Адведзіны з цэнтру Гэта самае непрыемнае, што можа здарыцца ў лягеры. Ужо за тыдзень трэба рыхтавацца, рэпэтаваць прывітаньні, трэба, каб лягер сапраўды зіхцеў па-нямецку. Адным словам, прыйшлося папрацаваць і самім, і намучыць дзяцей. I вось нарэшце прыехалі яны: Галоўны кіраўнік СБМ на Нямеччыну сп. Б.5, сп. Мэнцэль з Аддзелу моладзі пры Ўсходнім міністэрстве ды яшчэ нейкія тыпы й афіцыяльны рэпартэр Усходняга міністэрства. Прыглядаліся яны да заняткаў нашых дзяцей, ставілі пытаньні, як ім і даводзіцца, ды наогул былі ўсім задаволеныя. Дзеці ж і мы таксама былі найбольш задаволеныя, калі яны нарэшце ад’ехалі. Трэба сказаць, аднак, што мясцовае нямецкае кіраўніцтва зь яшчэ болынай павагай адносілася да гэтых дзіўных, незалежных ад яго Weissruthenen, якіх зь вялікім шумам наведваюць навет высокія ўрадаўцы Ўсходняга міністэрства. У „Крывію“ У канцы жнівеня загадам з Бэрліну паасобныя кіраўнікі й кіраўнічкі пачалі накіроўвацца ў школу „Крывія“, што знаходзілася каля Майнінгену (Meiningen) у Цюрынгіі (Thiiringen). Аб гэтай школе ў будучым будзе гаварыцца асобна. Туды накіроўваліся пасьля й здольнейшыя дзеці — хлопцы й дзяўчаты. Адтуль яны ўжо выходзілі калі не кіраўнікамі, дык прынамсі іхнымі заступнікамі. Туды вось прыйшлося паехаць Міхасю С. і мне. He хацелася пакідаць свае групы, зь якой ужо моцна зжыўся. Раніцай я сабраў хлопцаў свае групы, каб на разьвітаньне сказаць ім пару словаў. „Смаленскі Мішка“, хоць і не належаў да гэтае групы, зьявіўся таксама. „Дрэнь дзела, спадар кіраўнік, хто ведае, калі пабачымся. Вы ж толькі пішэце да нас...“ — сказаў ён ціха й паважна, што ў яго рэдка здаралася. Некалькі хлопцаў прасілі дазволу праводзіць нас на станцыю. Тут далучыліся да нас яшчэ два кіраўнікі з Капэну, што таксама ехалі ў „Крывію“. 3 хлопцамі, што адводзілі нас на станцыю, мы разьвіталіся не як зь дзецьмі, якімі нам даручылі апекаваньне, але як з роднымі братамі. Юнацкая школа „Крывія“ знаходзілася пару кілямэтраў ад прыгожага цюрынскага гарадка Майнінген — у вёсцы Драйсігакер (Dreifii- 5 Маецца на ўвазе Генрык Барановіч. gacker). Гэта быў даволі вялікі будынак, відаць, сядзіба нейкага абшарніка, а дзеля таго мясцовыя сяляне называлі яго „шлёсам“ — замкам. За майго пабыту ў гэтай школе дзяцей яшчэ амаль не было. Тут былі толькі кіраўнікі СБМ, што яшчэ не атрымалі накіраваньне на працу ў лягер моладзі, а таксама некалькі старэйшых настаўнікаў, якія выкладалі тут розныя прадметы, як гісторыю Беларусі, беларускую літаратуру й г. д. Апрача выкладаў і рэфэратаў тут шмат часу адводзілася на спорт і крыху на страявыя заняткі. Кіраўнік школы, сп. Зыгман, быў сымпатычным чалавекам, і, як на тыя часы й абставіны, ён быў даволі лібэральным. Хопіць толькі для прыкладу сказаць, што якраз у гэтай школе нам першы раз давялося амаль сыстэматычна слухаць аўдыцыі зь Лёндану, што ў той час не было так простым. Пасьля нашага ад’езду адгэтуль у „Крывію“ пачалі накіроўваць меншымі й большымі групамі больш здольных дзяцей з дэсаўскага й магдэбурскага лягераў. Дзеці, прайшоўшы школу й вярнуўшыся ізноў у свой лягер, ужо ў значнай ступені дапамагалі ў працы кіраўніком, a нярэдка й пераймалі іхныя функцыі. Падарунак ад дзяцей У пачатку кастрычніка 1944 г. у „Крывію“ прыехаў лучнік з Галоўнага кіраўніцтва СБМ у Бэрліне й прывёз усім кіраўніком новыя накіраваньні на працу. Трэба было раз’яжджацца па адным ці па двох ува ўсе куткі Нямеччыны. Міхасю С., Алесю М., Аркадзю Г. і мне быў загад зьявіцца ў Бэрлін, адкуль мы мелі быць накіраваны ў беларускі кадравы батальён, што меў арганізавацца ў Бэрліне. Беручы на ўвагу, што зь дзяцьмі больш працаваць нам ня прыйдзецца, мы пастанавілі заехаць па дарозе ў Дэсаў, каб апошні раз наведаць сваіх былых выхаванцаў, тым больш, што парудзённае спазьненьне ў Бэрлін можна было апраўдаць частымі ў той час паветранымі налётамі. Калі мы прыехалі ў дэсаўскі лягер, дзеці ўжо даўно спалі. Назаўтра ж раніцай вестка аб нашым прыезьдзе абабегла ўвесь лягер, і наш слаўны „Смаленскі Мішка“ даслоўна выгнаў нас з ложкаў сваім штомінутным загляданьнем празь дзьверы й спраўджаньнем, ці мы ўжо ня сьпім. У насу лягеры ніколі не было звычаю вітацца падаваньнем рукі. На гэты ж раз, калі я зьявіўся ў былой сваёй групе юнакоў і неяк мімаволі выцягнуў руку да першага зь іх, дык да мяне сунуўся раптам лес рук, і я ня ведаў, адкуль пачынаць. Пры гэтым кожны зь іх нешта казаў, кожны штосьці пытаўся перакрыкваючы адзін другога, і трэба было некалькі добрых часін, пакуль я зарыентаваўся ў гэтым хаосе й змог адказаць на першыя пытаньні. Калі ж я сказаў, што прыехаў толькі наведаць іх і заўтра раніцай еду ў Бэрлін, дык група загаманіла ізноў: адныя лаялі немцаў, іншыя казалі „проста ня ехаць“ і г. д. Назаўтра раніцай заходжу ў іхны барак разьвітацца. Яны акружылі мяне наўколам. Бачу, выштурхоўваюць аднаго наперад, падбадзёрваючы: „Сьмела, сьмела!“ Той разгублена паглядае навокал, а тады выходзіць наперад і нясьмела пачынае гаварыць. Я ўжо ня памятаю дакладна словаў, але ў кожным выпадку гэта была своеасаблівая разьвітальная прамова. Пасьля вылічэньня ўсіх маіх „заслугаў" перад імі, яны мне жадаюць „шчасьлівенька даехаць, здароўя іўсяго такога“, а на дарогу перадаюць падарунак. Гляджу — цягнуць дзьве вялікія пачкі, напэўна, кожная па кіляграмаў шэсьць. Аказваецца — яны падрыхтавалі мне „перакуску ў дарозе“: свае штодзённыя порцыі хлеба, маргарыну, каўбасы й г. д. I гэта ў той час, калі самі напэўна ж сытымі не былі! Такі самы падарунак атрымаў і Міхась С. ад сваіх юнакоў, а як пасьлей аказалася, атрымалі іх і капэнскія кіраўнікі ў Капэне. Вось якімі былі нашыя дзеці ў тыя страшныя часы! Лістоўныя весткі Такім чынам, праца мая й беспасрэдная лучнасьць з гэтымі дзяцьмі закончылася. Тым ня менш, далейшы лёс іхны мяне заўсёды цікавіў, і дзякуючы лістоўнай сувязі з бальшынёю юнацкіх асяродкаў можна было мець сякі-такі абраз іхнага далейшага жыцьця. I цяпер вось, хоць бы для прыкладу, колькі дробных урыўкаў з тагачасных лістоў: „...Я жыву толькі надзеяй, што хутка ўсё кончыцца й шчасьліва вернемся на сваю Радзіму. Дзеткі нашы гадуюцца добра, часта ходзяць на „крабы“, а таксама ў лес па дзікія яблыкі. Мы зь іх варым смачныя рэчы. Прыяжджай хутчэй, будзе чым частаваць...“ (Ліст ад кіраўнічкі Веры К.6 з Дэсаў, у палове кастрычніка 1944 г.). 6 Верагодна, гэта Вераніка Катковіч (у замужжы Клентак. 1918—?), дзяячка СБМ. У часе нямецкай акупацыі была кіраўнічкаю юначак СБМ у Менску. Улетку 1944 гвыехала ў Нямеччыну. Працавала ў лягеры ў Дэсаў. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны працавала ў Польскай вайсковай місіі ў^ „...3 гэтым днём (налёт на Магдэбург 28.09.44. ~ Аўт.) шмат чаго перажылося, а найбольш страху. Дзякуючы налёту амэрыканцаў, малюнак стварыўся страшэнны. Усе часткі гораду былі траплены ўзрыўнымі й апальвальнымі бомбамі. He мінуў гэтага й наш лягер. Тры вялізныя бомбы ўпалі ў адлегласьці 5—10 м ад бункеру, у якім знаходзіліся амаль усе дзеці ймы. Адна частка бункеру завалілася, засыпала невялікую групу дзяцей і двух забіла цэмэнтовымі абломкамі. Жывых адкапалі й далі ім першую дапамогу. Баракі часткова пашкоджаныя, умывальня, куды ўпала адна бомба, зьнікла бясьсьледна. Ужо прайшло тры дні, але ніхто не пасьпеў ачуняць ад перажытага кашмару..." (Ліст ад кіраўніка Тодара Е. з Магдэбургу). „...У нас шмат навін. Капэн разьехаўся ў „дрэбезгі", словам, ніхто не астанецца ў Капэне. Мы, г. зн. „дэсаўцы“, пакуль што на месцы. Нас нікуды не адпраўляюць, бо нам прысылаюць капэнскіхмалышоў і работы хопіць. 3 харчамі ў нас як бы пагоршылася, а з курэньнем дык і зусім дрэнь!“ (Ліст ад кіраўніка Пятруся Н.7 з Дэсаў, 17.10.44). „...Ужо другі тыдзень жывем у іншым лягеры, які іймат выгаднейшы за папярэдні. Дзеці чуюцца весялейшымі, куды весялейшымі, таму што пакоі менш-болый адпаведныя да жыцьця, поле блізка, а галоўнае, што разьбіты бункер не наводзіць на дзяцей жаху. Працы маем досыць, але ёсьць надзея на дапамогу, а менавіта: 20 юнакоў кончылі курс у Драйсігакер і ўчора прыехалі зноў да нас. Яны нам будуць сякоютакою дапамогаю..." (Ліст ад таго ж Тодара Е. з Магдэбургу, 7.11.44). „...Зараз па тваім выезьдзе ад’ехалі ад нас „старыя“ дзеці, а прыехаліз Капэну. Спачатку мела вельмімнога працы, пакуль іх прывучыла да новага парадку. У нашым бараку шмат павесялела, сабралася нас большая сямейка — усе кіраўнічкі з Капэну. Яшчэ ніколі тут не было так весела, як ^Бэрліне. У 1948 г. Выехала ў Полыпчу, у 1949 г. Пасялілася з мужам у Вроцлаве, але была дэпартаваная ў СССР і да 1956 г. адбывала пакараньне ў Кінгірскім лягеры. Пасьля вярнулася ў Вроцлаў. 7 Імаверна, маецца на ўвазе Пётра Нядзьведзкі (1919—2000), грамадзкі дзеяч, сябра СБМ. Быў намесьнікам кіраўніка СБМ у Вялейцы, настаўнікам сьпеваўу альбярцінскай Краёвайшколе СБМ.У 1944 г. выехаўу Нямеччыну. Працаваў у лягеры Дэсаў. Па сканчэньні вайны жыў у беларускім лягеры ў Ватэнштэце (Watenstedt), дзе кіраваў мужчынскім хорам. Пры канцы 1940-х выехаў у ЗША. гэтыя дні. Праўда, гэта ўжо нядоўга патрывае: заўтра Галіна Б.й едзе ў Мульдэнштайн (Muldenstein), Ванда ЧУ у Эбэрбах (Eberbach). I так па аднэй ад’едуць ад нас. Для дзяцей часта робім сяброўскія вечары, на якіх заўсёды прыпамінаецца Бацькаўшчына..." (Ліст тае ж Веры К. з Дэсаў, 14.11.44). „... I сапраўды прыехалі (штандаровы Б. і сп. Мэнцэль з Остміністэрыюм. — A. М.). Усё пайшло вельмі добра. Усе былі ў добрым настроі, але ў найлепшым, мусіць, быў Мэнцэль. Дзеці цэлы вечар танцавалі для ўсякае„сьмятанкі“, а пасьля былізапрошаныя танцаваць для нямецкіх юнакоў. Угэты вечар шмат разоў іх фатаграфавалі й маюць паказваць у фільмовых дадатках... ...Адразу пасьля сьвят выехалі ў Цюрынгію (у школу „Крывія". — A. М.). Краявіды тут сапраўды надзвычай прыгожыя. Дзеці каталіся на санках... Было б нам тут вельмі добра, калі б ня сум па дзетках, да якіх сапраўды так чалавек прывык, што здаецца найлепш — гэта тут, у Дэсаў. Сапраўды можна сказаць, што Дэсаў — гэта другі дом...“ (Ліех кіраўнічкі Лены В. Л. з Дэсаў, 12.01.1945). „...У Магдэбургу вельмі неспакойна. Кожны дзень кідаюць „цукеркі". Сяньня бамбілі станцыю зусім недалёка ад нас. У падвале згасла сьвятло, і дзеці нарабілі піску й крыку. На Новы год таксама прывезьлі „паздраўленьне“...“ (Ларыса 3., Магдэбург, 16.01.45).