Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
сустрэліся ўпершыню. Калі трэба было яго падаць, адзін казаў другому: „Падай кракадзіла“.
Школы там не было, але быў скаўтынг. Прыяжджаў наведаць нас кіраўнік беларускіх скаўтаў Алесь Бута, увесь абвешаны шнурамі. Ён арганізаваў беларускую дружыну, да якой і я належала.
На Вялікдзень 1946 г. прыяжджаў наш здольны да музыкі суродзіч Рымко Юльлян, і зь невялікай дапамогай іншых адслужылі ўсяночную. Царква была поўная людзей, у бальшыні расейцаў. Рэлігійнае жыцьцё сталася важнай часткай нашага побыту. Галіна, калі хто прыходзіў у хату, адразу ж сядала каля ног наведніка, каб пачысьціць яму чаравікі. Гэтак яна зьбірала фэнігі на куплю сьвечкі ў нядзелю. Усе дзеці рэгулярна наведвалі царкву. Міхаль строга даглядаў гэтага.
У Гэрэнбэргу мы жылі да восені 1946-га.
Майнлёйз (Mainleus). Восень 1946 — лета 1947
3 Гэрэнбэргу перакінулі нас, пяць беларускіх сем’яў, у тым ліку Васіль Рагуля й Іван Любачка4, у Майнлёйз, у барачны лягер. Там жылі розныя нацыянальнасьці, але было больш беларусаў. Кіпела грамадзкае жыцьцё. Беларускімі скаўтамі кіраваў Пётра Саўчыц. У гэты час прыехаўтаксама Палікарп Манькоў5 зь Міхэльсдорфу. Хутка арганізавалі беларускую школу, у якой настаўнічалі Л юбачка, Рагуля, Манькоў, а таксама Ніна Рачынская. Была там ужо арганізаваная царква. Служыў а. Георгі Паўлюсік, які жыў зь сям’ёй (дзьве сястры, брат, пляменьнік). Зь імі былі харысты пінскага сабору. Сьвятар выкладаў рэлігію, а сьпевам вучыў нейкі расеец, Мікалай Мікалаевіч (прозьвішча ня памятаю). Я сьпявала ў царкоўным хоры на падбадзёрваньне рэгента. Ён казаў: „Слухай і паціху сьпявай. Ты будзеш сьпяваць!“ Пасьля я сьпявала ў трыё („Да нсправнтся молнтва моя“)Хадзіла таксама ў школу, належала да скаўтынгу. Школу наведвалі таксама Жэня, Сяргей і Тамара. Беларускую мову выкладаў Манькоў, гісторыю — Любачка.
4 Іван Любачка (1915—1977), пэдагогі гісторык, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША. У1972 г. выдаў кнігу Bielorussia under Soviet Rule, 1917—1957 („Беларусь пад бальшавіцкім кіраваньнем, 1917—1957“).
5 Палікарп Манькоў (1910—1998), грамадзкі дзеяч. У1942—1943 працаваў у слонімскім гебітскамісарыяце, з чэрвеня 1943 г. узначаліў СБМ на Слуцкую акругу. 3 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў выкладчыкам Беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе (1946—1949), удзельнічаў у пленумах (зьездах) БЦР, заангажоўваўся ў выдавецкія справы.
Былі сякія-такія рататарныя дапаможнікі. У маёй з-й клясе вучылася сямёра вучняў. Манькоў быў нашым клясным настаўнікам. Пасьля экзамэнаў мне выдалі пасьведчаньне.
Мікола Сільвановіч адкрыў майстэрню інкруставаных саломкай касэтак, шкатулак, альбомаў ды іншага. Я хадзіла да яго вучыцца гэтаму майстроўству. Старалася. Падрыхтавала першую сваю налепку ўзораў, а майстар прыйшоў, сьцёр усё й сказаў: „Цяпер пачынай усё спачатку".
Прыяжджалі ў наш лягер скаўцкія кіраўнікі даваць інструкцыі: Вітаўт Кіпель6, Янка Жучка7. Кіпель за адзін вечар навучыў нас чатыры песьні („Мароз“, „Каліна", „Мы Беларусі вольнай арлянятьГ й „Як шырока і далёка беларуская зямля“). Наведала нас таксама тэатральная трупа „Жыве Беларусь!" на ўрачыстасьць высьвячэньня скаўцкага сьцягу.
Лягернае жыцьцё было поўнае падзеяў, здарэньняўды прыгодаў. Хадзілі мы красьці яблыкі ў баўэра. А той пусьціў аднойчы на нас сабаку. Уцякалі мы, аж пяты блішчэлі. У лягеры шмат хто гадаваў парасят. Аднаго дня чую крык і лямант: „Укралі парася! Укралі парася!" Прыехала амэрыканская паліцыя з сабакамі. Шукалі, шнырылі, перагледзелі ўсё, але злодзея не знайшлі.
Аднойчы беларускія скаўты маршыравалі зь сьцягам, ідучы ў лес на гульні. Раптам крык. Аказалася, што скаўт Шура Яневіч зваліўся з абрыву. Выцягнулі яго адтуль з паламанай рукой.
Група нас езьдзіла ва ўкраінскі лягер у Байройт (Bayreuth) на вялікі міжэтнічны фэстываль. Нашай кіраўнічкай была Ніна Рачынская. Там былі гульні, спаборніцтвы. Сяргей Рагалевіч заняў першае месца ў бегу зь мяшком на нагах.
Гібэльштат (Giebelstadt). Восень 1947 — вясна 1949 гг.
3 Майнлёйзу некаторыя беларусы паехалі ў Шляйсгайм каля Мюнхэну (Старасельскія й інш.), а другія за акіян у Аргентыну (Саўчыцы). A
6 Вітаўт Кіпель (нар. 1927) утой час актыўна займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу.
7 Янка Жучка (1928—2010), інжынэр-будаўнік, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Бэльгіі. У гады Другой сусьветнай вайны — сябра СБМ і БНС. 3 1944 г— на эміграцыі, вучыўся ў Беларускай гімназіі ў Рэгенсбурзе (затым у Міхэльсдорфе), а пасьля скончыў Лювэнскі ўнівэрстытэт. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці, быў радным БНР.
нашым наступным лягерам стаў Гібэльштат. Туды падаліся ўсе настаўнікі, Дульскія, Рачынскія. У Пбэльштаце быў аэрадром, а каля яго — вялікія цагляныя дамы, відаць, былыя казармы. Туды зьвезьлі беларусаў, расейцаў і, напэўна, іншых — чалавек болын за сотню. Наша сям’я разьмясьцілася ў адным пакоі вялікага будынку. Кухня была асобна для агульнага карыстаньня, у выніку чаго паўставала часамі цэлая катавасія. Міхаль працаваў качагарам, даглядаў пяць двухпавярховых будынкаў. Часта ўначы трэба было дапільноўваць, каб была адпаведная тэмпэратура.
Дзеці вучыліся добра, бацька строга дапільноўваў гэтага. Сяргей, у якога вочы аслабелі пасьля шкарлятыны, мусіў насіць акуляры. А ён катэгарычна адмаўляўся, бо дзеці сьмяяліся зь яго. У школе заняткі вяліся па-беларуску.
У лягеры зрабілі царкву. Служыў той жа а. Паўлюсік. Я сьпявала ў хоры. Калі ў лягер прыехалі а. Емяльлян Кайка, бацька Лізы Літаровіч, ды Кузьміцкі, вельмі добры сталяр, рашылі адкрыць беларускую царкву. Да гэтага праекту падключыўся й Міхаль. Надыходзіў Вялікдзень. Перада мной паўстала балючае пытаньне: у якую царкву ісьці? Я ж сьпявала ў хоры ў расейскай царкве. Моцна змагалася з сабой, раілася з братам. А той кажа: „Ідзі куды хочаш“. Ая ж цэлы вялікі пост шчыра пасьціла, нават малака ў рот ня брала. Хадзіла на сьпеўкі, уцягнулася ў іх. Дык зь цяжкім сэрцам пайшла на ўсяночную ў расейскую царкву. Пагатоў што ў беларускай справы заставаліся яшчэ няўладжанымі. Айца Кайку накіраваў у Гібэльштат а. Мікалай Лапіцкі. Брат запрасіў а. Кайку на абед. Той еўі піўусё. Папытаўся, чаму Надзя ня есьць. Абрат кажа: „Надзя посьціць“. Думаю, што ў той мамэнт а. Емяльлян чуўся не зусім добра.
На курсе машыністак. Сватаньні. Лета 1949
Таварыскае жыцьцё ў Гібэльштаце было абмежаванае. Будынкі стаялі далёка адзін ад аднаго раскіданыя ў лесе, месца, каб дзе сустрэцца моладзі, не было. На Вялікдзень увесь дзень я прасядзела ў хаце. Без сукенкі й туфляў, паглядала праз вакно, як сяброўка Маруся Дульская, прыгожа апранутая, хадзіла па вуліцы. Гэта быў адзін з самых цяжкіх момантаў у маім лягерным вандраваньні. I думалася: калі яно ўжо скончыцца, калі настане нармальнае жыцьцё?
Тым часам кожны дзень вывешвалі абвесткі пра краіны, што бралі імігрантаў. На аднэй абвестцы пісалася пра курсы машыністаку Швай-
нфурце (Schweinfurt). Я папыталася Міхалёвай думкі: „Ехаць?“ — А ён абыякава: „Рабі што хочаш“. I мне гэта моцна забалела ды можа падштурхнула да пастановы: ехаць! I вось нас траіх, Дульскія Марыя й Валя ды я, падаліся на тыя курсы.
У Швайнфурце быў пераходны лягер для тых, хто выяжджаў за мора. Курсы трывалі тры месяцы. Праводзіліся яны ў вялікім будынку (відаць, былыя казармы). Нас траіх і тры ўкраінкі жылі ў адным пакоі. Усіх курсантак было больш за трыццаць. Займаліся групамі да абеду й пасьля. Нас вучыла нейкая літоўка. Нам далі машынкі, і мы практыкаваліся ў пісаньні. Вывучалі таксама ангельскую мову. Падручнікаў не было, карысталіся нейкай ад рукі напісанай кніжыцай. На завяршэньне прайшлі тэст, пасьля якога я атрымала пахвалу за акуратнасьць. Пісала я няхутка, але дакладна. Былі там таксама рамесьніцкія курсы для хлапцоў. Маруся займела сабе нейкага кавалера. У яе гэта хутка выходзіла.
На курсах было крыху таварыскага жыцьця, танцаў. Аднойчы мы пайшлі на танцы. А ў мяне былі старыя паношаныя туфлі, дык я чулася страшэнна зьбянтэжанай. Станцавала раз ды пайшла дамоў. А Маруся з Валяй гулялі далей. Ад украінак мы навучыліся крыху іхных песень дый іх таксама навучылі. Да іх заляцаліся хлопцы-ўкраінцы. Раз за нашым вакном на другім паверсе, дзе мы жылі, мы пабачылі на палцы плякат Сталіна. Гэта тыя заляцалы надумаліся спалохаць нас. Дык я іх правучыла — змазала ручкі дзьвярэй іхнага пакою пастаю да чаравікаў. А яны бяду зьвярнулі на ўкраінак.
Са Швайнфурту я напісала свайму сябру Жоржу ліст на машынцы, зразумела, лацінскімі літарамі. А ён мне ў адказ: „Я нічога не магуразабраць, што ты мне пішаш“. Курсы машыністак завяршыліся пасьведчаньнямі, але бяз працы. Думка працаваць машыністкай мне падабалася, было адчуваньне прафэсіі.
У Швайнфурце старэйшая пара расейцаў праходзіла камісію на выезд і запрапанавала мне ўдачарэньне. Л юдзі гэтыя былі бязьдзетныя й хацелі выехаць разам зь некім малодшым. Угаворвалі мяне, пераконвалі. Пачуцьцё ад такой прапановы ў мяне было непрыемнае, бо завастрала адчуваньне беспрытульнасьці. Мяне хацелі ўдачарыць два разы перад гэтым. Першая была немка, а другі раз — у польскім лягеры. Гэтак, як Вадэйкі хацелі ўсынавіць Геню Кудасава8.
8 Маецца на ўвазе будучы першы муж Надзеі Запруднік Аўген Кудасаў (1922-1983).
Пакуль я праходзіла курс машыністак, Міхаля зь сям’ёй перавезьлі з Гібэльштату ў Бакнанг (Backnang}. Туды я з Швайнфурту й паехала. Бакнанг бурліў жыцьцём: скаўтынг, вечарынкі, царква, хор. Багаслужбы адпраўляў а. Мікалай Лапіцкі, а царкоўным хорам кіраваў Вячаслаў Качанскі9. Там я пазнаёмілася зь Лізай Кайкай, у якое адразу заўважыла бант у кучы валасоў, ды Людай Каліноўскай. У Амэрыцы ўжо яны сталіся маімі найбліжэйшымі сяброўкамі. Жылі мы праз калідор. Наша Жэня казала пра іх: „Як бочачкі".
На кравецкім курсе ў Людвігсбурзе (Ludwigsburg). Лета—восень 1949
У Бакнангу я ў школу не хадзіла, бо была занятая доглядам братавых дзяцей. Доўга там, аднак, не затрымалася, паехала на кравецкія курсы ў Людвігсбург, недалёка ад Бакнангу. Паехала сама. Курс трываў тры месяцы. Курсанткі былі розных нацыянальнасьцяў. У маім пакоі жылі чатыры полькі й адна расейка. Сяброўства вялікага ў нас не завязалася. Расейка Галіна мела бацькоў, а полькі былі гуляшчыя. Там стаяла вартаўнічая кампанія, і гуляць было з кім. Заняткі на кравецкіх курсах адбываліся кожнага дня папаўдні. Было некалькі групаў. Вучыліся на газэтах рабіць выкрайкі. Але матэрыялу, зь якога можна было б пашыць нешта, да мяне не дайшло. Зрабіла выкрайку блюзкі. Навучылася здымаць мерку. Настаўніцамі там працавалі славянкі. За курсы ім плаціла UNRRA, а пазьней — IRO. Было ў мяне там некалькі прыгодаў.