Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№29 1994 год
прафесійных саюзаў, кааператыўных, творчых і іншых грамадскіх аб’яднанняў;
устаноў рэлігійных арганізацый уключна да аддзялення царквы ад дзяржавы;
прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія знаходзіліся і знаходзяцца за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях;
архіваў, нацыяналізаваных дзяржавай;
прыватных архіваў;
іншыя дакументы, якія паступілі ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь.
Да Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь адносяцца таксама архіўныя дакументы, якія захоўваюцца за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі падлягаюць вяртанню ў Беларусь.
Крыніцы фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь зацвярджаюцца адзін раз у пяць гадоў па прадстаўленню адпаведных устаноў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь; па аб’ектах, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, — Кабінетам Міністраў Рэспублікі
35
Беларусь; па аб’ектах, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, — мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі орган амі.
Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь таксама папаўняецца шляхам дарэння, атрымання ў спадчыну, куплі каштоўных дакументаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці юрыдычных асоб, у прыватнай уласнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама якія паступілі з іншых дзяржаў.
Артыкул 6. Віды дакументаў, якія ўключаюцца ў склад Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
У склад Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь уключаюцца заканадаўчыя акты, указы і распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановы і распараджэнні Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, загады, інструкцыі і пастановы міністэрстваў, ведамстваў, матэрыялы пракуратуры і судоў, кіраўніцкая, статыстычная, навуковая, тэхналагічная, нарматыўна-тэхнічная, праектная, канструктарская, патэнтная, картаграфічная, геалагічная, тэлеметрычная, камерцыйная і машыначытаемая дакументацыя, кіна-, фота-, фонадакументы, мастацкія кінастужкі, відэазапісы, навуковыя, літаратурныя, жывапісныя, музычныя і іншыя рукапісы, малюнкі, дзённікі, мемуары, дакументы па асабоваму складу і іншыя віды дакументаў.
Парадак аднясення дакументаў да складу Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца гэтым Законам.
Артыкул 7. Звод Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспуб-лікі Беларусь
Рэспубліканскія органы па архівах і справаводству ў мэтах захавання гістарычнага мінулага і сучаснасці беларускага народа вядуць Звод Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь^.
Звод з’яўляецца банкам абагульняючай інфармацыі аб складзе і змесце дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Звод змяшчае звесткі аб дакументах, якія захоўваюцца ў дзяржаўных, у тым ліку ведамасных архівах, што з’яўляюцца крыніцамі фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Для Зводу прадстаўляюцца ўліковыя дакументы ўстаноўленай формы, перыядычнасць якіх вызначаецца органамі дзяржаўнага кіравання архіўнай справай.
У далеййіым — Звод.
36
Органы дзяржаўнага кіравання архіўнай справай абавязаны забяспечваць магчымасць выкарыстання інфармацыі Зводу ў дзяржаўным, грамадска-палітычным, эканамічным і са-цыяльна-культурным жыцці Рэспублікі Беларусь.
У Звод уключаюцца таксама звесткі аб найбольш значных для гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь дакументах прыватных архіваў.
Артыкул 8. Дзяржаўны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе дакументы дзяржаўных органаў, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый незалежна ад часу іх стварэння, дакументы, перададзеныя на дзяржаўнае захоўванне юрыдычнымі асобамі недзяржаўных форм уласнасці, фізічнымі асобамі, архівамі замежных дзяржаў, а таксама дакументы, канфіскаваныя і рэквізаваныя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку і перададзеныя ў дзяржаўныя архівы.
Дзяржаўны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь уваходзіць у склад Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Парадак стварэння Дзяржаўнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, накаплення, уліку, захоўвання і выкарыстання дакументаў, якія ўваходзяць у яго склад, рэгулюецца гэтым Законам.
Артыкул 9. Архіўныя фонды прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый недзяржаўных форм уласнасці, рэлігійных арганізацый і грамадскіх аб’яднан-няў
Дакументы прыватных, кааператыўных, арэндных і іншых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый недзяржаўных форм уласнасці, грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, складаюць недзяржаўную частку Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 10. Прыватныя архіўныя фонды
Дакументы, якія ўтварыліся ў працэсе жыцця і дзейнасці адной асобы, сям’і, роду, сабраныя ці набытыя імі шляхам атрымання ў спадчыну і не перададзеныя ва ўласнасць дзяржавы, складаюць прыватныя архіўныя фонды грамадзян і з’яўляюцца часткай Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 11. Дакументы па асабоваму складу
Дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі незалежна ад форм уласнасці, грамадскія 37
арганізацыі і аб’яднанні абавязаны весці дакументы па асабоваму складу ў мэтах забеспячэння правоў і асабістых інтарэсаў грамадзян.
Дакументы па асабоваму складу і дакументальныя помнікі падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму страхаванню за кошт адпаведных юрыдычных асоб.
Артыкул 12. Аб гістарычнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца за межамі яе тэрыторыі
Дзяржава прымае меры да вяртання дакументаў гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, якія апынуліся за межамі яе тэрыторыі, заахвочвае і фінансуе пошук і вяртанне на Радзіму сабраных і гістарычна звязаных з Рэспублікай Беларусь дакументаў.
Глава III. ПРАВА ЎЛАСНАСЦІ НА ДАКУМЕНТЫ НА-ЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІЎНАГА ФОНДУ РЭС-ПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 13. Права ўласнасці на дакументы Дзяржаўнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Дакументы, якія ўваходзяць у склад Дзяржаўнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы і складаюць дзяржаўную частку Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Яны не могуць быць аб’ектам куплі-продажу і іншых здзелак і выдаюцца толькі ў карыстанне.
Артыкул 14. Права ўласнасці на дакументы ведамасных архіваў
Ведамасныя архівы да перадачы дакументаў у дзяржаўныя архівы на пастаяннае захоўванне маюць права на валоданне, карыстанне і распараджэнне архіўнымі дакументамі. Дакументы ведамасных архіваў не могуць быць аб’ектам куплі-продажу і іншых здзелак па іх адчужэнню і павінны па сканчэнні тэрмінаў захоўвання бясплатна перадавацца ў дзяржаўныя архівы.
Артыкул 15. Права ўласнасці на дакументы юрыдычных асоб, рэлігійных і іншых грамадскіх аргані-зацый і аб’яднанняў недзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду
Архіўныя дакументы, якія з’яўляюцца ўласнасцю прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый недзяржаўных форм уласнасці, складаюць недзяржаўную частку Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў іх
38
валоданні, карыстанні і распараджэнні. Уласнікі названых архіўных дакументаў маюць права перадаць на добраахвотных пачатках бясплатна або за пэўную плату ва ўласнасць дзяржавы прыналежныя ім архіўныя дакументы ці змясціць іх на часовае захоўванне ў дзяржаўныя архівы. Пры перадачы дакументаў на захоўванне ў дзяржаўныя архівы за ўласнікам гэтых дакументаў захоўваецца права ўласнасці на іх і ён кампенсуе дзяржаўным архівам выдаткі па іх захоўванню. Памер аплаты за захоўванне і парадак карыстання ўласнікам дакументамі вызначаюцца пагадненнем паміж дзяржаўным архівам і ўласнікам дакументаў.
Пры перадачы юрыдычнай ці фізічнай асобай права ўласнасці на архіўныя дакументы новаму ўласніку апошні абавязаны падпісаць з дзяржаўным архівам ахоўнае абавязацельства. Без гэтай умовы здзелка лічыцца несапраўднай. Парадак выдачы ахоўных абавязацельстваў і кантроль за іх выкананнем вызначаюцца рэспубліканскімі органамі па архівах і справаводству.
Пры невыкананні патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў уласнік дакументаў можа быць ва ўстаноўленым законам парадку цалкам або часткова пазбаўлены права ўласнасці на архіўныя дакументы.
Артыкул 16. Права ўласнасці на дакументы прыватных архіваў
Уласнік дакументаў прыватных архіваў мае права на валоданне, карыстанне і распараджэнне прыналежнымі яму архіўнымі дакументамі, за выключэннем абмежаванняў, прадугледжаных гэтым Законам.
Пры перадачы дакументаў ва ўласнасць дзяржавы ці змяшчэнні на захоўванне ў дзяржаўныя архівы прымяняюцца правілы, выкладзеныя ў артыкуле 15 гэтага Закона.
Глава IV. АРГАНІЗАЦЫЯ I ПАРАДАК ЗАХОЎВАННЯ ДАКУМЕНТАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІЎ-НАГА ФОНДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 17. Парадак захоўвання дакументаў Нацыяналь-нага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Пастаяннае зах'оўванне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць дзяржаўныя архівы, дзяржаўныя музеі і бібліятэкі.
Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, а таксама будынкі і памяшканні архіўных устаноў,
39
якія належаць на праве ўласнасці дзяржаве, не падлягаюць прыватызацыі.
Прадпрыемствы, установы і арганізацыі недзяржаўных форм уласнасці, грамадскія аб’яднанні і грамадзяне могуць ажыццяўляць пастаяннае захоўванне дакументаў Нацыя-нальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, за выключэннем дакументаў па асабоваму складу, ці перадаваць іх па ўзгадненню з установамі Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь на захоўванне ў дзяржаўныя архівы.
Артыкул 18. Ведамаснае захоўванне дакументаў Дзяржаў-нага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у арганізацыях — крыніцах камплектавання
Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь да перадачы на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы або ў іншыя дзяржаўныя ўстановы, якім права захоўваць такія дакументы прадастаўляецца гэтым Законам, знаходзяцца на захоўванні ў дзяржаўных органах, на дзяржаўных і грамадскіх прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях, грамадскіх аб’яднаннях для выкарыстанчя ў службовых, навуковых і іншых мэтах, а таксама для забеспячэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян.