Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
122	Сьцяпан (свецкае Сямён Сеўба, 1872—1965), праваслаўны дзеяч, падчас
Другой сусьветнай вайны япіскап Смаленскі і Бранскі БАПЦ. У1944 г. эміграваў за мяжу. 31946 г. — архіяпіскап Венскі й Аўстрыйскі пад юрысцыкцыяй Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы.
вайны апынуліся ў амэрыканскай зоне, дык у сваім лісьце-просьбе да генэралаАйзэнгауэра'23 яны ані словам не закінулі за сваю мільённую паству, якая, ператрываўшы ад нямецкага нацызму нячуваныя мучэньні, апынуліся перад страхам высылкі ў СССР, дзе іх чакала сьмерць. He, яны толькі прасілі за самых сябе — за шасьцёх япіскапаў. На іх сумленьні ў вялікай ступені ляжыць факт, што каля мільёну нашых братоў зьвезьлі ў сталінскую катоўню. Адныя зь іх ужо ў магіле, іншых жджэ магіла на Салоўках, у Казахстане і інш. Дык за што гэта япіскап Афанасі на пропаведзі ў Рэгенсбургу прыраўнаваў Сталіна да сьвятога Канстанціна Раўнаапостальскага'^ ?
Здэмаралізаваныя царска-расейскай, польскай, нямецкай ірасейска-бальшавіцкай палітыкаю, гэтыя япіскапы гатовы пайсьці на службу да кажнага, ад каго спадзяюцца сабе асабіста карысьці, a найахватней да ворага беларускага народу, бо кажны пануючы над беларускім народам чужнік і свой вырадак-беларус яму, беларускаму народу, непрыяцель. Вось жа гэты япіскапат выракся сьвятой аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы і ўліўся ў расейскую зарубежную царкву. Часьць япіскапаў расейскай зарубежнай царквы зьяўляюцца савецкімі грамадзянамі і прызнаюць маскоўскага патрыярха. Таксама мітрапаліт Евлогій'25, што стаяў на чале ўсяе Расейскае зарубежнае царквы, прыняў быў савецкае грамадзянства, прызнаў маскоўскага патрыярха і благаславіў праваслаўных варочацца ў СССР. Па яго сьмерці бальшавікі прыслалі ў Францыю ленінградзкага
123	Дўайт Дэйвід Айзэнгаўэр (Eisenhower, 1890—1969), амэрыканскі вайсковец і палітык, 34-ы прэзыдэнт ЗША, 1953—1961 іт. Зь сьнежня 1943 г. быў вярхоўным галоўнакамандуіочым экспэдыцыйным войскамі саюзьнікаў у Заходняй Эўропе, у 1945 г. — камандуючым акупацыйнымі сілмі ЗША ў Нямеччыне.
'2А Маецца на ўвазе Кансгантын (272—337), рымскі імпэратар у 306—337 гг., пры якім хрысьціянства фактычна стала дзяржаўнай рэлігіяй у Рыме, і які за гэта быў залічаны да ліку сьвятых і стаў шанавацца хрысьціянскімі канфэсіямі як роўнаапольстальны.
125	Яўлогі (сьвецкае Васіль Георгіеўскі, 1868—1946), праваслаўны дзеяч у 1920—1940-х гг. Адзін з галоўных расейскіх праваслаўных ярархаў на эміграцыі. 31921 г. быў кіраўніком расейскіх праваслаўных прыходаў Маскоўскай патрыярхіі ў Заходняй Эўропе. Зь лютага 1931 г. быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. 3 канца жніўня 1945 г. лічыў сябе ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату, узначальваючы Заходнеэўрапейскі экзархат Расейскае праваслаўнае царквы.
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў і арлоўскага мітрапалітаў126, каб гэтыя на чало ўсейрасейскай зарубежнай царквы паставілі архіяпіскапа Серафіма'27 — пэўне ж іхняга прыхільніка. Гэты Серафім цяпер прызначае праваслаўных сьвяшчэньнікаў на прыходы ў беларускіх лягерах.
Чаму яны, япіскапы, пайшлі ў расейскую зарубежную царкву? Самі япіскапы Філафей іАфанасій неаднойчы заяўлялі, што пайшлі таму, што іх расейская зарубежная царква можа ляпей забясьпечыць. Iпраўда, гэта побач зь іхнім „русскйм духом“адзіная прычына іхнага ўліцьця ў расейскую зарубежную царкву. Расейская зарубежная царква ўАмэрыцы прызнае маскоўскага патрыярха і залежыць ад яго, і вось яна прысылаерасейскай зарубежнай царкве на Нямеччыну тысяча дзьвесьце даляраў у месяц. Нецікава, якія гэта грошы, бо ведама, хто залежыць ад савецкай улады, той спаўняе загады гэтай улады, робіць тое, што ўлада патрабуе.
Здраду былых беларускіх япіскапаў Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы і ўліцьцё япіскапаў у Расейскую зарубежную царкву можна толькі прыраўняць да здрады высшым беларускім праваслаўным духавенствам сваей беларускай праваслаўнай царквы і да ўніі гэнага духавенства з каталіцкім касьцёлам у Берасьці ў 1596 г. Тады сьвятую беларускую праваслаўную царкву ўратавалі праваслаўныя вернікі. Цяпер толькі яны яе ўратуюць. Нам, праваслаўным беларусам, няма чаго спадзявацца ад гэтага япіскапату. Гэты япіскапат аддаў (ці прадаў, як заяўляюць расейцы) беларускую царкву ў Рэгенсбургу расейцам, і ў ёй цяпер не ўспамінаюць праваслаўных беларускіх сьвятых, ані навет сьвятой Ефрасіньні Полацкай, пакравіцельніцы гэтай царквы.
Няма дзіва, што гэты епіскапат супрацоўнічае з расейскай партыяй, дзеючай сярод беларусаў, на чале якой стаяць былыя (цяперашнія не) камуністы — Малевіч, Ігнатовіч, Галожын, што заганяў у калхозы, Асіпчык, што скідаў крыжы з цэркваў, слаўны
126 У жніўні 1946 г. у Парыж у сувязі зь сьмерцю мітрапаліта Яўлогія прыяжджала дэлегацыя Расейскай праваслаўнай царквы на чале зь мітрапалітам Ленінградзкім Грыгорыем (сьвецкае Мікалай Чукаў).
127 Серафім (сьвецкае Аляксандар Лук’янаў, 1879—1959), дзеяч Расейскай зарубежнай праваслаўнай царквы. У 1927—1945 гг. — архіяпіскап (з 1938 г. — мітрапаліт) Заходнеэўрапейскі. У1945 г. прызнаў юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату, быў прызначаны патрыяршым экзархам Заходняй Эўропы.
кантралёр калхозу Віцьбіч, Родзевіч, што ўкраў памяшчэньне Беларускага Камітэту ў Мюнхэне (гэты апошні ня быў камуністам).
Разам з расейскай партыяй япіскапат агітуе за арганізаваньне расейскіх лягераў, хоць перад беларусамі япіскапы фальшыва кажуць, што быццам яны стараюцца аб вылучэньні беларусаў з чужыхлягераў.
Разам з расейскай партыяй яны гналі ваду на расейскі млын, агітуючы за выезд разам з расейцамі ў Аргентыну. Выехаць ніхто ня выехаў, але расейцы на гэтым шмат зарабілі як грашмі, такі тым, што прыцягнулі пэўную частку нашых людзей у свае лягеры. Усё дасюлешняе вылучэньне беларусаў з чужых у свае лягеры правёў БеларускіАкруговы Камітэт, працуючы ў найцяжэйшых варунках.
I сяньняшняе вялікае сьвята япіскапат зладзіў супольна з расейскай партыяй. 3 цэлага сьвята зрабілі палітычную работу, каб амэрыканцам паказаць, што беларуская маса зь імі, а масе паказаць, што зь япіскапамі ірасейскай партыяй амэрыканцы.
Каб прыцягнуць праваслаўных беларусаў на гэтае сьвята і выкарыстаць іх дзеля сваей палітычнай спэкуляцыі, паміж расейскай партыі пашырылі непраўдзівыя чуткі, што кіраўнікі гэтае партыі Ігнатовіч, Галожын і Віцьбіч езьдзілі прасіць япіскапат выйсьці з расейскай зарубежнай царквы. Яны ў сапраўднасьці ня толькі гэтага ня будуць прасіць, але, наадварот, хочуць упрэгчы ў расейскую работу ўсіх беларусаў.
Вельмі прыкра і шкодна, што сьвята і сьвятую праваслаўную царкву выкарыстоўваюць дзеля палітычнай спэкуляцыі.
Япіскапат здрадзіў Беларускай Праваслаўнай Царкве, але яе, як і ў 1596 г., павінны ўратаваць самі праваслаўныя беларускія вернікі. Iяны яе ўратуюць. Да паможа намГоспадзь наш ІсусХрыстос і Ягоная верная служка сьвятая Ефрасіньня Полацкая!
Беларускія Праваслаўныя Аўтакефалісты [1947]
Заклік да Беларускай грамадзкасьці на Чужыне
У Рэгэнсбургу на эвангеліцкіх могілках пахаваныя трагічна загінуўшыя беларускі артыст ірэжысор Іван Кір’янаў'2* і лейтэнант, інвалід Беларускай Краёвай Абароны Станіслаў Манюк. Па ўсёй Нямеччыне раскіданыя падобныя ж нязнаныя і занядбаныя магілы змагароў за вызваленьне нашай Бацькаўшчыны Беларусі і нашых суродзічаў,
128	Іван Кір’янаў, беларускі дзеяч. Скончыў жыцьцё самагубствам.
якія памерлі на чужыне. Сьвяшчэньным абавязкам усіх беларусаў зьяўляецца належнае шанаваньне памяці адыйшоўшых нашых суродзічаў.
Рэфэрат сацыяльнай апекі Галоўнай Управы Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва выступае з ініцыятывай стварэньня фонду на пабудову помнікаў, утрыманьне ў парадку магілаў і ўлажэньня сьпісаў з адрасамі ўсіх беларусаў, якія памерлі на чужыне, і асабліва магілаў тых, якія працавалі для Беларускае Нацыянальнае Справы.
Заклікаем усю беларускую эміграцыю падтрымаць нашу ініцыятыву, складаючы ахвяры на гэтую мэту, прыводзячы ў парадакмагілы і зьбіраючы весткі аб месцы і пэрсаналіях пахаваных беларусаў.
Шануйма памяць нашых памёрлых суродзічаў!
Інж. Аляксандар Русак'2'3, Галоўны старшыня Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва.
Уладзімер Лазарэвіч'3", рэфэрат сацыяльнай апекі Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва.
Рэгенсбург, дня 10.6.1948 г.
Беларусы й Беларускі Остэргофэну
Беларус з тых 40 беларусаў, якіх прывёз з Пассаў Крэстовіч Барыс. Помні, што ты зробіш, як апошні мярзотнік, калі аддасі свой голас за пагарджаных даношчыкаў крывічоў, якія бясчэльна выкінулі беларуса Крэстовіча з Отэргофэну ў расейскі лягер Натэрнбэрг.
Беларус з тых 180 беларусаў, якіх прывёз зь Дзінгольфінгу Беня Іван. Помні, што ты зробіш, як ганебны здраднік, калі аддасі свой голас за польскіх падпанкаў крывічоў і за іхніх цыгарэтныххалуёў, якія подла выкінулі беларуса Беню з Отэргофэну ўрасейскі лягер Натэрнбэрг.
129	Аляксандар Русак (1907—1957), грамадзкі дзеяч, інжынэр. У 1939— 1941 гг. закладаў беларускія арганізацыі ў Познані, Горадні й Баранавічах, у 1943—1944 гг. — бурмістар Баранавічаў. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне арганізатар і старшыня лягеру ў Рэгенсбурзе. Займаў шматлікія адказныя пасады ўэміграцыйнай БЦР. 31949 г. жыўу ЗША. Адзін з ініцыятараў стварэньня Кангрэсу беларусаў Амэрыкі і Беларускага кангрэсавага камітэту.
130	Лазарэвіч Уладзімер (1908—1965), вайсковы дзеяч. Афіцэр польскага войска. У1941—1944 г. жыўу Менску, працаваўу гарадзкой управе загадчыкам аддзелу ўліку насельніцтва. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва ў Нямеччыне (1948). ВыехаўуЗША. Скончыў жыцьцё самагубствам.
Беларус зтыхібо беларусаў, якіх прывёз з Ашафэнбургу Шостак Адександр. Помні, што ты зробіш як брудны злачынца, калі аддасі свой голас за тых самых крывічоў, якія, ідучы бальшавіцкім сьледам, пазбавілі беларуса Шостака на паўгода выбарчых правоў. Ты добра ведаеш, што тут ходзіць не аб коўдры, а вылучна аб тое, што сп. Шостак зьяўляецца кандыдатам на камэнданта.
Беларус паляшук! Крывічы зьдзеквуюцца над тваім праваслаўным веравызнаньнем, над тваёй паляшуцкай мовай, над тваімі паляшуцкімі звычаямі. Іх цікавіць толькі ў часе выбараў твой голас, a паміж выбарамі твая кішэня. Твайго сьвяшчэньніка айца Іоана Лупіша, якіхрысьціў тваіх дзяцей, вянчаў цябе, хаваў тваіхбацькоў, які, як сапраўдны пастыр, прыйшоў разам з табой, са сваім парафіянінам, з Бацькаўшчыны на чужыну, яны называюць на сходзе — бандытам. Твайму псаломшчыку, таксама паляшуку, сп. Стасюку цяперашні камэндант Станіслаў Станкевіч, увёўшы ў блуд УНРР’у, забараніў прыяжджаць у Остэргофэн. Тваю Царкоўную Раду, якую благаславіў Архіяпіскап, езувіты крывічы разьвязалі. Яны гэтаробяць дзеля таго, каб гвалтам накінуць табе польскі каталіцызм. Дык галасуй за крывіцкую зграю, калі ты хочаш, як Юда Іскарыёт, зракчыся роднага праваслаўя і тым ссшьш плюнуць на магілкі сваіх дзядоў і прадзедаў. Дык галасуй за крывічоў, калі Рэч Паспалітая для цябе даражэйшая за роднае беларускае праваслаўнае Палесьсе.