Запісы 34

Запісы 34

„...Жыцьцё нашае цяпер ня вельмі добрае. Блукаемся з кутка ў куток. Лягер наш згарэў, як вам, напэўна, вядома. Пасялілі нас зь
8	Маецца наўвазеГаліна Бузук (1924—?), дзяячка СБМ. Вучылася ў Наваградзкай гімназіі, а ў часе нямецкай акупацыі атрымала атэстат у мясцовай настаўніцкай сэмінарыі. Была культурным рэфэрэнтам у Кіраўнічым штабе СБМ. У1944 г. выехала ў Нямеччыну, дзе працавала зь дзецьмі ў лягеры Дэсаў, кіравала лягерам у Мульдэнштайне. He скарыстаўшыся з магчымасьці эвакуацыі на Захад, засталася пры дзецях, трапіла ў савецкую зону акупацыі, была арыштаваная савецкімі ўладамі. Далейшы лёс невядомы. Вытрымкі зь ейных лістоў зь Нямеччыны можна знайсьці ў працы Юрыя Туронка „Людзі СБМ“ (Вільня, 2007. С. 68—69, 127).
9	Маецца на ўвазе Ванда Чарнэцкая (у замужжы Махнач, 1918—2007), дзяячка СБМ. Вучылася ў Віленскім унівэрсытэце, была сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Працавала настаўніцай у Ляхавічах. У 1944 г. выехала ў Нямеччыну. У 1950 г. перабралася ў ЗША. Жыла каля Чыкага. Ейныя ўспаміны можна знайсьці ў згаданай вышэй кнізе Юрыя Туронка (с. 87— 89), а таксама падпісаныя „Вольга" — у кнізе Алеся Вініцкага „Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939—1951 гадох“ (Менск, 1994. С. 29-33).
дзецьмі ў мужчынскім чужынецкім лягеры. У пакоях вельмі цесна. Пакой, дзе я жыву з маімі дзяўчаткамі, не замыкаецца, імы заўсёды баімся надыходу ночы. Вельмі дрэнна ў гэтых бараках... Ох, зь якою прыемнасьцю паехала б зноў у Драйсігакер... Там, як на Бацькаўшчыне: лес, узгоркі, сьнег, а цяпер зноў муры йразваліны ды сумна, сумна бясконца.
...Выбачце, што пісала алавіком — вядома, пагарэльцы, дык нічога ня маем...“ (Ларыса 3., 25.01.45).
Ліст ад кіраўнічкі Ларысы 3. быў апошняй весткай, якую мне ўдалося атрымаць перад капітуляцыяй Нямеччыны. Зь першых дзён лютага наш аддзел быў пераведзены з Бэрліну ў першую Беларускую дывізію, і з таго часу ўсякая сувязь зь лягерамі юнакоў парвалася.
Што зь імі сталася ў мамэнт капітуляцыі? Вывезьлі бальшавікі? У якіх абставінах? Куды? Што сталася з кіраўнікамі — цэлы шэраг пытаньняў, якія ўсіх нас павінны абыходзіць, і якія, у меру магчымасьцяў, мусяць быць высьветленыя. Цяжка дапусьціць думку, што сяньня няма на эміграцыі ніводнага навочнага сьведкі апошніх дзён дзіцячых лягераў, і яшчэ цяжэй — каб такім сьведкам хапіла абыякавасьці маўчаць аб гэтым.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча, камэнтары Натальлі Гардзіенкі
Тэма нумару: Беларусы у Нямеччыне
Івонка Сурвілла
Гатыно
ДЫ-ПІ-ЛЯГЕРЫ Ў ДАНІІ1
У Даніі я была ў шасьці лягерах — з траўня 1945-га да 1948 году. Адразу пасьля прыезду нашая сям’я папалася ў лягер Hovelte, дзе былі перадусім немцы з Усходняй Прусіі, а разам зь імі — уцекачы з розных краінаў Усходняе Эўропы, якія перабраліся ў Данію праз Усходнюю Прусію. Гэта былі вайсковыя казармы. Лягер атачаў дрот, была варта. Мы папаліся ў стайню. Спалі на саломе на зямлі. Там памерла мая сястрычка Прадслава.
Другі лягер быў для ўцекачоў ня-немцаў, у пал ацыку Bremersvold, на высьпе Lolland. Было там каля 150 асобаў. Там трактавалі й кармілі нас добра. Нашая сям’я мела свой пакойчык. Ніхто не пільнаваў, мелі магчымасьць зьведаць ваколіцы.
Трэці лягер быў ізноў палацык, у горадзе Skodsborg, за 25 кілёмэтраў на поўнач ад Капэнгагену. Лягер быў мультынацыянальны. Жылі ў агульнай залі, мелі поўную волю рабіць што хочам. Але не было грошай.
Чацьвёрты лягер, таксама мультынацыянальны, быў адным зь дзьвюх вялікіх гатэляў гэтай самай мясцовасьці. Будынкі, дзе мы жылі, яшчэ стаяць. Мы жылі разам з украінскай сям’ёй у адным пакойчыку, усяго сем асобаў. Кармілі нармальна, памятаю аўсянаю кашку на сьняданьне. Моцна не захаплялася я ежай. Там нам ужо давалі пяць кронаў на тыдзень на асобу — на розныя малыя выдаткі.
Адтуль нас перанесьлі на другі курорт, Rungsted, 30 кілёмэтраў на поўнач ад Капэнгагену. I там жылі разам зь іншай сям’ёй. Хаця з намі там была вялікая група беларусаў (дваццаць ці трыццаць чалавек), быў гэта лягер перадусім польскі. Людзі жылі дружна. Тата заклаў беларускую арганізацыю — ніякіх праблемаў з гэтым не было. У нашым пакоі заўсёды было поўна суродзічаў, сяброў.
1 Успамін напісаны ў 2009 г. на просьбу Лявона Юрэвіча й захоўваецца ў ягоным прыватным архіве.
Пасьля Rungstedtu нас перасялілі ў апошні лягер у Даніі, на Klovermarkety Капэнгагене. Там былі ўцекачы розных нацыянальнасьцяў, уключна зь немцамі. Лягер, здаецца, быў адмыслова пабудаваны для ўцекачоў. Баракі. Быў вялізны. Мы мелі адзін пакой для нашай сям’і. Здаецца, была агульная кухня, але тады тата2 працаваў па прафэсіі ў горадзе.
Лягер быў даволі сумны; уяўляю, што даволі падобны да лягероў Ды-Пі ў Нямеччыне. Было мала зеляніны. Але былі ў цудоўным горадзе. Жылі нармальна. 3 братам хадзілі ў школу, а ў нядзелю тата вадзіў па музэях.
Хто кіраваў першым лягерам, ня ведаю. Праўдападобна, дацкае войска або міліцыя. Унутры лягеру выглядала, што кіравалі ўсім немцы. I лекары ды мэдсёстры былі нямецкія. Ува ўсіх наступных лягерах дырэктарамі былі дацкія афіцэры, насілі ўніформу. У Rungstedt была жанчына, таксама ва ўніформе. Былі гэта людзі ветлівыя й добразычлівыя. Жонка аднаго з дырэктараў вазіла мяне з сабой у Капэнгаген. Дырэктар у лягеры Klovermarket, калі дазнаўся, што я ведаю дацкую мову, сам завёў мяне й запісаў у дацкую школу. Дзеці зь лягераў звычайна не хадзілі ў дацкія школы.
He было ў лягерах ні паліцыі, ні турмы. П’янства й боек, здаецца, не было. Была поўная воля; толькі ежу давалі ў пэўныя гадзіны. Час ад часу раздавалі адзежу, якую прысылалі ўцекачам з Амэрыкі. Мама тады набыла машыну да шыцьця й сама шыла сабе й дзецям адзежу з купл eHa­ra матар’ялу. Таксама падзарабляла, перашываючы людзям амэрыканскія сукенкі. Так зарабіла сабе на новае паліто. Тата, калі пайшоў працаваць, купіў сабе ў краме касьцюм. У самім лягеры крамаў не было.
Тата вучыў брата й мяне пісаць па-беларуску, дыктуючы нам „Гісторыю Беларусі“ Найдзюка3 — іншых беларускіх кніг у нас не было, пакуль нам не прыслалі з Францыі „Сымона-Музыку" Коласа й вершы
2 Бацька Івонкі Сурвіллы Ўладзімер Шыманец (1911—1977), грамадзкі дзеяч, інжынэр. Скончыў Віленскую тэхнічную школу (1932). Працаваў у Стоўпцах. Зь лета 1944 г. разам зь сям’ёй — на эміграцыі. Жыў у Капэнгагене, дзе арганізаваў Згуртаваньне беларусаў Даніі. У 1948 г. пераехаў у Францыю. 31952 г. жыўу Сартрувілі (Sartrouville) пад Парыжам, браўудзел у працы Аб’яднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, дзейнасьці ўраду БНР (міністар фінансаў).
3 Маецца на ўвазе кніга папулярных нарысаў з гісторыі Беларусі аўтарства Язэпа Найдзюка „Беларусь учора і сяньня“, першае выданьне якой выйшла ў 1940 г. у Вільні, а другое — у 1944 г. у Менску.
Ларысы Геніюш. Таксама вучыў мяне й брата матэматыцы, уключна з альгебрай. Дзякуючы яму, у школе мы ніколі ня мелі праблемаў па гэтым прадмеце.
Тата маляваў, пачаў рабіць дацка-беларускі слоўнік. Перакладаў казкі Андэрсэна. Апошні год ён працаваў інжынэрам у Капэнгагене, шмат дапамагаў суродзічам, бараніў тых, што былі з БССР, ад мусовага вяртаньня ў Савецкі Саюз. Нядзелямі часта хадзілі па музэях, адведвалі навакольле. Брат і я вучыліся граць на піяніна. Раз на год хадзілі да фатографа рабіць сямейныя здымкі.
Быў яшчэ транзітны лягер у Kolding, дзе нашая беларуская грамада апынулася на два тыдні перад выездам у Францыю. Было гэта якраз у сакавіку, так што там адсьвяткавалі ўрачыста 25 Сакавіка. Тата запрасіў на сьвята маіх дацкіх сяброў (праўда, мы заўсёды казалі „данскіх“ — ад „Даніі").
Умовы ў Даніі былі непараўнальна лепшыя, як у лягерах у Нямеччыне, апрача як у першыя месяцы пасьля вайны, калі дацкія лекары нават адмаўляліся лячыць нямецкіх „дзяцей“, г. зн. дзяцей уцекачоў, якія сотнямі тысяч апынуліся ў маленькай Даніі, зусім нядаўна яшчэ акупаванай Нямеччынай. Разам з маёй сястрычкаю тады памерлі сотні дзетак. Помнік ёй цяпер уважаецца за свайго роду нацыянальную каштоўнасьць — пра яго апублікавалі брашурку для турыстаў.
Я памятаю тры рэчы, якія бацькі прывезьлі з сабой з Даніі ў Францыю: маміну машыну для шыцьця, якая яшчэ стаіць у нашай хаце ў Францыі, татаву машынку для пісаньня (друкарку), драўляную валізку з дацка-беларускім слоўнікам (у форме картачак), ну й нашыя беларускія кнігі й паперы, зьвязаныя зь беларускім арганізацыйным жыцьцём у Даніі.
Бальшыня беларусаў з Даніі выехала ў Францыю. Толькі сям’я Гімпеляў зь Міра выехала ў Аргентыну, і адзін хлапец, Карыба, выехаў у Аўстралію, а потым пераехаў у Канаду.
Тэма нумару: Беларусы ў Нямеччыне
ВЫБРАНАЯ БІБЛІЯГРАФІЯ МАТЭРЫЯЛАЎ ПРА ЛЯГЕРЫ ДЫ-ПІ 3 ГАЗЭТАЎ „БАЦЬКАЎШЧЫНА“ Й „БЕЛАРУС“
Агульныя пытаньні
Аблічны. I ў Брытанскай зоне саюз прэсы ДП // Бацькаўшчына. №14 (17)2 травеня 1948. С. 3.
Мікола Панькоў.
Агульная зборка Саюзу ліцэнцыятаў ДП-прэсы. (Зь беларускага жыцьця) // Бацькаўшчына. №9 (53). 6 красавіка 1949. С.4.
Агульны зьезд Цэнтральнага Задзіночаньня Чужынецкіх Уцекачоў. [Нямеччына] // Бацькаўшчына. №13—14 (613— 614). Сьнежань 1963. С. 7.
Ад Беларускага Нацыянальнага Камітэту на Амэрыканскую зону // Бацькаўшчына. №20 (23). 13 чырвеня 1948. С. 4. Да справы вылучэньня беларусаў з чужых лягераў.
Ад Беларускага Нацыянальнага Камітэту (БНК) у Нямеччыне // Бацькаўшчына. №1 (45). 2 студзеня 1949. С. 1.
Подпіс: Старшыня БНК інж. Ул. Тамашчык. Віншавальны зварот да ўсіх беларускіх арганізацыяў на чужыне.
А лягер — не турма, тут аховы няма... / / Бацькаўшчына. №5 (8). 22 лютага 1948. С. 2.
Амэрыканскія вайсковыя ўлады не дазволілі савецкім журналістам наведаць лягеры Ды-Пі.
Палкоўнік Эйстэр.
A. М. Набывайце прафэсіі! // Бацькаўшчына. №26 (29). 5 верасьня 1948. С. 2.
Пра неабходнасьць мець прафэсію пры выэміграваньні зь Нямеччыны.
A.	М. Справы ДП // Бацькаўшчына. №3 (6). 8 лютага 1948. С. 3.
„Таймз“ аб праблемах Ды-Пі. Іміграцыйны цэнтар IRO ў Штутгарце (Stuttgart).
A. М. Справы ДП. Ці лёгка выехаць у Амэрыку? // Бацькаўшчына. №37 (40). 21 лістапада 1948. С. 3.
Амэрыканскі часапіс аб скаўтах ДП // Бацькаўшчына. №6 (9). 22 лютага 1948. С. 3.
Амэрыканскі Чырвоны Крыж для ДП // Бацькаўшчына. №33 (36). 24 кастрычніка 1948. С. 4.
Амэрыканскія баптыстыя за дапамогу Д П // Бацькаўшчына. №5 (8). 22 лютага 1948. С. 3.