Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№29 1994 год
4. Кантроль за выкананнем гэтай Пастановы ўскласці на Камісію Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь М.ГРЫБ.
4 кастрычніка 1994 г., г.Мінск
№ 3255—ХП
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
505 Аб сувязі
Тэты Закон устанаўлівае правы і абавязкі дзяржаўных органаў, суб’ектаў гаспадарання па кіраванню, уладанню і распараджэнню сродкамі сувязі і аказанню паслуг сувязі. Закон абараняе інтарэсы карыстальнікаў паслугамі сувязі.
Артыкул 1. Прызначэнне сувязі
Сувязь з’яўляецца адной з асноўных частак гаспадарчай і сацыяльнай инфраструктуры Рэспублікі Беларусь і прызначана
24
для задавальнення патрэб дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб у паслугах электрычнай і паштовай сувязі.
Сетка электрычнай сувязі — гэта комплекс тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць перадачу і прыём сігналаў, што адлюстроўваюць гукі, відарысы, пісьмовы тэкст, знакі або паведамленні любога роду, па правадной, аптычнай, радыёсістэме або іншых электрамагнітных сістэмах.
Сетка паштовай сувязі — гэта цэласная сістэма прадпрыемстваў сувязі і транспарту, якія забяспечваюць прыём, апрацоўку, перавозку і дастаўку паштовых адпраўленняў, пенсій і дапамог, а таксама распаўсюджванне перыядычнага друку і аказанне іншых дадатковых паслуг.
Артыкул 2. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сувязі
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сувязі складаецца з Канстытуцыі, гэтага Закона і іншых нарматыўных актаў.
Правілы аказання паслуг сувязі, выкарыстання сродкаў сувязі і частотнага рэсурсу зацвярджаюцца ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 3. Уласнасць на сеткі і сродкі сувязі
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь суб’екты гаспадарання, якія ажыццяўляюць паслугі сувязі, ствараюцца на аснове разнастайных форм уласнасці.
Сеткі электрычнай сувязі могуць' знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, а таксама ва ўласнасці юрыдычных і фізічных асоб.
Выключнае права стварэння сеткі паштовай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем знакаў паштовай аплаты належыць дзяржаве ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Маёмасць дзяржаўных прадпрыемстваў сувязі адносіцца выключна да рэспубліканскай уласнасці.
Артыкул 4. Дзяржаўнае кіраванне сувяззю
Дзяржаўнае кіраванне сувяззю ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца спецыяльна ўпаўнаважаным Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь органам выканаўчай улады*.
Орган кіравання сувяззю мае права кантролю за станам усіх сетак электрасувязі, якія маюць выхад на агульнадзяржаўныя сеткі электрасувязі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Каардынацыю міжведамасных пытанняў у галіне развіцця сувязі і інфарматыкі ажыццяўляе Міжведамасны каардына-
У далейшым — орган кіравання сувяззю.
25
цыйны савет пры органе кіравання сувяззю. Склад гэтага Савета і палажэнне аб ім зацвярджаюцца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 5. Радыёчастотны рэсурс і геастацыянарная арбіта
Радыёчастотны рэсурс і геастацыянарная арбіта ўяўляюць сабой абмежаваныя прыродныя рэсурсы, кіраванне выкарыстаннем якіх з’яўляецца выключным правам дзяржавы.
Распрацоўку і рэалізацыю палітыкі ў галіне планавання, размеркавання і эфектыўнага выкарыстання радыёчастотнага рэсурсу, а таксама забеспячэнне электрамагнітнай сумяшчальнасці радыёэлектронных сродкаў ажыццяўляе Дзяржаўная камісія па радыёчастотах, склад і палажэнне аб якой зацвярджаюцца Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Міжнародна-прававая абарона частотна-тэрытарыяльных прысваенняў радыёэлектронных сродкаў, а таксама радыёчастот і пунктаў размяшчэння геастацыянарных касмічных станцый, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, забяспечваецца дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі.
Радыёэлектронныя сродкі сувязі, якія з’яўляюцца крыніцай электрамагнітнага выпраменьвання, падлягаюць рэгістрацыі органамі Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі. Парадак іх рэгістрацыі вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 6. Ліцэнзаванне і сертыфікацыя
Дзейнасць юрыдычных і фізічных асоб у галіне сувязі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама выкарыстанне радыёчастотнага рэсурсу ажыццяўляюцца на аснове ліцэнзій (спецыяльных дазволаў).
Парадак ліцэнзавання ўстанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У тым ліку заканадаўствам можа быць устаноўлена ' абмежаванне канкурэнцыі на асобныя віды дзейнасці ў галіне сувязі шляхам выдачы абмежаванай колькасці ліцэнзій.
Сродкі сувязі агульнага карыстання, радыёэлектронныя сродкі сувязі індывідуальнага карыстання з радыёвы-праменьваннем, акрамя радыёаматарскай апаратуры, якая працуе ў дазволеных дыяпазонах, падлягаюць сертыфікацыі.
Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія займаюцца дзейнасцю ў галіне сувязі без ліцэнзій або з парушэннем парадку іх
26
выкарыстання, а таксама без неабходных сертыфікатаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Артыкул 7. Ведамасная сувязь, сувязь юрыдычных і фізічных асоб
Для задавальнення вытворчых і іншых патрэб дзяржаўныя прадпрыемствы, установы і арганізацыі могуць ствараць неабходныя ўласныя віды сувязі, радыёнавігацыі, сігналізацыі (ведамасную сувязь) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку і замежныя, таксама могуць ствараць неабходныя ўласныя віды сувязі ў тым жа парадку, што і дзяржаўныя прадпрыемствы, установы і арганізацыі.
Ведамасныя сеткі і сродкі сувязі, сеткі і сродкі сувязі юрыдычных і фізічных асоб могуць быць уключаны ў дзяржаўную сетку сувязі.
Да дзяржаўнай сеткі сувязі дапускаецца падключэнне толькі сертыфікаваных ва ўстаноўленым парадку сродкаў сувязі.
Пры невыкананні правілаў тэхнічнай эксплуатацыі ўладальнікамі ведамасных сетак і сродкаў сувязі, а таксама сетак і сродкаў сувязі, якія належаць юрыдычным і фізічным асобам, дзяржаўныя прадпрыемствы сувязі маюць права адключаць гэтыя сеткі і сродкі сувязі ад дзяржаўнай сеткі.
Урадавая сувязь з’яўляецца спецыяльнай сістэмай сувязі, якая функцыянуе ў інтарэсах органаў дзяржаўнай улады ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 8. Выкарыстанне зямель сувязі
Суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у галіне сувязі, зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца ў парадку і на ўмовах, вызначаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі і іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у памерах, неабходных для ажыццяўлення іх дзейнасці.
Суб’екты гаспадарання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь маюць права пракладваць камунікацыі сувязі праз масты, тунелі, вуліцы, збудаванні, калектары, забароненыя зоны, лясы.
Артыкул 9. Ахова сродкаў, збудаванняў сувязі і радыёчастотнага рэсурсу
Сродкі, збудаванні сувязі і радыёчастотны рэсурс знахо-дзяцца пад аховай дзяржавы.
27
У мэтах забеспячэння эксплуатацыі тэхнічных сродкаў, бесперабойнай работы і захаванасці сістэм сувязі, збудаванняў і іншых аб’ектаў сувязі ўстанаўліваюцца ахоўныя зоны і ства-раюцца прасекі ў лясах.
Парадак аховы сродкаў, збудаванняў сувязі і радыёчастотнага рэсурсу вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы абавязаны неадкладна аказваць прадпрыемствам сувязі садзейнічанне ў ліквідацыі аварый, якія выкліканы стыхійнымі бедствамі, і ў аднаўленні сродкаў сувязі, выдзяляючы ў выпадку неабходнасці рабочую сілу, транспартныя і іншыя тэхнічныя сродкі з кампенсаваннем ім затрат ва ўстаноўленым парадку.
Артыкул 10. Развіццё сродкаў сувязі
Фінансаванне развіцця, рэканструкцыі сетак і сродкаў сувязі агульнага карыстання ажыццяўляецца за кошт асігнаванняў, якія накіроўваюцца на развіццё інфраструктуры.
Пры праектаванні новых і рэканструкцыі існуючых грамад-скіх будынкаў, збудаванняў і жылых дамоў выканаўчыя і распарадчыя органы, міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, ведамствы і суб’екты гаспадарання абавязаны прадугледжваць па ўзгадненню з адпаведнымі прадпрыемствамі сувязі тэлефа-нізацыю і радыёфікацыю гэтых будынкаў, збудаванняў і жылых дамоў па ўстаноўленых нормах, а таксама ўстройванне абаненцкіх паштовых шафаў (скрынак) у пад’ездах жылых дамоў, якія маюць два і больш паверхаў, і забяспечваць выкананне гэтых работ нараўне з іншымі камунікацыямі.
Артыкул 11. Тайна карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў
Тайна карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў ахоўваецца законам.
Работнікі прадпрыемстваў сувязі абавязаны захоўваць тайну перапіскі асоб, якія карыстаюцца паслугамі сувязі, не парушаць тайну тэлефонных размоў, тэлеграфных і іншых паведамленняў, калі іншае не прадугледжана законам.
Работнікі прадпрыемстваў сувязі, службовыя і іншыя асобы, якія дапусцілі парушэнні ўказаных палажэнняў, прыцягваюцца да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
28
Артикул 12. Ільготы і прывілеі пры карыстанні сродкамі сувязі
Для шэрага службовых асоб Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі пагад-неннямі могуць устанаўлівацца прывілеі пры карыстанні дзяржаўнай паштовай, тэлефоннай, тэлеграфнай і іншымі відамі сувязі.
Пералік службовых асоб і парадак карыстання сродкамі сувязі вызначаюцца Кабинетам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнароднымі пагадненнямі.
Для асобных катэгорый грамадзян заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць устанаўлівацца льготы, якія датычацца прадастаўлення, карыстання і аплаты паслуг сувязі.
Артыкул 13. Тарыфы на паслугі сувязі
Тарыфы на паслугі сувязі ўстанаўліваюцца ў парадку, які вызначаецца заканадаўствам РэСпублікі Беларусь.
Пры ўстанаўленні льгот па аплаце паслуг сувязі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь кампенсаванне прадпрыемствам сувязі недаатрыманых сум даходаў ажыццяўляецца з рэспубліканскага бюджэту, а ў астатніх вьіпадках робіцца юрыдычнымі асобамі або органамі, якія ўстанаўліваюць ільготы.
Артыкул 14. Выкарыстанне транспартных сродкаў
Суб’екты гаспадарання ў галіне сувязі маюць пераважнае права на выкарыстанне чыгуначнага, марскога, рачнога, паветранага і аўтамабільнага транспарту агульнага карыстання для перавозкі пошты па прызначэнню, а таксама аварыйна-аднаўленчых каманд і тэхнічных сродкаў з аплатай за кошт сродкаў адпаведных прадпрыемстваў сувязі.