Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №29 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№29 1994 год
46.44 МБ
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні, калі гэта прадугледжана іх статутамі.
Артыкул 3. Абмежаванні пры стварэнні і дзейнасці гра-мадскіх аб’яднанняў
Не дапускаецца стварэнне грамадскіх аб’яднанняў, дзейнасць якіх накіравана на звяржэнне ці насільнае змяненне канстытуцыйнага ладу, парушэнне цэласнасці і бяспекі дзяржавы, прапаганду вайны, насілля, распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.
Артыкул 4. Прынцыпы стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў
Грамадскія аб’яднанні ствараюцца і дзейнічаюць на аснове прынцыпаў добраахвотнасці, самастойнасці і галоснасці.
Грамадскія аб’яднанні засноўваюць сваю дзейнасць згодна са статутам і ажыццяўляюць яе ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 5. Дзяржава і грамадскія аб’яднанні
Дзяржава забяспечвае захаванне і абарону правоў і законных інтарэсаў грамадскіх аб’яднанняў. Умяшанне дзяржаўных органаў і службовых асоб у дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, таксама як і ўмяшанне грамадскіх аб’яднанняў у дзейнасць дзяржаўных органаў і службовых асоб не
13
дапускаецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дзяржава можа аказваць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дапамогу грамадскім аб’яднанням у ажыццяўленні імі статутнай дзейнасці.
Артыкул 6. Статус грамадскіх аб’яднанняў
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ствараюцца і дзейнічаюць міжнародныя, рэспубліканскія і мясцовыя грамадскія аб’яднанні.
Міжнародным прызнаецца грамадскае аб’яднанне, дзейнасць якога распаўсюджваецца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (адной або некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак) і тэрыторыю адной або некалькіх замежных дзяржаў і якое мае там арганізацыйныя структуры.
Рэспубліканскім прызнаецца грамадскае аб’яднанне, дзейнасць якога распаўсюджваецца на тэрыторыю ўсёй Рэспублікі Беларусь і якое мае заснавальнікаў у большасці яе абласцей.
Мясцовым прызнаецца грамадскае аб’яднанне, дзейнасць якога распаўсюджваецца на тэрыторыю адной або некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Артыкул 7. Заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях
Заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях складаецца з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
РАЗДЗЕЛ II. СТВАРЭННЕ ГРАМАДСКІХ АБ’ЯДНАННЯЎ I СПЫНЕННЕ IX ДЗЕЙНАСЦІ
Артыкул 8. Парадак стварэння грамадскіх аб’яднанняў
Грамадскія аб’яднанні ствараюцца па ініцыятыве не менш дзесяці грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў.
Маладзёжныя і дзіцячыя грамадскія аб’яднанні могуць стварацца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў.
Грамадскія аб’яднанні могуць засноўваць саюзы грамадскіх аб’яднанняў.
Заснавальнікі грамадскага аб’яднання склікаюць устаноўчы з’езд (канферэнцыю, агульны сход, іншае ўстаноўчае арганізацыйнае мерапрыемства), на якім прымаюцца рашэнне
14
аб стварэнні грамадскага аб’яднання, яго статут і ўтвараюцца кіруючыя і кантрольныя органы,
Артыкул 9. Членства ў грамадскіх аб’аднамнях
Членамі грамадскіх аб’яднанняў могуць быць грамадзяне, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў. У выпадках, прадугледжаных статутам грамадскага аб’яднання, яго членам! могуць быць асобы, якія не дасягнулі гэтага ўзросту і маюць адпаведны пісьмовы дазвол сваіх законных прадстаўнікоў.
Грамадскія аб’яднанні могуць мець фіксаванае і нефіксаванае членства.
Артыкул 10. Кіраўнікі грамадскіх аб’яднамняў
Кіраўнікамі грамадскіх аб’яднанняў, а таксама членамі іх кантрольна-рэвізійных органаў могуць быць толькі паўналетнія асобы.
Артыкул 11. Статуты грамадскіх аб’яднамняў
Статуты грамадскіх аб’яднанняў павінны прадугледжваць:
1)	назву, мэты, задачы і метады дзейнасці аб’яднання;
2)	тэрыторыю дзейнасці;
3)	умовы, парадак набыцця і страты членства ў аб’яднанні ў выпадках, калі яно мае фіксаванае членства;
4)	структуру аб’яднання і ўмовы стварэння яго арганізацыйных структур;
5)	правы і абавязкі членаў грамадскага аб’яднання;
6)	кампетэнцыю, парадак утварэння і тэрміны паўнамоцтваў кіруючых і кантрольна-рэвізійных органаў;
7)	крыніцы і парадак фарміравання ўласнасці аб’яднання; орган, правамоцны прымаць рашэнні аб набыцці, распараджэнні і адчужэнні ўласнасці;
8)	парадак унясення змяненняў і дапаўненняў у статут аб’яднання;
9)	парадак рэарганізацыі або ліквідацыі аб’яднання і выкарыстання маёмасці, якая засталася;
10)	юрыдычны адрас аб’яднання.
У статуце могуць прадугледжвацца і іншыя палажэнні, якія адносяцца да стварэння і дзейнасці грамадскага аб’яднання і не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 12. Назва і сімволіка грамадскіх аб’яднанняў
Назвы грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку скарочаныя, і іх сімволіка павінны адрознівацца ад назваў і сімволікі іншых Грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у Рэспубліцы
15
Беларусь, і не парушаць правоў на інтэлектуальную ўласнасць. Не дапускаецца выкарыстанне слоў ’’Рэспубліка Беларусь”, ’’Беларусь” у якасці назвы грамадскага аб’яднання, дзяржаўнай сімволікі або афіцыйнай назвы ці сімволікі іншай дзяржавы.
Грамадскія аб’яднанні маюць права на выкарыстанне ў сваёй назве асабістага імя грамадзяніна толькі з яго згоды, а ў выпадку смерці грамадзяніна — з агульнай згоды перажыўшых яго мужа (жонкі), бацькоў і паўналетніх дзяцей. У выпадках, калі такія асобы адсутнічаюць, пытанне аб выкарыстанні асабістага імя ў назве вырашаецца самім грамадскім аб’яднаннем.
Назвы і сімволіка грамадскіх аб’яднанняў не могуць служыць прапагандзе мэт, указаных у частцы першай артыкула 3 гэтага Закона.
Назвы грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку скарочаныя, і іх сімволіка павінны адрознівацца ад назваў тых грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку скарочаных, і іх сімволікі, якія ліквідаваны па рашэнню суда.
Сімволіка грамадскіх аб’яднанняў зацвярджаецца іх кіруючымі органамі ў адпаведнасці са статутамі і падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі органам, які рэгіструе (зарэгістраваў) грамадскае аб’яднанне.
Артыкул 13. Рэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў
Міжнародныя і рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні рэгіструюцца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Мясцовыя грамадскія аб’яднанні рэгіструюцца ўпраўленнямі юстыцыі выканаўчых камітэтаў абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў па месцы знаходжання кіруючага органа аб’яднання.
Для рэгістрацыі грамадскага аб’яднання ў месячны тэрмін з дня яго заснавання ў орган, які ажыццяўляе рэгістрацыю, падаюцца:
1)	заява, падпісаная не менш чым трыма членамі кіруючага органа;
2)	статут;
3)	пратакол устаноўчага з’езда (канферэнцыі, агульнага сходу, іншага ўстаноўчага арганізацыйнага мерапрыемства);
4)	дакумент банка, які пацвярджае аплату рэгістрацыйнага збору;
5)	матэрыялы, якія пацвярджаюць выкананне патрабаван-няў гэтага Закона:
16
звесткі аб ініцыятарах стварэння грамадскага аб яднання (для фізічнай асобы — прозвішча, імя, год нараджэння, месца жыхарства, грамадзянства; для саюзаў грамадскіх аб яднанняў — копіі пасведчанняў аб рэгістрацыі грамадскіх аб яднанняў і выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў, на якіх былі прыняты рашэнні аб выступленні ў якасці заснавальнікаў);
заява асоб, указаных у частцы другой артикула 12 гэтага Закона, аб згодзе на выкарыстанне ў назве грамадскага аб’яднання асабістага імя грамадзяніна;
рашэнне вышэйшага органа аб наданні паўнамоцтваў членам кіруючага органа з надзяленнем іх правам прадстаўляць грамадскае аб’яднэ.нне ў працэсе рэгістрацыі ці ў выпадку спрэчак у судзе.
Заява аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання разглядаецца ў месячны тэрмін з дня яе паступлення. Па выніках разгляду прымаецца рашэнне аб рэгістрацыі грамадскага аб яднання, адтэрміноўцы ў рэгістрацыі або адмове ў рэгістрацыі. Рашэнне выдаецца ці накіроўваецца па пошце кіруючаму органу грамадскага аб’яднання не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля яго прыняцця.
Иры ўнясенні змяненняў у асноўныя палажэнні статута, указания ў пунктах 112 часткі першай артикула 11 гэтага Закона, грамадскія аб’яднанні падлягаюць рэгістрацыі ў тым жа парадку і ў той жа тэрмін, якія прадугледжаны гэтым артикулам. При ўнясенні ў статут іншых змяненняў рэгістрацыі падлягаюць толькі гэтыя змяненні.
3	дня рэгістрацыі грамадскае аб’яднанне набывае правы юрыдычнай асобы.
Паведамленне аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання публі-куецца ў афіцыйным выданні.
Артикул 14. Адтэрміноўка рэгістрацыі
Рэгістрацыя можа быць адкладзена на тэрмін да трох месяцаў, калі парушаны парадак стварэння грамадскіх аб’яднанняў, прадугледжаны гэтым Законам.
У рашэнні аб адтэрміноўцы рэгіс’трацыі павінны быць указаны прычыны, па якіх адкладваецца рэгістрацыя грамадскага аб’яднання.
Артикул 15. Адмова ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання
Грамадскаму аб’яднанню адмаўляецца ў рэгістрацыі ў нас-тупных выпадках, калі:
1)	статут сведчыць аб тым, што мэты і метады дзейнасці грамадскага аб’яднання супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі
17
Беларусь, гэтаму Закону і іншым актам заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
2)	у трохмесячны тэрмін не выкананы патрабаванні, указания ў рашэнні аб адтэрміноўцы рэгістрацыі.
У выпадку адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання кіруючаму органу паведамляецца аб гэтым пісьмова ў межах тэрміну, устаноўленага для рэгістрацыі, з указанием матываў адмовы і парушаных прававых норм.
Артыкул 16. Парадак уліку арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў
Выканаўчыя камітэты Саветаў дэпутатаў бяруць на ўлік арганізацыйныя структуры грамадскіх аб’яднанняў, калі статутнымі дакументамі аб’яднання прадугледжана, што арганізацыйныя структуры з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі.
Для пастаноўкі на ўлік кіраўніцтва аб’яднання прадстаўляе ў месячны тэрмін гэтым органам адпаведныя дакументы аб стварэнні арганізацыйнай структуры.
Артыкул 17. Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання
Калі рэгістрацыя грамадскага аб’яднання ў прадугледжаны тэрмін не адбылася ці ў ёй адмоўлена па матывах, якія заснавальнікі грамадскага аб’яднання лічаць не маючымі падстаў, яны могуць абскардзіць прынятае рашэнне ў судовым парадку ў месячны тэрМін з дня атрымання гэтага рашэння.