7 Анатоль Плескачэўскі (1911—1980), грамадзкі дзеяч, у 1944 г. — ад’ютант прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 1949 г. жыўу ЗША, браў актыўны ўдзел у працы мясцовых беларускіх арганізацыяў. старшынствам доктара Віктара Войтанкі8, на які дазволіў і францускі камандант. I нейкі час усё йшло добра, покуль раптам зь нейкае прычыны той камандант узьеўся на доктара Войтанку, і той мусіў выехаць у суседні Заўльгаў. Пасьля яго старшынства камітэту абняў хісткі беларус Аляксей Шудзейка’, што зьмяніў камітэт зь беларускага на камітэт польскіх грамадзянаў, у выніку чаго арганізацыя распаўзлася. Тымчасам нашыя зрусіфікаваныя землякі ў Заўльгаў выкапалі аднекуль генэрала фон Лямпэ10, што быў апекуном над белай эміграцыяй яшчэ ад Лігі нацыяў11, і той пачаў выдаваць пасьведчаньні апатрыдзтва, ці безграмадзянства, усім тым, каму сапраўды пагражала прымусовая рэпатрыяцыя ці гэтак толькі здавалася. Але ніякае арганізацыі нашыя пярэваратні й сапраўдныя расейцы не стварылі — ім было даволі манархістычнае царквы. Мне давялося ў канцы 1945-га й пачатку 1946 г., калі пачаў наведваць унівэрсытэт UNRRA'2, пажыць і ўва ўкраінскім студэнцкім „гуртжытку“ ў Мюнхэне, што займаў будынак нямецкае школы. Дачыненьні паміж намі й імі былі вельмі прыязныя й прыемныя, яны запрашалі нас на іхныя ўрачыстасьці, а мы зладзілі там у 1946 г. сьвяткаваньне 25 Сакавіка. Крыху пазьней паўстала й арганізацыя беларуска-ўкраінскае студэнцкае дружбы, што, на жаль, патрывала толькі да закрыцьця ўнівэрсытэту UNRRA на пачатку лета 1947 г. 8 Віктар Войтанка (1912—1972), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, лекар. Падчас Другой сусьветнай вайны — бурмістар Баранавічаў, доктар-інспэктар Беларускай Краёвай Абароны. 3 1944 г. — на эміграцыі: да 1949 г. жыў у Нямеччыне, пасьля пераехаў у ЗША. Напрыканцы жыцьця стаўсьвятаром. 9 Аляксей Шудзейка (1913—1969), грамадзкі дзеяч. У гады Другой сусьветнай вайны ўзначальваў Беларускае прадстаўніцтва ў Торуні, пазьней працаваў у Беларускай рэдакцыі радыё „Вінэта“. 3 1949 г. жыў у ЗША. '° Аляксей фон Лямпэ (1885—1967), расейскі генэрал. Падчас Грамадзянскай вайны ў Расеі служыў у войсках Дзянікіна і Врангеля, пасьля ў эміграцыі займаў пасады вайсковага прадстаўніка расейскай арміі ў розных эўрапейскіх краінах, аў 1924 г. узначаліў 2-гі аддзел Расейскага агульнавайсковага саюзу (РАВС) у Бэрліне. 3 1938 г. — кіраўнік РАВС (?) у Нямеччыне. 3 1946 г — намесьнік старшыні, з 1957 г. і да канца жыцьця — старшыня РАВС. 11 Ліга Нацыяў — заснаваная ў 1919 г. міжнародная арганізацыя, якая мела за афіцыйную мэту разьвіцьцё супрацы паміж народамі й гарантыю міра. Фармальна працягвала сваё існаваныіе да 1946 г. 12 Унівэрсытэт UNRRA адчынілі ў Мюнхэне адмыслова для перамешчаных асобаў у 1945 гі зачынілі ў 1947 г., пасьля ліквідацыі самой UNRRA. Усе насельнікі „гуртжытку“, дарэчы, харчаваліся ў харчоўні UNRRA ў Deutches Museum'3, дзе быў і ўнівэрсытэт ды жыло колькі нашых студэнтаў і студэнтак, а я, здаецца, у лютым 1946 г., атрымаў прыватную кватэру — маленькі, але прызваіты пакойчык у старэйшых ужо бязьдзетных немцаў, якім нешта плаціў за гэтую прыемнасьць. Вярнуўшыся навесну 1946 г., пасьля першага сэмэстру, у сяло Бондорф каля Заўльгаў, дзе жыла мая жонка й бацькі, я якраз трапіў на навед савецкае рэпатрыяцыйнае місіі, на допыт якой склікалі ў аддзел PDR (Prisoniers, Deportees, Refugees') францускае адміністрацыі ўсіх падазраваных у савецкім грамадзянстве, у тым ліку й нас. Гэткіх перад будынкам назьбіралася ладная грамада, апытаць якую спатрэбіўся б тыдзень. Таму выклікалі адно колькі чалавек, у тым ліку й маладую дзяўчыну, што на пытаньне, хто быў польскім прэзыдэнтам перад вайною, адказала Астроўскі, што задаволіла саветчыкаў, і ўсю нашую грамаду адпусьцілі дамоў. У PDR, між іншым, працавалі дзьве дзяўчыны — былыя працаўніцы слонімскага гебітскамісарыяту, а таксама былы сакратар слонімскае раённае ўправы, што пазьней быў акруговым ці раённым судзьдзём. Неўзабаве пасьля рэпатрыяцыйнага допыту звыш 20 сем’яў ДыПі перавезьлі пад суседняе павятовае мястэчка (Kreis) Ehingen, дзе часткова пасялілі ў самым мястэчку й ваколічных вёсках, а большасьць, у тым ліку й нас, у чатырох бараках каля вялікае цэлюлёзавае фабрыкі ў блізкай да мястэчка вёсачцы Dettingen. У той фабрыцы меліся й пачалі працаваць працаздольныя мужчыны за роўную зь немцамі плату. 3 увагі ж на тое, што большасьць перавезеных былі праваслаўныя сланімчане, зьявілася жаданьне адпраўляць у нядзелі й сьвяты ў вясковай капліцы Божыя службы. Па дазвол і прызначэньне да гэтага абавязку мой бацька зьвярнуўся з просьбай да архіяпіскапа Апанаса, ад якога не атрымаў ніякага адказу. Затое Апанас прызначыў у Эгінген русафіла протаярэя Кузьму Місуну, што атрымаў у мястэчку добрую кватэру й нядрэнную месячную заплату ад нямецкіх уладаў. Мой жа бацька пайшоў на фабрыку прыбіральнікам і на працу не наракаў. Мая жонка неўзабаве таксама дастала працу ў бухгальтэрскім бюро складу PDR, і нашае фінансавае становішча значна паправілася. 13 Deutches Museum (Нямецкі музэй) — музэй у Мюнхэне, які лічыцца адной з найбуйнейшых установаў такога кшталту ў сьвеце ў галіне прыродазнаўства й тэхнікі. Нягледзячы на тое, што большасьць мужчынаў зарабляла на фабрыцы, нам PDR далей выдавала раз на тыдзень прадукты, за якія, мабыць, плаціла UNRRA, ці пазьней IRO, а разьдзяляў „камандант“, наш добры патрыёт, што страціў вока ў бойцы з партызанамі, былы лясьнічы Ніл Краўцэвіч. Краўцэвіч, дарэчы, здаецца, у 1919 г. наведваў курсы беларусаведы ў Маскве пад кіраўніцтвам праф. Янчука4. Апрача прадуктаў, час ад часу нам давалі выбіраць дарованую амэрыканцамі адзежу й абутак, зьякіх часам можна было выбраць і зусім добрыя рэчы. Але найдаражэйшым падаркам ад амэрыканцаў былі пасылкі з шакалядай, цыгарэтамі й банкай кавы, якія нам зрэдку давалі. Зь іхнага зьместу кава была найважнейшым таварам, бо за яе немцы не шкадавалі нічога — я, напрыклад, купляў у баўэраў скрынкі яблыкаў, за дзьве зь якіх браў, памятаю, пад весну ад габрэяў, што шныралі па чыгуначнай станцыі ў Мюнхэне, па 700 старых марак, а гэта быў нядрэнны заработак. Гаспадарнейшыя насельнікі нашага лягеру не жылі, аднак, толькі з таго, што атрымоўвалі з замежнае ласкі. Пры лягеры быў даволі вялікі і ўраджайны палетак, які падзялілі на гароды, і мая жонка, вялікая аматарка гародніцтва, трымала ў гэтым пяршынства. Мы нават паставілі з аполкаўхлеўчык, у якім, як і пара іншых сем’яў, трымалі парсючка. У пачатку нашага побыту з Dettingen былі чуткі, што палякі займаліся іншай гаспадаркай — начамі грабілі баўэраў. Як з гэтага відаць, мы былі зболыпага забясьпечаныя ўсім, апрача малака й дроў, якія трэба было купляць у баўэраў, прычым дровы даўжэйшымі штукамі, рэзаць якія на калодкі наймалі немца з маторнай тасьмавай пілою. Пры гэтым усім дакучала, аднак, няпэўнасьць, як да падзеяў у сьвеце, гэтак і да нашае будучыні. Вось гэтулькі я даў рады напісаць да сёньня. Спадзяюся, што наступным разам неўзабаве тэму скончу. Жадаю ўсяго найлепшага! 3 пашанай, Барыс Данілюк 14 Мікалай Янчук (1859—1921), беларуска-ўкраінска-расейскі навуковецславіст і пісьменьнік. У 1918—1921 гг. — сябра Беларускага навукова-тэхнічнага таварыства ў Маскве. Удзельнічаў у працы камісіі па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту, у 1921 г. — прафэсар катэдры беларускай літаратуры й этнаграфіі БДУ. 19.O8.O9 Паважаны Спадару Лявон! Працягваю спавядацца перад Вамі з таго, што ўспамінаецца з жыцьця ў лягерах Ды-Пі ў францускай зоне й гэтым разам спадзяюся скончыць. Як я ўжо папярэдня сказаў, мой бацька, Краўцэвіч і я ў вольны час займаліся палітыкаваньнем, але таго вольнага часу было гэтулькі, што спатрэбілася яшчэ й нейкая разрыўка, якой стала гульня ў карты. На гэтую патрэбу склалася чацьвёрка старэйшых сланімчанаў: мой бацька, Краўцэвіч, мой хросны й яшчэ адзін „інтэлігент“; яны часта вечарам зьбіраліся ў лягернай канцылярыі-складзе гуляць у прэфэранс, а калі каго зь іх не было, падвучылі гуляць мяне, і я заступаў адсутнага. У гэтым часе д-р Войтанка наладзіў лучнасьць з Пануцэвічам (Папуцэвічам)15, што намовіў яго зарганізаваць беларускую скаўцкую дружыну ў францускай зоне, а д-р Войтанка ў сваю чаргу націснуў на мяне ды завэрбаваў маладога касаўляніна Валодзю Жыромскага, і мы гэтую трохасабовую, бо ні дзяцей, ані моладзі зусім не было, дружыну зарганізавалі й нават вялі нейкае ліставаньне з начальствам, хоць і ад фікцыйнае арганізацыі. Доктар Войтанка яшчэ больш як скаўтынгам займаўся ды намагаўся аднавіць аўтакефалію Беларускае праваслаўнае царквы, і хоць гэтая справа, галоўным чынам, вялася Радай БНР і Беларускім Нацыянальным Камітэтам у амэрыканскай зоне, ён перапісваўся з архіяпіскапамі Філафеем і Апанасам ды гасьціў у апошняга цэлы тыдзень у ягонай кватэры ў Заўльгаў. На жаль, ягоныя слабыя ўжо надзеі намовіць гэных юдаў вярнуцца й ачоліць беларускую аўтакефалію былі дарэмныя, бо прыперты да сьцяны Апанас паставіў гэткія фінансава-матэрыяльныя вымогі, на здаваленьне якіх нам не даводзілася нават і марыць. У выніку ўсяго гэтага дайшло да скліканьня 5 чырвеня 1948 г. Сабору ў Канстанцы, на якім было ўхваленае й абвешчанае ўзнаўленьне папярэдне Праваслаўнае Беларускае Аўтакефальнае Царквы пад новым назовам: Беларуская 15 Вацлаў Пануцэвіч (сапр. Папуцэвіч, 1911—1991), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. Зьяўляўся адным з арганізатараў „руху маладых адраджэнцаў" у Заходняй Беларусі. Падчас Другой сусьветнай вайны займаўся культурнаасьветніцкай працай на акупаванай тэрыторыі. 3 1944 г. — на эміграцыі. Узначальваў Задзіночаньне беларускіх скаўтаў на чужыне. 3 1949 г. — у ЗША. Жыў у Чыкага, выдаваў шэраг рэлігійна-гістарычных часопісаў. Аўтакефальная Праваслаўная Царква, галавенства якое абняў адпушчаны Сынодам УАПЦ япіскап Сергій (Ахатэнка). На гэты Сабор з нашага лягеру запрасілі Краўцэвіча, мяне й майго бацьку, але зьезьдзіў адзін Краўцэвіч, бо я, здаецца, быў у Мюнхэне, а мой бацька ставіўся да гэтае задумы зь недаверам. Прычыны на гэта былі тыя, што, па-першае, бацька лічыў д-ра Войтанку фантазёрам, падругое, ён яшчэ з 1919—1920 гг. ня меў павагі да Мікалая Дзямідава16, што прычапіўся тады да гэтае справы.