Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Першыя дні аказаліся найбольш цяжкімі. Ніводнае інструкцыі, ніводнага настаўленьня: маеш сто дзяцей і апякуйся імі, як знаеш. Праўда, Галоўны кіраўнік СБМ на Нямеччыну4 быў з намі, але ж што ён мог парадзіць там, дзе справу мелася не зь юнакамі, а зь дзяцьмі й то ўдабавак зь дзяцьмі галоднымі, босымі, у лахмоцьцях. Ім трэба было прад усім заарганізаваць усё неабходнае да фізычнага існаваньня, a пасьля думаць аб нейкім узгадоўваньні, шкаленьні. Аднак зь першага моманту, усе мы пераканаліся, што, не чакаючы на палепшаньне матэрыяльнага боку, трэба прыдумоўваць для дзяцей нейкія заняткі ці гульні, бо інакш хапала пакінуць іх на колькі гадзінаў у бараку, як адразу пачынаўся агульны лямант. Уцягнуўшыся ж, хоць спачатку й
4 Галоўным кіраўніком СБМ на Нямеччыну быўГенрык Барановіч (1916— 2002), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах, a пазьней у Віленскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1939 г. быў прызваны ў польскую армію, трапіў у нямецкі палон, адкуль вызваліўся ў 1940 г. намаганьнямі Беларускага прадстаўніцтва ў Нямеччыне. Перабраўся ў Бэрлін, дзе каля 1943 г. стаў супрацоўнікам аддзелу моладзі ў Міністэрстве акупаваных усходніх тэрыторыяў. 12.11.1943 быў прызначаны кіраўніком Працоўнай групы СБМ і ўпаўнаважаным на Нямеччыну. Выдаваў у Бэрліне часопіс „Малады змагар". У1945 г. трапіў у амэрыканскі палон, быў перададзены савецкай рэпатрыяцыйнай місіі, але ўцёк зь лягеру ў Заходнюю Нямеччыну. 3 1948 г. жыў у Канадзе. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, радным БНР.
неахвотна, у нейкую гульню, яны хутка забываліся аб сваёй долі, і нярэдка чуўся шчыры сьмех.
Якраз у гэтых днях прыходзілася наражацца на розныя прыкрасьці, лаянку й насьмешкі з боку пару дзесяткаў чужынцаў, што жылі ў лягеры і ў вачох якіх мы былі ворагамі гэтых дзяцей, іхнымі прыганятымі й адказнымі за іхную эвакуацыю. Мы ніколі ня думалі, што ў будучыні з гэтымі чужынцамі навяжуцца такія сяброўскія адносіны. Але гэта надышло ўжо пазьней, калі яны пабачылі на практыцы, што мы прадстаўляем для гэтых дзяцей і як імі займаемся. I тады ўжо ў падобных выпадках якраз гэтыя дзеці былі нашымі абароньнікамі.
Пачаткі
Церазь некалькі дзён мы пераходзім у іншыя баракі. Цяпер чуемся тут быццам у самастойнай беларускай калёніі. Баракі тут распаложаныя з краю лягеру ў форме вялікага чатырохкутніка й робяць уражаньне асобнага лягеру, тым больш, што й уваходная брама тут асобная, толькі для гэтага блёку. На абшырным пляцы пасярэдзіне блёку растуць дрэвы, а вольныя прасторы між імі завешаныя сеткамі для маскаваньня. Навет у самы поўдзень тут заўсёды прыемны напаўзасень.
Пры разьмеркаваньні баракаў дзеці дабіраюцца па 50 паводля сваіх жаданьняў. Дзяўчаты займаюць адзін бок лягеру, а цераз пляц насупраць — хлопцы. Мы цяпер ужо займаемся толькі хлопцамі. Для апекі над дзяўчатамі прыслалі сюды некалькі кіраўнічак гітлераўскае моладзі. Да гэтых новых апякунак беларускіх дзяцей мы спачатку адносіліся з засьцярогай. Гэта — немкі, што нарадзіліся й жылі аж да вайны на Ўкраіне. Зьвяртаюцца яны да дзяцей у мяшанай расейска-ўкраінскай мове, аб Беларусі нічога ня ведаюць, а дзеля таго ня могуць спрычыняцца да рэалізацыі тых намераў, якія мы ставім у вадносінах узгадоўваньня гэтых дзяцей. Але так, як кіраўнічак СБМ тут яшчэ няма, ня можа быць і іншай разьвязкі. Трэба, аднак, сказаць, што адносіны гэтых немак да дзяцей беззаганныя, хоць і не хапае тэй блізіні й цеплыні, якую маглі б даць гэтым дзецям кіраўнічкі беларускія. За карэктнасьць адносінаў трэба хіба таксама ў значнай меры заўдзячваць галоўнай кіраўнічцы Аньні (прозьвішча ня памятаю), якая дзяцей вельмі любіла й якой іншыя кіраўнічкі былі падпарадкаваныя.
Да кожнай жа пяцідзесяціасабавай групы хлапцоў прымацоўваецца адзін кіраўнік СБМ. Кіраўнікі ж спаміж сябе выбіраюць галоўнага кіраўніка, які групы сваёй ужо ня мае й зьяўляецца адказным за цэ-
ласьць. У практыцы нашаму кіраўніку падпарадкоўваюцца й нямецкія кіраўнічкі, хоць тэарэтычна гэта не прадугледжваецца. На чале ж усяго лягеру стаіць немец, падпарадкаваны беспасярэдне Бэрліну, які, аднак, вядзе толькі справы адміністрацыйныя і ў справы заняткаў ці наогул узгадоўваньня ня ўмешваецца.
У гэтым новым блёку маем ужо й вялікую ўмывальню зь цёплай вадой і душамі. Справа гігіены наладжваецца. Хутка паўстае й мясцовая амбуляторыя, у якой працуе малады ўкраінскі доктар і мэдычная сястра ды якія цёпла й з спачуваньнем адносяцца да сваіх малых пацыентаў. Тут ужо ў значнай меры паляпшаецца й харчаваньне, што, зразумела, было найважнейшым для дзяцей.
Нашы дзеці
Як ужо гаварылася, век іхны хістаецца ад 8 да 14 гадоў. Сярод жа дзяўчат нейкім чынам апынуліся дзьве, што мелі каля 16—17 гадоў. Яны ўжо тут шмат апякуюцца найменшымі, аўбудучыні, пасьля заканчэньня адпаведных курсаў, зь іх выйдуць кіраўнічкі СБМ.
Асноўная маса — гэта сялянскія дзеці. I толькі групка каля 20 асобаў з самога гораду Смаленску. Гэта адзіныя, што гавораць па-расейску; іншыя ж, навет тыя, што жылі ў калгасах даволі далёка на ўсход ад Смаленску, гавораць прыгожай беларускай мовай з тымі ці іншымі мясцовымі асаблівасьцямі. (Трэба прызнацца, што сутык зь дзецьмі Смаленшчыны быў для мяне асабіста вялікай практычнай лекцыяй. Калісь у часе настаўніцкіх курсаў у Глыбокім адзін з выкладчыкаў-„спэцыялістых” у прыватнай гутарцы даводзіў, што нам, беларусам, няма чаго думаць аб Смаленшчыне, бо там ужо насельніцтва поўнасьцяй зрусіфікаванае. Паставіць бы тады гэтага „спэцыялістага“ перад дзецьмі Смаленшчыны!..) Гэтая група смаленскіх „мяшчанаў" значна розьніцца ад сялянскіх дзяцей. Ня лічачы таго, што яны расьлі ў горадзе, некаторыя зь іх ня памятаюць сваіх бацькоў і ўзгадоўваліся ў дзіцячых дамох. Пару зь іх ужо курыць. Ад іх нярэдка чуваць і расейскую лаянку. Наогул жа, трымаюцца яны свабодна, да кіраўнікоў зьвяртаюцца на „ты“ ды нічым не праймаюцца. Маем зь імі спачатку шмат клопатаў, тым болып што іншыя дзеці скардзяцца на іх. У далейшым, аднак, усё наладзіцца, і смаленчукі ня будуць розьніцца ад іншых ні сваёй мовай, ні сваёй ветлівасьцяй.
Шмат з гэтых дзяцей ня ўмее ні пісаць, ні чытаць. Бальшыня ж была свайго часу ў першай, другой ці трэцяй, некаторыя і ў чацьвёртай
клясе пачатковае школы, але ўжо даўно не займаючыся, амаль усё забылі.
Зьвяртае на сябе ўвагу стан здароўя гэтых дзяцей. Хоць худыя й выгаладаныя ды перажыўшы ўсю трагедыю вывазу, яны трымаюцца надзвычайна, і апрача штодзённых дробных выпадкаў, як пакалечаньне нагі ці парэзаньне нажом пальца, няма абсалютна хворых. Навет адміністрацыя дзівіцца, што пры тысячнай масе дзяцей амбуляторыя амаль пустуе.
„Дадому ў гэтым годзе ня вернемся“
Ліпень прыносіць з сабой цяжкія псыхалягічныя перажываньні. Чытаем у газэтах камунікаты аб здабыцьці саветамі Менску, Слуцку, Полацку, Маладэчна... „Сяньня ўжо мяне фронгп разьдзеліць з домам“, — кажа адзін. Заўтра тое самае паўторыць іншы. А потым... уся Беларусь ужо па-за фронтам. Нейкае дзіўнае, новае пачуцьцё. Як-ніяк, але да гэтага часу, хоць зрэдка, прыходзілі лісты з дому... А цяпер: дом і мы — два розныя сьветы. Вестка аб заняцьці бальшавікамі ўсяе Беларусі, зразумела, як ні дзіўна, але навет тыя дзеці, мясцовасьці якіх былі ўжо акупаваныя да гэтага савецкага наступу, толькі цяпер пачынаюць поўнасьцей разумець гэты факт. Аднаго дня, калі я чытаю газэту, колькі хлапцоў падыходзіць і просіць ім перакласьці навіны з усходняга фронту.
— Дык што ж цяпер, — пытаецца адзін зь іх, — дадому ўжо хіба ў гэтым годзе ня вернемся?
— Хіба што не, — адказваю.
Гэтыя новыя падзеі нейкі час прыгнятальна адбіваюцца на настроі дзяцей. Але цяпер яны пачынаюць паступова пераключацца на новую канцэпцыю: трэба чакаць канца вайны, і толькі тады можна будзе паехаць дадому. У які ж спосаб гэтая вайна мае закончыцца — іх гэта не абходзіць.
Нашыя заняткі
Лягер Капэн лічыцца толькі пераходным. Тут дзеці мусяць перадусім адпачыць, набраць сілаў, звыкнуцца із сваім новым палажэньнем, а таксама здысцыплінавацца.
Укладаецца наступнае разьмеркаваньне дня: а 8-й гадзіне пад’ём і раньняя гімнастыка, потым сьнеданьне; ад 9 да 12 заняткі, потым абед і прымусовы адпачынак у ложках да з-й гадзіны; ад з да 6 ізноў заняткі,
пасьля вячэры таксама часамі гадзіна заняткаў, а гадзіне іо-й — начная цішыня. Што ж уваходзіць у гэтыя заняткі? Прыблізна з гадзіну ў дзень пасьвячаецца на вывучэньне групаў хадзіць строем. Трэба сказаць, што хлопцам гэтыя страявыя заняткі вельмі падабаюцца. Рэшта часу разьмяркоўваецца між гульнямі, сьпевамі, гутаркамі й г. д. Тут прыходзілася ўжо паклікацца на сваю собскую фантазію. Добра злажылася, што сярод кіраўнікоў ёсьць маладыя настаўнікі, а некаторыя былі свайго часу ў скаўтынгу.
Ня ведаю, ці ў скаўцкіх падручніках можна было знайсьці болып розных гульняў, чымся іх праводзілася ў Капэне. Да абеду займаемся звычайна ў лягеры ці каля яго. Пасьля ж абеду група за групай выходзяць зь лягеру й зьнікаюць у навакольным лесе. Для хлапцоў жа гэтага веку ды ў такіх групах хіба няма болын нічога прыцягальнага, як лес. Тут мы становімся партызанамі й падкрадаемся мінаваць чыгунку (як раз тут праходзіць празь лес), тут мы зьяўляемся паліцыяй і нападаем на партызанаў, становімся індыянамі й змагаемся міжсобку ці высочваем трапэраў. Часамі колькі такіх індыйскіх плямёнаў злучаецца й нападае на белых. Лес гучыць ад маладых галасоў. Часамі забываесься аб сваёй ролі судзьдзі ў гэтых змаганьнях і робісься актыўным удзельнікам.
Хіба нічога не вырабляе больш ініцыятывы, дысцыпліны, пачуцьця прыналежнасьці да групы й зьбліжэньня між ейнымі сябрамі, як такія гульні. Зьнікае ўжо тая неарганізаваная маса, вырабляюцца здысцыплінаваныя юнакі, спасярод якіх выбіваюцца ўжо свае лідэры.
Любілі яны таксама й гістарычныя апавяданьні. Выбіраем дзе-небудзьу лесе прытульнае месца, выгадна расьсядаемся й... пачынаецца. Жыцьцё дагістарычных людзей, Усяслаў Чарадзей, Вітаўт, народныя паўстаньні, Каліноўскі — вось тэмы гэтых апавяданьняў. Тут ня трэба гістарычных дэталяў, але затое часамі трэба ўвесьці, хоць і негістарычныя, дыялёгі між героямі й іхнымі ворагамі, трэба, як у фільме, паказаць прабег тае ці іншае бітвы, трэба ведаць, якога героя пахваліць, a якога зганіць. Адным словам — такое апавяданьне мусіць расказвацца, якяны самі прасілі, і „страшна", і „сьмешна", і ,,жаласна“. He агледземся, як ужо й на вячэру трэба ісьці. А для заўтрашняга дня ёсьць новая тэма гульняў у лесе: змаганьне каліноўцаў з маскалямі.