Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№29 1994 год
Парадак карыстання дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у дзяржаўных архівах вызначаецца на падставе гэтага Закона дзяржаўнымі органамі кіравання архіўнай справай, а дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на захоўванні ў міністэрствах, дзяржаўных камітэтах, ведамствах, на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях, — органамі кіравання гэтых юрыдычных асоб у адпаведнасці з дзеючымі правіламі работы архіваў.
Архіўныя ўстановы абавязаны захоўваць дзяржаўную, ваен-ную, службовую, камерцыйную і іншую тайну, што змяшчаецца ў архіўных дакументах і ахоўваецца законам. Абмежаванні доступу да архіўных дакументаў уста-наўліваюцца гэтым Законам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных сакрэтах.
Выкарыстанне архіўных дакументаў забараняецца або абмяжоўваецца, калі ёсць падставы лічыць, што гэта:
а) нанясе шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь;
б) можа нанесці шкоду захаванасці архіўных дакументаў (у дадзеным выпадку выдаецца замест арыгінала копія);
в) вядзе да іншага парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
45
Абмежаванні ў карыстанні дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць дзяржаўную, ваенную, камерцыйную ці службовую тайну, устанаўліваюцца на тэрмін да 30 гадоў з часу іх стварэння.
Грамадзяне, якія з’яўляюцца ўласнікамі (стваральнікамі) архіўных дакументаў, маюць права абумовіць невыдаванне іх зместу або абмежаваць доступ да іх на тэрмін да 75 гадоў. Тэрміны абмежавання доступу да дакументаў прыватных архіваў, што паступілі ў дзяржаўныя архівы, могуць быць абумоўлены грамадзянамі, якія перадалі іх, але не павінны перавышаць 75 гадоў з моманту перадачы. Пры перадачы дакументаў на захоўванне ўласнік (стваральнік) гэтых дакументаў павінен пісьмова папярэдзіць архіўную ўстанову, якія звесткі не падлягаюць выдаванню.
Карыстальнік архіўнага дакумента мае права публікаваць, абвяшчаць і іншым чынам выкарыстоўваць архіўны дакумент са спасылкай на месца захоўвання дакумента, калі доступ да яго не абмежаваны законам.
Артыкул 29. Адмова ў доступе да архіўных дакументаў і парадак абскарджання адмовы
Адмова ў доступе да архіўнага дакумента, карыстанні ім, яго ўзнаўленні, выданы па ім даведак, копій магчыма толькі на падставах, прадугледжаных артыкулам 28 гэтага Закона.
Рашэнне аб адмове ў доступе да архіўных дакументаў прымаецца ў кожным канкрэтным выпадку: па пункту ”а” артыкула 28 гэтага Закона — кіраўніком рэспубліканскага органа па архівах і справаводству ці яго намеснікам; па пунктах ”б” і ”в” часткі пятай артыкула 28 гэтага Закона — кіраўніком архіўнай установы ці яго намеснікам.
Адмова ў доступе да архіўнага дакумента паведамляецца грамадзяніну не пазней трохдзённага тэрміну, а па паступіўшых пісьмовых запытах грамадзяніна ці арганізацыі — у 15-дзённы тэрмін, у асабліва складаных выпадках — не пазней аднаго месяца з дня атрымання запыту.
Адмова ў доступе да архіўнага дакумента можа быць абскарджана грамадзянінам ці арганізацыяй службовай асобе або ў суд.
Артыкул 30. Прававая абарона інфармацыі, якая змяпічаец-ца ў дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
У мэтах абароны інфармацыі, якая змяшчаецца ў дакументах Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя і ведамасныя архівы, што захоўваюць архіўныя дакументы, маюць права пры выдачы грамадзянам
46
копій дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваць умовы іх выкарыстання.
Аўтарам архіўных дакументаў асабістага паходжання і іх спадчынадаўцам названыя дакументы выдаюцца для выкарыстання без абмежаванняў.
Спажыўцам інфармацыі прадастаўляецца права выкарыстання дакументаў шляхам публікацыі іх у выглядзе кніг, факсімільных выданняў, мікраграфічных копій, правядзення выставак дакументаў, паказу іх па тэлебачанню. Выкарыстанне дакументаў у камерцыйных мэтах ажыццяўляецца на падставе ліцэнзій, парадак, форма і ўмовы атрымання якіх устанаўліваюцца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пры камерцыйным выкарыстанні дакументаў права ўласнасці на іх захоўваецца.
Глава VIII. ДЗЯРЖАЎНАЕ КІРАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬ-НЫМ АРХІЎНЫМ ФОНДАМ I АРХІВАМІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 31. Дзяржаўнае кіраванне Нацыянальным архіў-ным фондам і архівамі ў Рэспубліцы Беларусь
Дзяржаўнае кіраванне Нацыянальным архіўным фондам і архівамі ў Рэспубліцы Беларусь ускладаецца на рэспублікан-скія органы па архівах і справаводству, аддзелы па архівах і справаводству выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў.
Артыкул 32. Дзяржаўная архіўная служба Рэспублікі Беларусь. Задачы і асноўныя напрамкі яе дзейнасці
Дзяржаўную архіўную службу Рэспублікі Беларусь складаюць дзяржаўныя архівы, органы дзяржаўнага кіравання архіўнай справай, да якіх адносяцца Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, што знаходзіцца ў падпарадкаванні Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аддзелы па архівах і справаводству выканаўчых камітэтаў абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў.
Органы кіравання архіўнай справай і архіўныя ўстановы Рэспублікі Беларусь фінансуюцца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь.
На органы кіравання архіўнай службай і яе ўстановы ўскладаюцца абавязкі па захоўванню дакументаў дзяржаўнай часткі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнню захаванасці, цэнтралізаванаму дзяржаўнаму ўліку, камплектаванню Дзяржаўнага архіўнага фонду
47
Рэспублікі Беларусь дакументамі, іх выкарыстанню, публікацыі ва ўстаноўленым парадку, а таксама па распрацоўцы і ўкараненню сучасных сістэм дакументавання кіраўніцкай дзейнасці, ажыццяўленню кантролю за станам і вядзеннем справаводства ў органах дзяржаўнай улады, на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях незалежна ад форм уласнасці, аказанню ім метадычнай дапамогі ў арганізацыі гэтай работы, падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў.
Органы Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць кантроль за безумоўным выкананнем на тэрыторыі рэспублікі ўсімі юрыдычнымі асобамі незалежна ад форм уласнасці, іх ведамаснай падпарадкаванасці, а таксама грамадзянамі незалежна ад іх грамадзянства заканадаўства Рэспублікі Беларусь па пытаннях архіўнай справы і вядзення справаводства.
Рашэнні і ўказанні органаў кіравання архіўнай справай па пытаннях работы архіваў і арганізацыі справаводства з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб.
Артыкул 33. Дзяржаўны кантроль і нагляд за захаванасцю, улікам і выкарыстаннем дакументаў Нацыя-нальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны кантроль за выкананнем установамі Дзяржаў-най архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі, ведамствамі, грамадскімі аб’яднан-нямі, прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі незалежна яд форм уласнасці і грамадзянамі абавязкаў па захаванасці, уліку і выкарыстанню дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Саветамі дэпута-таў, выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Дзяржаўны нагляд за выкананнем заканадаўства па архіўнай справе і вядзенню справаводства ў Рэспубліцы Беларусь, выкананнем устаноўленых спецыяльнымі правіламі і інструкцыямі норм і прынцыпаў работы з дакументамі ўскла-даецца на Дзяржаўную інспекцыю архіваў і справаводства, створаную ў складзе рэспубліканскіх органаў па архівах і справаводству.
Саветы дэпутатаў разглядаюць на сваіх пасяджэннях пытанні, звязаныя з вядзеннем справаводства і забеспячэннем захаванасці дакументаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях, што знаходзяцца на адпаведнай тэрыторыі.
48
Артыкул 34. Ведамасны контроль за захаванасцю, улікам і выкарыстаннем дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
Ведамасны кантроль за выкананнем устаноўленага парадку накаплення, забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь на падведамных прадпрыемствах, ва ўстановах, у аргані-зацыях і аб’яднаннях ажыццяўляецца адпаведнымі міністэр-ствамі, ведамствамі і цэнтральнымі органамі грамадскіх аб’яд-нанняў.
Да перадачы дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у дзяржаўныя архівы адказнасць за іх паўнату і захаванасць нясуць кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і аб’яднанняў.
Глава IX. ФІНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХ-НІЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ АРХІЎНЫХ УСТА-НОЎ
Артыкул 35. Фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забес-пячэнне архіўных устаноў
Фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне архіўных ўстаноў дзяржаўнага сектара ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту, а таксама сродкаў, атрыманых ад страхавання і дэпазіту дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, і з іншых законных крыніц.
Архіўныя ўстановы недзяржаўных форм уласнасці і прыват-ныя архівы ўтрымліваюцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, грамадзян, якія стварылі іх, і іншых крыніц.
Дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы і арганізацыі пры праектаванні і будаўніцтве адміністрацыйных будынкаў абавязаны прадугледжваць памяшканні для архіваў, якія адпавядаюць умовам захоўвання архіўных дакументаў.
У пакрыцці выдаткаў па захоўванню дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь удзельні-чаюць фондатрымальнікі. Парадак удзелу прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у выдатках па захоўванню архіўных дакументаў у дзяржаўных архівах устанаўліваецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архіўныя ўстановы могуць аказваць платныя паслугі фізічным і юрыдычным асобам па выкарыстанню наяўных архіўных дакументаў у выпадках, не забароненых дзеючым заканадаўствам, а таксама выконваць работы, звязаныя з
3—1487
49
забеспячэннем захаванасці дакументаў на прадпрыемствах, ва ўстановах і ў арганізацыях.
Артыкул 36. Фонд развіцця архіваў Рэспублікі Беларусь
Фонд развіцця архіваў Рэспублікі Беларусь ствараецца рэспубліканскімі органамі па архівах і справаводству.
Глава X. МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎІПЦТВА Ў АРХІЎНАН СПРАВЕ
Артыкул 37. Асноўныя напрамкі развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў архіўнай справе