Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
(зусім як Чапай: „Урал, река бурлйва й шйрока“). Цікавы такі факт: каля Рэгенсбургуў 1945 г., лета—восень, было шмат палонных: власаўцы, мадзяры, украінцы, беларусы. Было шмат уцёкаў, і нямецкая паліцыя рабіла аблавы, разам з MP (Military Pones'). Адзін раз я трапіў у такую аблаву. Пасьля пару гадзінаў затрымання пачалі адпускаць паводле прынцыпу нацыянальнасьцяў: крычаўпаліцай„Weissruthenien“, беларусы выходзілі, бо нацыянальныя групы мелі свае камітэты, дзе выдаваліся дакумэнты. Тыя, хто меў дакумэнты, выходзілі на волю, без дакумэнтаў — затрымоўвалі.
Ці карысталіся дыпісты нямецкай эканомікай-жыцьцём? Мала. Час-часам хадзілі ў магазыны купіць прадукты (рэдка) і яшчэ радзей наведвалі бібліятэкі. Але наведвалі. Найчасьцейшыя кантакты былі з шпіталямі й часта карысталіся цягнікамі — бязь іх не абыходзіліся. Зьніжак Ды-Пі ня мелі ніякіх.
Чым асабліва беларусы зьвярнулі на сябе ўвагу, гэта Купальлем і скаўтынгам.
У канцы чэрвеня ў Рэгенсбурзе зладзілі Купальле. Удзельнічалі каля 120—150 асобаў, а гледачоў было па-над юоо. Арганізавалі паказ Мікола Шчаглоў1, Мікола Равенскі2, Лідзія Янушкевіч3, Барбара
1 Мікола Шчаглоў-Куліковіч (1893—1969), кампазытар, музыка, музыказнаўца, грамадзка-культурны дзеяч. 3 1937 г. працаваў выкладчыкам у Беларускай кансэрваторыі. У часе нямецкай акупацыі кіраваў аркестрам у Менскім гарадзкім тэатры. Аўтар опэраў „Кацярына" (1939 ці 1941), „Лясное возера“ (паставілі ў 1942 г.), „Усяслаў Чарадзей“ (паставілі ў 1943 г,), апэрэты „У вырай“. 3 студзеня 1944 г. — кіраўнік музычнага аддзелу пры БЦР. 31944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне ў 1947 г. арганізаваў Беларускі тэатар эстрады, які гастраляваў па лягерах Ды-Пі. У1950 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, дзе кіраваў хорам. Пазьней перабраўся ў Кліўлэнд, а з 1959 г. ЖЫЎ У Чыкага й кіраваў хорам беларускай грэка-каталіцкай царквы Хрыста-Збаўцы.
2 Мікола Равенскі (1886—1953), кампазытар. У1903—1914 гг. — кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Менску. Скончыў рэгенцкія курсы ў Маскве (1915), Маскоўскую кансэрваторыю (1930). У 1930-х выкладаўу Менскім музычным тэхнікуме, Беларускай кансэрваторыі. У1938 г. яго выключылі з Саюзу кампазытараў. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў рознарабочым на тартаку ля Мюнхэну. У 1950 г. пераехаў у Лювэн (Бэльгія), арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювэнскім унівэрсытэце. Аўтар музыкі гімну-малітвы „Магутны Божа“ (словы Натальлі Арсеньневай).1*
Zhurtavannie Bietaruskich Skautau
Knizacka Vaucka
Wolf Cub’s Book
Whiteruthenian Scouts Association
Беларускае скаўцкае пасьведчаньне — „Кніжачка ваўчка“
Вержбаловіч4, Аўген Кавалеўскі5. Газэты пісалі, што такое ў Рэгенсбурзе было ўпершыню.
3 Лідзія Янушкевіч-Нядзьвіга (?—1969), сьпявачка й акторка. Уваходзіла ў трупу Менскага Першага беларускага тэатру (БДТ-1). У1944 г. у Бэрліне ўдзельнічала ў заснаваньні беларускай канцэртна-эстраднай групы „Жыве Беларусь". Пазьней выехала ў ЗША, дзе працягвала сьпеўную дзейнасьць.
4 Барбара Вержбаловіч (Вербіч) (1901—1967), опэрная сьпявачка. Мела добрую музычную адукацыю. На эміграцыі жыла ў Нямеччыне й ЗША. Была актыўнай удзельніцай нацыянальнага жыцьця на эміграцыі, апякункай Галіны Ганчарэнкі. Загінула ў няшчасным выпадку ў Мюнхэне.
5 Аўген Кавалеўскі (1921—1963), літаратар, актор. Вучыўся ў школе пры беларускім Дзяржаўным драматычным тэатры. У 1944 г. выехаў у
Беларускія скаўты на чужыне ўзялі за аснову свае дзейнасьці праграму й статут міжнароднага скаўтынгу. Дэвіз гэтае моладзевае арганізацыі „Напагатове“ выгравіравалі на беларускай скаўцкай лілейцы — адзнацы міжнароднае скаўцкае арганізацыі й скаўцкага руху. Беларускія скаўцкія аддзелы на чужыне пачалі арганізоўвацца ў Заходняй Нямеччыне хутка па заканчэньні вайны. У Рэгенсбурзе Беларускі скаўцкі зьвяз імя К. Каліноўскага быў створаны ў кастрычніку 1945 г. Арганізатарамі былі Палікарп Манькоў, Сьцяпан Кірылік, Вітаўт Кіпель і Аляксандр Бута. Прыблізна ў тым самым часе скаўцкія аддзелы паўсталі і ў ангельскай (арганізатары Вацлаў Пануцэвіч, Хведар Ільляшэвіч, Віктар Літаровіч6, Міхась Сенька7, Валянціна
^Нямеччыну. Жыў у лягерах Ды-Пі ў Рэгенсбурзе, Міхэльсдорфе, Остэргофэне {Osterhofen). Арганізаваў з прафэсійных актораў на эміграцыі апсамбль песьні й танца „Жыве Беларусь!", пазьней ператвораны ўТэатар эстрады, які езьдзіў з гастролямі па розных лягерах. У 1947 г. у Міхэльсдорфе выдаў адмысловы „Кароткі курс навучаньня актора“. Пісаў таксама апавяданьні, фэльетоны й п’есы, якія публікаваліся на старонках эміграцыйных пэрыёдыкаў, а таксама выходзілі асобнымі выданьнямі. У 1949 г. перабраўся ў Францыю, дзе быў вымушаны працаваць у парыскай кравецкай майстэрні. Быў сябрам Аб’яднаньня беларускіх работнікаў у Францыі (АБРФ), а таксама сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай управы Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі.
6 Віктар Літаровіч (1923—1967), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу адміністрацыі на Барысаўшчыне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны быў у брытанскай акупацыйнай зоне, настаўнічаў у беларускай пачатковай школе ў Гановэры. У канцы 1940-х разам з бацькамі й братамі пераехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры {South River). Адзін з арганізатараў Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы, заснавальнікаў парафіі ў Саўт-Рывэры.
7 Міхась Сенька (нар. 1922), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі скончыў Баранавіцкую медычную школу, працаваў кіраўніком аптэкі ў Стоўпцах. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Па сканчэньні вайны быў ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце, дзе скончыў гімназію, браў актыўны ўдзел у скаўтынгу. У 1947—1949 гг. вучыўся ва Ўкраінскім тэхнічна-гаспадарчым інстытуце ў Мюнхэне. У1949 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Працаваў на заводзе „Форд“. Браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці. У 1950-хузначальваўАб’яднаньне беларуска-амэрыканскай моладзі. Уваходзіў у царкоўную ўправу беларускага прыходу сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Шматгадовы сакратар управы БККА.
Жукоўская8) і францускай (ініцыятары Віктар Войтанка і Ўладзімер Жыромскі) зонах. 3 восені 1945 да лета 1946 г. было арганізавана ў Зах. Нямеччыне па-над дзясятак скаўцкіх аддзелаў. Гэтыя суполкі ўваходзілі ў склад мясцовых міжнародных скаўцкіх бюро. У ліпені 1946 г. у Ватэнштэце адбыўся Першы зьлёт беларускіх скаўтаў на чужыне. На зьлёце прадстаўнікі скаўцкіх арганізацыяў вырашылі аб’яднацца ў адну пад назовам Згуртаваньне крывіцкіх скаўтаў на чужыне (ЗКСЧ). На тым жа зьлёце прынялі рэгуляміны і вызначылі структуру арганізацыі, зацьвердзілі ўніформу ды сплянавалі супрацу беларускае арганізацыі зь іншымі. Беларуская скаўцкая арганізацыя сталася часткай міжнароднага скаўцкага руху.
На першым зьлёце выбралі й кіраўніцтва арганізацыі. Структура беларускага скаўтынгу была такая: большая скаўцкая адзінка называлася штандар, які звычайна ахопліваў геаграфічны рэгіён: прыкладам, штандар „Баварыя“, штандар „Франконія“, штандар „Гарц“ і г. д. Штандар складаўся зь сьцягоў, якія нумараваліся: першы сьцяг штандару „Баварыя" ці другі сьцяг штандару „Гарц“. Сьцяг складаўся зь зьвязаў, якія насілі беларускія назовы-сымбалі: зьвяз імя К. Каліноўскага, зьвяз імя I. Грынявіцкага, зьвяз імя А. Цёткі й г. д. Зьвязы складаліся з дружынаў (тры-чатыры ў зьвязе). Дружыны мелі назовы зьвяроў — дружына Баброў, дружына Арлоў ці кветак — дружына Васількоў, дружына Пралесак. На.чале арганізацыі стаяў (выбіраны) Галоўны кіраўнік, які, на параду скаўцкіх радаў, прызначаў штандаровых, штандаровыя — сьцяжных, сьцяжныя — зьвязовых, а дружыны — сваіх кіраўнікоў, дружыновых, выбіралі. Кіраўнікі адзінак тварылі скаўцкія рады. Кіраўнікі мелі адзнакі на ўніформах, а ўсе скаўты на рукавох мелі нашыўкі „Крывія“.
8 Маецца наўвазеВалентына Пашкевіч (дзяв.Жукоўская; 1916—2004), грамадзкая дзяячка, пэдагог. Скончыла польскую гімназію імя Адама Міцкевіча ў Пружанах (1935), вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. Падчас Другой Сусьветнай вайны жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладніцкім бюро „Вінета“. Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце, апекавалася беларускім скаўтынгам. У ліпені 1949 г. пераехала ў Таронта. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала танцавальны гурток. Кіравала беларускай суботняй школкай пры царкве сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Выдала „Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў“ (Кліўлэнд, 1968), ангельскамоўны падручнік „Беларуская мова — Fundamental Byelorussia" (1974,1978)Падрыхтавала „Ангельска-беларускі слоўнік" (30 тыс. словаў і формаў), які выйшаўу 2006 г. у Менску.
Пачынаючы ад сьцяжнога, кіраўнікі мусілі мець спэцыяльную скаўцкую падрыхтоўку. Першыя кіраўнікі беларускага скаўтынгу прайшлі трэнінг на званьне „скаўтмайстра" на міжнародных курсах. Міжнародныя скаўцкія рады зацьвердзілі й шмат беларускае скаўцкае літаратуры, ды з ангельскае мовы было зроблена парадачна перакладаў скаўцкіх спраўнасьцяў.
Векам скаўтынг ахопліваў моладзь ад 7 да 19 гадоў. Моладзь у дружынах падбіралася, калі было мажліва, паводле зацікаўленьняў. Хлапецкія й дзявочыя дружыны былі асобныя, але зьвязы мелі й хлапецкія, і дзявочыя дружыны. 31947 г. з ініцыятывы й інтэнсіўнае падрыхтоўчае працы скаўтак Зоры Савёнак9, Натальлі Куліковіч10 і Тамары Карповіч дзяўчаты дамагліся вылучэньня ў асобныя сьцягі, якіх было некалькі.
Адбылося тры зьлёты беларускіх скаўтаў: у 1946,1947 і 1949 гг. 3 1947 г. арганізацыя пачала называцца Згуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужыне (ЗБСЧ). Галоўнымі кіраўнікамі былі Вацлаў Пануцэвіч,
9 Маецца на ўвазе Зора Кіпель (дзяв. Савёнак, 1927—2003), грамадзкая дзяячка, бібліёграф, літаратуразнаўца, жонка Вітаўта Кіпеля. У 1936— 1941 гг. у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртаньні ў Менск вучылася ў беларускай школе, потым у настаўніцкай сэмінарыі. Працавала ў „Беларускай газэце“ й газэце „Голас вёскі“. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У 1945—1948 гг. вучылася ў Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы, потым намэдычным факультэцеТубінгенскагаўнівэрсытэту. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амэрыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхэльсдорфе і Остэргофэне. У1949— 1954 гг. вучылася на хімічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. У 1955 г. прыехала ў ЗША. У 1966 г. скончыла Ратгерскі ўнівэрсытэт (НьюДжэрзі) і пачала працу ў Нью-Ерскай публічнай бібліятэцы. У1982 г. заняла пасаду намесьніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзелуNYPL. У1986 г. скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўнівэрсытэту. Сябра Амэрыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 1979—1983 гг. была сакратаркаю Галоўнай управы арганізацыі. У 1980— 1990-х гг. — рэдактарка і сябра рэдкалегіі газэты „Беларус". Радная БНР, сябра БІНіМу. Аўтарка болыц як двухсот беларусаведных публікацыяў у шэрагу навуковых выданьняў, найперш у галіне беларускай літаратуры й крыніцазнаўства, складальніца шэраіу бібліяграфіяў.