Запісы 34

Запісы 34

129.27 МБ
Мітрапаліт Панцеляймон быў адзіным чалавекам, каму я адкрыў сваё мінулае да драбніцаў. Іншыя людзі ў лягеры маглірасказаць свае ўласныя гісторыі, ня менш цяжкія, бо падчас той страшнай вайны на долю кожнага выпала нямала бяды. Нават цяпер я памятаю, як Рыгор Іванавіч (Грышка) распавядаў групе людзей, дзе прысутнічаў і я, пра жахлівыя начныя бамбаваньніДрэздэну 13—14 лютага 1945 s. Уначы ізлютага васямсот амэрыканскіх і брытанскіх бамбавікоў накрылі горад дзясяткамі тысячаў запальных бомбаў. Горад ператварыўся ў мора агню. Такога пажару Дрэздэн ня бачыў ніколі. Сотнілюдзей спрабавалі ўратавацца ад агню ў мэтро, дзе яны задыхнуліся, бо пажар высмактаў адтуль увесь кісларод. Я ня памя-
Краіна Ды-Пі: замалёўкі побыту й нораваў зь лягерных часоў таю ўжо, дзе знайшлі прытулак у тую жахлівую ноч сам Грышка й архіяпіскап Дзьмітры — відаць, непадалёк ад іхнай рэзыдэнцыі. Калі Грышка сказаў архіяпіскапу, што іхны будынак гарыць, архіяпіскап закрычаў: „О, мой Божа! Золата, золата!“ — і выбег са сховішча, бо ўзгадаў пра свае скарбы. Дарэмна Грышка спрабаваў затрымаць архіяпіскапа. Адчайны ўчынакДзьмітрыя прынёс посьпех: архіяпіскапу ўдалося ўратаваць скарбніцу й не разьвітацца з жыцьцём. А вось Грышка сапраўды страціў у тыя дні свайго сябра: той загінуў не на пажары, а ад кулі... Той хлапец узяў сабе ровар з часткова разбуранага складу. Яго затрымалі нямецкія ўлады, абвесьцілі марадэрам і расстралялі. Агулам падчас бамбаванняў і ў вагні пажараў уДрэздэне тады загінулі дзясяткі тысяч чалавек; паводле некаторых падлікаў, тыя ночы забралі восемдзесят тысяч жыцьцяў мірных людзей.
У даваенны час на эўрапейскім ляндшафце Дрэздэн цешыўсярэпутацыяй вытанчанага культурнага цэнтру. Горад ганарыўся тым, што яму ўдалося захаваць гэты дух і падчас вайны. 3 вайсковага гледзішча не было аніякіх абгрунтаваных прычынаў выпальваць Дрэздэн дазваньня. У горадзе або ягоным навакольлі не базаваліся вялікія вайсковыя фармаваньні, не было там ні ваеннай прамысловасьці, ні буйных складоў зброі. Вынік вайны быў ужо перадвызначаны. Ну чаму тады, зь якой прычыны гэтая навала абрынулася на цывільнае насельніцтва мірнага прыгожага места? Сьляпая, кіпучая, бязьлітасная помста, без сумневу, адыграла тут сваюролю.Але ня выключана таксама, што ў катастрофе прысутнічаў і элемэнт садызму, які ляжыць на сумленьні брытанскага генэрала паветраных войскаў, які сплянаваў, санкцыянаваў і правёў бамбаваньні гораду. Бамбаваньне Дрэздэну працягвалася да сярэдзіны красавіка. На вайне мяжа паміж абгрунтаваным зьнішчэньнем праціўніка й злачынствам тонкая, яклязо. Мы павінны пільна сачыць за сабой, каб не паддацца залішняму абурэньню. Ня толькі японцы зьдзейсьнілі ганебныя ўчынкі падчасДругой сусьветнай. Іншыя краіны таксама спрычыніліся да бясслаўных акцыяў.
Нашыя побытавыя ўмовы працягвалі паляпшацца. UNRRA (United Nation Relief and Rehabilitation Administration) пачала дастаўляць нам пасылкі з таварамі, недаступнымі на адкрытым рынку ў той час. Першапачаткова гэтыя пасылкі прызначаліся для распаўсюду праз Чырвоны Крыжсярод амэрыканскіхграмадзянаў, захопленых у палон немцамі. Манна зь нябёсаў? He! Вядома ж — з Амэрыкі. Зьмесьціва пасылак перакрочвала нашыя самыя сьмелыя чаканьні.
Сьпіс ачольвалі пяць пачкаў цыгарэтаў (марак „Philip Morris", „Chesterfield", „Camels", „Pall Mall" i „Lucky Strike"). Распушчальная кава, кубікі цукру, печыва, джэм, ялавічная тушонка, сардынкі, сухая садавіна, вітамт С і іншыя прадукты складалі пераважнае зьмесьціва пасылак. Туды ўкладаліся таксама некаторыя рэчы туалету, улучаючы зубную пасту.
Ніхто з нас не паліў і ня піў кавы. Утыя дні мы пілі гарбату, калі яна была. Такім чынам, цыгарэты й кава, прадукты рэдкія, якія вельмі цаніліся немцамі, зрабіліся каштоўнымі таварамі для абмену на чорнымрынку. У Нямеччыне таго часу існавала карткавая сыстэма. Прадукты прадаваліся выключна паводле талёнаў. Тым няменш, было ня вельмі цяжка ўпрасіць уладальніка крамы або фэрмэра зрабіць „выключэньне", калі вы прапаноўвалі яму трохі цыгарэтаў. Гаворка не ішла пра дзясяткі пачкаў цыгарэтаў або пра кіляграмы кававых зярнятаў. Я памятаю два выпадкі, калі цётка дала мне зусім трошкі кававага зерня й паслала мяне абмяняць яго на прадукты. Я быў вельмі зьдзіўлены й нават адчуваў сорам, калі гаспадар крамы даў мне вялікі пучок морквы й гуркі ў абмен на тое, што мне здавалася зусім няшчымнай колькасьцю кававых зярнятаў. Наступным разам мяне паслалі на фэрму, каб памяняць кававае зерне на бульбу. I той фэрмэр таксама не паскнарнічаў пры абмене.
Некаторыя з рэчаў, якія мы атрымлівалі ў пасылках узімку 1945-га, былі вельмі экстраардынарныя. Так, аднойчы нам прыслалі сьнегаступы; потым — гель для выпрамленьня валасоў (я думаю, ён першапачаткова прызначаўся для чорных). На давяршэньне ўсяго, мы атрымалі кансэрвы зь ежай для сабак. He здагадваючыся, што гэта такое, мы з Вовам аплялі ледзь ня ўсю бляшанку, і толькі потым даведаліся, йіто кансэрвы прызначаліся для„лепшага сябра чалавека". Безумоўна, потым было шмат жартаў на гэтую тэму. Стрыечная сястра Тая доўга яшчэ пыталася Вову, як яму спадабалася на смак сабачая ежа.
Нам было вельмі цесна жыць — семярым у адным пакоі (чацьвёра чалавек у сям’і дзядзькі, плюс мае дзьве сястры йя). Пачалі пытацца ў суседзяў, ці ня ўзяў бы хто аднога зь дзяцей начаваць да сябе. Такі чалавек знайшоўся: Іван Касяк"6, які жыў адзін і займаў маленькі
116 Іван Касяк (1908—1990), грамадзка-палітычны дзеяч. Да Другой сусьветнай вайны жыў і вучыўся ў Заходняй Беларусі, удзельнічаў у камуністычным руху. 3 пачаткам нямецкай акупацыі працаваў у генэральным камісарыяце ў Менску, быў дзеячам Беларускай народнай самапомачы,
пакой, пагадзіўся браць аднога зь дзяцей да сябе на ноч. Здагадайцеся, каму так пашанцавала?Мне. Пакой Івана Касяка знаходзіўся ў іншай палове будынку, на верхнім паверсе, у самым канцы калідору. У суседзтве з Касяком жыла сям’я сьвятара Лычка зь пяці чалавек, a таксама архіяпіскап Філафей і Ларыса Паўлаўна са сваім малым сынам. Зрэдку ўлетку я начаваў на самым версе ўсходаў, што вялі на гарышча ў нашым крыле будынку.
Досыць часта я меўраскошу спаць адному ў пакоіІвана Касяка, бомой гаспадар часта падарожнічаў.Ягоныя паездкі здаваліся бясконцымі, большасьць зь іх была зьвязаная з грашовымі апэрацыямі — Іван спэкуляваў валютай. Калі я заставаўся адзін у ягоным пакоі на ноч, мяне нічога не адваблівала, ія міжволі прыслухоўваўся да галасоў, гукаў і рухаў, што даносіліся з калідору.
Вяртаючыся ў думках на паўстагодзьдзя назад, у тыя ночы, я чую лёгкія гукі босых ног на калідоры, потым ледзь чутны стук у дзьверы. Відаць, камусьці ня сьпіцца. Я пачынаю разважаць, хто б гэта мог быць. Чамусьці й я немагу цяпер заснуць, я кручуся й варочаюся ў ложку. Урэшце я запальваю сьвятло й пачынаю чытаць. Чытаю да глыбокай ночы, але той бяды — раніцай я магу паспаць даўжэй. Умяне ж няма ніякай працы ці заняткаў, якія б прымушалі мяне ўставацьрана. Ночы прыходзяць і сыходзяць; зноў і зноў працягваюцца таямнічыя перасоўваньні ў калідоры. Зь іншага боку, жыхары мусяць карыстацца агульнай прыбіральняй — дык няма нічога дзіўнага, што часам чуюцца крокі на калідоры ў неадпаведныя гадзіны содняў. Ня маючы начнога гаршка ў пакоі, я й сам раз-пораз мушу бегаць басанож у прыбіральню пасярод ночы.
Аднойчы ўночы здарылася нешта нечаканае. Вяртаючыся з прыбіральні ў свой пакой, я пачуў прыцішаны сьмехз пакоя архіяпіскапа Філафея — і гэта быў жаночы сьмех без сумневу! Я прыпыніўся каля ягоных дзьвярэй на хвіліну — сьмех сьціх, запанавала цішыня. Язасьпяшаўся вярнуцца да сябе. У тую ноч мне сапраўды хацелася спаць, дыкя заснуў адразу. Надышла раніца. Хто ж была гэтая начная госьця ў пакоі архіяпіскапа? Можа, Ларыса Паўлаўна? Мая юначая цікаўнасьць распалілася неймаверна. У наступныя днія пачаў прыглядацца з увагай да насельнікаў будынку — куды й калі кожны зь іх
сакавіку—чэрвені 1944 г. выконваў абавязкі паўнамоцнага прадстаўніка Беларускай Цэнтральнай Рады ў Глыбоцкай акрузе. Пасьля вайны жыў на эміграцыі ў ЗША.
звычайна ходзіць. Мая падвышаная пільнасьць хутка прынесла вынікі.Я заўважыў, што ўдзеньЛарыса Паўлаўна часта заходзіла ў пакой архіяпіскапа Філафея. Ну дык што ў гэтым такога, думаў я. Ларыса, без сумневу, чуецца самотнай, ёй няма да каго прытуліцца й няма ад каго атрымаць падтрымку ў гэтыя няпэўныя часы. Наколькімне было вядома, архіяпіскап Філафей мог быць ейным духоўным настаўнікам. Дый хто б іншы лепей пасаваў для гэтай ролі? Ён быў вельмі таварыскім, гарадзкім, адукаваным чалавекам.А паколькі ён жыў тут жа, у суседзтве, дык да яго можна было лёгка зьвярнуцца пры патрэбе. Чаго ж больш хацець чалавеку, думаў я?
Архіяпіскап Філафей на свой час мог лічыцца чалавекам вышэй сярэдняга росту. Ён быў стройны й даволі малады для свайго высокага рангу ў ярархіі Беларускай усходняй праваслаўнай царквы. Ягоныя раскошныя цёмна-брунатныя валасы, што наяркім сьвятле адлівалі золатам, былі акуратна прычасаныя назад за плечы. У густой барадзе й вусах не было ні ценю сівізны. (Ува ўсходнім праваслаўі кожны сьвятар, які хоча стаць япіскапам, павінен сьпярша далучыцца да манаскага ордэну, а гэта, у сваю чаргу, вымагае, каб ягоныя валасы на галаве й тварырасьлі вольна й без перашкодаў — падстрыгаць іх манахам забараняецца.) На лобе й шчоках архіяпіскапа Філафея не было аніводнай зморшчынкі; нос быў прапарцыйным і не парушаў сымэтрыі твару; у карых вачах гарэлі агеньчыкі. Я ня ўспомню, каб я хоць аднойчы бачыў яго нахмураным — ён заўсёды быў падцягнуты і таварыскі, часам сузіральны. Трымаўся ён струнка. Заўсёды насіў манаскі ўбор, адпаведны свайму чыну: чорную сутану й нагрудны знак.
Ларысе Паўлаўне, здаецца, магло быць крыху за трыццаць. Высокая й шчуплая, яна была, без сумневу, прывабная жанчына. Яе твар выглядаў добра дагледжаным, фарбаваныя бялявыя валасы маляўніча ільсьніліся. Скура на твары, а таксама наруках і нагахуяе была вельмі сьветлая. Выразныярысы твару зь першага погляду выклікалі прыемнае ўражаньне. Уяе былі прыгожыя ногі, іяна сачыла за тым, каб яе абутак быў таксама паглядным (у тыя часы жанчыны не насілі сандаляў, дзякаваць Богу). Яерукі былі грацыёзнымі, пальцы — доўгімі й роўнымі. Блакітныя вочы выдаваліяе нардычнае (беларускае) паходжаньне.