Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №29 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№29 1994 год
46.44 МБ
Рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь абскарджваецца ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, рашэнні ўпраўленняў юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў — адпаведна ў абласныя і Мінскі гарадскі суды.
Артыкул 18. Пасведчанне аб рэгістрацыі грамадскіх аб’яднання ў
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і ўпраўленні юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў выдаюць пасведчанні аб рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў.
Пасведчанне афармляецца рэгіструючым органам у трохдзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння аб рэгістрацыі.
Артыкул 19. Збор за рэгістрацыю грамадскага аб’яднання
За рэгістрацыю грамадскіх аб’яднанняў і іх сімвалаў (калі рэгістрацыя сімвалаў адбываецца неадначасова з рэгістрацыяй аб’яднання) бярэцца збор у парадку і памерах, устаноўленых Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
18
Артыкул 20. Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб’яднанняў
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вядзе Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб’яднанняў.
Упраўленні юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў вядуць рэестр грамадскіх аб’яднанняў. Адпаведныя даныя ў дзесяцідзённы тэрмін перадаюцца ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 21. Рэарганізацыя або ліквідацыя грамадскіх аб’яднанняў
Рэарганізацыя грамадскіх аб’яднанняў (зліццё, далучэнне, раздзяленне, выдзяленне і пераўтварэнне) ажыццяўляецца па рашэнню іх вышэйшых органаў. Рэгістрацыя новаўтвораных пасля рэарганізацыі грамадскіх аб’яднанняў ажыццяўляецца ў агульным парадку.
Грамадскія аб’яднанні могуць быць ліквідаваны:
1)	па рашэнню іх вышэйшых органаў;
2)	па рашэнню суда на падставах, прадугледжаных артыкулам 29 гэтага Закона.
Ліквідацыя міжнародных і рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па прад-стаўленню Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Ліквідацыя мясцовых грамадскіх аб’яднанняў праводзіцца па рашэнню абласных і Мінскага гарадскога судоў па месцы знаходжання кіруючых органаў грамадскіх аб’яднанняў па прадстаўленню ўпраўленняў юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў.
Сродкі і маёмасць ліквідаваных грамадскіх аб’яднанняў пасля задавальнення маёмасных прэтэнзій накіроўваюцца на мэты, прадугледжаныя іх статутамі.
Рашэнне вышэйшага органа грамадскага аб’яднання аб яго ліквідацыі або адпаведнае рашэнне суда накіроўваецца ў рэгіструючы і фінансавы органы, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і публікуецца ў афіцыйным выданні.
На падставах рашэнняў вышэйшага органа грамадскага аб’яднання або суда адпаведны рэгіструючы орган выключав ліквідаванае грамадскае аб’яднанне з рэестра грамадскіх аб’яднанняў, а Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь — з Дзяржаўнага рэестра грамадскіх аб’яднанняў.
19
РАЗДЗЕЛ III. ПРАВЫ I ЎМОВЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ
Артикул 22. Правы грамадскіх аб’яднанняў
Грамадскія аб’яднанні карыстаюцца наступнымі правамі:
1)	бесперашкодна атрымліваць і распаўсюджваць інфарма-цыю, якая мае дачыненне да іх дзейнасці; засноўваць уласныя і карыстацца ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі; ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць;
2)	прадстаўляць і абараняць правы і законный інтарэсы сваіх членаў (удзельнікаў) у дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях;
3)	утвараць у неабходных выпадках за кошт уласных сродкаў структурныя падраздзяленні;
4)	ажыццяўляць вытворча-гаспадарчую дзейнасць, накіраваную на вырашэнне статутных мэт і задач;
5)	мець свае сімвалы (эмблему, вымпел, значок і іншыя).
Артыкул 23. Матэрыяльна-фінансавая аснова дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў
Грамадскія аб’яднанні могуць мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную ім для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, • прадугледжанай статутам, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з законам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
Грашовыя сродкі грамадскіх аб’яднанняў фарміруюцца з:
1)	уступных і членскіх узносаў (калі іх выплата прадугледжана статутам);
2)	добраахвотных ахвяраванняў;
3)	паступленняў ад правядзення лекцый, выставак, спартыўных і іншых мерапрыемстваў, латарэй;
4)	даходаў ад вытворча-гаспадарчай дзейнасці;
5)	іншых не забароненых заканадаўствам партупленняў.
Сродкі і маёмасць грамадскіх аб’яднанняў не могуць пераразмяркоўвацца паміж членамі гэтых аб’яднанняў і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных мэт і задач; дапускаецца, выкарыстанне грамадскімі аб’яднаннямі сваіх сродкаў на дабрачынныя мэты, нават калі гэта не ўказана ў статутах.
20
Артыкул 24. Абарона правоў грамадскіх аб’ядйанняў
Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадскіх аб’яднанняў ажыццяўляецца ў судовым парадку, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.
РАЗДЗЕЛ IV. КАНТРОЛЬ ЗА АДПАВЕДНАСЦЮ ДЗЕЙ-НАСЦІ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ ЗАКАНАДАЎСТВУ I СТАТУТАМ.
АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ЗАКА-НАДАЎСТВА
Артыкул 25. Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці грамад-скіх аб’яднанняў заканадаўству і статутам
Нагляд за адпаведнасцю дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь і падначаленыя яму пракуроры.
Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў іх статутам ажыццяўляюць органы, якія зарэгістравалі дадзеныя аб’яднанні.
Службовыя асобы органаў, якія зарэгістравалі грамадскія аб’яднанні, у межах сваіх абавязкаў маюць права ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах гэтых аб’яднанняў, знаёміцца з іх дакументамі і рашэннямі, патрабаваць і атрымліваць інфармацыю па пытаннях статутнай дзейнасці грамадскага аб’яднання.
Кантроль за фінансавай дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку за крыніцамі іх даходаў, памерамі атрыманых імі сродкаў і выплатай падаткаў ажыццяўляюць дзяржаўныя йадатковыя органы.
Іншае ўмяшанне ў дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў забараняецца.
Артыкул 26. Адказнасць за парушэнне заканадаўства
Грамадскія аб’яднанні, службовыя асобы і грамадзяне за парушэнні гэтага Закона нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Грамадскае аб’яднанне, якое нанесла незаконным! дзеяннямі матэрыяльны або маральны ўрон грамадзянам або юрыдычным асобам, абавязана пакрыць прычынены ўрон у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
21
Артыкул 27. Віды спагнанняў
За парушэнне гэтага Закона ў дачыненні да грамадскіх аб’яднанняў могуць быць прыменены наступныя віды спагнанняў:
1)	пісьмовае папярэджанне;
2)	ліквідацыя грамадскага аб’яднання.
Артыкул 28. Пісьмовае папярэджанне
У выпадку ўчынення грамадскім аб’яднаннем дзеянняў, якія супярэчаць патрабаванням гэтага Закона, акрамя выпадкаў, калі парушэнне цягне за сабой ліквідацыю аб’яднання па рашэнню суда, парушэння іншых актаў зака-надаўства, а таксама патрабаванняў статута, якія датычацца мэт, задач і метадаў дзейнасці аб’яднання, кіруючаму органу гэтага грамадскага аб’яднання выносіцца рэгіструючым органам пісьмовае папярэджанне.
Папярэджанне выдаецца ці накіроўваецца па пошце кіруючаму органу грамадскага аб’яднання не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля яго вынясення.
Артыкул 29. Ліквідацыя грамадскага аб’яднання
Грамадскае аб’яднанне ліквідуецца па рашэнню суда ў выпадках:
1)	учынення аб’яднаннем дзеянняў, указаных у артыкуле 3 гэтага Закона;
2)	паўторнага на працягу года ўчынення дзеянняў, за якія было вынесена пісьмовае папярэджанне;
3)	калі пры рэгістрацыі грамадскага аб’яднання з боку яго заснавальнікаў былі дапушчаны парушэнні гэтага Закона.
РАЗД ЗЕЛ V. МІЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗІ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ. МІЖНАРОДНЫЯ ДАГА-ВОРЫ
Артыкул 30. Міжнародныя сувязі грамадскіх аб’яднанняў
Грамадскія аб’яднанні ў адпаведнасці з іх статутам! могуць уступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, удзельнічаць у стварэнні міжнародных саюзаў грамадскіх аб’яднанняў, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і рабіць іншыя захады, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам.
22
Артикул 31. Дзейнасць арганізацыйных структур грамад-скіх аб’яднанняў замежных дзяржаў на тэры-торыі Рэспублікі Беларусь
Філіялы, аддзяленні, прадстаўніцтвы і іншыя арганізацыйныя структуры грамадскіх аб’яднанняў замежных дзяржаў ствараюцца і дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 32. Міжнародныя дагаворы
Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, што змяшчаюцца ў гэтым Законе, прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.
4 кастрычніка 1994 г., г.Мінск.
№ 3254—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
504 Аб увядзейні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб грамадскіх аб’яднаннях”
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Увесці ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб грамадскіх аб’яднаннях” з дня яго апублікавання.
Да прывядзення заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з названым Законам акты дзеючага заканадаўства прымяняюцца ў той частцы, у якой яны не супярэчаць гэтаму Закону.
2.	Даручыць Кабінету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:
унесці ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб грамадскіх аб’яднаннях”;
23
прывесці рашэнні У рада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;
забяспечыць перагляд і адмену міністэрствамі і ведамствамі рэспублікі іх нарматыўных актаў, якія супярэчаць указанаму Закону;
вызначыць парадак публікацыі паведамленняў аб рэгістрацыі або ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў.
3.	Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь, упраўленням юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў у адпаведнасці з гэтым Законам правесці да 1 красавіка 1995 года перарэгістрацыю раней зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў.
Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь часова да прыняцця адпаведнага заканадаўчага акта зарэгістраваць новы Статут Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Беларусь з захаваннем яе назвы.