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРХІЎНЫ ФОНД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 5. Склад Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь складаецца з дакументаў, сабраных у працэсе дзейнасці прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, якія існавалі і існуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Сюды адносяцца даку менты:
вышэйшых і мясцовых дзяржаўных органаў, пракуратуры, органаў дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, абароны і іх навучальных устаноў, натарыята, загсаў;
прадпрыемстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых галін эканомікі незалежна ад форм уласнасці;
устаноў і арганізацый навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, кінематаграфіі, тэлебачання, радыё і друку;