Пасьля васьмігадзіннага гэткага занятку балела ўсё: галава, вочы, карак, плечы й сесьце — ды сьвет быў нямілы, бо хацелася толькі заснуць, каб не адчуваць дакукі. Наш невялікі лягер быў даволі чысты, і пасярэдзіне, між баракамі, цьвілі нават кветачкі, але ўвакол была высокая агароджа з калючага дроту, бо выходзіць „остарбайтэрам" у адлеглае паўтара ці два кілямэтры места было забаронена, але ў загарадзе й каля паперні можна было пахадзіць без „остарбайтараўскіх" нашывак, пра якія нам нават і ня згадвалі. Недзе недалёка быў і мужчынскі, пераважна ўкраінскі, лягер зь яшчэ слабейшай дысцыплінай, як у нашым, і ў кожную нядзелю адтуль прыходзіла грамада дзецюкоў, у выніку чаго адна зь дзяўчат гадавала дзіця. Нашае галоднае, але спакойнае жыцьцё, на жаль, патрывала толькі каля двух тыдняў, у канцы якіх пачалося пекла, бо заходнія хаўрусьнікі ўсур’ёз узнавілі налётную кампанію й у першую чаргу ўдзень моцна збамбавалі чыгуначную станцыю ў Osnabrueck’y. Усім мужчынам з нашага лягеру зараз жа загадалі назаўтра з-за цямна яшчэ ўставаць і пад наглядам аднаго немца маршыраваць да места й празь места да чыгуначнае станцыі. Там мы засыпалі бомбавыя вывараты, зносілі ў кучы паламаныя шпалы й рэйкі ды клалі новыя, хоць з голаду не было сілы, а ў галаве была толькі адна думка — як і дзе знайсьці штось зьесьці. 3 гэтым зрэдка шанцавала: раз знайшлі мы ў згарэлым вагоне й набралі ў пазавязваныя верхнія кашулі па колькі кіляграмаў цукру, другі раз па пары булак зацьвілога хлеба ды колькі разоў, калі нас цягніком адвозілі за места, на пакопаных машынамі баўэрскіх палёх мы выграблі па крысе бульбы. Варочаючыся ўвечары дамоў, мы часам заставалі яшчэ нямецкіх жаўнераў, што засыпалі бульбу ў вагоны, і тыя ніколі не адмаўлялі ўсыпаць па шуфлі ў нашыя торбачкі, што нам пашылі нашыя жонкі. Але ўсяго гэтага было мала, і было яно незаўсёды. А нашай працы на чыіунцы не было відаць канца, бо як толькі мы канчалі паправу, зноўналяталі амэрыканскія бамбавікі й разьбівалі ўсё нанава ў ламачча, не шкадуючы й места. Гэта паўтаралася тры разы, і за трэцім разам я з бацькам, не паехаўшы адвозным цягніком, амаль не загінулі пад бомбамі. У роспачы ад гэтага ўсяго я зьвярнуўся да майго прыяцеля Аляксея Васілені3, што кіраваў канцылярыяй ген. Езавітава4 ў Беларускай Цэнтральнай Радзе ў Бэрліне, каб той прыслаў мне й майму бацьку5 пакліканьні ў беларускае войска, што пачынала тварыцца ў тую пору. Тымчасам таму, што я даволі добра гаварыў па-нямецку, загадалі мне выбраць яшчэ пяць памочнікаў, і нас паслалі на дапамогу настаўні- 3 Аляксей Васіленя (1899—1978), вайсковы й палітычны дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны быў намесьнікам старшыні й старшынём Беларускай народнай самапомачы на Слонімскую акругу, служыў у Беларускай Краёвай Абароне. 31944 г. — на эміграцыі: спачатку ў Нямеччыне, а пасьля ў Аўстраліі. 4 Канстанцін Езавітаў (1893—1946), грамадзка-палітычны й вайсковы дзеяч. Ha II Усебеларускім кангрэсе ўзначаліў Галоўную ваенную ўправу БЦР і быў генэральным інспэктарам беларускага вызваленчага войска, фармаванага на тэрыторыі Нямеччыны. Пасьля рэарганізацыі БЦР — ваенны міністар. 5 Бацькам Барыса Данілюка быў беларускі сьвятар Хведар Данілюк (1887—1960). Больш інфармацыі пра апошняга можна знайсьціў: Даігілюк, Барыс. Слова пра бацьку // Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Мінск, 2007. С. 227—233; Данілюк, Барыс.Успаміны // Запісы БІНіМ. №33. Ныо-Ёрк—Менск, 2010. С. 413—455. ку, што кіраваў вывазам абсталяваньня мясцовых школаўу сельскія, на што былі патрэбныя самаходы, якія было цяжка дастаць. Таму мы больш часу праседжвалі, дрэмлючы, на падстрэшшах школьных будынкаў, дзе яшчэ было цеплавата ад сонца, а часам і пячных комінаў, як працавалі. А дрымота ці нават сон нам былі вельмі патрэбныя, бо над Osnabrueck’ам удзень і ўначы лёталі хаўрусьніцкая самалёты, і ў кожным гэткім выпадкутрэба было абавязкова бегчы з баракаўу бамбасховішча й там сярод ночы праседжваць гадзінамі. Дакучаў, ведама, і голад, бо хоць той немец-настаўнік прыносіў нам кожнае раніцы колькі яблыкаў і лустак хлеба, мы іх адразу ня елі, а хавалі для сумояў на вячэры. Каб крыху памагчы ў гэтай бядзе, я й малады гамяльчанін Грачоў адважыліся колькі разоў пашнырыць у руінах збамбаваных дамоў, у падмосьцях некаторых зь іх знаходзячы цэлыя полкі садавінных сочываў, якія за пару разоў забіралі дачыста. Але так мы папрацавалі адно пару тыдняў, калі прыйшлі пакліканьні, і мы падаліся, сыіярша бязь сем’яў, у Бэрлін. У Бэрліне мы прабылі каля трох месяцаў, жывучы зь сем’ямі й вайскоўцамі ў зборнай казарме-школе й харчуючыся той крыхай прадуктаў, што немцы давалі на картачкі. Вялікіх налётаў на Бэрлін у гэтым часе не было, аж да аднаго дня ў канцы студзеня ці пачатку лютага, калі амэрыканскія бамбавікі моцна пахвасталі места, і хто мог, насуперак гітлеравае забароны, пачалі ўцякаць ува ўсе бакі. Зьявілася й чутка, што й Беларуская Цэнтральная Рада будзе эвакуяваная недзе на захад. Я, не чакаючы на гэта, з Васіленевай дапамогай дастаў зь нейкага нямецкага ўраду дазвол зьвезьці і ўладзіць сям’ю ў паўдзённа-заходняй Нямеччыне й вярнуцца ў беларускае войска. 3 гэтым дазволам мы й рушылі чыгункай на Дрэздэн, дзе 12 лютага мусілі, нядрэнна пад’еўшы, пераначаваць у падмосьці пад станцыяй, на адну ноч апярэдзіўшы страшэнны налёт на тое места. Мэтай нашага падарожжа было мястэчка Заўльгаўу Вюртэмбэргу (Швабіі), куды адразу, у ліпені 1944 г., эвакуявалася й была расьселеная па прыватных кватэрах амаль уся слонімская „сьмятана“. Працы яны падаставалі ў местачковых фабрычках і майстэрнях, а харчаваліся купленай на картачкі ежай. Нам, на жаль, месца ў Заўльгаў не знайшлося, і нас накіравалі ў суседняе меншае мястэчка — Альтгаўзэн, а адтуль у недалёкую вёсачку да баўэраў. Мяне з жонкай і немаўлём-сынам накіравалі да амаль безьзямельнага баўэра, якому я толькі два ці тры разы памагаў прывезьці зь лесу дровы й пасадзіць бульбу, пры гэтым не канём, а каровай. За гэта ён мяне тады частаваў кавалачкам смачнае каўбасы, з лустачкай хлеба й кубкам мошту (пастаялы разьведзены вадою яблычны сок зь ледзь чутной крыхай алькаголю), а рэшту часу мы жылі на скупым харчы з картачак, зрэдзь да якіх баўэрыха тайком ад мужыка давала крыху болып малака для дзіцяці. Маім бацькам выпала горш, бо яны трапілі да баўэра зь вялікай гаспадаркай, што з жонкай прыганяў іх да найцяжэйшае работы ад цямна да цямна — майму бацьку даводзілася ўвесь час перш выкідаць гной з хлявоў і ўсьлед накідаць гэты гной на воз ды вывозіць у поле й раскідаць там. А карміў іх баўэр толькі тым, што прадавалася ў крамах на картачкі. Пасьля болын як месяца такое катаргі мае бацькі зьнядужалі й адмовіліся так цяжка працаваць, за што баўэр забраў іхныя харчовыя картачкі. У выніку ім давялося штодня хадзіць на недалёкую чыгуначную станцыю, дзе ў рэстаране можна было бяз картачак купіць місачку Stam’y — няшчымнага й рэдкага супу, а я з жонкай амаль нічым ім не маглі памагчы, бо й самыя ледзь хадзілі галодныя. У тых ваколіцах Вюртэмбэргу, дзе мы тады жылі, не было вялікае прамысловасьці й лягераў з баракамі для замежных работнікаў, толькі сям-там у баўэраў працавалі палякі й „остарбайтэрьГ. У гэткіх вось абставінах прыйшла й капітуляцыя Нямеччыны, якое мы й не заўважылі б, каб каля нашае вёсачкі не разьбегся натоўп гнаных няведама куды вязьняў канцлягераў, амаль усіх палякаў, што, пабіўшы морды ўсім гаспадарам, пасяліліся ў баўэрскіх дамох і патрабавалі, каб іх кармілі шчодра й смачна. Пасьля яны парахманелі й, пакуль не паехалі дамоў, памагалі немцам у гаспадарцы. Нам жа французы сьпярша далі нядрэнныя кватэры ў мястэчку, дзе пачалі выдаваць і даволі, каб адужаць, даўно не каштаваныя прадукты, як мяса й тукі. Увосені французы чамусьці надумалі перакінуць чужынцаў, пераважна з нашага краю, перш у адну, а ўсьлед і ў другую, зусім блізкую ад мястэчка Заўльгаў вёску ды пасяліць там у баўэрскіх хатах. Гэта й быў лягер Ды-Пі, „камандантам“ якога паставілі мяне з абавязкам раз на тыдзень забіраць з складу ў мястэчку прадукты й раздаваць іх насельнікам, ды ўсё. Паважаны Спадару Лявоне! Пасылаю Вам тое, што пасьпеў дагэтуль напісаць праз жыцьцё ДыПі ў Нямеччыне. Датычыць яно, як бачыце, пары перад капітуляцыяй, 152 але мне здаецца, што бяз гэтага ў апісаньні жыцьця Ды-Пі ня будзе пачатку. Далей пастараюся напісаць, як змагу, найхутчэй. 3 пашанай, Барыс Данілюк 8.08.09 Паважаны Спадару Лявон! Варочаючыся да „остарбайтэрскіх" лягераў, варта зацеміць, што ў іхных насельнікаў кіпеў савецкі патрыятызм, што адчуваўся й заўважваўся звонку. Мне нават здаецца, што там былі й патайныя камсамольскія арганізацыі. Таму й масавая рэпатрыяцыя савецкіх грамадзян адбылася мамэнтальна пасьля капітуляцыі Нямеччыны. Праз пару наступных год савецкія рэпатрыяцыйныя місіі палявалі толькі на невялікую колькасьць іхных грамадзянаў і неграмадзянаў, што ад масавага павароту выкруціліся. Падобная сытуацыя была й з палякамі, але ў меншай ступені. Як я ўжо сказаў, у найбліжэйшых ваколіцах, дзе мы былі, вялікіх лягераў Ды-Пі не было, а пасяленьні ў вёсках лічыліся лягерамі. Затое ў недалёкім месьце Равэнсбургу такі польскі лягер, мабыць, быў, але ў ім не было адукаваных палякаў, дык ім польскі камітэт стварылі й ачолілі „беларускія дзеячы", а гэта ,,prezes“ Эмануіл Ясюк6 і ня ведаю які начальнік, былы ад’ютант Р. Астроўскага, Анатоль Плескачэўскі7, што ганяўся на здабычным матацыклі ў польскім вайсковым мундзіры. У Равэнсбургу адчынілася й польская гімназія, дырэктарам якое стаў былы дырэктар і настаўнік беларускае дзесяцігодкі ў Баранавічах, якую я коратка наведваў пры Саветах, Канстанцін Вадэйка. Гімназія, здаецца, не пратрывала доўга, але пасьпела, як думаю, выдаць атэстаты сьпеласьці колькім з нашых прышлых UNRRA’ycKix студэнтаў, што былі замаладыя, каб атрымаць такія дакумэнты на Бацькаўшчыне. У тым мястэчку, дзе мы былі, Альтгаўзэне, знайшлося зь пяцьдзясят беларусаў, што згадзіліся заснаваць беларускі камітэт пад 6 Эмануіл Ясюк (1906—1977), грамадзкі дзеяч, інжынэр. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Стаўпецкага раёну, удзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 пачатку 1950-х гг. жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі, ЗША).