Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Навакольная прырода вабіла мяне найбольш. Луг з празрыстым ручайком, які віецца скрозь густую траву; старадаўні лес — спакойны, непарушны, загадкавы, — усё гэта клікала мяне да сябе. Там, на самоце, я любіў слухаць птушак, назіраць за дзікай прыродай і, безумоўна, зьбіраць грыбы й ягады, калі на іх быў сэзон. Лес зрабіўся маім прытулкам. Вада таксама прыцягвала мяне, як магніт, калі я быў юнаком. За неіікіх дзьвесьце мэтраў ад дарогі, акурат за гарадзкой мяжой, на лузе была сажалка, каля якой у летнія месяцы, у цёплае сонечнае надвор’е зьбіраліся дзясяткі мясцовых жыхароў. Берагі сажалкі былі заўсёды запоўненыя людзьмі. Лежачы на посьцілках альбо ў складных пляжных фатэлях, дарослыя падстаўлялі свае бледныя целы сонечным променям. Дзеці ў той час весела плюхаліся ў вадзе каля берагу. Я вельмі цешыўся, калі таксама адкрыў для сябе гэты маляўнічы куточак. Заставалася толькі вырашыць, як туды дабірацца. На маё шчасьце, адзін цудоўны й шчодры чалавек падарыў мне ровар. 3 таго часу я мог плаеаць у цёплай вадзе сажалкі колькі хацеў, і я правёў там шмат пагодных дзён лета 1946 году.
Летнія дні адышлі ў гісторыю, і яразам зь іншымі падлеткамі выправіўся ў Міхэльсдорф, дзе распачаў навучаньне ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У Міхэльсдорфе я прабыў да канца навучальнага году. Калі ж наступным летам я вярнуўся ў Тырсгайм на вакацыі, сярод маіх першапачатковых плянаў было знайсьці добрае месца для купаньня. Поўны вялікіх надзеяў, я сеў наровар і паехаў да маёй улюбёнай сажалкі, якая падарыла мне столькі прыемныххвілін мінулым летам. На маё зьдзіўленьне й расчараваньне, каля сажалкі не было ні душы, а яе берагі парасьлі высокай травой. Але ніколі ня ведаеш, дзе страціш і дзе знойдзеш. Адзін з апантаных купальшчыкаў у лягеры прапанаеаў мне паехаць зь ім на возера, якое знаходзілася за некалькі кілямэтраў ад Тырсгайму, на ўзвышшы, і куды няцяжка было дабрацца на ровары. Я быў у захапленьні ад таго, што пабачыў: вада ў возеры была крышталёва-чыстая й вельмі спакойная. Ззаду возера крутыя схілы гор парасьлі хвойнікам, купкі лістоўных дрэваў былі раскіданыя па яго берагах. Азярко было невялікае, можна нават сказаць, што драбнюткае, але такое мілае! I тут не было натоўпу. Толькі адзінкі прыяжджалі сюды, каб адпачыць ірасслабіцца.
Спартовы гурток гімназіі імя Я. Купалы з настаўнікам Іванам Мухам'. Міхэльсдорф, 1947 г-
А яшчэ адной маёй улюбёнай забавай быў футбол. Каманды, якія змагаліся ў раённым турніры, гулялі з фанатычным запалам, іфутбольным заўзятарам гэта вельмі падабалася. Я таксама падхапіў „футбольную ліхаманку“. Дый чым яшчэ было заняцца ў нядзелю па абедзе маладому альбо маладому ў душы чалавеку?
Я памятаю маладога брамніка з футбольнай каманды Тырсгайму. Ён гуляў проста бліскуча; без сумневу, гэта быў самылепшы гулец у камандзе, і ён выклікаў усеагульнае захапленьне. Ён прыводзіў сваіх фанатаў да экстазу, ловячы найцяжэйшыя мячы.Да сёньняшняга дня я памятаю некаторыя з гэтых момантаў, калі ён не прапусьціў мяча. Малады брамнік быў новым чалавекам у мястэчку — магчыма, уцекачом зь нейкіх тэрыторыяў, экспрапрыяваных у Нямеччыны пасьля вайны. Ён жыў непадалёк ад нас, на другім баку вуліцы: яго прытуліла адна сям’я, у якой была танюткая прывабная дачка гадоў васямнаццаці.
На жаль, німб футбольнай супэр-зоркі моцна пацямнеў, калі людзі даведаліся пра ягоныя пазафутбольныя прыгоды. 3 куратнікаў на нашай вуліцы пачалі прападаць куры. Справа дайшла да паліцыі. Спачатку думалі на лісіц, але пасьля пільнага дасьледаваньня прыйшлі да высновы, што курэй крадзе нехта зь мясцовых жыхароў. Шмат хто з футбольных фанатаў, іяў іхліку, вельмі пераймаліся, калі высьветлілася, што галоўнае падозраньне падае на нашага ўлюбёнца-брамніка. Ён, аднак, вырашыў не чакаць, пакуль яго схопяць на гарачым, і ўцёк, пакінуўшы цяжарнай дачку гаспадара, у якога ён жыў. Мне было вельмі шкада, што мой горача любімы герой больш ня будзе цешыць нас сваіммайстэрствам.
Напачатку лета 1946 году нас наведаў пляменьнік цёткі Тоні, АркадзьДэЧыла (яшчэ адзін мой стрыечны брат) з жонкай Лідай. Аркадзю было тады трошкі за трыццаць, я думаю. Ён быў высокі й шчуплы, з бледным тварам і цёмна-русымі валасамі, зачасанымі назад — прыгожы мужчына згодна ўсіх стандартаў. Па прафэсіі ён быў інжынэрам, выпускніком Варшаўскага ўнівэрсытэту. Аркадзь быў выразна гарадзкім індывідуўмам, касмапалітам, ён ня меў сантымэнтаў ні да якога філязофскага кірунку аборуху. На першае месца ён ставіў асабістую свабоду, права кожнага чалавека выбіраць свой уласны лёс, незалежнасьць асобы ад уплыву дзяржавы або царквы.
Жонцы Аркадзя, Лідзе, магло тады быць каля трыццаці ці таксама трошкі за трыццаць. Яна была натуральнай бляндынкай з чысьцюткай белай скурай. Тонкія рысы яе твару беспамылкова сьведчылі
пра шляхетнае паходжаньне. Яна была напорыстай, упэўненай у сабе асобай: не вагалася аніхвіліны, калі хацела выказаць сваю думку на спрэчныя тэмы. Яе з поўным правам можна было назваць свабоднай жанчынай, жанчынай з будучыні, якая апярэджвала свой час. Яна была нарадзінкаю вельмі касмапалітычнага гораду — Варшавы. Урафінаваных колах даваенная Варшава мела славу „ўсходняга Парыжу“. Яе пасьпяховыя сыны й дочкі пражывалі сваё жыцьцё зь нязгасным запалам, почасту выдаткоўваючы больш, чым яны маглі сабе дазволіць. Няма сумневу, штоЛіда таксама спазнала смак бязьбеднага жыцьця.
Была й яшчэ адна выразная рыса, якая вылучала Ліду ад астатніх: яна была габрэйка. Неверагодна! Як ёй удалося перажыць Галакост?Відаць, сваюролю адыгралі ўменьне знаходзіць выйсьце з кожнай сытуацыі, прыродная геніяльнасьць, прага да жыцьця й папросту ўдача. Ліда была змагарка ад прыроды. Калі ў жніўні 1944 году выбухнула Варшаўскае паўстаньне, яна далучылася да польскіхпадпольшчыкаў, якія зрабілі адчайную, але няўдалую спробу вызваліць горад ад немцаў да прыходу Чырвонай арміі. Гэты крывавы супраціў доўжыўся некалькі тыдняў.
Я прыгадваю адну з ваенных гісторыяў, расказаных Лідай — мароз прабіраў па скуры ад аповеду пра тое, як ёй удалося высьлізнуць літаральна з-пад носу ў немцаў. Невялікая група польскіх падполыйчыкаў, у якой была Ліда, трапіла ў аблогу. Прарвацца празь нямецкае атачэньне не было аніякай магчымасьці.. Здацца — значыць, гарантавана трапіць пад расстрэл. Што ж заставалася? Толькі надзея! Адзін з байцоў, чалавек з шурпатым тварам, пераканаў сяброў не паддавацца паніцы. Ён паабяцаў ім, што ўратуе іх, калі яны будуць yea ўсім яго слухацца. Адзінае, пра што ён іх папрасіў — цалкам даверыцца яму. Ёнраспавёў сваім паплечнікам, што да вайны працаваў у дарожнай службе й шмат разоў спускаўся пад зямлю, у каналізацыйныя люкі. Плян таго чалавека быў просты: яны будуць уцякаць праз сыстэму каналізацыі. Людзі ўбачылі ў гэтым надзею, некаторыя ўздыхнулі з палёгкай.
„Мы альбо патонем там у людзкім дзярме, альбо задыхнемся — прашаптаў нехта. „Калімы будзем ісьці вельмі асьцярожна й глядзець, куды ступаем, усе застануцца жывыя“, — запэўніў іх выратавальнік. Падпольшчыкі спусьціліся сьледам за гэтым мужчынам у каналізацыйную трубу, якая ішла пад вуліцай. Намацваючы свой шлях у абсалютнай цемры, яны раптам трапілі ў воблака моташлівага
газу. (Немцы распылялі атрутныя газы ў сыстэме каналізацыі, спрабуючы выкурыць з-пад зямлі барацьбітоў супраціву.) Але гэтай групе падпольшчыкаў пашанцавала: канцэнтрацыя газу на іхным шляху аказалася не настолькі моцнай, каб перарваць іхнае падарожжа. Вочы іхныя сьлязіліся, і ў горле пяршыла, але яны былі здольныя ісьці далей. Змучаныя, людзі спыніліся перадыхнуць якраз пад каналізацыйным люкам. Раптам цішыню наверсе разрэзаў тупат нямецкіх ботаў і галасы жаўнераў. Жаўнеры хадзілі ўзад-уперад, якраз над галоваміўцекачоў. Ліду працяў жах. Iтут раптам адзін з уцекачоў закашляўся. У той жа момант былы дарожны рабочы, які вёў групу, схапіў гэтага мужчыну ззаду й заціснуў яму рот рукой. Той мужчына выжыў і потым шматразоў расказваў гэтую самую гісторыю.
Група ўцекачоў здолела прайсьці падземным калідорам і падняцца на паверхню на бясьпечнай тэрыторыі. Перажыўшы гэтую падзею, ад якой стылі косткі, Ліда вырашыла, што зь яе хопіць, што прыйшоў ейны час адысьці ад супраціву й пакінуць змаганьне іншым. Пераапранутая да непазнавальнасьці, яна змагла выехаць з Варшавы.
Аркадзю таксама давялося перажыць падчас Варшаўскага паўстаньня момант, калі ён ледзь не загінуў. Недзе ў межах палаючага гораду яго спыніў на вуліцы нямецкі патруль. У партфэліАркадзь нёс незусім звыклы груз: царскія залатыя манэты, ювэлірныя вырабы, упрыгожаныя каштоўнымі камянямі, і пару пачкаў банкнотаў. Скарб быў ня толькі ягоны: частка рэчаў належала ягонай жонцы Лідзе, ейным бацькам, братам і сёстрам. Патруль пацягнуў Аркадзя ў вайсковы штаб. Змрочныя думкі перапаўнялі яго. Што чакае яго ў канцы дарогі — куля ў патыліцу каля бэтоннай сьцяны?На шчасьце, зь бязвыйснага, здавалася б, становішча, знайшоўся выхад. У памяшканьні вайсковага штабу Аркадзь спакойна папрасіў дазволу паразмаўляць з афіцэрам. Ен сказаў афіцэру, што ўцякае ад расейцаў; што савецкі рэжым перасьледаваў ягонага бацьку, сьвятара ўсходняй праваслаўнай царквы; што ён ня мае нічога супольнага з паўстанцамі й асабіста сам асуджае іхныя дзеяньні; і што калі яму дазволяць безь перашкодаў пакінуць горад, ён ахвотна падзеліцца з афіцэрам зьмесьцівам свайго чамадана. Да вялікай палёгкіАркадзя, афіцэр кіўнуў галавой на знак згоды. Частка скарбу перайшла ў рукі афіцэра, а Аркадзя пасьля гэтага вывезьлі на вайсковым транспарце за горад, у бясьпечнае месца, якое ён сам выбраў.
Існуе іншая вэрсія гэтай Аркадзевай прыгоды. Адпаведна зь ёю, Аркадзь нёс скарб у валізе, каб перадаць яго польскім падпольшчыкам.
Калі яго спыніў патруль, жаўнеры бяз доўгіх цырымоніяў паставілі яго да сьценкі й хацелі расстраляць на месцы. Застаецца, аднак, загадкай, якім чынамАркадзю тады ўдалося пазьбегнуць вернай гібелі. Мне асабіста гэтая другая вэрсія падзей падаецца малаверагоднай. Аркадзь быў вельмі рацыянальным чалавекам, ягоны халодны розум звычайна пралічваў кожную сытуацыю наперад, і дляяго на першым месцы заўсёды стаяла асабістая бясьпека й дабрабыт. Калі ў 1939 годзе Польшча была падзеленая паміж нацысцкай Нямеччынай і савецкай Расеяй, Аркадзь жыў у Варшаве. Калі б ён жыў на „крэсах усходніх“ (тэрыторыі Заходняй Беларусі й Заходняй Украіны), яго б, без сумневу, арыштавалі й пакаралі сьмерцю або выслалі ў ГУЛАГ, дзе б ён і загінуў бязь сьледу. Таму якую крыўду мог мець Аркадзь да нямецкіх акупантаў? He хачу сказаць, што ён падтрымліваў зьнішчэньне нацыстамі габрэяў і іншых людзей. Наадварот, сам па сабе Аркадзь асуджаў гэтыя варварскія злачынствы. Але ён быў ня схільны — ад прыроды ці ад перакананьняў — рызыкаваць сваёй скурай дзеля іншых. Яго цалкам. задавальняла становішча, калі змаганьнем займаліся іншыя, і ў лік гэтых іншых уваходзілі палякі.