144 Цяжка прыгадаць нейкае канкрэтнае сур’ёзнае беларускае выдавецтва ці проста друкаванае выданьне, якое Янка Станкевіч у міжваенны час у кагосьці выкупіў, а пасьля сьвядома „заглушыў". Найболыл вядомая выдаваная ім тады газэта „Народ“, якая з рознай пэрыядычнасьцю выходзіла ў Вільні з 18 жніўня 1927 г. да канца 1929 г. як орган „папяровай" Беларускай сялянскай партыі. Галоўным рэдактарам лічылася спачатку жонка Я. Станкевіча Марыя, а празь некалькі месяцаў яе зьмяніў іншы сваяк — Браніслаў Станкевіч. Гэтую газэту, аднак, Станкевіч ні ў кога не выкупляў, але заснаваў з нуля. Спынілася ж яе выдаваньне таксама ня дзеля нейкіх сьвядомых Станкевічавых спробаў нешта „заглуіпыць“, а дзеля элемэнтарнай нястачы сродкаў пасьля таго, як польскія ўлады пераканаліся, што справа стварэньня ляяльнай адносна Польшчы аўтарытэтнай беларускай арганізацыі пад кіраўніцтвам Янкі Станкевіча ня мае посьпеху. Гэтак, ужо напрыканцы 1928 г. у справаздачы аб палітычным руху й нацыянальных адносінах на тэрыторыі IX корпусу акругі (DOK) (з цэнтрам у Берасьці) за трэці квартал пісалася: „Надзеі, якія адміністрацыйныя ўлады й органы бясьпекі ўскладалі на арганізацыю Янкі Станкевіча й ягоных памочнікаў, не апраўдаліся. Трэба самім прызнаць, што палянафільскі рух сярод беларусаў ня мае нават самых малых шанцаў на разьвіцьцё, і што ўсе намаганьні ў гэтым кірунку не дадуць значных вынікаў, бо беларускае насельніцтва ў палянафільскіх дзеячах бачыць перакупленых польскім урадам здраднікаў, ад якіх вельмі ахвотна прымае матэрыяльную дапамогу, але адгароджваецца, нягледзячы на гэта, ад усялякіхмаральных уплываў. Трэба думаць, штораней ці пазьней палянафільскірухЯнкі Станкевіча скончыцца тым самым, чым скончыўся рух Паўлюкевіча — стратай часу й грошай" (Centralne Archiwum Wojskowe (CAW) w Rembertowie. Dowydztwo OkrKgu Korpusu IX. Sygn. I.371.9/A.127. Podteczka 6. K. 10). У часе акупацыі Беларусі немцамі ў часе апошняй вайны др. Янка Станкевіч некаторы часжыў і працаваў у Менску, пераехаўшы туды з Прагі (Чэхаславаччына)'45. Працаваў ён як сакратар у арганізацыі „Самапомач^46. Выкарыстоўваючы сваё становішча, выдае на рахунак Самапомачы свае кніжкі147. Увесь наклад выбірае сабе на ўласнасьць, частку яго прадае той жа Самапомачы, а пасьля яшчэ патрабуе ад Самапомачы ганарару. Акрамя таго, у выдаванай у той час у Менску „Беларускай газэце“ займаецца прапагандаю назову „Крывія“ і праз „Куток мовы“ ў гэтай газэце засьмечвае беларускую літаратурнуюмову архаізмамі і вузкімі правінцыялізмамі. Гэтага, здаецца, дастаткова для павярхоўнай характарыстыкі др. Янкі Станкевіча. Наступны з гэтага грона Аўген Каханоўскі, ён жа іАўген Калубовіч у недалёкім мінулым. Гэта чалавек зусім іншага складу. Хто ён з паходжаньня, мы добра ня ведаем. Адно нам добра ведама, што да апошняй сусьветнай вайны ён жыў пад Саветамі і займаў адказную пасаду ў Народным Камісарыяце Асьветы, блізка стаяў да камуністкі Фрумкінай'43, кіруючай асобы ў гэтым Камісарыяце. Калі Калубовіч уступіў у ВКП(б), дакладна невядома, але без сумніву да ВКП(б) належаў, бо беспартыйных на адказныя пасады ў Саветах не ,‘15 Насамрэч Янка Станкевіч перад выбухам нямецка-савецкай вайны жыў і дзеяў у Варшаве. Тут яго, відаць, пераблыталі з Іванам Ермачэнкам. 146 Маецца на ўвазе Беларуская народная самапомач (БНС) — нацыянальная арганізацыя, якая дзеяла ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Генэральнай акрузе Беларусь. 147 Янка Станкевіч падчас нямецкай акупацыі выдаў у Менску й Вільні пры дапамозе Беларускай народнай самапомачы наступныя кнігі: „Крыўя-Беларусь у мінуласьці" (1942), „Lemantar pierachodny z lacinicy na kirylicu". Гэтыя кнігі сталі адзінымі, якія афіцыйна выйшлі пад шыльдай БНС, хоць насамрэч кніг, выдадзеных пры ўдзеле БНС, было болей. 148 Марыя Фрумкіна (пс. Эстэр) (1880—1941), актыўная ўдзельніца рэвалюцыйнага руху ў Расеі, нарадзінка Менску. 3 1901 да 1919 гг. была адною зь лідэраў Бунду, пасьля далучылася да Камуністычнай партыі. 3 восені 1920 г. займала пасаду наркама асьветы БССР. 3 1921 г. кіравала габрэйскай сэкцыяй маскоўскага Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага, у 1925—1936 гг. была рэктаркаю гэтага ўнівэрсытэту. Рэпрэсаваная. Натуральна, што блізкасьць Калубовіча да М. Фрумкінай падчас ейнай працы ў Наркамаце асьветы БССР — нічога іншага як выдумка аўтара, бо Калубовічу ў той час было ня больш як 10—11 гадоў. дапушчалі. За праступства крымінальнага характару149 ссылаецца ў Сыбір у Байкала-Амурскія лягеры. Ссылку ў горадзе Свабодным адбывае не як звычайны зьняволены, а залічваецца працаўніком КВЧ (Культурно-воспшпательная часть). Установа цесна зьвязаная з ІСЧ, або Інфармацыйна-сьледчаю часткаю, заданьнем якой было сачыць за кожным палітвязьнем. Кадры КВЧскладаліся з пракраўшыхся партыйцаў-камуністых, якія самаахвярнай працай павінны былі загладзіць свае партыйныя грахі і зноў вярнуцца ў партыю сьвядомымі і загартаванымі камуністамі. Ад ягонай ацэны залежала ўсё. За выдатную працу ў гэтай галіне амністуецца і варочаецца паўнапраўным грамадзянінам у Менск. Хто хоць трохі знаёмы з савецкімі парадкамі, той ведае, што права пражываньня ў сталічным горадзе ды яшчэ пасьля ссылкі ў лягеры НКВД даецца за асабліва адданую камуністычнай партыі верную працу. Далей спатыкаем Калубовіча на становішчы Галоўнага інспэктара камуністычнага выхаваньня ў школах і наглядчыка за ўкладаньнем падручнікаў і школьных праграмаў навучаньня. Калубовіч — праваярука Ўралавай'50, Народнага Камісара Асьветы БССР. Калубовіч вядзе чыстку школ ад нацдэмаў, і сотні іх павандравалі ў Сыбір, a то і ціхачом загінулі ў савецкай сыстэме чыстак. У1939 годзе, пасьля заняцьця Заходняй Беларусі саветамі, Калубовіч зьяўляецца туды ўролі Галоўнага візытатара з даручэньнем Наркамасьветы. Многа хто памятае ягоныя ўкрадчывыя прамовы, выхваляючыя савецкую сыстэму выхаваньня і напамінаючыя аблёсе непакорных. Другая сусьветная вайна. Калубовіч уцякае ў Маскву, але з Масквы зноў варочаецца ў Менск, але ўжо ў якасьці асобы даверанай пры немцах. Ён — адказны ўрадавец па аддзелу культуры і тэатру. Выступае супроць бальшавікоў парадыё, ладзіць імпрэзы. Калубовіч уваходзіць у склад сталых супрацоўнікаў-карэспандэнтаў філіалу Розэнбэргаўскага інстытуту ў Менску'5'. Пішарэфэраты на заданыя нем- 149 Аўген Калубовіч быў арыштаваны ды правёў тры гады ў сібірскіх ды далёкаўсходніх канцлягерах (Вішарскія лягеры, Дальлаг, Бамлаг) за прыналежнасьць да патаемнай арганізацыі альтруістаў — то бок за ўчынак чыста палітычнага характару. 150 Еўдакія Ўралава, міністарка асьветы БССР у 1938—1947 гг. ■5' Альфрэд Розэнбэрг (Rosenberg) (1893—1946), нямецкі палітык, адзін з ідэолягаў нямецкага нацыянал-сацыялізму, з 1941 г. быў міністрам акупаваных вайсковых тэрыторыяў. цамі тэмы. Калубовіч з абурэньнем нападае на тых, хто падобных прапаноў не прымае, і папярэджвае аб магчымых рэпрэсіях. Калубовіч уваходзіць ва ўсе галоўныя нямецкіярэпрэзэнтацыі ізьяўляецца верным слугою Сівітцы'52 іБэкера'53, Шульца'54 іКубэ155... і шмат калі ў ціхім паўзмроку вядзе гутаркі з вышэйшымі прадстаўнікамі нямецкае палітыкі. Нарастае апазыцыя супроць палітыкі немцаў, ёсьць нагода сказаць праўду ў вочы і паставіць жаданьне. Калбовіч атрымлівае заданьне быць дакладчыкам. А даклад поўны самых страшных аскарджаньняў, і Калубовіч чытае, тлумачыць Ганько156. Калубовіч абліваецца потам, на нямецкіх лавахрух, немцы пратэстуюць. Калубовіч усхваляваны, ён поўны прэтэнзіяў за завойстрываньне адносінаў зь немцамі. Калубовіч у страху, што яго забяруць у СД і зьліквідуюць, ён пераходзіць у стан маніі перасьледаваньня, але патроху варочаецца да сваеролі. Пры камплектаваньні Беларускае Цэнтральнае Рады аўтаматычна ўваходзіць у яе склад і там становіцца адным з галоўных дарадчыкаў у Аўстроўскага і засядацелем ува ўсіх канфэрэнцыях. Калубовіч распрацоўвае праграму II Усебеларускага Кангрэсу й рэдагуе ягоныя рэзалюцыі. Калубовіч прызнае ў той час найбольшым аўтарытэтамАстроўскага і не шкадуе для яго пахвалы. Калубовіч і Кандыбовіч'57 прымаюць на сяберолю фільтра палітыкі Астроўскага і надаюць ёй адпаведны падыск. 152 Ёзэф Сівіца (Siwitza), сілескі немец, якога ў кастрычніку 1941 г. прызначылі кіраўніком Школьнага інспэктарату Генэральнага камісарыяту Беларусь. Добра ведаў польскую мову, а зь цягам часу нядрэнна вывучыў і беларускую. Акрамя працы ў Школьным інспэктараце, кіраваў таксама выданьнем школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі. 153 Е. Е. Бэкер, з канца 1943 г. нямецкі гарадзкі камісар Менску. 154 Герман Шульц, кіраўнік моладзевага аддзелу Генэральнага камісарыяту Беларусь, ажыцьцяўляў нагляд за рознымі моладзевымі арганізацыямі, у першую чаргу за мужчынскай часткай Саюзу беларускай моладзі. Займаўся мабілізацыяй населыііцтва на працу ў Нямеччыну. '55 Вільгельм Кубэ (1887—1943), кіраўнік нямецкай цывільнай адміністрацыі ў Генэральнай акрузе Беларусь у 1941—1943 гг. 156 Міхась Ганько (1918—?), грамадзка-палітычны дзеяч. У гады Другой сусьветнай вайны працаваў у аддзеле прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. 3 1943 г. узначальваў Кіраўнічы штаб СБМ. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, далейшы лёс невядомы. 157 Сымон Кандыбовіч (1891—1972), палітык і гісторык, нарадзінец вёскі Старыца на Случчыне (цяпер Капыльскі раён). 31926 г. — сябра ЦК КП(б)Б,=> Карыстаючыся з свайго службовага становітча, Калубовіч выбірае самыя каштоўныя ўнікумы БеларускайДзяржаўнай Бібліятэкі й перадае іх у прыватную ўласнасьць свайму шэфу — немцу Сівіцы. Калубовіч вывозіць у Маравію Беларускі Музэй і арганізоўвае пры ім філіал Розэнбэргаўскага інстытуту, сьцягвае туды навукоўцаў і дае ім да распрацаваньня тэмы. Вось галоўныя зарысы палітычнай і грамадзкай дзейнасьці Калубовіча-Каханоўскага ў мінулым. Цяпер жа ён — адзін з заснавальнікаў Крывіцкай Нацыянал-Дэмакратычнай Партыі на эміграцыі, сябра БНЦ, сябра Рады і Прэзыдыюму Рады БНР прыАбрамчыку. Наступнаю фігураю зьяўляецца Сымон Кабыш, ён жа Сымон Кандыбовіч у мінулым. Кандыбовіч — партыец-карёрыст. Былы вучыцель і царскі афіцэр. Адразу пасьляКастрычніцкага перавароту пераходзіць на бокбальшавікоў і нешта недзе для іхробіць. Але ня ў гэтым сутнасьць. Сутнасьць у тым, што пасьля заканчэньня грамадзянскае вайны Кандыбовіч як сеў на верх савецкага Алімпу, дык і пратрываў на ім да самага астатку з маленькаю карэктаю, бо будучы адказным за пагалоўе быдла імясанарыхтоўкі дапускае растрату каля 2-х мільёнаў рублёў, за што быў пасаджаны, але сям’я застаецца нерэпрэсаванай. Гэта сьведчыць аб крымінальным характары ягонага злачынства, а не аб палітычным.