Беларус усходнік! Беларус з-пад Менску і Віцебску, з-пад Магілёву і Гомелю, з-пад Слуцку і Смаленску! Родны брат беларуса заходніка. Дваццаць год ты пакутваў пад бальшавіцкім ботам. Ад гора твая матка выплакала ўсе свае сьлёзы, твае сёстры адвучыліся сьмяяцца, тваіх братоў закатавалі ў Сібіру. Падлізьнікі крывічы, якіялізалі іліжуць зады палякам, бальшавікам і немцам, з шляхецкай пагардай называюць цябе „калгасьнікам“, „маскалём“ і плявузгаюць, што ты „савецкі агент“. Паводля свае партыйнае бандыцкае пастановы, крывічы маюць перадаць цябе і ўжо перадаюць зь вяроўкай на шыі ў лягеры савецкіх „падданых". Дык галасуй за крывічоў, калі ты хочаш трапіць на бальшавіцкую вісельню. Беларус селянін іработнік! Злодзеі крывічы прывязьлі з Бацькаўшчыны мільёны крывавых гітлераўскіх марак у той час, як ты прыйшоў з хатылём за плячыма, хаваючы па дарозе сваіх дзяцей. Ужо тут крывічы прымусам выкалацілі зь цябе больш чым сто тысяч марак на свае асабістыя справы. Дык галасуй за крывічоў, калі хочаш, кабяны садралі зь цябе і з тваіх дзяцей апошнюю кашулю і порткі. Дык гала- суй за крывічоў, каліхочаш, каб за твае грошы яны набылі ў Амэрыцы фэрмы, а цябе зь сям’ёй спакінулі паміраць пад баварскім плотам. Няхай жыве Маці-Беларусь! Няхай загіне здрадніцкае насеньне — крывічы! [1948 г.] [Ю. Віцьбіч] Па старонках нашае жывое гісторыі. Характарыстыкі „крывічоў“ і іх прыбочнікаў Аснавапаложнікам „крывіцкага" руху на эміграцыі зьяўляецца др. Янка Станкевіч. Ён першы пачаў уводзіць назоў „Крывія“замест назову Беларусь і назоў „крьівічы" замест назову беларусы. Гэтым назовам ён намагаўся ахрысьціць усіх беларусаў-эмігрантаў. Што ж уяўляе зь сябе др. Янка Станкевіч як чалавек і дзеяч? Др. Янка Станкевіч, безумоўна, чалавек працы і высілкаў, але зь нежыцьцёвымі падыходамі да справы. Аднак няўдачы не ўстрымліеаюць яго ад каваньня ў адно і тое жмейсца. He пераборлівы ў сродках да асягненьня матэрыяльных карысьцяў з усяго, што надарыцца і можа даць прыбытак. Найлепш яго характэрызуе ў гэтых адносінах ягоны супрацоўнік і суродзіч др. Станіслаў Станкевіч, які гаворыць: „Зь дзядзькам Янкам Станкевічам можна доўга гутарыць, покуль справа ня дойдзе да грошаў. А калі гаварыць аб грошах, то не жадай адяго выкананьня грашовых абавязкаў: што ўдасца, тое і пацягне, і гэта ўсёроўна, якою цаною і ў які спосаб. Грошы — гэта ягоная хвароба, як какаінізм і клептаманія". Др. Янка Станкевіч — антыбальшавік, але дакумэнтальны палянафіл. Калі на Беларусі была супрацьпольская акцыя і назоў „Беларусь“,„беларускі“азначалірэвалюцыйнасьць,Янка Станкевіч, як супроцьлегласьць, высунуў назоў „Крывія“ — якугода і пакора польскаму ўярмленьню13'. У пэрыяд найбольшага змаганьня палякаў зь 131 Дзеля справядлівасьці трэба сказаць, што Янка Станкевіч усё ж такі быў ня першы, хто пачаў актыўна прапагандаваць у якасьці саманазвы для беларусаў назвы „Крывія" й „крывічы". Яшчэ ў 1920-х гг. гэта ўпершыню пачаў рабіць Вацлаў Ластоўскі, лічачы, што такая саманазва паспрыяе таму, што беларусаў перастануць атаясамліваць з расейцамі. Натуральна, што „ўгоды і пакоры польскаму ўярмленьню" ніхто пры гэтым на ўвазе аніякім чынам ня меў. Янка Станкевіч у гэтым пляне быў толькі пераемнікам Л астоўскага, і асноўнай ягонай заслугай было тое, што дзякуючы менавіта ягоным высілкам (а таксама Антона Адамовіча) „крывіцкая“ ідэя атрымала новае=> беларусамі, калі выэлімінавалі беларускае апазыцыйнае прадстаўніцтва ў Сойме'32, то па польскаму ўрадаваму сьпісу ў польскі Сойм сродкамі паліцыі прайшоў і др. Янка Станкевіч'33. У Сойме быў ён бай- ^жыцьцё пасьля вайны ў беларускіх эміграцыйных асяродках. Празь нейкі час праблема набыла палітычны характар, і „крывічамі" сталі называць прыхільнікаў Рады БНР на чале з М. Абрамчыкам, у той час як беларусамі заставаліся прыхільнікі Беларускай Цэнтральнай Рады на чале з Р. Астроўскім. 132 Нельга сказаць, што беларускае парлямэнцкае прадстаўніцтва ў 1928 г., калі ў польскі Сойм першы й адзіны раз прайшоў Янка Станкевіч, было зусім „выэлімінаванае" („ліквідаванае"). Акрамя Станкевіча, у Сойм прайшлі тады яшчэ 9 беларускіх паслоў, а ў сэнат — 2 сэнатары. Такім чынам, калі браць пад увагу чыста колькасны паказнік, то „выэлімінаванае" беларускае парлямэнцкае прадстаўніцтва ўзору 1928 г. (ю паслоў і 2 сэнатары) нязначна адрозьнівалася ад „нявыэлімінаванага“ ўзору 1922 г. (11 паслоў і з сэнатары). Іншая рэч, што калі ў 1922 г. усе беларускія парлямэнтары прынамсі на першым этапе выступалі адзіным нацыянальным фронтам, то ў 1928 г. яны з самага пачатку былі падзеленыя на з узаемна варожыя лягеры: 1) цэнтрысцкі Беларускі пасольскі клюб (4 паслы і 2 сэнатары) на чале з Фабіянам Ярэмічам; 2) леварадыкальны Беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клюб „Змаганьне" (5 паслоў) на чале зь Язэпам Гаўрылікам і з) „дзікі“ (не далучаны ні да якай соймавай фракцыі) пасол Янка Станкевіч. Менавіта гэта разам з зусім іншымі, у параўнаньні з ранейшым часам, агульнымі палітычнымі ўмовамі стала прычынай відавочнага зьмяншэньня магчымасьцяў і ўплываў беларускага парлямэнцкага прадстаўніцтва. 133 Янка Станкевіч атрымаў пасольскі мандат у польскі Сойм у сакавіку 1928 г., але прайшоў ён у Сойм зусім не паводле „польскага ўрадавага сьпісу“. Балятаваўся ён у Лідзкай выбарчай акрузе, выставіўшы свой уласны выбарчы сьпіс пад назвай „Беларускія сяляне й работнікі". Гэты сьпіс, паводле задумы яго арганізатара, меў гуртаваць вакол сябе памяркоўных былых сябраў дэлегалізаванай польскімі ўладамі ў пачатку 1927 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Іншая рэч, што гэты сьпіс карыстаўся пэўнай падтрымкай польскіх уладаў, якія бачылі ў ім некаторую супрацьвагу іншым, больш радыкальным і варожым да Польшчы беларускім арганізацыям. Сам Янка Станкевіч факт якой бы то ні было падтрымкі ягонага выбарчага сьпісу з боку польскіх уладаў заўсёды адмаўляў, але пры гэтым ніколі ня згадваў пра тое, што сваім посьпехам у Лідзкай акрузе ён у значнай ступені быў абавязаны ануляваньню на Лідчыне беларускага сьпісу „Змаганьне за інтарэсы сялянаўі работнікаў" (былыя радыкальныя грамадоўцы, цесна зьвязаныя з камуністамі), сьпісу Блёку нацыянальных'* КраінаДы-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў катаваны ўсімі прадстаўнікамі іншых народаў. За ўвесь час сваю дзейнасьць выявіў у падпісваньні платнічай лісты1м, покуль выбары зь ягонай акругі не былі ануляваны'35. ^меншасьцяў (у складзе якога ішлі на выбары дзеячы цэнтрысцкіх Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі й Беларускага сялянскага саюзу), а таксама польскай левай Сялянскай партыі (Stronnictwa Chlopskiego). За ўсе гэтыя ануляваныя сьпісы ў Л ідзкай акрузе было разам пададзена 73 067 галасоў, у той час як станкевічаў сьпіс набраў толькі 35 076. Нават пераможцу ў выбарах на Лідчыне — праўрадаваму Беспартыйнаму блёку супрацоўніцтва з урадам — для атрыманьня 4-х пасольскіх мандатаў хапіла 61 856 галасоў выбарнікаў. Таму можна прыпусьціць, што, калі б не анулявапьне ўладамі іншых беларускіх сьпісаў, сьпіс Янкі Станкевіча мог бы не атрымаць на Лідчыне аніводнага мандата, у той час як без канкурэнцыі атрымаў два. Варта адзначыць, што пасьля адмены Вярхоўным судом Польшчы ў пачатку 1930 г. выбараў у Лідзкай акрузе пры правядзеньні паўторнага галасаваньня ў траўні 1930 г. сьпіс Станкевіча атрымаў усяго 1265 галасоў (для прыкладу: „змаганцы" набралі 24 670 галасоў і здабылі 2 пасольскія мандаты). 134 Гэтае сьцьверджаньне — чыста ідэалягічнае й ня мае пад сабой ніякага грунту. Янка Станкевіч у польскім Сойме паводзіўся даволі актыўна, за час выкананьня пасольскіх абавязкаў 5 разоў выступіўшы з соймавай трыбуны (для прыкладу, ягоныя крытыкі зь Беларускага пасольскага клюбу — 21 раз, але на 4-х паслоў, то бок мелі амаль такія ж самыя паказнікі, пры гэтым, быўшы аб’яднанымі ў фракцыю, мелі пэўныя перавагі перад „дзікім" паслом Я. Станкевічам). Акрамя таго, Станкевіч праводзіў пэўную працу ўсоймавых кулюарах, імкнучыся дабіцца прынамсі частковай падтрымкі беларускіх культурна-асьветных патрабаваньняў з боку левых і цэнтрысцкіх польскіх фракцыяў, прынцыпова адмовіўшыся толькі ад кантактаў з скрайняй лявіцай, бачачы рэальную небясьпеку дыскрэдытацыі праз гэта ўсёй беларускай справы. У выніку гэткая тактыка сябе ў пэўнай ступені апраўдала, бо ў канцы 1929 г. беларускім паслам удалося дабіцца вылучэння Соймам 200 тысяч злотых на пабудову беларускай гімназіі ў Наваградку, 250 тысяч злотых на беларускія настаўніцкія курсы й беларускую настаўніцкую сэмінарыю, а таксама 50 тысяч злотых на друкаваньне беларускіх падручнікаў. Дасягненьні цяжка, вядома, лічыць заслугай выключна Станкевіча, але нейкі ягоны ўнёсак у іх усё ж такі быў. Сам ён пазьней тлумачыў, што посьпеху ўдалося дасягнуць, „паразумеўшыся зь лідэрам ППС Недзялкоўскім, з маршалкам Сойму Дашынскім (таксама ППС), і, маючы паддзяржаньне ППС, з прадстаўнікамі левых клюбаў, вылучаючы Пяста“. 135 Гэта адбылося ўвесну 1930 г. Наступна бачым др. Янку Станкевіча ўласьнікам кнігарні ў Вільні нарагу Гетманскай іВострабрамскай №4. Гэты склепік быў чыста польскім, і сам др. Янка Станкевіч ніколі ні з кім з гасьцей ня гутарыў па-беларуску, а выключна па-польску, нават са знаёмымі136. У часе выбараў у Сойм уваходзіў у кантакт з начальнікам бясьпекі Віленскай акругі Кіртыклісам137, атрымліваў ня раз адяго„дыспазыцыйныя"грошы для акцыі на карысьць польскае ўгоды. Пасьля купляе з Мурашкам'33 маёнтак у Валожышйчыне'39 і, зразумела, у выніку „дружбы“ пушчае кантам свайго кампаньёна. Тое 136 Тут відавочная неабазнанасьць аўтара ў рэаліях віленскага беларускага жыцьця міжваеннага часу. Насамрэч на адзначаным ім месцы, г. зн. на рагу вуліцаў Вострабрамскай і Гетманскай, месьціліся адна насупраць другой ажно дзьве беларускія кнігарні, але ні да адной зь іх Янка Станкевіч ня меў наўпроставага дачыненьня. Першая з гэтых кнігарняў, якая знаходзілася на Вострабрамскай, д. 1, належала Беларускаму выдавецкаму таварыству, а ўладальнікам другой, з адрасам Вострабрамская, д. 2, быў вядомы беларускі дзеяч Станіслаў Станкевіч — хоць і аднавясковец ды нават сваяк Я. Станкевіча, але тым ня менш зусім ад яго незалежны. Янка ж Станкевіч уласнай кнігарні ў Вільні ніколі ня меў, аднак на мяжы 1920—1930-х гт. рабіў больш ці менш удалыя спробы адчыніць іх у правінцыйных гарадах: Маладэчне, Ашмянах, Валожыне, Лідзе, Браславе ды інш.